• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    , а мо і на тры бакі. 3 пачатку гэтага года, напрыклад, Астроўскі распачаў небывалую, скажу больш, ашаламляльную прапаганду сярод беларускага насельніцтва. Гаворка ішла пра дасягненні ў галіне гаспадарання, сацыяльнага забеспячэння, пра развіццё адукацыі і культуры на акупаваных немцамі абшарах. Як палітычная дамінанта і залог далейшых поспехаў малюецца дзейнасць краёвага органа ўлады — БЦР. Пры гэтым раскрываюцца здольныя захапіць нацыянальнаадраджэнцкія перспектывы. Рабіўся настойлівы зварот да савецкіх партызанаў вяртацца з лесу дадому. Усё гэта рабіла ўплыў на людзей і не пакідала абыякавым пана Готберга. У супрацьлегласць сваім ранейшым меркаванням ён пачаў называць беларускі народ фанатычным ворагам бальшавізму, хоць гэта, мабыць, і не зусім дакладна, калі ўзяць увогуле... Багата людзей «непахісных»: ні туды, ні сюды! Іх зразумець не цяжка.
    Готберг прадставіў у ОМі праект стварэння на Беларусі ў бліжэйшыя месяцы антыпартызанскага фарміравання Kampfgruppe von Gottberg, і таму Беларуская Краёвая Абарона акурат адпавядала ягонай задуме.
    I вось Радаслаў, пасля прапагандысцкай кампаніі, абвяшчае ад імя БЦР мабілізацыю і збірае адразу не 10 тысяч патрэбных Готбергу стральцоў, a 40 тысяч, у асноўным добраахвотнікаў. Гітлераўская ваяўнічая імперыя гэтым фактам моцна была ўражана. А ў Радаслава сваё ў галаве...
    — Мы збіралі добраахвотнікаў на Піншчыне, — падаў Барыс. — Праўда, там гэткіх было мала.
    484
    — Лагічна... Піншчына пакуль не ўваходзіць у Генеральную беларускую акругу. На Піншчыне афіцыйна не праводзілася мабілізацыя дый прапаганды тае не было.
    — Ну — так, сапраўды... Але ж у вас не мабілізацыя — легенда!
    — Гм... Я не кажу пра цяжкасці. А яны — і ў матэрыяльным забеспячэнні і забеспячэнні зброяй, мы ж на пайцы, на ласкавым хлебе ў немцаў... На шэсцьсем ваяроў прыпадае адна вінтоўка!
    У барацьбе з партызанамі, праўда, Краёвая Абарона амаль не праявіла сябе. He апраўдаліся спадзяванні Готберга. Затое... затое, — Сяргей зноў пабарабаніў пальцамі, памаўчаў, глянуў па баках, ці няма надта цікаўных людзей за суседнімі столікамі, і перавёў позірк на гадзіннік: — Пойдзем... У калідоры табе даскажу. Чуеш?.. Створаная Вінцэнтам Гадлеўскім Беларуская незалежніцкая партыя павінна была якраз у гэты дзень Кангрэсу, сёння...
    Паўза... Яны стаялі ў калідоры адзін супраць аднаго і дапытліва глядзелі ў твар, Розмысл — Барысу, Барыс — Сяргею Розмыслу...
    — Братка, павер, але калі пачуеш, — забудзь, як што вайна яшчэ не скончылася... На сённяшні дзень было запланавана паўстанне ў Менску супраць немцаў.
    — Што я чую, Сяргей?! — Рамановіч як не аслупянеў ад той навіны.
    — Дакладна... Падрыхтоўка вялася да апошняга моманту. Спачатку Радаслаў, праўда, адгаворваў Родзьку і ягоных паплечнікаў па БНП ад гэтай задумы. Толькі, пераканаўшыся ў іхняй рашучасці, пагадзіўся... Паўстанне павінны былі ўзняць батальёны Беларускай Краёвай Абароны, баёўкі БНП з рэгіёнаў, а да іх — паводле іхняй задумы — далучылася б беларуская паліцыя, а потым — не выключана — і партызаны. Толькі да адкрыцця Кангрэсу нам не ўдалося сцягнуць свае сілы. У Наваградку, напрыклад, эскадрону Барыса Рагулі немцы адмовілі ў транспарце. А пры выездзе на Менск аддзела Віктара Сікоры з Пастаў, палякі з Арміі Краёвай падарвалі цягнік. Пасля бою група вымушана была вярнуцца назад.
    — Я чуў пра гэта ад чыгуначнікаў, — падаў Барыс.
