• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    ную белымі неграмі. Калі мы выйграем рэвалюцыю, парушым Расею, то на агідных руінах яе ўмацуем уладу сіянізму і станем такой сілай, перад якой увесь свет упадзе на калені. Шляхам тэрору, крывавых лазняў мы давядзем рускую інтэлігенцыю да поўнага атупення, да ідыятызму, да жывёльнага стану. А пакуль нашы юнакі ў скураных куртках — сыны гадзіннікавых спраў майстроў з Адэсы, Воршы, Гомеля, Вінніцы — ого, як выдатна ўмеюць яны ненавідзець і знішчаць усё рускае!» — Цьфу, нячыстая сіла! — бацюшка Георгій вылаяўся.
    24
    Пісарчук вяртаўся ад святара дадому ацяжараны новымі неспакойнымі думкамі і пачуццямі, толькі, пераважала ўсёткі радасць, што ён пакінуў урэшце Расею і якніяк цяпер вольны гаспадар сабе. Няхай і брыдка, што за Пілсудскім беларусаў таксама ўціскаюць, што лічаць Усходнія Крэсы за калонію, але ж, калі там, у Расеі — ліха, то тут — меншае, і за тое можна дзякаваць Богу.
    Як заўсёды, пасля сустрэчы і шчырай, ці не сяброўскай гутаркі з айцом Георгіем, Пятро адчуваў сваю душу і розум адкрытымі перад людзьмі і Богам, прасветленымі. Ён пачынаў значна больш разумець у палітыцы, у падзеях, якія мелі месца і якія яшчэ рыхтавала на зямлі славян прышласць. I, вядома, яго меркаванні не мог не ўлічваць і сябра камуністычнай спулкі — сын Барыс.
    4
    Як ні дзіўна, на светапогляд Барыса, на ўспрыняцце ім рэчаіснасці, акрамя бацькоў, свой пэўны ўплыў рабіў таксама і памешчык Раман Скірмунт, дабрадзей, дзівак і, бадай, непапраўны рамантык, які жыў паблізу, у вёсцы Парэчча.
    Пра Скірмунтаў у гэтым кутку Беларусі сама зямляматухна распавядае чалавеку, як ён толькі народзіцца. Бо радавод Скірмунтаў ідзе ад часоў гістарычнай беларускай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і сваімі каранямі сягае недзе аж да яцвягаў. Гербам пракаветнага радаводу быў разгалісты дуб.
    А цяпер галіны гэтага дуба засталіся ў Моладаве і ў Парэччы. Тыя і гэтыя Скірмунты між сабою даводзіліся стрыечнымі братамі і сёстрамі.
    Дзед Рамана Скірмунта Аляксандр быў буйным магнатам. Ён заснаваў у 1836 годзе ў маёнтку Парэчча над Ясельдай рэдкую для тагачаснай феадальнай краіны фабрыку, дзе выраблялі сукно. Праз дватры дзесяцігоддзі фабрыкант Скірмунт пабудаваў яшчэ і цукровы завод. Меў ён таксама сыраварную вытворчасць, паравы млын... Такім чынам, пракаветная вёска Парэчча ператварылася ў прамысловы цэнтр і рабілася ўзорам у развіцці капіталізму на гэтай блаславёнай славянскай зямлі. Пісарчукоў сын — Барыс, дарэчы добра ведаў, што такія багатыя і прыкметныя асобы, як Аляксандр Скірмунт або ягоны сын Аляксандр, а потым і ўнук Раман, іншыя яго сыны і ўнукі
    25
    ў Савецкай Расеі былі не ў пашане і лічыліся найпершымі ворагамі. Там буржуі ліквідаваны як клас. He толькі яны, вунь уся царская сям’я палегла. Барыс ведаў пра гэта. Але ў душы ён не адчуваў ні жалю, ні болю за тыя ахвяры. Нібы самі сябе яны асудзілі на смерць, і чынны шпаркі ход падзей не пакідаў ім аніякага іншага выйсця. Такія жорсткія ўмовы прадвызначала людзям камуністычная ідэалогія, да якой ён таксама схіляўся.
