Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
лькай АЭС, а потым — пра путч гэкачэпістаў. I ўжо зусім неверагоднае: нарэшце! — нарэшце СССР, той самы СССР, дзе камуністы папілі столькі чалавечай крыві, рухнуў!
Спакваля вярталіся думкі туды, на родную для яе глебу, на Беларусь і ў Брэсцкае Палессе, у Моталь: а што там цяпер робіцца?.. Але ж, праўду казаць, на гэтым яна лішне не засяроджвалася.
Аднойчы Ваня Кульбеда патэлефанаваў ёй і, сам таму радуючыся, падаў навіну: у Кліўленд прыбілася спадарыня Вацлава Вярбоўская — не то журналіст, не то рэжысёр тэлебачання з Менску — яна асталявалася ў ягонай кватэры. Пытанні, пытанні... I што, браце, з гэтага вынікае?.. Вярбоўская ж асвойталася, вывучыла за пэўны час беларускі асяродак у горадзе Кліўлендзе і цяпер просіць яго навязаць ёй сустрэчу ў Піцбургу з маталянкай Дзямковіч. А на якое ліха яна ёй?..
Марыю раптоўна як токам працяла — ад непакою, трывогі. Яна нікога не хацела бачыць адтуль, з краіны, пахаванай для яе назаўжды. Так яму, свайму земляку, і адка
523
зала тое, чаго ён не хацеў... Але ж Кульбеда не ўспрыняў яе словы ўсур’ёз і праз тыдзень тэлефануе, маўляў, ён разам з Вацлавай вяртаецца з НьюЁрка ў Кліўленд, і па дарозе, акурат цераз Піцбург, яны маюць намер заехаць да яе; сказаў — як звязаў. Адмаўляць ім у візіце ўжо было б нетактоўна, і Марыя прыняла нежаданых гасцей.
Знешне спадарыня Вацлава аказалася самой ветлівасцю. Прыязная, гаваркая, інфармаваная пра падзеі на тым баку акіяна, яна, як каскад цёплых пачуццяў, свежых думак, мрояў, ідэй, летуценняў, абрынулася на Дзямковіч, і тут штосьці адбылося, штосьці скранулася з мулкага месца, і акурат з гэтага моманту душа Марыі, прыхопленая калісьці мотальскім зазімкам, паступова пачала адтайваць.
Доктара Марыю з яе адмыслова прачулым сэрцам зацікавіла медыкаэкалагічная сітуацыя ў Беларусі пасля чарнобыльскай катастрофы, і яна пачала назапашваць медыкаменты і пакаваць паціху пасылкі туды. Перадавала іх такому ж рупліўцу, беларусу Сяргею Карніловічу з Кліўленда, які збіраў і перапраўляў гуманітарную дапамогу ў Беларусь. I, дбаючы пра пацярпелых людзей на радзіме, яна зноў спакваля набывала радзіму.
Але толькі пасля перажытых пакут на Бацькаўшчыне, гэта быў учынак добрай, рэдкай, шчырай душы.
Смеласць і мужнасць спатрэбяцца Марыі Дзямковіч, каб неўзабаве самой наведаць Беларусь і роднае мястэчка Моталь.
У Мінску, сталіцы Беларусі, яна перадасць дзіцячай чацвёртай бальніцы і іншым медычным установам багата лекаў, а потым, наведаўшы клініку Інстытута радыяцыйнай медыцыны і кардыялогіі знойдзе праблемы, каб далей засяродзіцца на іх вырашэнні, аказваць таму зза акіяна падтрымку. Яна выступіць ініцыятарам супрацоўніцтва піцбуржскіх дактароў, вучоных з беларускімі калегамі, яны разам з доктарам Томасам Фолі заснуюць у Піцбургу дабрачынную арганізацыю «BelarusianAmerican Child Care Inc.»
Па прыездзе ж у Моталь Марыя адчула сапраўдны шок, які тут, у эпілогу, цяжка і вытлумачыць. Вядома, радавалі сустрэчы са стрыечнымі сёстрамі, у постацях якіх цяпер цяжка было і прызнаць ранейшых дзяўчынак, — гэта ж ім яна разам з дзедам і бабай пакавала пасылкі ў далёкую далеч. Праз колькі год пасля вайны яны вярнуліся з казахскіх стэпаў на Бацькаўшчыну... Апроч іх, у Моталі яна сустрэлася са многімі сваякамі, суседзямі — жывымі,
524
хоць і састарэлымі, з нязменна кашчавай, высокай, трывалай Аленай Германкай, са школьнымі сяброўкамі Марыяй Васілевіч — яна жыла цяпер ў Пінску, рабіла швачкай, і Ганнай Кульбедай, якая прыехала да яе на сустрэчу з Закалля. Ганна мела добры розум, шчодрае сэрца. Яна звекавала свой век цялятніцай на калгаснай ферме і з таго мела ўцеху.