    — Тое ж і ў іншых... Адзін за адным выяўляліся неспрыяльныя фактары. А тут і блізкі фронт, і варожасць палякаў. Таму Кангрэс пачынаўся, а канчатковага рашэн
    485
    ня аб паўстанні яшчэ не было. Такі быў момант! Ты, можа, заўважыў рух у зале, у кутку, дзе сядзелі вайскоўцы?
    — Так... Там адзін з іх, склаўшы рукі крыжам, уздымаў іх угору.
    — Бачыш... To і быў Усевалад Родзька. Малады, упраўны... 15м батальёнам камандуе. Галава партыі незалежнікаў... Пасля бурных дэбатаў у ЦК БНП ён падаў знак аб адмене паўстання. Я сам, дагэтуль сядзеў, як на іголках. I многія ў зале... А калі б не адмянілі — знакам «X» стала б імітацыя выбуху каля сцэны. Другі Усебеларускі Кангрэс, у выпадку ўдачы з паўстаннем, абвясціў бы факт існавання Беларускай Народнай Рэспублікі! На жаль, канчатковай мэце Кангрэсу, як і ўсёй шматгадовай дзейнасці барацьбітоў беларусаў, не наканавана было збыцца.
    — A — чаму? Зрэшты, Сяргей, прабач за нясціпласць...
    — Ды сакрэта няма: я ж сказаў, імклівае контрнаступленне савецкіх войскаў сарвала нашы планы. Мы не паспелі б разгарнуць свае сілы. Дальбог... Таму і задачы Кангрэсу звужаны: палітычна прадэкляраваць тое, што мы ёсць беларусы.
    Барыс падаў Розмыслу руку:
    — Сяргей, дзякуй за тое, што ты мне адкрыў. Да канца дзён сваіх памятаць буду!
    I яны зноў пайшлі туды, дзе сядзелі.
    А з трыбуны ўсё яшчэ прамаўляў Радаслаў Астроўскі. Яго даклад, напэўна, блізіўся да канца і размова ішла пра дасягнутае і пра наспелае ў галіне адукацыі і культуры:
    — 3 рэарганізацыяй школьніцтва выплыла патрэба перагляду і нават стварэння новых праграмаў і падручнікаў, моцна папсутых бальшавікамі...
    — У будучым школьным годзе рэарганізуюцца прафесійныя школы і адчыняюцйа новыя, у тым ліку — Інжынернаметалургічны інстытут, Юрыдычнаадміністрацыйная акадэмія, Ветэрынарны інстытут і гуманістычны факультэт у Педагагічным інстытуце.
    Барыс няўцямна паглядзеў на Розмысла: «Як? Якім чынам?.. Адкуль такая ўпэўненасць наконт наступнага года, калі ў дзверы грукае фронт?!» — усё гэта можна было прачытаць у ягоным доўгім і неспакойным паглядзе. Сяргей зразумеў, што збянтэжыла «арыйца з балтаў», і адказаў яму на вуха:
    — Даклад падрыхтаваны ў разліку на паўстанне, а значыць і больш працяглае ўтрыманне ўлады, а зыходзіць са
    486
    статускво. Цяпер гэта і дэкларацыя і шырма — разам, як мае быць... Фэрштэйн?..
    Барыс кіўнуў. Але ж не праходзіла адчуванне, што яго разыгрываюць. Апроч таго, пасля кавы на дваіх мазгі свідравала думка: а што было б, які лёс спасціг бы нацыянальны рух і народ Беларусі, калі б удалося ўзняць паўстанне супраць гітлераўцаў?
    Пры ўсё той жа няпэўнасці гонар і трывога разам палягалі ў ягонай душы — за людзей, якія бавілі час у жыццёвым, так бы мовіць, тэатры. Разам з тым ён яскрава ўсведамляў сабе, што на якія б рашучыя і рызыкоўныя крокі нацыяналісты ні пайшлі, іх шлях заўжды будзе і ягоным шляхам. Іншага яму проста не дадзена.
    — Асобнае месца ў працы Беларускае Самапомачы, — казаў тым часам Радаслаў Астроўскі, — займала дапамога Беларускаму медычнаму інстытуту ў НоваВілейцы. Усяго выдзелена дапамогі (з 1 снежня 1943 года па 20 чэрвеня 1944 года) на суму 470760 рублёў, у тым ліку на выплаты стыпендыяў — 144900 рублёў і на дапамогу абуткам 185100 рублёў.
    — За справаздачны перыяд адноўлена праца Менскага драматычнага тэагпра, ідзе падрыхтоўка да адчынення акруговых прафесійных пгэатраў у Баранавічах, Наваградку і Слуцку. Адчынены народныя бібліятэкі ў Менску і іншых гарадах Беларусі. Зладжаны чатыры выстаўкі беларускіх мастакоў.
