• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    услівымі. Ступалі яны з аглядкай, каб не дастаць незнарок нямецкую кулю за тым ці іншым вуглом. Шмат людзей збіралася ў завулках Папоўшчыны. Адразу ж прайшла пагалоска: немцы, уварваўшыся ў шале ў мястэчка, паляць сядзібы і губяць багата якіх жыхароў! Так было сапраўды, як што па закону вайны яны мелі страляць у партызанаў. Але ж дзе тыя партызаны? Дзе шайз бандэ? Ну, калі сранай банды няма або яна хаваецца за спінамі мірных жыхароў, душу можна адвесці і на расстрэле заложнікаў.
    Уцягнуўшы голаў у плечы, шпарка крочыў па вуліцы сусед Аксінні — Хведар Малыцька. Аглядваючыся, ці не ўвязаліся за ім чужынцы, ён прыпыніўся ля кабет.
    — На рыначнай плошчы , — паведаміў, — панцыры з крыжамі стаяць. Аўтаматчыкі прачэсваюць вуліцы.
    Аксіння, быццам і не чула таго. Яна яшчэ раз кінула позірк на слупы агню і дыму:
    — Гарыць жа, як на дурное... Божа літасцівы!..
    — Ой, гарыць свацейка, ой, гарыць! — сутаргава скрывіла вусны Параскева.
    — Каб не выгарала ўсё мястэчка!..
    Купка жыхароў прабегла адтуль, з боку пажарышча сюды, дзе пры возеры жылі святары.
    — Гара гарыць! Гара занялася агнём, — у роспачы паведалі ўцекачы.
    — Ох бацюхны, ах матухны мае! Да нас дойдзе...
    — Дарэчы, — падаў Малыцька: — Разам з немцамі прыджгалі тры мясцовыя паліцыянты. Яны і помсцяцца... Бегаюць з каністрамі па вуліцах, выбіраюць і падпальваюць партызанскія хаты.
    — Як жа?.. Ці можна без качагараў у пекле?.. Каб такая варажнеча ды сярод сваіх людзей!..
    — Бацюшка казаў: усё ад таго, што на Бога сталі забываць, — згадала Параскева.
    — Можа і так... Праўда, невядома яшчэ, каго Бог больш упадабаў: нас або гітлераўцаў? — Малыцька выплюнуў на зямлю акурак і расцёр нагой. — А, можа, ён больш упадабаў шэльму Сталіна? Не?.. Прычына варажнечы ў тым, што нашы людзі стаяць па розныя бакі...
    — Хведар! — раптам паклікала Малыцьку, выглянуўшы са свайго двара, жонка; яна, як і ўсе, была напалохана
    ІбЗак. 2827
    465
    пажарам і пакінула непрыкрытым капец на гародзе, a мелася ж перабіраць бульбу.
    — Я іду! — супакоіў яе чалавек. — Адно дадам для вас, шаноўныя свацці, па сакрэце... He выключана, што тыя розныя бакі, адзін і другі, не нашы — для нас яны ваабшчэ чужыя. Таму і б’юцца брат з братам, не ведаючы, хто з кім і за што.
    Аксінні падалося, што яна зразумела думку, якую ўзяўся давесці Малыцька, — штосьці падобнае раней даводзіў ёй і Барыс. Аксінні прыгадаліся сынавы словы: «Шчасце беларуса ва ўладзе над самім сабой»... Мо, калі б беларусы служылі сваёй Бацькаўшчыне, ды мелі ўладу сваю, і не было б той дураты, той варожасці, ліха на яе.
    — От, каб аказаўся Барыс, — зазначыла ўголас Аксіння. — Твае, Хведар, показкі ён прызнаў бы, напэўна...
    Але тыя словы Аксінні ўжо патанулі ў людскім галасе і пошуме — узбуджаны натоўп местачкоўцаў, які сабраўся ў завулках Папоўшчыны, высыпаў на Гару ды падаўся ў іх бок; наперадзе, трымаючы вялізны крыж у руках, ішоў бацюшка Георгій Раздзялоўскі, у вольным руху, падаючы, пераліваліся складкі ягонай рызы; ён жагнаў крыжом, пэўна, тое, што адкрывалася зроку наперадзе: клубы густога дыму, высокія грывы агню над паселішчам, смурод гары, што вецер ужо даносіў сюды. Час ад часу чуваць былі стрэлы. Жанчыны енчылі, ойча тварыў малітву:
    — Госпадзі літасцівы, Госпадзі міласэрны, адвядзі кару ад нявіннага і дабрачыннага люду, ад пакорлівых і ціхамірных рабоў тваіх. Госпадзі, Уладыка нябесны! Утаймуй пажар, упакор сэрцы ворагаў нашых, пралі сваю мілату на Моталь.