Марыя радавалася ўсім ды раздавала гасцінцы і — самнасам, у нейкім кутку — долары, падбірала лекі, смяялася, выцірала светлыя і журботныя слёзы, аднак глыбей — у душы, застыглай, спакутаванай, — як паралізавала пачуцці, і мо таму ў шокавым стане на магілцы дзеда яна нічога больш не адчула. He адчула нічога і на дзедавай або радзіннай сядзібе, дзе на месцы будынка вызначалася роўная, свежая і пакуль не парослая нават травой пляцоўка. Тож мясцовыя ўлады, вышкаленыя камуністамі, прачуўшы, што на гэтую сядзібу нібыта меціць прыехаць «амерыканка» — дачка Барыса Рамановіча, — даручылі механізаванай брыгадзе разбурыць пусты мур Пісарчука, хоць ён нікому і не замінаў. А раней жа, у цяжкія пасляваенныя гады ў ім размяшчаўся дзіцячы прытулак, затым пэўны час жылі настаўнікі.
I не без падстаў, напэўна, куёўдзіўся страх у душы Марыі — нехта ж з фанатаў драпежнага і пабуранага нядаўна рэжыму мог выстраліць у «амерыканку» на вуліцы або кінуць палку... Так падказвала госці яе інтуіцыя; можа, памылкова — хто скажа? Данік Плюнгер, праўда, зжываў свой век, пакінуўшы камандныя пракамуністычныя вышыні ў Брэсце, і там ягоны побыт улагоджвалі да апошніх дзён не страціўшая сваёй мілавіднасці Юлька Жупанка, a таксама чырвонае скірмунтаўскае золата ў сервантах, — прагны век, прагны метал... Толькі ж гэта ўжо было паза полем зроку Пісарчуковай унучкі.
Нарэшце, у Піцбургу, дзе яна працавала, надышоў час і ёй развітвацца з лекарскай службай, аформіцца на пенсію. Марыя Дзямковіч, каб не сумаваць залішне, купіла мальберт, пендзлі, фарбы... I першыя ж заняткі жывапісам паказалі ёй і яе блізкім, знаёмым, што яна мае пэўныя шанцы на поспех. Ды толькі ж ці магла заўжды руплівая і чулаяпрачулая пані Марыя адрынуцца ад справы, якой раней служыла, ад сваіх ранейшых сувязяў, сяброў, партнёраў дзеля актыўнага ўдзелу ў жыцці, дзеля помачы людзям, сваім і чужым? He, двойчы, тройчы — не!
525
Таму дома яе пакоі паранейшаму будуць ператварацца ў склады лекаў, розных сродкаў санітарыі, адзення... Дзесяткі і сотні пакункаў спакуе для добрых людзей. Медычная апаратура і медыкаменты пойдуць адсюль таксама ў Мотальскую бальніцу... Да прэзідэнта ЗША і кангрэсменаў дойдзе, каб звярнуць іх увагу на чарнобыльскую бядузлыбяду і заручыцца іхняй падтрымкай, спагадай да Беларусі. Эліз цяпер будзе толькі дзівіцца, гледзячы на сваю варушлівую маці. I мамчын няўрымслівы дух, імпэт, скіраваны на ахвяраванне, бескарыслівае служэнне людзям, нене дый захопіць яе таксама, і яна час ад часу набывае і прыносіць у дом тыя ці іншыя рэчы: «Мам, глядзі, якая прыгажосць і як танна я купіла! Бяры, нехта дзякуй скажа!».
Эліз скончыць сваё навучанне ды стане адмысловым спецыялістам па электронных тэхналогіях, возьме шлюб з перспектыўным дзелавым чалавекам, годным амерыканцам. Праўда, жыць яны будуць ужо не ў Піцбургу, як што спатоленая працай доктар Марыя набудзе па сходнай цане сядзібу ў 20 кіламетрах ад Вашынгтона, і ўсе яны разам асталююцца ў дамку ў два паверхі са светлымі вокнамі і ўмаяваным лужком, што прылягацьме да яго. Тут неяк пановаму ўжо будзе цешыць і радаваць маталянку Марыю ўнучка Стэфанія, — прапраўнучка дзеда Пятра, a яе ўнучка, юная, гожая амерыканка... Такое тут разгалінаванне.
