Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
ўсяму, што ішло раней адтуль разам з кавалерыстым ваяром, а ён жа меўся пасля сваёй перамогі ўзяць яе, раннюю дзяўчынку, у нямецкую сям’ю ў якасці прыслугі. Капут быў Гансу, капут — грозным гітлераўскім войскам, капут — фашыстоўскай Германіі, а разам і яе, Маніным, спадзяванням на паратунак ад бальшавіцкай сваволі, ад тэрору ды здзеку — капут. Капкан зачыняўся.
Аднак над усім палягала яе ўзрушэнне — ад сустрэчы з гэтым змярцвелым і адрынутым Гансам. I адсюль штуршком — які жах! неадольнае і моцнае памкненне падзяліцца сваёй навіной... 3 кім? Ara... I, адкінуўшы растрапаныя валасы з твару за плечы, Маня шпарка пабегла шукаць радзіну, пакінутую недзе на тлумнай і роспачнай шашы, на шляху, які цяпер больш нікуды не вёў.
509
Эпілог
На тое бяздолле — словам народным — пятух не пяяў, пятух не пяяў, гусак не крычаў.
Толькі слёзы сям’і, знябытай, пазбаўленай сталай мужчынскай падтрымкі.
Слёзы светлыя і непраглядныя разам, афарбаваныя смуткам, тугою нязбытнай, якая — бадай — на ўсё жыццё.
Спыніліся Пісарчуковы ў нейкім фальварку пад Слесінам. Фальварак належаў немцуперасяленцу. Перасяленец уцёк, і яны занялі адзін з вольных пакояў. У суседнім пакоі тым часам атабарыўся паляк з сям’ёй і, мусібыць, яму там цесна было, таму ён данёс у савецкую камендатуру, якая асталявалася ў Клечаве, што побач з ім жывуць уцекачы — «рускія».
Адтуль неўзабаве прыехаў нейкі чын у вайсковым і наладзіў допыт: хто такія, адкуль, чаму ўцякалі? I — дзе, каму служылі іхнія мужыкі?..
Само сабой выйшла так, што за старшую ў гэтай купцы жанок з дзецьмі аказалася Ганна; яна і адказвала на плойму грубых, з’едлівых, брудных, мацерных слоў савецкага чына, якога ўважалі за палітрука. Маня жахалася і плакала ў роспачы — так няўдала ўсё абярнулася.
Праз колькі дзён жаночы кагал, апроч бабуль, праўда, выклікалі ў Клечаў, і камендант узяў ад Ганны, Зосі, Хрысці, Ядзі распіскі, што праз тыдзень яны гуртам з’явяцца сюды з усімі сваімі рэчамі; маўляў, на чыгуначную станцыю будзе пададзены спецыяльны вагон, і іх адправяць туды, у Саюз, адкуль яны прыехалі. Божа праведны! Ці ж трэба тлумачыць, што ў душы маталянак Саюз цяпер асацыіраваўся з халодным Сібірам?
Але ж разам з імі быў хлопчык — Янка Бушкевіч, аднагодак Марыі. У тым несусветным алярму і гармідары, калі нашы героі, сарваўшыся з Памажан, беглі па шля
510
хах і дарогах на захад, далей і далей, каб уратавацца, Янка згубіў сваіх бацькоў і ўвязаўся за Пісарчуковай радзінай.
Ці ж не Божы промысел быў у прыгодзе той?.. Бацька Янкі шукаў свайго сына і акурат у гадзіну роспачы Пісарчуковых з’явіўся ў іхнім фальварку. Ён трымаў у руках белчырвонабелы сцяг на кароткім дрэўку, яркі, відны здалёку, нёс як сімвал Бацькаўшчыны, каб зводдаль людзі бачылі, хто ён і з кім яму палягае мець якіяніякія стасункі.
Маладзіцы абступілі Бушкевіча, як тое дзіва, і ў радасці гатовы былі яго расцалаваць. Нават Янка свайму бацьку не так радаваўся, як яны Бушкевічу. I — не дарэмна. Дамовіліся аб паратунку... Таму ён з сынам пайшоў, каб неўзабаве вярнуцца, і не прымусіў сябе доўга чакаць. Прыехаў апоўначы на кані, і яны перанеслі і ўпарадкавалі на возе майно, якое было, і — дай Божа ногі!