    Аксіння з Параскевай, Малыцька з жонкай, якая зноў выйшла з сядзібы, далучыліся да натоўпу; адвольна ўтвораны хросны ход мінуў усяго некалькі сядзіб Гарывуліцы, калі наперадзе, набліжаючыся, заварушылася купка нямецкіх аўтаматчыкаў і паліцаяў з каністрамі.
    Толькі бацюшка не спыніўся, і яго поступ, ягоны выраз твару, суровага і як бы адрынутага ад мірской мітрэнгі, выяўляў рашучасць.
    — Госпадзі літасцівы, Госпадзі міласэрны, адвядзі агонь ад паселішча, дай мір і спакой рабам тваім маталянам. Да асвеціцца імя тваё, да будзе вечным царства тваё! У імя Айца і Сына і Святога Духа. Амін. Госпадзі...
    Карнікі спыніліся ўсяго ў некалькіх метрах ад святара, і хросны ход замёр, як укопаны.
    466
    — Вас іст дас? — звярнуўся немец. — Зінт зі бандытэн?..
    — Найн... Госпадзі, наш лёс у руках тваіх, — айцец Георгій асланіўся ад чужынцаў крыжом. — Прэч насланнё! 3 намі хросная сіла. Божа, пакінь нам волю нашу і наша жыццё!
    Утаймоўваючы разгарачанае дыханне, чужынцы здзіўлена, утрапёна, разгублена глядзелі ў натоўп, ачолены святаром, і на яго самога. Урэшце, унтэрафіцэр павярнуўся і скамандаваў астатнім:
    — Хорт міт брант аух! Цурук...*
    Да ночы гарэла, за поўнач усё яшчэ тлела, на раніцу курылася і моцна смярдзела паленым. Самая шчыльная ў засяленні частка мястэчка была вынішчана — дзенідзе ўзвышаліся толькі ацалелыя пуні, скляпы, нават хлявы, калі ў сядзібах яны стаялі на водшыбе. I пасля пякельнай ночы, якая шмат каго асіраціла ці пакінула без даху над галавой, маталяне паціху ажывалі, вылазілі, выпаўзалі, выходзілі на вуліцу, як п’яныя. Але ж дарэмнымі былі іх спадзяванні на канец жахлівага явішча, бо немцы з дапамогай паліцыянтаў пачалі выганяць людзей з сядзіб ды гуртаваць іх на скрыжаванні вуліц Запылінай і Вялешкут. Ставілі на калені, каб аўтаматчыкам зручна было наглядаць за імі.
    He давядзі, Госпадзі, у прышласці яшчэ камунебудзь перажыць такое. Але ж, не перажыўшы, яно цяжка і ўявіць сабе, што адчувалі тады ў душах сваіх жыхары мястэчка і што адчувала на той момант Аксіння. Атупелая ад жахлівых відовішчаў ды перажыванняў, яна цягнулася туды, куды зганялі ўсіх, — на крыжовае месца. Ёй у цесным кагале, бадай, усё роўна было, што далей рабіць будуць з людзьмі, і з ёй асабіста... Адзінае, пра што шкадавала цяпер, — няма яе сына Барыса. Бо толькі ён, Барыс, каб прыехаў, зрабіў бы ўсё як мае быць; ён выцягнуў бы яе з пек’ла, што ўтварылася ў Моталі.
    На душы ў Аксінні па смерці яе чалавека Пятра было рознае. Была роспач, калі ёй не хацелася жыць і яна не баялася смерці. А потым, калі ачомалася трохі, на думку легла іншае: спяшацца на стрэчу з Пятром на тым свеце не варта, як што ні ён, Пятро, ні сын Паўлюк, не пажадалі б ёй хуткай смерці, наадварот... Аксіння пановаму ацаніла жыццё. А цяпер, калі Моталь запалаў і чэрці доўжылі
    * Спыніце падпальваць! Назад...
    467
    ў ім свой крывавы баль, яна зноў была гатова адцурацца гэтага свету. Ды неяк паціху ў свядомасць кабеты прасачылася думка: мусіць, у яе, змучанай, змардаванай, ёсць яшчэ шанц для паратунку... Гэта — лісток, пакінуты ёй Барысам. Нешта накшталт пропуска, эвой! Калі ж лісток спраўдзіць... Стане тое ці не? Але варта праверыць.
