• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
     далі яму, пэўна, зза шырокага пляскатага носа, якім ён прынюхваўся да ўсяго.
    Клямка ўзважыў мёд, зазірнуўшы пры гэтым у бідоны, запісаў вагу, падлічыў, колькі ён будзе вінен грошай і даў Барысу распіску. He выключана, што рахуба абяцала яму добры прыбытак. Уткнуўшыся на момант невялікімі мітуслівымі вочкамі ў Барысаў пагляд, глыбокі і доўгі, ён усміхнуўся:
    — Мёд — скарб спрадвечны. Проша, пане, у хату!
    Яны селі за стол, накрыты белым абрусам, узялі па келіху:
    — За здароўе пчаляра селяніна Пятра Рамановіча! — абвясціў Клямка.
    — Дзякуй, пане дабрадзею! Такіх людзей, як мой бацька, сапраўды мала, і яны мацуюць падмурак, на якім мы сядзімо.
    — Ото ж, ото ж, святая праўда!
    Закусвалі хлебам з салам, пахучым мёдам з салёнымі агуркамі.
    — Такія людзі — як дойліды. He тое, што мы з вамі!
    39
    — А што — мы?..
    — Бы тыя вусені на капусце! — пацвельваючы, сказаў Барыс.
    Вочы ў Клямкі пашыралі:
    — Гм... Бачу, млоды пан не знайшоў для сябе вартага занятку ў польскай дзяржаве?
    — Напэўна... Толькі мне хацелася б зразумець, пане Клямка: што такое «варты занятак»? I ці вартым жыцця, скажам, было тое, чым займаліся тут, у Парэччы, паны Скірмунты, дзед і бацька яснавяльможнага пана Рамана?
    — To Скірмунты стварылі вытворчасць, якую парушыла вайна. Суконная фабрыка вывезена.
    — Так, але ж я ўдакладню пытанне: ці варта мне, скажам, нажываць дабро і быць панам сабе і людзям, быць, напрыклад, памешчыкам Скірмунтам?
    — Оо, пся маць, чаго захацеў млоды хлоп, а? Цікава ж, якая планіда прадвызначае твой шлях у жыцці?
    — Я пра гэта не ведаю... Але ў той мой прыезд сюды, пане дабрадзею, я меў сустрэчу з панам Раманам Скірмунтам, і пасля працяглай размовы з ім у мяне ўзніклі пытанні...
    — Да яго?.. He, ён цяпер у Варшаве. Маёнткам правіць ягоная сястра.
    — Пане а пане, пытанне да вас: ці варты чалавечай годнасці ваш занятак? Як купец вы шукаеце свой інтарэс і на тым спакваля нажываеце сабе капітал? Добра гэта ці не? I ці мае чалавечую годнасць памешчык Скірмунт, на якога працуюць сяляне? Як лічыце?
    У Клямкі вочы яшчэ больш акругліліся і ён прашаптаў:
    — Свента Марыя! Што я чую: ты камуніст?..
    Барыс вытрымаў яго дапытлівы позірк:
    — Вас цікавіць мой светапогляд? Калі так, адкажу. Жывучы ў Расіі, я сустракаў камуністаў. Я слухаў іхнія прамовы. Але мне не прыходзіла ў голаў, што трэба выслухаць яшчэ і процілеглы бок. Цяпер я спрабую кампенсаваць свой пралік і, вядома ж, з вашага дазволу, стаўлю пытанні.
    — He тшэба! — усклікнуў устрывожаны Клямка. — У Польшчы, дзе правіць маршал Пілсудскі, такія пытанні нікому не дазволена ставіць! Дый хто можа вызначыць годнасць чалавека, апроч самога пана Бога? Або не?.. На памешчыка Рамана Скірмунта сяляне моляцца. Пан Pa
    40
    ман пераняў ад сваіх продкаў найлепшыя прьікметы і стаў дбайным гаспадаром. А яшчэ ён людзяны. Ён добры для сваёй абслугі і тутэйшых сялян — не адной пажылой і нямоглай асобе ў вёсцы памог, прывёз, парэзаў і пакалоў дровы зімою. Няхай сабе і з дапамогай блізкіх людзей. Або вясною, калі ў каго выходзіць належны запас, падсыпле зерня ў сялянскую засеку. Грэх, вялікі грэх, пся маць, ставіць пад сумненне чалавечую годнасць Скірмунтаў.