Спыніліся подалек ад вялікіх дарог у нейкай здзічэлай будыніне пры лясным абшары, хмурным, густым. Новая іх хароміна напалову была свінушнікам, напалову — чалавечым жытлом. Паляк па прозвішчы Чыж, а гэта ён даваў Бушкевічу для начной перавозкі каня, цяпер перахоўваў разбухлую сям’ю беларусаў, і бабуля Аксіння за такія паслугі прапанавала дабрадзею залатыя манеты, але той адмовіўся. Ён параіў Пісарчуковай зборні памяняць прозвішчы і ў хуткім часе дапамог ім гэта зрабіць. Рамановіч Мані давялося перажыць круты і сарамяжлівы момант: перад чыннай асобай суддзі прысягала дзяўчына, што прозвішча ў яе Раманоўская і што мела яна нарадзіцца ў... годзе, які трохі розніўся з яе годам. Сорам і страх агортвалі яе душу, кроў бунтавала ад галавы да пятак.
Аднак напружанне неўзабаве апала. Заканспіраваная гэтакім чынам душа, яна разам з цёткай Зосяй і сяброўкай сям’і па няшчасці — Хрысцяй уладкаваліся працаваць на цукровы завод, а туды — сем кіламетраў хады ад іхняга хутара. Толькі Манінай маці, па прычыне новай цяжарнасці пад гэты час, не выпадала быць у адной хеўры з імі. Затое Ганна з малой дачкой Волькай і бабулямі Аксінняй і Параскевай абжывалі хутар ды прылеглую да яго зямлю. Зрэшты, Ганна рабіла яшчэ ў лясной школцы (непадалёку ад Кшышкі), дзе вырошчвалі сажанцы дрэў.
На цукраварні, куды пайшла Маня, дзякаваць Богу, улічвалі яе ўзрост, і таму першы год яна працавала, так бы
511
мовіць, служанкай у канторы — прыбірала, падавала пану дырэктару на стол суп або гарбату.
На другі ж год дзяўчына вяла ўлік на цукровай вытворчасці, а затым ёй спадобілася стаць лабаранткай, што было яшчэ больш па душы. Летам нярэдка рабіла ў полі разам з цёткамі. Увогуле, плялося штось цікавае — жыццё спакваля быццам вяртала даўгі; разам з тым у чужым краі жылося невыносна цяжка — не толькі па прычыне нястачы, адчувальнага голаду. Вайна паспрыяла больш глыбокаму самавыяўленню пачуццяў, і цяпер дабро і зло выступалі выразней, натуральна, аголена, прычым, нахабная сіла разпораз брала верх над розумам. Маня паюнаму свежа, абвострана ўспрымала чэрствасць людскую, абразы ды крыўды.
3 боку тых, каго яе бацька Барыс выбавіў з маючага быць пагрозлівага мяшка ў Моталі пад час наступу чырвоных, паранейшаму ніякіх знакаў увагі да іхняй сям’і, ніякай падтрымкі, хоць бы маральнай, а некаторыя ж з гэтых людзей ужо ўладкаваліся на чужыне і пачалі жыць добра.
На псіхіку знямоглай жменькі Пісарчуковай радзіны балюча ўздзейнічалі новыя прыкрыя непаразуменні і няўдачы. Ну адкуль бы ўзяцца і выпаўзці на іх жыццёвы шлях нейкай Божчысе?!
Божчыха — сварлівая жонка Божкі, а яны пасяліліся па суседству, забараніла Пісарчукам браць ваду з агульнай студні, і таму яны мусілі цягацца з вёдрамі далёка, да возера.
А потым яшчэ, у давяршэнне розных сямейных крыўд і абраз, Хрысця, так, Хрысця, тая самая прыгрэтая імі ў вандроўных нягодах перастарэлая дзеўка, пачала зламыснічаць і кпіць з Манінай маці, карыстаючыся яе безабароннасцю, яе становішчам пакінутай жонкі, абцяжаранай дзецьмі нябогіжабрачкі; маўляў, бачыш, кім ты цяпер стала, а кім была за Барысам!..
Напэўна, ад сваіх уласных, ад собскіх няўдач з замужжам, якое невядома дзе яшчэ будзе і ці будзе наогул, Хрысця ператварылася ў ханыгу, у дэмана і, паддаючыся сваім хцівым пачуццям, спрабавала нават біць Ганну.
Сям’я жыла ў нейкім замкнёным задушлівым асяроддзі, і, няйначай, таму, як толькі надаралася вольная часіна, Маня збягала ў лес. Лес як ніколі раней быў за сябра, бо ўважліва слухаў маркотніцу і нікому не выдаваў яе тайнаў. Моўчкі, спагадліва або з лёгкім зажураным no
512
шумам ён прымаў гарачыя дзявочыя слёзы. Кшышка.. Кшышка, бадай, нітавалася з Моталем, і Мані не хацелася жыць, не было куды кінуцца. У царкву, дакладней, касцёл яна перастала хадзіць, бо сэрца не вытрымлівала ад горычы ўспамінаў, — млела, ссоўваючыся на падлогу.
