Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
о цеснавата, шырыўся гандаль, рамесніцтва, адыходныя промыслы. Сяляне ўладкоўваліся на працу па найму, утваралі брыгады цесляроў і сталяроў, рабіліся плесарамі, гэта значыць, плытагонамі на Ясельдзе і іншых водных шляхах. Ім, дзецям прыроды, з нейкага часу мроіліся вандроўкі, прыгоды і капейка, зразумела, капейка, здабытая сваім мазалём. Дзяўчаты, дарэчы, больш трымаліся спрадвечнага — разам з мацяркамі і бабулямі працавалі ў сядзібах, у полі, апрацоўвалі і пралі лён, воўну, спявалі за прасніцамі, ткалі шыкоўныя посцілкі, прасцірадлы, рушнікі, абшывалі сябе і радзіну.
У адвольным замесе сялянскіх традыцый і вольных рамесніцкіх ды рыначных веянняў Барыс Рамановіч шукаў сваё месца і, нарэшце, знайшоў.
У гмінным мястэчку акурат стваралася пажарная служба. Узначальваў яе пан Юргенсон. От Барыс і аддаў ёй перавагу — стаў стражнікам. Гэтай падзеяй, а калі больш яскрава — пажарнай каланчой у Моталі, можна сказаць, і было адзначана дзесяцігоддзе польскай акупацыі ў гэтым самавітым мястэчку заходняй часткі Беларусі, што, паводле Рыжскага польскарасейскага «мірнага дагавору» 1921 года, стала калоніяй Польшчы.
44
Сярод цывільнага люду пажарнікі мелі адметнасць — зашпільваліся на адмысловыя казённыя гузікі. Барыс, праўда, бачыў у польскім мундзіры нешта большае, чым наданне годнасці стражнікам. Актывізавалася палітыка польскіх паноў па прышчэпліванні сваёй нацыянальнай акрасы зямлі беларусаў; іх клопат быў зразумелы. Урад Пілсудскага непакоіла нарастанне бальшавіцкіх і наогул вызваленчых настрояў у жыхароў шматлікіх гмін і паветаў. На іхні настрой Барыс Рамановіч глядзеў як на спробу няшчаснага люду вылезці зпад дошак (на якіх паны балявалі) на свет белы. Пры гэтым вызначалася цяга мужыкоў на ўсход, да аб’яднання з той часткай Беларусі, дзе, як лічылася, справядлівасць ходзіць пад чырвонымі штандарамі саветаў.
3 інфармацыі, якой часам пан Юргенсон дзяліўся са стражнікамі, Барыс цяміў, што, насуперак волі ўладаў, спакваля расхістваецца ды расхістваецца акупацыйны рэжым у Крэсах Усходніх. Гэтаму спрыялі выступленні сялян: Косаўскае, Сташынскае, а неўзабаве і Кобрынскае ўзброенае... Канечне, там недзе пратэст быў больш рашучы і смелы, чым у маталянаў, аднак жа і ў Моталі спакой час ад часу парушалі ўлёткі, якія распаўсюджвалі мясцовыя прыхільнікі ўз’яднання і панаднага камунізму; так што водсвет тых бліскавіц, як бы далёка яны ні зіхалі, пэўным чынам даходзіў і сюды.
Да ўсіх працоўных Заходняй Беларусі!
У апошні час у капіталістым сьвеце, а асабліва ў фашыстоўскай Польшчы, разгарнулася шалёная антысавецкая кампанія. Рымскі папа, рабіны. і папы, буржуазія і сацыялфашысты адкрыта прапаведуюць новы крыжовы паход супроць краіны саветаў.
У гэтай ганебнай рабоце актыўна дапамагаюць фашыстоўскай дыктатуры яе сацыял і нацыяналфашыстоўскія агенты(ППС, Бунд, Вызваленне, Стронніцтво Хлопске, беларускія хадэкі, Сельсаюз, Луцкевіч, Астроўскі і інш.), прыкрываючыся ілжываапазіцыйнай фразай.
У сейме яны галасуюць за ваенны бюджэт і як пілсудчыкаўскія сабакі накідваюцца на камуністычных дэпутатаў, якія смела і адкрыта заклікаюць працоўных да рэвалюцыйнай барацьбы, на абарону СССР. Разам з паліцыяй яны расстрэльваюць дэманстрацыі рабочых і сялян. Разам з фашыстамі яны зрываюць забастоўкі і душаць іх.
45
Уся лепшая і значная (больш паловы) зямля знаходзіцца ў руках невялічкай купкі абшарнікаў, кулакоў і асаднікаў...