    Толькі, слухаючы палкую тыраду пана Клямкі, Барыс Рамановіч стрымана і патаемна ўсміхаўся. Ён папрасіў купца не крыўдаваць на яго і, вяртаючыся дадому, наўмысля праехаў міма панскага маёнтка, каб зазірнуць у парк. А пасля падаўся цераз той гай ужо з апалым лісцем, адкуль тады, як цуд, было выскачыла панская пралётка.
    На душы, праз якую прайшлі чарадой успаміны, ляжаў светлы сум і захапленне памешчыкам, грамадзянінам, палітыкам, адным словам — асобай, якая па кропельках сабрала ў сабе і ўвасабляла яскрава ўсё адметнае, пракаветнае, бацькоўскае, беларускае, знаёмае, блізкае — як не саму Айчыну.
    Але ж паціху адышлі кудысьці далей, упарадкаваліся, няйначай, леглі на дно, у запас і гэтыя ўражанні, уяўленні, успаміны. Жыццё рухалася незалежна ад волі аднаго чалавека — імя якому ці то Барыс, ці Пятро, ці Раман... Жыццё ўводзіла ў новыя лабірынты і патрабавала волі, энергіі, каб у іх разабрацца, а маладосць — ліхадзейка, яна брала сваё. I неўзабаве гарачае бунтарскае сэрца Барыса перайшло на іншыя рытмы. Яно гарнулася ўжо, бадай, не столькі да палітыкі, колькі да дзевак.
    Пасля праведзеных пэўным чынам агледзін, выбару і выбракоўкі нявест на зборнях, ён спыніўся на Ганне, гожай дзяўчыне, дачцы Пятра і Параскевы Міховічаў. To была сялянская сям’я, самавітая, дружная, у якой шмат працавалі і, займеўшы ўдачу, купілі сячкарку і выбудавалі млын, у якім вецер выступаў у якасці рухавіка. Пісарчукі тым часам прыдбалі не менш хітрую рэч — малатарню для абмалоту збажыны. Яны сябравалі і, калі Пятро Міховіч заўчасна памёр, Пятро Рамановіч навучыў яго сыноў, Мікалая і Паўла, пчалярскай справе, каб яны ўзбіліся на поспех таксама. Была ў іх сястра Ганна... Юная і юркая Міхавічанка Ганна неўзабаве аформілася і выспела гожай, шчырай сялянкай, безадказнай у працы. Маючы пэўнае ўяўленне аб дзявочай годнасці, яна нявесцілася і
    41
    кідала на хлопцаў доўгі дапытлівы позірк. Барыс ацаніў у ёй, напэўна, дакладнасць рухаў, гібкасць, спрыт у танцах, своеасаблівы тэмбр, напеўнасць голасу, як і лёгкае, часам перарывістае і хвалюючае дыханне.
    Дай ужэ ж вэсна, Дай ужэ ж красна, Дай з стрэх вада капле, Дай з стрэх вада капле, Дай з стрэх вада капле. Маладому плесарыку Быстра рычка пахне, Быстра рычка пахне, Быстра рычка пахне.
    Улетку яны з Ганнай заплывалі на возера; іх яно цешыла шырокай прасторай, лёгкімі хвалямі, якія ледзьледзь гойдалі човен. Вабілі вока спакойныя плёсы, трыснягі і дзівосна свежыя лілеі... Ім здавалася, што вадзяны водар і хараство лілей нельга перадаць на словах. Уражанні заставаліся ў сэрцы. Хараством і спакоем быў напоўнены іх унутраны свет. Адпачывалі на невялікай зялёнай і мурожнай выспе. У прыродзе наогул усё было такое дзівосна цнатлівае, новае і заўсёднае, вечнае, што ім таксама здавалася, што яны на чоўне прастуюць у вечнасць і што ніколі не скончыцца для іх ніводнае шчаслівае імгненне.
    Пасля прагулкі па Мотальскім возеры з твару Ганны доўга не знікала патаемная і шчасная ўсмешка, у яе голасе была сама мілагучнасць. Якраз у адну з такіх хвілін ёй пад сэрца і пастукалася сваім сэрцайкам Маня.