I прыйшло Раманавічанцы на розум, што ў жыцці трэба мець парадак у думках і ўласную волю. Каб выйсці з цяжкіх, з неспрыяльных жыццёвых абставін, трэба прасці і доўжыць, доўжыць і вытрымліваць лінію, узятую ёй у сядзібе дзеда Пятра, дый наканаваную дзедам. Таму і пайшла яна да настаўніка. Для бадзёрасці, праўда, папрасіла маці схадзіць разам з ёю.
Па тым часе акурат у пакінутых Раманавічанкай мотальскіх і іншых палескіх абшарах, лясах і балотах, разгортвалі сваю дзейнасць «бульбашы» — групы і групоўкі партызанскага кшталту, якія мсціліся цяпер не гітлераўцам, а савецкай уладзе, што прыйшла на змену фашыстоўскаму акупацыйнаму рэжыму і ўкараняла дзяржаўны прыгон; бульбашы вынішчалі мясцовыя партыйныя кадры, дарэчы, некаторыя Данікавы галаварэзы таксама запісваліся ў іх лік...
Толькі народжаныя ў Моталі малады Багдан Плюнгер і сталага веку Хаім Вайцман — наколькі неадназначныя, непадобныя, настолькі і далёкія адзін ад аднаго яе землякі, шукалі, як найлепей выкарыстаць тое, што дала ім і свету перамога над гітлераўскай Германіяй; адсюль камандзір партызанскае вольніцы Плюнгер церабіў сабе кар’еру ў палескім партакратычным асяродку, а спадар Вайцман, вывучаны кагальным чэдарам, пінскімі і, урэшце, заходнімі вучэльнямі, беручы багата вышэй ад Даніка, ствараў у Палестыне дзяржаву Ізраіль, каб зрабіць яшчэ больш трывалым падмурак яўрэйскай нацыянальнагеапалітычнай ідэі. Тут, бадай, Мэндаль і ўсклікнуў бы: «Азохунвэй!»
Вось толькі дробная, думная, мройлівая маталянка Маня рупілася ў няпэўнай жыццёвай прасторы.
3 настаўнікам, чалавекам няпэўнага веку, схуднелым, але дужа ахвочым да гаманы, дамовіліся, што ён падрыхтуе яе да здачы іспытаў за сем класаў школы. Плата — 22 кіло цукру. «То добжа!» — мовілі маталянкі.
I ўсялякім манерам, пры лучыне, а то і пры месячыку, шчыравала яна над сшыткамі і старонкамі кніг. Праз пэўны час, дастаўшы гонару і прыбраўшыся ў простую льняную спадніцу і кофту, пафарбаваную адварам чырвоных буракоў, Раманавічанка, пры падтрымцы дзядзькі
513
Бушкевіча, стала шукаць удачы ў горадзе Піле, дзе спынілася колькі сем’яў уцекачоў з Беларусі, у тым ліку і з Моталя; туды ж яшчэ раней пераехаў і іх прыяцель паляк Чыж. А Чыж — ого! — працаваў на гэты момант дырэктарам сярэдняй камерцыйнай школы, інакш кажучы — тэхнікума. Лёс нібыта рабіўся зусім мілажальным для Мані — у яе ўжо не было ніякіх праблем з паступленнем, хоць яе мройлівая душа і брала высака, прасіла чагосьці больш рамантычнага — спецыялізацыі па нейкай лётнай, чуеце, справе. Дармо... Скончыла эканамічную школу з чырвоным дыпломам, мала таго, за гэты ж час незнарок прычаравала да сябе яшчэ і пагляднага хлопца, важнага кавалера, які прысылаў паштоўкі і, мнучы траву пад яе вакном, напяваў ёй польскія рамансы і модныя тады неапалітанскія серэнады, а працаваў спакуснік Збышак, па сканчэнні гэтай жа школы, дырэктарам мясцовага бульбаперапрацоўчага прадпрыемства. Добра ведаючы Збышака Велагурскага і шануючы Маню, педагогі вучэльні, праўда, засцерагалі яе ад дзёрзкага і апраметнага каханка:
— Кавалер ён хвацкі, але добрым мужам не будзе — ніц... Ветру ў доме не ўтрымаеш. Зазнаеш з ім ліха. He бяры, дзеўчына, шлюбу са Збыш