• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    яны — народ даходжы, дапытлівы, кемны і за вялікую ўдачу для сябе лічаць тое, што ў часы ўтрапёнага сярэднявечча, недзе блізка 1518 года іх заўважыла найвыдатная жанчына Бона Сфорца, якая брала што сваёй прыгажосцю, што абыходлівасцю і розумам. Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага і кароль Польшчы Жыгімонт I перадаў ёй, каханіцы, ёй, мілавіцы Боне, пінскія і тураўскія землі, вядома, разам з Моталем, што варушыўся між Пінскам і Яновам.
    Што ведаў пра гэта яе дзед Пятро Рамановіч?
    А ён ведаў, канешне, што ў маёнтку пана Канстанціна Скірмунта, таго самага пана, які пэўны час працаваў міністрам замежных спраў Польшчы і амбасадарам у Лондане, захоўваліся два наўздзіў яскравыя і важныя дакументы. Іх спадар Скірмунт рэдка выцягваў з архіва, каб пахваліцца камунікаму, але ж аднойчы выцягнуў і паказаў рупліўцу Пятру Рамановічу, які ў чарговы раз прыехаў да яго ў маёнтак — прывёз прачытаныя кнігі і прасіў новыя. Зрэшты, дзед Пятро меў таксама бібліятэку, толькі ж яе не параўнаць было з панскай, дзе шмат чаго траплялася па прыродазнаўству і гісторыі.
    Дык у адным дакуменце дакляраваліся правы на вольнасць, якімі «Гаспадар Вялікага княства Літоўскага» надзяляў маталянаў. Згодна з гэтым дакументам Моталь належаў непасрэдна вялікаму князю, меў сваю самаўправу і паншчыны не адрабляў, выплочваў адно падатак Гаспадару. Такім чынам, маталяне набывалі пэўную незалежнасць, як што вызваляліся: ад феадальных павіннасцяў, ад суда, ад улады ваяводаў і старастаў, у цэлым — ад варункаў і жарсцей прыгонніцкага ладу, уціскаючага навакольныя вёскі. 3 тых часоў, займеўшы столькі гонару, тутэйшыя местачкоўцышэльмы перасталі нават сялянамі сябе называць.
    Магдэбургскае права, якім па пратэкцыі каралевы Боны быў надзелены Моталь, спрыяла развіццю ў мястэчку рамесніцтва і грашоватаварнага абмену, ажыў, як ніколі, кірмаш. Людзі, няйначай, спаборнічалі паміж сабой ва ўменні жаць, прасці, ткаць, вырабляць скуры, класці печы, будаваць што заўгодна, хутка і хораша, ды яшчэ і спяваць свае песні.
    У другім манускрыпце была засведчана адна з паездак каралевы Боны ў Літву (Беларусь). Відавочна, ездзіла яна, кіруючыся не столькі ўласнымі, колькі вышэйшымі
    15
    дзяржаўнымі клопатамі. Яна падарыла мотальскай праваслаўнай царкве абразы «Маці Боскай» і «Нараджэння Хрыстова».
    Па дарозе назад, у Варшаву, высокая пані спынілася начаваць у мотальскай карчме, робячы гонар тубыльцам. Напэўна, і потым, падарожнічаючы па ўсходніх землях, дзе жылі беларусы, яна заязджала ў Моталь — шляхі ж дазвалялі і мястэчка яе вабіла, захапляла майстэрствам, імпанавала ёй нават знешнім абліччам людзей. На той час маталяне абуваліся не ў пасталы, як сяляне навакольных вёсак, а ў чобаты і чаравікі, і гэта дадавала ім самавітасці, годнасці. Паводле таго ж дакумената, каралева Бона пасяліла тут, сярод маталянаў, некалькі сем’яў сваіх суайчыннікаў з Італіі (сама італьянка). Адсюль і выводзяцца прозвішчы Палто, Кульбеда, Шыкалай ды іншыя, якіх нідзе ў навакольных вёсках больш не пачуеш. А ўвогуле ўсе прозвішчы мотальскага люду канчаюцца на іч: Данілевіч, Мацукевіч, Міховіч, Райкевіч, Стасевіч, Жыховіч, Рамановіч... Выключэнні рэдкія.
    У гісторыю краіны пані Бона Сфорца ўвайшла як апякунка вялікакняскай казны, у якую яна перадала нават свой гардэроб (дакладна: 28 сукенак з парчы і 18 з аксаміту, 96 чэпчыкаў, увітых залатымі пазументамі і каштоўнымі камянямі). Праз суд яна адабрала ў магнатаў і перадала таксама ў казну незаконна прысвоеныя імі землі. Па яе ініцыятыве ў Вялікім княстве Літоўскім была праведзена зямельная рэформа, што атрымала назву «Устава на валокі».
