• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    і? — спытаў брат Васіль.
    — Давайце абмяркуем...
    — Папершае, — выказаўся Барыс Рамановіч,— нам варта выкарыстаць належным чынам легальныя формы. Таму я прапаную наладзіць сход гуртка Сялянскаработніцкай грамады.
    — Правільна! — ухваліў Мінюк, у хаце якога праходзіла пасяджэнне партыйцаў.
    — I зрабіць сход пашыраным...
    — I прыняць адозву пратэсту, — унёс прапанову Язэп Палто.
    — Гэта мы зробім...
    — А яшчэ, калі зіма сыйдзе, наладзім маёўку, — падаў Хведар Філіновіч.
    — To доўга чакаць!..
    — Чаму ж? Час, які ёсць, мы выкарыстаем на яе падрыхтоўку.
    — Хведар мае рацыю... Папрацуем разам з камсамольцамі. Як, таварыш Кузюр?— звярнуўся Мінюк да сакратара камсамольскай арганізацыі, які прысутнічаў на пасяджэнні камуністаў.
    — Але ж... Я згодны, — адказаў Сцяпан Кузюр. — Мы цяпер пад выглядам удзелу ў вясковых зборнях правядзем сходы, падрыхтуем моладзь.
    34
    — Правільна... Дзеля гэтай справы Філіновіч дасць вам яшчэ неабходнай літаратуры. А я даю ўлётку, якую Барыс тут зачытаў нам. Усяго дзесяць асобнікаў — мала?.. Давядзецца перапісваць.
    — Такой бяды! Гэта мы ўмеем рабіць. А калі доўгі тэкст, карацейшым зробім...
    — Вясёлая ў вас праца, аднак, пане сакратар камсамола, — пажартаваў Барыс Рамановіч:— Ходзіце да дзевак, танцуеце з імі, за цыцкі іх лапаеце, паперкі засоўваеце за пазуху, а лічыцца, што праводзіце масавую палітычную работу!
    — To калі спадару Барысу зайздросна,— з усмешкай парыраваў Сцяпан,— проша пане, разам з намі ў падарожжа па вёсках.
    — Во, гэта было б дарэчы,— засмяяўся Пятро Мінюк.— Улёткі ж Барыс ужо на памяць ведае. Падымі сярод ночы — як ойча наш прачытае! Ды годзе... Час разысціся.
    To быў цяжкі год, калі багата людзей галадала і, шукаючы як выбавіцца ад галечы і нэндзы, не адна сялянская сям’я пакінула сваю радзіму — паехалі на край свету: у Злучаныя Штаты Амерыкі, Канаду, Аўстралію.
    3 надыходам вясны пагроза ад галоднай смерці павялічвалася, і, бадай, гэтая акалічнасць не ў апошнюю чаргу паспрыяла таму, што на мітынг пад Моталем, у зялёным гайку, сабраліся некалькі соцень тутэйшых.
    — Таварышы!— звярнуўся да іх Пятро Мінюк: — Жніво галоднай смерці па беларускіх вёсках павялічваецца. Паелі насенне, бульбу, жывёліну і многія жывуць дрывеснай карой, адыходамі, a то і проста жабруюць. I застаюцца палі незасеянымі, пагражае яшчэ большы недарод, затым — паўсюдны голад, масавае выміранне. А хто віноўнік усёй гэтай злыбяды, усё ўзрастаючай нястачы і голаду?
    Натоўп ажыў, пачуліся воклічы:
    — Паны і абшарнікі!
    — Фашыстоўскі ўрад...
    — Бяспраўе і здзек...
    — Няма змогі зза падаткаў.
    — Таварышы! Дзе выхад?.. А выхад ёсць! Ён у нашай супольнай барацьбе, у тым, каб паказаць усім панам, што мы ёсць людзі і што нам не канешне жыць у Крэсах на правах рольнічага быдла.
    Да локця Барыса дакрануўся юнак, танклявы і энергічны ў рухах:
    35
    — Спадар Барыс, зусім не выключана, што за намі сочыць не адна пара вачэй шпекаў, пагэтаму рэзалюцыю мітынгу, якую вы падрыхтавалі, няхай зачытае нехта іншы. Як вы лічыце? Mary я гэта зрабіць...
    — Меціш у героі, Сцяпане?
    — Ды нее, — пачырванеў Кузюр.
    — Я чалавек не горды! — і Барыс перадаў камсамольцу сагнуты ў чатыры столкі ліст.
