Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
етраны бой. Стагналі параненыя...
Пераадольваючы востры боль, Барыс паспрабаваў ссунуць з сябе акрываўленае цела Хельмута і ўстаць на ногі. Пры кожным руху скрыпела бітае шкло.
Калі ён узгробся і, знайшоўшы выступ у скрынцы вагона, стаў нагой на яго — галава аказалася на ўзроўні вакна. Карціна, якую ўбачыў ён, уразіла з новай сілай. Разбітыя і параскіданыя вагоны... Разбітае чыгуначнае палатно. Адно толькі ў ягонай пазіцыі не відно было паравоза.
У небе гуло. Нямецкія лёгкакрылыя знішчальнікі, мусіць, узняліся ў паветра, каб абараніць станцыю ад налёту савецкіх бамбардзіроўшчыкаў. Але ж тыя, што прык
474
рывалі свае бамбавозы, са спрытам маланкі абрынуліся ўніз. Нямецкім знішчальнікам, трымаючым у прыцэле савецкія бамбавозы, не хапіла, можа, нейкай долі хвіліны, каб развярнуцца і выйсці зпад удару. Таму адзін з іх задыміў і коса пайшоў да зямлі, а астатнія два палічылі за лепшае не рызыкаваць і, памяняўшы курс, растварыліся ў небе.
У Івацэвічы Барыс трапіў апоўдні. Ад таго ранішняга надарэння ў яго на галаве, акурат над вухам, застаўся гузак з запечанай у валасах крывёю, балела спіна. Толькі ж ён пачуваў сябе ў цэлым нядрэнна і нават меў гаркавапрыўзняты настрой як чалавек, які меў шчасце прайсці праз жывы або, дакладней, мяртвячы агонь. А галоўнае — застацца жывым. Бо той ці іншы асколак мог цюкнуць не Боклю ў скронь, а яму, і тады памінай, Барыска, як звалі.
Ад служачых станцыі ён даведаўся, што ў гэтую ноч у другім кутку Беларусі, на перагоне Паставы—Варапаева акаўцы — прадстаўнікі Арміі Краёвай — узарвалі цягнік з аддзелам Беларускай Краёвай Абароны, які ішоў на Менск для ўдзелу ў нейкім Кангрэсе, і быў бой. У чыгуначнікаў — свая сувязь... Ад іх Барыс пачуў таксама, што ў ноч на 20 чэрвеня па ўсёй Беларусі партызаны правялі акцыю «Рэйкавая вайна». Яна задала нямецкім акупантам шмат клопатаў, бо многія цягнікі перасталі хадзіць. Але ні служачыя станцыі, ні, тым больш, Барыс не ведалі сапраўднай карціны страт, якія былі значнымі, як што лясныя воі адразу ўзарвалі сорак тысяч рэек, чым парушылі перавозкі праціўніка і работу аператыўнага тылу. У Беларусі на гэты час дзейнічала 150 партызанскіх брыгад і каля паўсотні асобных атрадаў, і яны, пры зброі і ў прадчуванні хуткай перамогі, уяўлялі рэальную сілу.
Барыс прыгадваў, што якраз 20 чэрвеня, калі тут рвалі рэйкі, ён на пасяджэнні Кёнігсбергскага аддзялення Беларускай Народнай Самапомачы абмяркоўваў з сябрамі тэкст складзенай ім прывітальнай тэлеграмы Другому Усебеларускаму Кангрэсу. Тэлеграму вырашылі паслаць загадзя, паколькі не было пэўнасці, што вылучаныя імі чатыры дэлегаты патрапяць на гэты кангрэс. Адправілі яе 22 чэрвеня, у гадавіну вайны з СССР, а на наступны дзень нямецкае радыё перадала вестку аб наступленні Чырвонай Арміі на розных участках фронта. Такім чынам, у адзіны ланцуг цяпер спалучаліся і рэйкавая вайна, і контрнаступленне пасля той акцыі партызанаў, і бамбардзіроўка эшалона пад Івацэвічамі...
475
Надвечар Барысу ўдалося сесці на зборны састаў, які ішоў з Івацэвіч на Менск. Ужо ўладкаваўшыся ў абшарпаным плацкартным вагоне, ён думаў пра нарастанне моцы савецкай арміі і пра тое цяпер сумніўнае для яго процістаянне, якое, бадай, штучна хацелі наладзіць бальшавікам кіраўнікі Беларускай Цэнтральнай Рады, ачоленай прафесарам Радаславам Астроўскім. У тэрміновым парадку тут стваралі батальёны Беларускай Краёвай Абароны як нацыянальнае войска. Барысу прыгадваліся словы суседамотальца Фёдара Малыцькі: «Супраць нас усё адно чырвоныя панцыры ды кацюшы папруць». Так... Папруць танкі і самалёты. A 20 тысяч вінтовак, абяцаных у Берліне, немцы надта марудліва перадавалі. Дый што яны, тыя вінтоўкі, значаць?..