    Яе рука намацала ў кішэньцы жаночага гарсета запаветную паперчыну, і нябога фізічна адчула, як прыбываюць да яе з нейкіх глыбіняў свежыя сілы. Яна ўзнялася з каленяў, наструнілася і гэтак жалезнай маўклівай, не тут будзь сказана, статуяй, з цупка пастаўленай галавой, пашыбавала да галоўнага начальніка, які, таксама наструнена, але з іншай нагоды, дэфіляваў у бліскучых афіцэрскіх ботах перад паніклым натоўпам.
    — Вас хайст дас? — спыніўся ён.
    — Пане начальнік, гэрр афіцэр! — пачала яна тлумачэнне: — Майн сын... майн зоон — Кенігсберг. Фэрштэйн?.. Я... Я... Іх іст муттэр. Ферштэйн?.. Іх нах Яноў...
    Начальнік узяў працягнутую яму паперчыну і, прачытаўшы, перадаў яе свайму памочніку, пры гэтым тлумачачы штосьці. Закончылася размова між немцамі зразумелымі для Аксінні словамі:
    — Фэрштэйн?
    — Яволь!
    I афіцэр павярнуўся да яе:
    — Гут, матка!
    Памочнік кіўнуў ёй, каб яна ішла за ім, і яна пайшла, адчуваючы, як цяжар звальваецца з яе плячэй і праходзіць утрупянеласць, як са статуі яна зноў ператвараецца ў жанчыну; падумалася: калі Бог дасць ёй выбрацца адсюль, як добра будзе недзе ў свеце расшукаць унучку Мар’ю, гэту любіміцу дзедаву, і разам з ёй, каханай, паплакаць, успамінаючы ўсё, што было, што перажыта ў Моталі.
    Афіцэр жа, усё яшчэ дэфілюючы, ч4с ад часу даставаў з вузкай кішэнькі галіфэ гадзіннік на срэбраным ланцужку, які блішчаў на сонцы, і кідаў вокам туды. Відавочным было, што ён кагосьці чакае, што нехта ці нешта замінае яму выканаць свой свяшчэнны абавязак перад фюрэрам — перастраляць усіх, хто быў разам з бандытамі, якія любяць называць сябе партызанамі, — усю гэту шваль у рыззі — шайзэ шваль, якая не ўмее нават на каленях стаяць перад воінамі Трэцяга рэйха, а спаўзае з каленяў на задніцу...
    468
    Прайшло не меней за гадзіну часу. Немавед як і ад чаго плакалі дзеці. Нямецкія ваяры прыгналі на залітую сонцам пляцоўку пры скрыжаванні вуліц яшчэ партыю напалоханых да смерці жыхароў, якія, напэўна, хаваліся па сваіх сядзібах. Афіцэр, карыстаючыся паслугамі немцаперакладчыка, прымусіў усіх устаць і зноў апусціцца на калені. У гэты ж момант загудзеў матор машыны, якая прыпынілася ўзбоч натоўпу,,і з яе вылез таўстаматы чын у вайсковай форме. Амаль поплеч з ім паўстаў ад’ютант, а за імі — адразу ніхто і не разгледзеў — двое ў штацкім. Афіцэр шпарка падышоў да прыехаўшага, выцягнуўся ў струнку і адрапартаваў наконт сваёй перамогі ў баі за Моталь і сабраных тут, на пляцоўцы, людзей, якія, як падаваў ён, разам з бандытамі трымалі абарону.
    Вышэйшы чын слухаў даклад баявога афіцэра і ківаў: гут, гут... Але ж да яго неўзабаве наблізіўся спаважны і станісты чалавек у цывільным. Ён штосьці пачаў даводзіць вышэйшаму чыну, паказваючы на людзей, якія стаялі на каленях і глядзелі на іх, затаіўшы дыханне. I зноў гэты чын ківаў і пагаджаўся: гут, гут... Нарэшце, на ломанай рускай мове перакладчык абвясціў люду памілаванне, a разам даў і параду: калі вы, маўляў, не хочаце больш цярпець прынуку, гвалт, здзек мясцовых камуністаў і іхняй шайз бандэ, запісвайцеся на выезд у Нямеччыну; там усім здаровым людзям месца хопіць, там забяспечаны будуць прытулак і праца.
    Параскева выбралася з натоўпу і падышла да чалавека ў цывільным плашчы, які глядзеў паверх галоў у натоўп, яўна кагосьці шукаючы. Вочы яе не падманулі, і яна зведала новае вострае хваляванне ды радасць:
    — Калі ж ты прыехаў, зяцёк?
    Ён аслупянеў ад яе голасу, але ж у наступны момант зрабіў крок кабеце насустрач, і яны абняліся.
    Так Барыс сустрэўся са сваёй цешчай Параскевай. Але ж ён шукаў тут не яе, а першнаперш іншую.
    — Я рад, што с