    У лютым 1928 года пачаўся доўгі — закончыўся ажно ў маі — судовы працэс, узбуджаны дыктатарскім рэжымам Юзэфа Пілсудскага супроць 56ці дзеячаў што патрыятычнага, што пракамуністычнага руху, пераважна актыву Беларускай сялянскаработніцкай грамады. Патрапіла на кручок дэфензівы і мотальская спулка. Арыштавалі Пятра Мінюка, а неўзабаве і ягонага брата — Васіля. Далей пры вобыску ў доме Мікалая Мінюка, аддаленага родзіча тых Мінюкоў, знайшлі паказальныя лісты і шыфраграмы, якія вывелі следчых на сакратара камсамольскай ячэйкі Сцяпана Кузюра.
    У абвінаваўчым акце, складзеным пракурорам Драгічынскага павета, значылася:
    «Мінюка арыштавалі ў чэрвені 1927 года. Ён прызнаўся, што быў сябрам камуністычнай арганізацыі, у якую яго ўцягнулі Кузюр Сцяпан і Рамановіч Барыс (псеўданім Пісарчук). Іх ячэйка падпарадкоўвалася падрайкаму ў Крывіцах, а калі Мінюк быў у войску, райкам перабазіраваўся ў Моталь. Мінюк заявіў, што пасля службы «адышоў ад палітыкі». Рамановіч Барыс на допыце не прызнаўся, што належаў да партыі.
    Мінюк Мікалай Фёдаравіч, 23 гады, і Рамановіч Барыс Пятровіч, 23 гады, за прыналежнасць да КПЗБ абвінавачваюцца па арт. 102 ч. 1 КК і на аснове артыкулаў 208 і 523 КПК. Гэту справу належыць разглядзець у Пінскім акруговым судзе».
    Рамановічу, праўда, не давялося доўга пакутаваць. Яму дапамог выпадак. Калі ён сядзеў у Пінску ў казённым памяшканні перад дзвярыма следчага і чакаў сваёй чаргі на допыт, у пакой зайшла пані, як потым высветлілася, жонка следчага. Выхаваны ў лепшых традыцыях былога, паламанага ўшчэнт свету, Барыс устаў, пакланіўся ёй і адчыніў дзверы ў пакой начальніка. Пані была ўражана
    36
    высакароднымі манерамі арыштанта і папрасіла мужа адпусціць яго на волю, што муж і зрабіў.
    Лёс быў літасцівы да маладых людзей — да Барыса, як зрэшты, і да зняволенага Сцяпана Кузюра. Нейкі іншы шчаслівы выпадак дазволіў Спяпану ўцячы з пастарунка проста ў наручніках. Пэўны час ён хаваўся ў знаёмых, a калі паліцыя напала на след, яшчэ раз уцёк, цяпер ужо за мяжу — туды, дзе саветы.
    Прысуд над зняволенымі не прымусіў сябе доўга чакаць: Тарашкевічу далі дванаццаць гадоў турэмнага зняволення, Мінюкам — па пяць... Іншым — таксама турма.
    I цяпер Барыса непакоіла тое, што чалавек, на якога паказаў яму Скірмунт як на цэнтральную фігуру ў легальным беларускім руху і на якога той — спрактыкаваны палітык і сенатар — таксама ўскладваў свае спадзяванні, аказаўся за кратамі. Гэта ўвогуле быў жорсткі рэпрэсіўны ўдар пілсудчыкаў па беларусах, па іх самавітым духу, паняволеных ды незламаных пакуль душах, жывому слову — па абумоўленых усім гэтым разліках на будучыню.
    He ўсе арыштаваныя, праўда, з годнасцю выйшлі з гэтага антыбеларускага працэсу, наколькі буфанаднага, настолькі ж аблуднага. Пасля хадзіла пагудка, што нехта Радзіслаў або Радаслаў Астроўскі, які ачольваў у Вільні Беларускі Кааперацыйны банк і колькі гадоў фінансаваў камуністычны рух у Крэсах Усходніх, памяняў погляды, выракся сваіх сяброў, стаў выступаць за супрацоўніцтва беларусаў з санацыяй. Усе дзівіліся таму...
    Абезгалоўлены камуністычны рух прыціх і месцамі рассыпаўся, часткова падаўся ў падполле. Тлела да пары да часу агорнутае шэрым попелам вуголле і ў Моталі. Барыс адчуваў яго, але ладу ў думках больш не было, дый ішлі тыя думкі ўжо трохі іншым парадкам.
    Неяк у бацькавай бібліятэцы знайшоў ён тоненькую, бы наліснік, брашуру. Уласна, бацька ж і параіў яму яе пачытаць... На вокладцы было пазначана: А. Бяроза. «Расейскапольскі баль і беларускае пахмелле». Яна была выдадзена ў Пінску ў друкарні «Hasto» ў 1921 годзе.