«Дармо... Батальёны Беларускай Краёвай Абароны, мусіцьтакі, патрэбны, — дапускаў Барыс, — для пэўных палітычных мэтаў... Як і сам Кангрэс. Іначай навошта было б беларусам яго склікаць?»
Ён правёў у цягніку на Менск рэшту дня і ноч. Дарога на гэты раз была больш спакойная, удалося трохі паспаць. Пасля ашаламляльна трывожнай нагрузкі на нервовую сістэму і лёгкай кантузіі ён уздрыгваў у сне. Тым не менш, зранку пачуваў сябе здавальняюча; а гэтым ранкам a восьмай гадзіне акурат і пачынаўся кангрэс. Ён праходзіў у памяшканні гарадскога драматычнага тэатра, будынак якога стаяў у засені дрэў Цэнтральнага сквера, у цэнтры горада, панылага і страшнага ад разбурэнняў.
Распытаўшы ў мясцовых жыхароў дарогу туды, Барыс Рамановіч пайшоў па Каменданцкай вуліцы, злёгку прыспешваючы сябе, бо, мяркуючы па часе, кангрэс ужо пачаўся.
...Глыбокая чашападобная зала тэатра са шматлікімі ложамі і белай падковай балкона была запоўнена роем людзей, пераважна мужчын у строгіх касцюмах, пад гальштукамі, і жанчын у больш кідкіх уборах — нярэдка лёгкіх яркіх сукенках ды белых блузках, аздобленых беларускім нацыянальным арнаментам.
Сціпла, проста, хораша была ўбрана і сцэна тэатра. Састаўленыя адзін да аднаго сталы, за якімі сядзеў прэзідыум Кангрэсу, пакрылі белым палотнішчам, і яно спадала долу са сталоў. Задні фон аздабляўся шырокай заслонай, якая імітавала звісаючыя зверху ўніз беларускія арнаментаваныя ручнікі. Белым матэрыялам у рэльефныя Bep
476
тыкальныя складкі абшылі трыбуну. Трыбуна мела невялікі пярэдні выступ, і па ім сцякала адметная чырвоная паласа.
У зале панаваў урачысты настрой; ім поўнілася нават цішыня, у якой чынны люд слухаў прамоўцу. Гэты настрой нейкім чынам ахапіў і Барыса; праўда, не знайшоўшы сабе месца ў партэры, паломнік з Кёнігсберга пэўны час бавіўся ў праходзе ля дзвярэй у купцы іншых прыпозненых дэлегатаў. У нейкі момант Барыс краем вока заўважыў ківок — не ківок, а нават узмах рукі, і яму падалося, што нехта махнуў яму, клічучы да сябе.
Ен падаўся корпусам у той бок і ўпёрся вачыма ў пагляд чалавека, які махаў. Малады, у вайсковай форме БКА, з белчырвонабелымі пятліцамі і Ярылавымі крыжыкамі, як і тыя, што сядзелі з ім поплеч. Аднак гэты, хударлявы і жылаваты, бы касой пацягнуў па ім сваім вострым позіркам. Барыс сумеўся. Выйшла памылка — ніхто не клікаў яго. Магчыма, пасля рабінавых начэй у цягніку, у яго пачаліся галюцынацыі. Але ж той, востравокі, зноў як ні ў чым не бывала, склаў рукі крыжнакрыж, прыўзняўся і пагойдаў імі ў паветры. Барыс глянуў на сцэну, куды, мусіць, пасылаў свой знак, свой жэст малады афіцэр; адтуль адказаў яму адно лёгкім нахілам галавы кашчавы, спаважны брунет у веку.
Няма што кантужаны, Барыс неўзабаве прыгледзеў свабоднае месца ў лоджыі на супрацьлеглым баку залы — выйшаў у гнуты падковай калідор і, паблукаўшы трохі, шчасліва патрапіў туды.
— Ці можна? — спытаў ён дазволу заняць свабоднае месца.
— Проша пану.
Ягоным суседам аказаўся нейкі службовец, лагодны, іранічнаўсмешлівы і бяскрыўдны з выгляду чалавек гадоў сарака. На ім хораша ляжаў цывільны цёмнашэры касцюм.