Голад на Віленшчыне і паўсюдны неўраджай сталі бытавым з’явішчам. Зямельная і крэдытная палітыка фашыстоўскага ўраду ставіць сабе за мэту ўзмацненне і пашырэнне абшарніцкакулацкай гаспадаркі і далейшае паняволенне і руйнаванне бядняцкасерадняцкіх гаспадарак.
Непасільным падаткавым ярмом, памножанымі штрафамі, нядоімкамі, страхавымі ўзносамі, акцызамі, мытамі, шарваркамі і іншымі формамі акупацыйнага грабяжу і кабалы ў цэлым пілсудчыкі выматваюць з працоўнага люду ўсе сілы.
Гэтак далей жыць нельга! Гэтак далей пакутаваць і цярпець ужо ня хочуць і ня могуць нашы працоўныя. Свае пратэсты і абурэнні ўсё больш і часцей яны выяўляюць у форме забастовак рабочых і хваляванняў сялян. Забастоўкі рабочых у Вільні, Пінску, Гародні, крывавыя сутычкі бядняцкасерадняцкіх мас з паліцыяй і кулакамі ў Лідскім, Каматлоўскім і Тэраспальскім раёнах, дэманстрацыі беспрацоўных у Вільні, Пінску, узмацнёны рост рэвалюцыйны.х настрояў у арміі, адыход людзей ад абшарніцкакулацкіх, фашыстоўскіх ваенных і гаспадарчых арганізацый — гэта найбольш яскравыя рэвалюцыйныя дзеі за апошні час.
Hi граша ўраду ПілсудскагаБартэля, ураду тэрору, голада і вайны! Рашуча байкатуйце ўплату падаткаў, не плаціце ніякіх узносаў у крывавы. фонд тэрору і вайны. Адмаўляйцеся ад усялякіх павіннасцяў. Ганіце прэч паліцыю саквэстратараў!
Вільня. Сакавік. 1930г.
Усё, што ляцела весткай, гучала, крычала, усё спараджала ў сялян спадзяванні на змены ў жыцці. У лепшы бок. Бо ў горшы — ужо не было куды!
Тым часам, каб заняць хлопаў ды ўцягнуць іх у татальныя асіміляцыйныя працэсы і ўмацаваць сваё палітычнае становішча, хіжы ўладны рэжым пачаў арганізоўваць розныя дапаможныя каманды з мясцовага люду. У Моталі стварылі службу «шчэльцаў», або больш дакладна, «стшчэльцаў» — стральцоў,— арганізацыю вайсковага характару з ліку добраахвотнікаў, куды ішлі ў асноўным дзецюкі, не маючы пэўнага жыццёвага занятку. У прагра
46
му навучальнавыхаваўчай падрыхтоўкі шчэльцаў, апроч палітыкі і вайсковых заняткаў, уваходзілі фізічныя практыкаванні і спартыўныя гульні. У Доме людовым час ад часу наладжваліся і шчэльцаўскія забавы з гармонікам. Нярэдка яны заканчваліся бойкамі, у якіх супраць шчэльцаў выступалі мясцовыя патрыёты, інакш кажучы, хлопцы з пракамуністычнай або камсамольскай рошчынай у душы.
Барыс пасвойму перажываў падзеі. Як бы там ні было, але той пажарнай каланчой, узнятай над мястэчкам, паны дужа дагадзілі маталянам, бо іхнія хаты ў мінулым неаднойчы гарэлі. Хаты стаялі шчыльна, страха да страхі — на вальнейшае рассяленне людскога муравейніку тут не хапала месца. 3 гэтай прычыны пажар, няўрокам кажучы, асвойтаўшыся ў нейкай бядачай халупе, мог лёгка злізаць цэлую вуліцу.
Паны дагадзілі, напэўна, і Барысу, які займеў сталы занятак, пры тым, што меў шмат вольнага часу і ўзбіўся на нядрэнны заробак, на сіні мундзір. Цяпер ён дэфіляваў па местачковых вуліцах, гаманкіх ды зыркіх, у дыхтоўным мундзіры з бліскучымі гузікамі, — ладны, станісты, спанатраны на гумары і блюзнерстве, лавіў на сабе доўгія позіркі мясцовых дзяўчат, маладзіц... У вольныя ад дзяжурства гадзіны, калі Ганна мела адхланне ад працы ды ласку да яго, стражнік Барыс, праўда, бавіўся з ёй.