    Як прыкмету і досвед тых далёкіх часоў, калі амаль казачная каралеўская дама кіравала тутэйшымі землямі і мела зносіны з Моталем, рыначная плошча доўгі час захоўвала назву: Пляц крулевы Боны. I яшчэ да нядаўніх часоў настаўнік, пачынаючы першы ўрок у першым класе мотальскай адукацыйнай школы, дэманстраваў вучням Грамату аб наданні Моталю Магдэбургскага права ды распавядаў ім пра каралеву Бону, пра гонар і славу іхніх продкаў.
    3
    А час валок за сабой чараду падзей, дакладней, ён крочыў падзеямі, і чалавек імкнуўся заўжды ці то ўхіліцца ад іх, калі яны неслі яму штось пагрозлівае, ці то
    16
    прынаровіць іхні ход да сваіх патрэб, унесці ў жыццёвы калаўрот часцінку сваю.
    У далейшым руху падзей у Моталі немалаважную ролю адыгрываў Манін бацька — Барыс Рамановіч, сын Пятра і Аксінні, іх першынец. Барыс рос кемлівым і дужым хлопцам, праўда, той пракаветнай прыцягальнай сілы і ўлады, якую зямляматухна мела над Пятром, яго бацькам, ён чамусьці не зведаў; зямля не займала аніякага месца ў сэрцы і думках местачковага урвіса, блазна, які глядзеў паверх галоў сваіх аднавяскоўцаў. Але ж і ён час ад часу мусіў дапамагаць бацькам упраўляцца з гаспадаркай, асабліва калі хадзіў кавалерам. Араў, сеяў... Свой абавязак перад бацькамі выконваў спраўна, як і малодшы брат Паўлюк — гэткі пеўнік, гарачы, задзірлівы. Адным словам — браты, толькі замесу неаднолькавага.
    Зрэшты, тут патрабуецца тлумачэнне. Пракаветны сялянскі лад і рытм у сям’і, а дакладней, у мотальскай сядзібе Рамановічаў, быў рана парушаны вайной, што атрымала назву Першай Сусветнай, а потым — эвакуацыяй у глыб Расеі. Сыны Пятра і Аксінні, на малалецтва якіх выпалі тыя прыгоды і выпрабаванні, як вядома, не пасвілі кароў, не тапталі голымі пяткамі раллі і не атрымалі паўнацэннага сялянскага выхавання.
    ШсарчукіРамановічы вярнуліся ў Моталь ажно ў 1922 годзе, калі заходняя Беларусь ужо была пад Польшчай.
    Іх сям’я не належала да жабрацкіх. Пятро Рамановіч служыў ў царскай арміі і за службу атрымліваў золатам. Пад час падзей 1917 года і Грамадзянскай вайны працаваў на дробных промыслах недзе ў Ніжнім Паволжы, пра што больш дакладных звестак у нашчадкаў не захавалася. Сям’я мела грошы, і старэйшы сын Барыс вучыўся ў гімназіі. За ім пацягнуўся і малодшы.
    Там, у Расеі, нягледзячы на свае маладыя гады, Барыс успрыняў ідэі бальшавікоў і стаў прыхільнікам сацыялізму. Пераезд сям’і на Радзіму з Паволжа не столькі цешыў, колькі засмучаў хлопца. Ён шкадаваў гімназію, рэарганізаваную ў школу, і потым неаднойчы папікаў бацькоў за тое, што не дазволілі яму завяршыць навучанне. У Моталі ж учарашні гімназіст знайшоў сабе аднадумцаў, сярод якіх асаблівым імпэтам вызначаліся былыя салдаты, франтавікі, у іх ліку і Пятро Мінюк, былы камісар спецатрада Чырвонай Арміі. Разам стварылі камуністычную спулку (суполку), у якой Барыс выконваў абавязкі казна
    17
    чэя. Іхняя групоўка фармальна ўваходзіла ў Беларускую сялянскаработніцкую грамаду, якая на той час з’яўлялася дахам для многіх падобных суполак. Людзі шукалі сувязяў з падпольнымі групамі навакольных вёсак і далей — у Янове, Пінску. Рухала імі жаданне выпрацаваць адзіную тактыку дзеянняў супраць польскіх уладаў і дамагацца ўз’яднання Заходняй Беларусі з Усходняй, камуністычнай.