    От толькі дзед Рамана — Аляксандр Сымонавіч памёр сваёй смерцю якраз у тым годзе, калі нарадзіўся Ленін. Тады яму было 72 гады, і ён пакінуў пасля сябе 6 сыноў, 2 дачкі.Ён падзяліў паміж імі фартуну: бацьку зусім яшчэ малога Рамана — Аляксандру — дастаўся маёнтак Парэчча, а бацьку Канстанціна і Генрыка — Генрыку — маёнтак Моладава... Раман выйшаў у людзі акурат на вяршыні гарту парачанскай вытворчасці сукна, аднак вытворчасць яго не так захапляла, як палітыка, дый пасля 1915 года, які пакінуў усяго толькі разваленыя сцены ад фабрыкі, Раман больш не бачыў магчымасці яе аднавіць. I тут справядлівым будзе зазначыць, што вядомасць у сваім краі і ў супольнасці тутэйшых людзей, а ён любіў называць сябе тутэйшым, Раман Скірмунт набыў ужо дзякуючы не столькі парачанскаму спадчыннаму капіталу, колькі ўдзелу ў грамадскім і палітычным жыцці. Дастаткова сказаць, што ў Моталі яго ведалі як сябра (члена) 1й Дзяржаўнай думы Расеі.
    Яшчэ са студэнцкіх гадоў у Пецярбурзе ён шукаў дружбы ў нацыянальна свядомых беларусаў, а неўзабаве і сам групаваў вакол сябе тых, хто ставіў за мэту ў вялікай палітыцы дабіцца калі не самастойнасці, то аўтаноміі для Беларусі. Скірмунт, вядома ж, нямала зрабіў і для падрыхтоўкі Першага Усебеларускага з’езду, скліканага па нацыянальных пытаннях у снежні 1917 года і разагнанага бальшавікамі. Аднак гэты з’езд пакінуў пасля сябе Раду і дэлегаваў Радзе свае паўнамоцтвы, надаючы тым самым ёй годнасць адмысловай Дзяржаўнай Думы. 125 сакавіка 1918 года Рада абвясціла ўсяму свету аб утварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі, што ў неспрыяльных умовах ваеннага часу мела пэўнае палітычнае значэнне, але не дазволіла трапяткому дзяржаўнаму зародку разгарнуцца ў дзяржаву.
    Багата што з памянёнага ляжала ў памяці мясцовага люду, у памяці прасветленай і пакуль яшчэ не зачэрхлай
    26
    ад часу. Зрэдку з нейкай там нагоды гісторыя ўзварушвалася рознымі дзеячамі, выклікаючы неадназначныя меркаванні і спрэчкі ў цікаўных маталянаў, пераважна яўрэяў, якія вызначаліся адмысловай палітычнай дасведчанасцю. Размовы пра гістарычныя падзеі вяліся і ў бацькавай хаце, найчасцей — пры ўдзеле Лазара ці Абка, што жылі на адной з Пісарчукамі вуліцы. Канешне ж, увага і прыцэл мясцовых, так бы мовіць, гісторыкаў быў найперш да памешчыка Скірмунта, бо, як вядома, пры ўсіх сваіх палітычных узлётах і няўдачах, можа, нават падзеннях, Раман Скірмунт заставаўся іхнім земляком і суседам. Таму і выказваліся пра яго шмат, прычым мотальскі люд дзівавала тое, што са сваёй прыслугайі сялянамі знатны ў свеце пан заўжды размаўляў на беларускай мове, якой іншыя паны цураліся. Ён быў просты і адкрыты для ўсіх.
    У дзень перад Спасам, асядлаўшы каня, Барыс Рамановіч падаўся ў аколіцы і адтуль — на дарогу, што тонкай ніткай прашывала і лес, і Моладава, вілася ўздоўж Ясельды, а потым цераз новы лясок выводзіла на Парэчча. Як бытта нашаму купцумалайцу Барысу рупіла паглядзець у бліжэйшых вёсках на крамы, ацаніць тавар, параўнаць асартымент і цэны з мотальскімі цэнамі. Бацька ж, акрамя таго, прасіў Барыса наведаць у Парэччы перакупшчыка Клямку ды пацікавіцца ў яго ўмовамі, на якіх ён бярэ мёд для вывазу на пінскі рынак і далей, у Польшчу. Сам гаспадар Пятро не меў асабліва часу, каб ездзіць ды вывучаць рынак, дый, па праўдзе, не любіў ён гандлярскага занятку.
    Конь пад Барысам ішоў то машыстым крокам, то лёгка трусіў, і думкі хлопца скакалі, пераносячы яго штораз на вечаровую мотальскую зборню. Там, у асяродку бойкіх жаніхоў ды харашуньнявест, было ўдосталь вясельнага клёку.
    У прыпеўках і песеньках, з якімі дзяўчаты завіхаліся ў танцах, чулася імітацыя жальбы, скрухі, а разам і цнатлівая гарэзлівасць. Барыс карыстаўся не абыякой увагай маталянак і таму многае, пра што яны спявалі, здавалася скіраваным проста да ягонага сэрца, кранала мілагучнасцю, шчырасцю:
    Ой, скакала на таку, Ды на беленькаму, Выплакала чорны вочы Ды па міленькаму.