Часам яму ставала імпэту лавіць рыбу на возеры, але ж вуды не прызнаваў і аддаваў перавагу рышоўцы. Рыбаліў не адзін — шукаў хеўру, з якой, як кажуць, і бацьку добра біць. Разам выбіралі месца і час, каб употай ад спадароўарцельшчыкаў, якія арандавалі ў пана Юргенсона возера, закінуць снасць.
3 большай ахвотай, праўда, Барыс лавіў ракаў. Ракі, як тыя стражакі падводнага царства, насялялі грывы ракі і само возера. Штораз ён прыносіў іх дадому па поўнаму вядру. Адно разумеў: рыба, ракі для яго — забава і толькі. Ён не быў лайдаком, але ў душы выношваў іншае, наважваўся заняцца сур’ёзнай справай па мену, продажы. Ён меў намер урасці ў гандаль, камерцыю, каб лавіць не столькі шчупакоў і ракаў, колькі злотыя, якія натуральна слізгалі б па чалавечых далонях.
Барыс Рамановіч цяпер, чуеце, не той гімназіст a 17 гадах, які прыехаў з Расеі, — жыццё, сям’я год за годам усё больш адціналі яго ад юначых захапленняў. I прычыны таму былі розныя. Іх падпольная спулка, на жаль, не
47
мела істотнай падтрымкі ад іншых падобных асяродкаў на Брэстчыне. Практычна яна страціла жывую зваротную сувязь і з Усходняй Беларуссю, дзе за НЭПам будавалі запаветны лад жыцця. Туды больш не пускалі. Разам з тым, местачкоўцаў не на жарт напалохалі арышты польскай дыфензівай камуністаўпадпольшчыкаў, іх катаржнае ўтрыманне ў турэмных засценках.
Паводле сведчанняў, якія пакінулі нам удзельнікі тых падзей, у верасні 1935 года польскія ўлады наладзілі паляванне на патрыятычна настроеных беларусаў з камуністычнай спулкі, дзе пераважала моладзь. Актывісты раскідвалі ўлёткі, сваім зместам скіраваныя супраць польскіх уладаў, развешвалі чырвоныя сцягі. Дык палякі высачылі амаль усіх і ўчынілі арышты. Дзяўчат, праўда, пасля допыту адпусцілі, а хлопцаў трымалі за кратамі ажно два тыдні, трымалі і выхоўвалі тумакамі ў духу пачцівасці да польскай дзяржавы. Кіраўніка ж спулкі Яна Мацукевіча па прозвішчы Самарака моцна пабілі, потым звязанага ўскінулі на воз і — у павятовы горад Драгічын на допыт, на суд, адтуль — у Пінскую турму тэрмінам на чатыры гады. На волі застаўся адзін падсвістыч — гэтак зваў спаважны люд Іллюка Дубовіча, які ленаваўся абрабляць свой гарод, — на падсвістычашэльму ў палякаў не хапіла ўлік.
Але толькі для выхавання сапраўднай пачцівасці, на думку карнікаў, учыненага імі пярэпалаху было мала, і праз колькі дзён яны вярнуліся.
Акурат мружылася нядзельная раніца. I гэту раніцу, і ўвесь дзень азмрочыла зграя паліцыянтаў. Яны зганялі мужыкоў з Моталя і з вёсак гміны да хат удзельнікаў камуністычнага руху,— да хат бацькоў юных бунтароў і прымушалі дарослых грамадзян, паважных, сумленных, чыніць грэх — здзіраць саламяныя стрэхі з хат.
У вачах селяніна, рамесніка гэта было дзікунствам.
Дый стрэхамі акцыя не абмяжоўвалася. Паліцыянты вышуквалі прыхаванае ў свірнах ды каморах збожжа, рассыпалі яго па зямлі, распорвалі і выкідвалі з пакояў падушкі, а таксама палатно, распускалі і шпурлялі пад ногі снапы неабмалочанага жыта, пшаніцы, аўса, прымушалі людзей усё гэта мяшаць у кучу і таптаць, таптаць разам з зямлёй. У адмысловай панскай крыві, пэўна, кіпела столькі разбуральнай энергіі, што яна прыводзіла іх у стан раз’юшанасці і шаленства.
Зразумела, пасля такога пагрому замест пачцівасці і спагады да сябе палякі выклікалі моцны дакор, агіду,
48
нянавісць. Барыс Рамановіч хадзіў у гэтыя дні пахмурны. Ці не з роспачы і пратэсту ён спрабаваў заехаць на кані ў расчыненыя дзверы польскага рэстарана? На такое свавольства ў Моталі мог рашыцца хіба толькі ён, Барыс