    Барыса Рамановіча восьвось павінны былі прызваць на службу ў гжэчнае польскае войска, а гэта значыла, што ён часова мусіў развітацца як з бацькоўскай хатай, так і з асяродкам усіх уцех, летуценняў. Дома захваляваліся, асабліва Аксіннямаці, якой стала вядома нра ягоны вялікі грэх перад Ганнай Міхавічанкай. I, каб улагодзіць падзеі, Барыс за дзень да свайго ад’езду ў бок Варшавы знайшоў на пагулянцы сваю мілаху, вядома, замружаную, сумную, хоць і бойкую (не хацела выгляду падаваць, што ёй блага), павёў да бацькоўскае хаты. Але Ганна, як толькі даведалася пра намер Барыса ў гэты дзень, у гэты момант назваць яе перад Пятром і Аксінняй Пісарчукамі сваёй жонкай, надта збянтэжылася. Яна адчула сорам і страх у
    42
    душы ды заўпарцілася на самым падворку. Тады Барыс падхапіў яе на рукі. Ганна ж, нягледзячы на свой зняважаны гонар, а можа якраз і таму, гарнулася да гожага хлопца і зблізку прыцягвала яго да сябе, бы магнітам. Ён унёс яе ў хату, паставіў побач з сабой. Ганна не ведала, куды вачэй дзяваць. А ў Аксінні пры ўсведамленні гэтакай дзеі сэрца закалацілася ад непакою.
    — Мама, глядзі Ганну, каб не збэсцілася, і не давай нікому ў крыўду. А я... я тым часам д’яблу гэтаму служыць буду. Чаго ўтаропілася? Я кажу пра Пілсудскага.
    — Добра, сынку...
    На наступны ж дзень і паехаў. Яго чакаў кавалерыйскі полк.
    А вакол сонца па нябачнай спіралі ў прасторы і часе раскручваўся ўжо 1929 год...
    6
    Нарадзілася Маня акурат у зімовую сцюжу, пасля вадохрышча, калі Зямля круціласявярцелася і сціху выстройвала чалавечыя лёсы пад знакам Вадалея. Польскія паны ўсё яшчэ ўладарылі ў Пінску, Янове, Моталі. Па тым часе яны ўладарылі на ўсе бакі ад Моталя, гміннага мястэчка Драгічынскага павету Палескага ваяводства. Ёй жа спадобілася мець бацькамі карэннага беларуса, фацэтнага сына Пятра Рамановіча — Барыса, высокага, спраўнага, круглатварага дзецюка, у пары з Ганнай Міховіч, мясцовай прыгажуняй, якая станам, гнуткім і ладным, паглядам, лагодным і ўніклівым, пасавала яму.
    Маня — першая завязь, а на вочы дзеда — першая ягадка іхняга, Барыса і Ганны, кахання. Звычайнае немаўлятка, яна адразу зрабілася лялькай, ад якой чакалі Бог ведае чаго, і — што дзіўна — Маня апраўдвала самыя лепшыя спадзяванні бацькоў, усёй радзіны ў Моталі і нават далей у вёсках, дзе жылі сваякі. Дзяўчынка актыўна смактала пругкія Ганніны грудзі, забаўлялася цішай і назіраннем розных прадметаў, калі яе пакідалі адну. Вадалейнебарака, мусіць, наклаўтакі добры адбітак на яе паводзіны, бо глядзела Манязолатка што на матчын твар, што на іншыя твары і рэчы наўкруг учэпіста, намагаючыся, пэўна, спасцігнуць нейкую важную для яе патаемасць.
    Яшчэ не споўнілася года, як Маня стала на ножкі, пайшла, смеючыся і радуючыся акурат з гэтакай сваёй прая
    43
    вы болей за бацькоў. Мурашка зусім, яна часам залазіла пад стол, каб падслухваць, пра што вядуць у застоллі рэй знаёмыя і незнаёмыя дзядзькі і маладзіцы.
    Іх сям’я жыла ў дзедавай хаце, займаючы два пакоі, якія былі спальняй і кухняй, а яшчэ яны мелі асобныя сені. Ці трэба казаць, што для малечы Мані, калі яна, стаўшы на ножкі, пачала бегаць, воля была не толькі тут, але і на дзедавай палавіне. Дзед наогул меў вялікую прыхільнасць да ўнучкі. Маючы двух сыноў, ён сумаваў па дачцы, але дачку яму Аксіння так і не нарадзіла. Відаць, Маня запаўняла ў ягонай душы патаемны куточак. Па крайняй меры, унучка заўжды гарнулася да дзеда і потым з усёй непасрэднасцю цікавілася ягоным гаспадарчым заняткам, а ён адорваў яе ўвагай і ласкай. У такім сугуччы і нараджалася ў іх вышэйшая еднасць, што цешыла ўсіх.
    А праца на сялянскім подворку, як і ўвогуле на зямлі, ішла наплывам, мянялася спраку веку, бы вада ў віры. Гэты калаўрот, праўда, захапляў больш Маню, унучку Пятра, чым яе бацьку — Барыса, які пасля службы жаўнерам у Войску Польскім вярнуўся на бацькоўскі падворак.
    У мястэчку, дзе ўсім был