— Сяргей, — назваўся ён, — дапытліва гледзячы ў твар незнаёмцу.
— Барыс...
— Адкуль?
— 3 Кёнігсберга.
— Ого!.. Адзін?
— Некалькі нас, але мы ехалі розна.
477
— На трыбуне — Кіпель, — паведаміў ён. — Паслухаем...
Зала стала аціхлай, як вымерла. 3 уступным словам выступаў гаспадар Яўхім Кіпель, камлюкаваты, лабасты, з адзнакамі мужнасці на твары чалавек, абраны дэлегатамі прэзідэнтам Кангрэсу.
— Братыдэлегаты! — пачаў ён. — Я вельмі дзякую вам за той гонар, які вы мне зрабілі, але адначасна мушу зазначыць, што гісторыя на ўсіх нас усклала ганаровыя і вельмі цяжкія задачы. На ўсім свеце ідзе вайна, вырашаецца лёс народаў на доўгія гады. Беларусь цяпер не можа заставацца бяздзейнай.
Ад нашага імя дазваляюць сабе гаварыць крамлёўскія заправілы, яны там вызначаюць апекуноў, якія ўжо рыхтуюць шыбеніцы нашаму народу. На нашы землі прэтэндуюць польскія паны. I вось таму ў гэты час мы павінны голасна сказаць усяму свету, хто мы і чаго мы хочам?
Зала ўзарвалася бурнымі воплескамі. Многія дэлегаты асабіста ведалі Кіпеля. Лёсам сваім ён як бы ўвасабляў тое характарнае, што меў і насіў у душы кожны з іх, найбольш адметных прадстаўнікоў народа. У перапынак, дарэчы, і Барыс больш дазнаецца пра Кіпеля. Ен, краязнаўца, біяхімік, разгортваў сваю шматгранную дзейнасць у БССР: настаўнічаў у Менску, рабіў дацэнтам Белдзяржуніверсітэта, быў навуковым супрацоўнікам Беларускай акадэміі навук і супрацоўнікам літаратурнага часопіса «Полымя», напісаў падручнікі, друкаваў навуковыя працы, арганізаваў патрыятычнаасветніцкі «Клуб беларускай моладзі» і прыкладна такую ж па духу «Беларускую Хатку». У ліку іншых прымаў удзел у заснаванні Беларускага краязнаўчага аб’яднання «Пазнай свой край», браў удзел у працы тэрміналагічнай камісіі пры акадэміі навук. Палітыкай не займаўся, але і без яе хапіла, каб у 1930 годзе яго як «нацдэма» выдалілі ў ссылку ў Нолінск на пяць гадоў. Па адбыцці ссылкі арыштавалі зноў і ўпяклі на пяць гадоў у БайкалаАмурскі канцэнтрацыйны лагер. А як адбыў паняволенне, яму не дазволілі жыць ні ў Беларусі, ні наогул у буйных гарадах. Толькі вайна адкрыла яму шлях на радзіму, дзе ён уздыхнуў з палёгкай. Прыкладна такія ж нягоды і турэмны здзек, прыгадваў Барыс, перажыў за Польшчай і Юрый Сабалеўскі, цяпер кіраўнік беларускай адміністрацыі ў Баранавічах.
478
А Яўхім Кіпель далей ладаваў працу аддзела навукі ў Беларускай Цэнтральнай Радзе, створанай прафесарам Астроўскім.
— Братыдэлегаты! Першы раз за апошнія стагоддзі беларускі народ меў магчымасць вольна сабрацца тут, у Менску, у гэтых жа мурах драматычнага тэатра, дваццаць шэсць гадоў таму.
Гэта быў Першы Усебеларускі Кангрэс. Ён выбраў Раду Кангрэса, якая ў 1918 годзе 25 сакавіка вынесла свае агністыя пастановы аб лёсе Беларусі і беларускага нароda. He спадабаліся тыя пастановы ды захады да суверэнітэту бальшавікам, яны разагналі Першы Кангрэс і на працягу чвэрткі стагоддзя аблівалі яго статутныя граматы не толькі памыямі і граззю, а нават крывёю лепшых сыноў нашага народа.
У часе свайго панавання на Беларусі бальшавікі таксама склікалі своеасаблівыя ўсебеларускія з’езды... На першых бальшавіцкіх з’ездах, між тым, было адсоткаў шэсцьдзесят небеларусаў, там былі расейцы, жыды і палякі, a яны ўсе разам не складаюць і пятнаццаці працэнтаў насельніцтва Беларусі. Ужо па гэтым адным тыя з'езды не могуць уважацца за народнае прадстаўніцтва.
Апрача