    — Беларускімі кампазітарамі напісана і ўлучана ў рэпертуар звыш 60 музычных твораў, сярод іх балет А. Туранкова «У лясным гушчары». Працягваюць або завяршаюць працу: кампазітар М. Шчаглоў над беларускай аперэтай «3 выраю» на лібрэта Н. Арсенневай, кампазітар М. Равенскі — над аперэтай «Залёты» на лібрэта ДунінаМарцінкевіча, кампазітар М. Іваноў — над дзіцячай операй «Мухамор»; піша сімфанічную паэму М. Самохін, здадзены ў друк «Зборнік дзіцячых беларускіх песняў і гульняў», «Зборнік патрыятычных беларускіх песняў» і г. д.
    — Беларускімі паэтамі і пісьменнікамі, — інфармаваў дакладчык, — напісана шмат новых апавяданняў, навэлаў, паэмаў і вершаў. Зроблена шмат перакладаў твораў сусветных мастакоў слова. Выдадзены зборнікі вершаў Наталлі Арсенневай — «Сягоння», Тодара Лебяды — «Песні выгнання», слуцкіх паэтаў — «Паэты Случчыны», паэма «Рагнеда» Л. Случаніна. Адноўлена выданне
    487
    зачыненага бальшавікамі часопіса «Узвышша». Праз радыёстанцыі Менск і Баранавічы гучыць кожын тыдзень да паўсотні музычналітаратурных і іншых перадачаў.
    Барысу прыгадвалася тое, што ён бачыў ў Баранавічах, калі ездзіў туды, і ў ягоным сэрцы зноў варухнулася пачуццё гонару і гордасці: як багата робяць для душы творцы, мастакі, майстры сваёй справы, няма што ў іх карткі на хлеб і нішчымніца, а дух вольны, здаровы! Творыць і жыве, жыве і творыць народ.
    — Навуковым аддзелам Беларускай Цэнтральнай Рады, дзе ладаваў працу Яўхім Кіпель, таксама выканана нямала чаго, — дакладваў Астроўскі.
    — За ўвесь час існавання навуковы аддзел склаў 21 падручнік для сярэдніх і пачатковых школаў, беларусканямеукі слоўнік. Перагледжана і часткова распрацавана тэрміналёгія па хіміі, гісторыі, псіхалогіі, фізіцы і іншых дысцыплінах. Напісаны артыкулы па эканоміцы Беларусі, па нацыянальных пытаннях і філасофіі. Навуковым аддзелам арганізуецца майстэрня па вырабу прыладаў і дапаможнікаў для фізічных кабінетаў.
    Зрабіўшы высновы наконт дзеяздольнасці Рады, прафесар Астроўскі заявіў аб складанні сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, і зала ўзарвалася воплескамі больш чым у дзве тысячы рук, чуліся воклічы: «Няхай жыве вольная і незалежная Беларусь!»
    Распачыналіся запланаваныя спрэчкі па дакладзе, які ўсе ўхвалялі і пасля трох выступоўцаў — Ясюка, Дзямідава, Кіпеля — Кангрэс прыступіў да працэдуры выбараў Прэзідэнта і Рады, абраў мандатную і іншыя камісіі. Тут жа загучалі прывітанні Кангрэсу, і, зразумела, у першую чаргу быў зачытаны ліст, які меў мемарыяльнадэкларацыйны змест і пах новаімперскім нафталінам:
    «Вітаю 2гі Усебеларускі Кангрэс і веру, што беларускі народ рашуча, супольна з народам нямецкім будзе змагацца супраць бальшавіцкай небяспекі за вызваленне Еўропы і што ён узмоцніць і аддасць дзеля гэтае мэты ўсе свае сілы...
    Фон Готберг, Генеральны камісар, Групэнфюрэр СС, генераллейтэнант».
    Зразумелым Барысу было і тое, што Кангрэс прыняў змест ліста з адказам фон Готбергу, які адпавядаў прывітанню.
    488
    — Ёсць такая пагаворка, — зазначыў Сяргей Розмысл з гэтай нагоды: «3 ваўкамі жыць — па воўчы выць». Не?.. He, не падыходзіць, паколькі нашаму Радаславу ўсё яшчэ даводзіцца хадзіць у лісавай шкуры.
    Барыс засмяяўся. Яму прыгадалася пагалоска аб здрадзе Радаслава Астроўскага беларускаму руху ў канцы 20х гадоў.
    Тым часам чыталі ягоную тэлеграму:
    «Знаходзячыся на чужыне, мы пільна сочым за працай над адбудовай беларускага нацыянальнага жыцця ды барацьбой за во