    «У даўно мінулыя часы жорсткіх войнаў, — чытаў Барыс, — калі адно з дзікіх плямёнаў перамагала другое слабейшае племя, тагды пераможцы на полі бітвы святкавалі сваю перамогу: усім палонным скручвалі вяроўкамі рукі і ногі, раскладалі іх па зямлі і клалі на іх дошкі, пакрывалі тыя дошкі каберцамі, а затым садзіліся самі, пяялі
    37
    песні, пілі хмельны напітак і, напіўшыся п’янымі, танцавалі на гэтых дошках. Стогны і крыкі бяздольных палонных, ляжачых пад дошкамі, яшчэ больш весялілі падгуляўшых пераможцаў і заглушаліся музыкай, смехам, п’янымі крыкамі...».
    I далей невядомы Барысу аўтар перакідваў масток ад плямёнаў у бліжэйшыя гады і сучаснасць, калі ўжо цэлыя народы, якія лічылі сябе культурнымі, перамогшы ў вайне слабейшых за сябе, святкавалі перамогу, акурат як тыя дзікія плямёны, толькі замест дошак яны накладвалі на пераможаны народ і яго зямлю іншы прэс — свае дзяржаўныя ўстановы, сваю чужацкую культуру, мову і рэлігію. Гэтак рабіла Расея ў дачыненні да Польшчы і Беларусі. «Расейскія чыноўнікі, — чытаў Барыс, — зусім не разумелі мясцовай — ні польскай ні беларускай — мовы і ва ўсіх установах пісалі і гутарылі толькі на расейскай мове, нават забаранялася зварочывацца да чыноўнікаў на польскай ці беларускай мове».
    Брашура захапіла Барыса настолькі, што асобныя старонкі яе ён перачытваў па некалькі разоў.
    Аўтар выказваў сваё крайняе здзіўленне тым, што Польшча, толькі што вырваўшыся з расейскіх ціскоў і нямецкай акупацыі, толькі крышачку набраўшыся моцы, пачынае паўтараць ганебны прыклад сваіх расейскіх прыгнятальнікаў. Польскі ўрад пад выглядам барацьбы з бальшавікамі заняў амаль усю Беларусь, кажучы сабе і ўсяму свету, што польскія войскі займаюць не беларускія землі, а «ўсходнія» землі Польшчы. Ён крычыць на ўвесь свет: «Нема жаднэй Бялорусі. Ёсьць толькі вялікая ад можа да можа Польшча!» 3 другога боку савецкі ўрад, лічачы Беларусь «заходняй вобласцю Расеі», таксама пхае сваю Чырвоную Армію на беларускія землі.
    Аўтар яскрава высвечваў самае вялікае ліха тутэйшых і быццам цвікі забіваў у свядомасць Барыса, ставячы адно за адным пытанні:
    «Якім чынам Польшча з прыгнечанай зрабілася прыгнятаючай?
    Чаму польская ўлада ў 1919 годзе разагнала беларускі ўрад у Менску і сяброў яго кінула ў турму?
    3 якой прычыны зачынены ў Гародні беларускі Нацыянальны камітэт і польскія жандары арыштавалі беларускіх дзеячаў?
    Чаму арыштоўваюць беларускіх вучыцеляў і высылаюць у канцэнтрацыйныя лагеры?
    38
    Чаму польская ўлада так перашкаджае адчыняць беларускія школы і польскія жандары збіваюць сялян, якія патрабуюць адкрыць у іхніх вёсках беларускія школы?
    Чаму, урэшце, польская ўлада зачыняе беларускія газеты і, наогул кажучы, не дае свабодна развівацца нацыянальным беларускім арганізацыям і не хоча існавання незалежнай Беларусі...»
    Усе гэтыя пытанні неаднойчы сабе задаваў Барыс, але яны не выклікалі такой выразнай трывогі і болю, пакуль не былі прачытанымі ў кніжцы. Друк прыдаваў ім як бы законны статус, сілу, яскравасць.
    Расейскі гнёт над польскім народам узгадаваў у яго асяродку, асабліва ў польскай арыстакратыі, што ачольвае цяпер польскую палітыку, страшэнны шавінізм — сляпую нянавісць да ўсяго расейскага і наогул усяго няпольскага. I от беларускі народ ляжаў цяпер пад «культурным» прэсам, пад тоўстымі дошкамі Польшчы, а паны балявалі, седзячы зверху.
    Выразна, жыва паўстала ў ягоным ўяўленні сустрэча са Скірмунтам, калі ён зноў ехаў у Парэчча — вёз мёд у бідонах да купца Клямкі. Гэта быў прысадзісты, з агністарыжай бародкай і шырокай пляшынай на макаўцы гном, іменна так ён успрымаўся. А прозвішча — Клямка