    Нашай Беларусі ў набліжэнні да дваццатых гадоў, мусіць, самі планеты прадвызначалі стаць цэльнай і суверэннай дзяржавай, а сталася наадварот. I свет адно з гэтага мог спачуваць беларусам.
    Тутэйшым патрыятычным сілам паспрыяў II з’езд Камуністычнай партыі Польшчы, які адбыўся ўвосень 1923 года і прызнаў правы беларусаў (таксама, як і ўкраінцаў) на вызваленне зпад улады польскага каланіяльнага рэжыму. Гэты з’езд, да гонару камуністаўпалякаў, блаславіў уз’яднанне нацыянальных зямель. Адначасова была ўтворана Камуністычная партыя Заходняй Беларусі. Такім чынам, польскія камуністы кінулі выклік сваім самаўпраўным панамзаваёўнікам, якія праглі вялікай дзяржавы.
    Барысу гэта не магло не легчы на душу. Гэта дадавала штосьці істотнае да справы, якой ён самахоць займаўся ў камуністычай спулцы, з’яднанай і дружнай.
    Камуністы наважваліся справядліва і шчыра вырашыць найперш нацыянальнае пытанне і выбавіць народ ад прыгнёту польскіх паноў, затым яны дакляравалі нямала такога, на што проста адгуквалася спакутаваная сялянская душа, і ў ёй запальваўся агеньчык надзеі.
    Барыс бачыў, як мяняецца выраз твару ў сялянместачкоўцаў, калі Мінюк, ці хто іншы з суполкі, чытаў ім улётку «Далоў акупантаўграбежнікаў!», і хоць той лісток быў выдрукаваны далёкадалёка, у знаным горадзе Вільні, ягоны змест браў кожнага за жывое, як што ў Крэсах людзі скрозь жылі аднолькава і за хлеб уважалі мякіну. Праўда, каб не браць грэх на душу,— маталянаў крыху выручала рамесніцтва і гарт, набыты з часоў Магдэбургскага права. Аднак і гэта не ўсім грэла душу.
    Пяты год стогне наш край. Пяты год наёмныя на езнікі гвалтуюць, рабуюць працоуны народ Заходняй Беларусі.
    18
    — Прадай усё, што маеш!
    Хіба, можа, праўда, дабраахвотна аддаць сваю карову, каня і ўвесь свой убогі скарб, адракаючыся ад свае гаспадаркі і, адзеўшы торбу, ісьці на паноў, біць іх, паліць іх, катаваць іх?
    А падаткі тым часам сыплюцца і сыплюцца, як град на галаву, дзень за днём павялічваюцца і канцакраю не відаць.
    Бяднейшыя сяляне і работнікі, а разам з імі і сярэдняе сялянства ўсё больш і болый пераконваюцца, што няма іншага выйсьця як толькі рашучая, бязлітасная барацьба з акупантамі.
    Але як яе весьці, як бараніцца ад цёмнае хмары грабежнікаў?
    I вось пачаўся сты.хійны байкот падаткаў. Цэлыя вёскі і гміны перасталі плаціць!
    — Ня можам плаціць, ня будзем плаціць, ня хочам плаціць!
    — Бо нават, каб і «хацелі», то няма з чаго.
    У той жа час асаблівай увагай у паняволеных сялян Крэсаў Усходніх карысталіся аповесці, легенды і байкі пра чыннасць саветаў, пра эканамічную і культурную палітыку, што звалася на тым баку НЭПам. Маталяне нярэдка атрымлівалі важную інфармацыю амаль з першых рук — ад сваіх хадакоў у Савецкую Беларусь. Хведар Філіновіч, напрыклад, некалькі разоў пераходзіў польскасавецкую мяжу і прыносіў пракламацыйную літаратуру. Тое ж рабілі Ян Мацукевіч і іншыя.
    3 афіцыйных крыніц вынікала, што за саветамі сяляне павялічылі надзелы на чвэртку і што сераднякі, якім належыла да 60 працэнтаў фермаў і блізка 70 працэнтаў ворнай зямлі, абрасталі дабром. Колькасць іх множылася, і яны ўтваралі асноўную сілу ў сельскагаспадарчай вытворчасці. Абкладвалі іх падаткамі мякка, у адрозненне ад польскай дзяржавы, дзе выплочваць даводзілася як не за кожнае курынае яйка. Гэтак саветы стымулявалі працу сялян.
    I яшчэ паведамлялі хадакі: у сталіцы Беларусі — Менску і іншых гарадах утвараліся нацыянальныя ўстановы к