    27
    Ад пільнай увагі дзяўчат ягоны настрой нявесціўся і злёгку кружыў яму голаў.
    Пры пад’ездзе да Парэчча Барыса нагнала пралётка. Яна выскачыла порсткай рысцой з гаю. Наш купец збочыў і прыпыніў свайго гнядога, каб прапусціціь пралётку; сам ён не надта спяшаўся, дый цікава было паглядзець, што за важная птушка ездзіць па ўзбярэжжы Ясельды на рэсорным вазку. Глянуў — па целе прайшла і шыбанула ў твар гарачая хваля: па ўсіх прыкметах сядзеў на рэсорах сам Раман Скірмунт. Так, гэта ён, адукаваны і дасціпны чалавек, гаспадар маёнтка, як і ўсёй навакольнай аблады.
    Расказвалі пра яго, што вось так нечакана, толькі не на вазку, а пешы з’явіўся ён аднойчы за спіной у мужыка, які, забрыўшы ў панскі гай, стаяў каля пня і палкай адбіваў губку для красала. Пан знянацку хапіў яго за плечы, прыўзняў і шпурнуў у бок:
    — Прэч адсюль! He палохай сваім стукам коз...
    Такая акалічнасць, аднак, не доўга бянтэжыла хлопца, наадварот, яна надала яму вясёлай энергіі:
    — Дзень добры, паночку!
    Пан прыпыніўся.
    — А чаму гэта малады чалавек так утаропіўся на мяне?
    — Дзіва ж! Хіба не?.. Бачу яснавяльможнага пана, у якога мой бацька неяк эліту ячменю купляў.
    — А хто у цябе бацька?
    — Пятро Пісарчук... 3 Моталя...
    — Аа, гэта які вярнуўся з Расеі? Помню... Твой бацька — селянін дасведчаны, учэпісты. Ен і цяпер пчалярыць? I поспех мае?
    — Mae... А вы, баяць людзі, у Варшаве, палітыкай займаецеся. Ніяк не чакаў сустрэць вас тутака.
    — Сапраўды, у сваім маёнтку цяпер рэдка бываю, на жаль, — пан уздыхнуў. — А ты, вісус, куды едзеш?
    — Нявесту шукаю, — адказаў акурат у тон пану.
    — To злазь ды сядай побач. Разам паедзем нявестаў шукаць. Я ж у халасцяках засядзеўся таксама.
    Барыс ведаў, што Скірмунту ўжо каля шасцідзесяці, але на выгляд ён быў маладжавы і меў энергічны позірк, востры, дапытлівы. Толькі ж і на твары Барыса — тая ж дапытлівасць. На ласкавае запрашэнне пана ён не прымусіў сябе доўга чакаць, саскочыў з каня, падвёў яго да пралёткі і зачапіў павадок аброці за дужку пралёткі, сеў побач. Той торгнуў лейцы:
    28
    — Дык як жыве здавёндаўна вольны мотальскі люд у крэсах польскіх? Славіць Бога?..
    — Пан дазваляе сабе жартаваць? Ээх... Пакутуе люд. Волі мала, зямлі мала, грошай мала. А падаткаў — зашмат. Я не столькі за свой двор — за сядзібу бацькоўскую кажу. Наогул... Цяпер багата хто глядзіць на ўсход, дзе ўсяго болей. Бальшавікі ўтварылі вольную рэспубліку. Вось і нам палучыцца б з ёй!
    — Тппру! — спыніў пралётку памешчык: — Шо ты чаўпеш?
    Пан шокаў зазвычай.
    — На шо маніць? На крыві ўчынена, на слязах замешана твая новая рэспубліка! Хм, калі ты нарадзіўся?
    — У год, калі Расея ваявала з Японіяй.
    — Ххм... Вісус! Правільней было б казаць: бальшавікі захапілі вольную народную рэспубліку!.. Шэльмы! Аднак, адкуль табе ведаць, якога колеру іхні іудзейскі інтэрнацыяналізм?..
    — Чаму ж, я ведаю, пры вашым, пане, удзеле была ўтворана Беларуская Народная Рэспубліка — буржуазная, як пісалася ў савецкіх газетах. Яна для буржуяў... Мда, — і Барыс замяўся, чуючы штосьці штучнае і несамавітае ў сваіх меркаваннях.
    — Буржуазная?.. Але ж гэта не ёсць аргумент і не ёсць вызначэнне сутнасці. Мана!.. План быў іншы. Урад БНР і цяпер дзейнічае ў эміграцыі. Ён адзіна законны ўрад Беларусі. Но! — зноў торгнуў