Ці прачытае малеча Стэфанія калінебудзь гэты раман? I ці будзе ведаць яна, што ў яе бабулі Мэры — Марыі, калі яны разам каля дому ўзімку тапталі белы снег, лёгкі, пушысты, надараліся цяжкія прывіды: перад ёй ляжаў без прытомнасці ахалонуты ўжо святы чалавек, таму ўсё нутро яе сціналася ад жалю і болю.
А што яшчэ будзе азмрочваць жыццё Марыі ў новым доме пад Вашынгтонам, дык гэта ўсведамленне таго, што на радзіме яе, у краіне, якая ў вадавароце падзей закружылася і пайшлапабрыла насупраць плыні часу, так нічога ні ў чым і не змянілася. Ніхто не даходзіць пакуль мінулага, не робіць высноў, няма каму ў нечым нядобрым, аспідным звініцца, і, па гэтай адмысловай прычыне, — што было, зноў можа грымотнай хмарай найсці.
Цяжка жыць без гонару за сваё котлішча, за сваю зганьбаваную Бацькаўшчыну. Але ж, нягледзячы на ўсё, цягне яе сюды з неадольнаю сілаю, і, бытта вырваная з цела душа, яна сумуе па сваім адвечным — па Беларусі. Сум, праўда, як і хмарнасць, сплывае, і на чыстым абсягу ў душы ўста
526
лёўваецца надзея: усё будзе добра — будзе добра, бо вернецца ўрэшце натуральная хада падзей, прыйдуць новыя людзі — іх генная, іх гістарычная памяць ды чыстыя высакародныя подумкі дазволяць уратаваць Беларусь.
Надзея лучыцца з марай, і Мэры... Марыя... Маня бачыць зямлю, якую басанож таптала ў дзяцінстве і з якой пайшлі літвіны, яе дзед — дзяды, яе прадзеды, што ўтварылі супольнасць, народ, — бачыць гэту зямлю ў атачэнні нашчадкаў заможнай, шчаслівай.
To жыцьме ж краіна!
ЗМЕСТ
Пралог.............................................. 5
Частка першая ...................................... 9
Частка другая..................................... 230
Эпілог............................................ 510
527
Якавенка В.
Я 47 Надлом. Раман. / Васіль Якавенка.— Мн.: «Беллітфонд», 2003. — 528 с. («Беларускі гістарычны раман»),
ISBN 9856576059
Раман «Надлом» — твор псіхалагічны, жывы, увабраў у сябе шмат падзей і багата чаго закранае. Ен прысвечаны драме і трагедыі беларускага нацыянальнага адраджэння, неаднаразовыя спробы якога былі ў XX стагоддзі. Сярод персанажаў твора шмат рэальных гістарычных асоб, якім собіла аказацца ў віры эпахальных падзей.
У цэнтры ўвагі аўтара радзіна Пятра Пісарчука, жыхара заходнебеларускага мястэчка Моталь. Менавіта праз яго сям’ю, яго сыноў і ўнучку Марыю раскрываецца пакручасты лёс пакаленняў.
Праўдзівасць, навізна і выразнасць мастацкага палатна прымушаюць думаць, што аўтар самахоць ідзе па цаліку і ўздымае скібы, якіх ніхто з яго папярэднікаў, бадай, яшчэ не кранаў.
УДК 882.631
ББК 84 (4 Бен) 6
Літаратурнамастацкае выданне
Якавенка Васіль Цімафеевіч
Надлом
Раман
Рэдактар М. Кенька Мастак М. Казлоў Тэхнічны рэдактар Г. Сармант Карэктары В. Балвановіч, Н. Дзянісава Набор і вёрстка Л. Ваўчок
Падпісана да друку з дыяпазітываў заказчыка 4.02.2003.
Фармат 84x108 '/32. Папера афсетная. Афсетны друк.
Гарнітура SchoolBook. Ум. друк. 27,72 арк.
Ул.выд. 26,34 арк. Наклад 1000 асобнікаў. Зак. 2827.
ГА «Беллітфонд».
220034, Мінск, вул. Фрунзе, 5. Ліцэнзія ЛВ № 364 ад 03.02.1999 г.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».
220013, Мінск, пр. Ф. Скарыны, 79.
ННб