• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    што на вячэрняй паверцы не далічыліся двух апалчэнцаў. To былі юнакі з аддаленай вёскі Варатыцк. Партызаны неўзабаве перанялі іх і вярнулі ў лагер.
    Раніца па тым надарэнні пачалася звычайна — з пружыністага пад’ёму і аблівання халоднай вадой на двары. Было хмарна, туман злізваў снег. Сваёй чарадой прайшлі сняданак, заняткі, інфармацыйная шарварка Кірылы Пампулі. Затым — па абедзенным часе — усіх пастроілі ў чатырохкутнік з адкрытым бокам на поўнач.
    На адкрыты бок акурат вывелі ўцекачоў — маладзенькіх напалоханых хлопцаў, у іх былі звязаны рукі. A ногі дрыжалі ў каленях...
    Яшчэ да гэтага пастраення ў карэ, пачуўшы тоесёе з вуснаў штабных і здагадаўшыся, якім манерам падзеі будуць далей разгортвацца, дружыновы Міхаіл Мацюкевіч расшукаў Плюнгера ў штабной зямлянцы.
    — Таварыш камандзір, дазвольце звярнуцца з запытаннем...
    — Якое яшчэ пытанне ў цябе?
    — Наконт гэтых двух... За іхні ўчынак кару, прашу прабачэння, трэба меншую, бо яны несвядома гэта зрабілі. Хрыстос дакляраваў такім дараваць.
    — Глядзіце, які добры! — кіўнуў камандзір чырвонаармейцам, што сядзелі за сталом. — Хрыстосік? Або адвакат? Проста — як з неба спусціўся і гатовы тут за камандзіра загады аддаваць, — у голасе Плюнгера загучалі ўжо пагрозліваскрыпучыя ноткі.
    — Нее... Даруйце, — апаўшым голасам доўжыў і ўжо нібы апраўдваўся дружыновы: — Тут без мяне, канешне, ёсць каму загадваць. Я ж толькі пра тое, што яны хрысціяне. Яны не ведалі, што робяць. Зрэшты, які закон яны парушылі? Якую клятву?.. Прысягі ж, пэўна, яшчэ не прымалі...
    — Спыніць размову! — тонам загада выдаў Данік, і нават пры слабым святле лямпы відаць было, як ён зра
    460
    біўся барвовым: — За такія размовы я і цябе магу... бля, па галоўцы не пагладзіць. Несвядомы, кажаш, учынак зрабілі... А ты, святоша, свядома ці несвядома зрабіў дзіця Паўліне, га? Ідзі!.. Ідзі ў строй і ў думках пакайся.
    Міхаіл Мацюкевіч выскачыў са штабной зямлянкі, бы ашпараны, ён шкадаваў ужо, што па сваёй ахвоце сунуўся туды.
    Данік выйшаў таксама. Агледзеўшы прыціхлы строй будучых ваяроў, ён сказаў кароткую, але яркую, узвышанапагрозлівую прамову, пасля якой скамандаваў на «Зважай!» Арда выцягнулася ў струнку, і тады штабны пісар Пампуля зачытаў загад, згодна з якім... Жах агарнуў душы змушаных слухачоў, а Янка Кульбеда ажно здранцвеў і, здаецца, зусім перастаў дыхаць. Дружыновы Міхаіл Мацюкевіч, адганяючы злых духаў, перахрысціўся. Вядома, тыя, што стаялі насупраць са звязанымі рукамі, спалатнелі, бо ніколі яшчэ ў жыцці ім не даводзілася ісці на такую адказную справу — паміраць.
    — Агонь! — падаў камандзір Плюнгер.
    I аўтаматчык Зміцёр Крышыліных у момант пусціў адну, потым другую чаргу, і хлопцы, падкошаныя кулямі, пахіліліся, ссунуліся на зямлю. Без пары, без ладу зрэзаныя парасткі.
    А каўпакаўцы, пазбягаючы адкрытага бою з праціўнікам, які пераўзыходзіў іх па агнявой сіле і моцы, пільна сачылі за варожай пагоняй. Атрымаўшы вестку, што з Янова ў бок Моталя на бронемашынах рухаецца варожы атрад ды яшчэ з гарматамі ў агульнай калоне, яны тэрмінова наладавалі абоз і пусцілі яго ў забалочаналясныя нетры; самі, праверыўшы экіпіроўку адзін аднаго, рушылі следам — цераз мост, за Ясельду, ды па лесе — ад Тышкавіч да вёскі Клятная. У паходзе, дарэчы, ім неаднойчы даводзілася расчышчаць сабе шлях ад бандэраўцаў — фашыстоўскіх паслугачоў, якія разпораз наладжвалі засады.
    У Плюнгера з каўпакаўцамі, пэўна, была дамоўленасць, што ён прыкрые іх адыход. Таму, калі апошнія калоны партызан Вяршыгары маршам прайшлі па масту цераз Ясельду, на мост з боку Тышкавіч памкнулася разведаддзяленне, ачоленае Платонам Мацукевічам, мужыком зайздроснай паставы і сілы, а таксама 2я рота атрада баравікоўцаўплюнгераўцаў. Яе павёў у
    461
    Моталь сам Данік. Патрабавалася выставіць партызанскі заслон перад Моталем.
    А там яшчэ, напэўна, не было варожага войска, і шлях быў адкрыты. Платону Мацукевічу, аднак, на пачатку паходу настрой сапсаваў эпізод з Іллюком Дубовічам, які лічыўся ў яго як не правай рукой. Калі рухаліся па масту кароткімі перабежкамі, непадалёку раздаўся стрэл з вінтоўкі. Невядома было, хто і адкуль страляе, а таварыш Дубовіч, мігам перамахнуўшы пярыла, даў нырца з вышыні не меней дзесяці метраў — лёд на Ясельдзе ўжо схлынуў.
    Выстралы больш не паўтараліся, толькі Платон адчуў вялікую прыкрасць у душы, бо невядома было, бегчы далей або кінуцца ратаваць баязліўца — чаго добрага, яшчэ захлынецца, бы шчанюк, у халоднай вадзе. I, вылаяўшыся, ён загадаў аднаму з разведчыкаў паназіраць за тапельцам Дубовічам, ці выграбецца ён з вады, а з іншымі шпарка пакрочыў далей.
    Увогуле Платон Мацукевіч лічыў, што заслон трэ было выстаўляць не ў Моталі, а на лініі Ясельды, як што водная перашкода ў вайскоўцаў заўжды была рубяжом абароны. Але ж у Платона ніхто не пытаўся.
    У Моталь увайшлі своечасова, гэта значыць, раней за немцаў, і Данік распарадзіўся выставіць кулямёты на паўднёвазаходніх ускраінах мястэчка, на Лузе, на Муравятніцы, як што немцы меліся ісці з Замошша і Упірава, абмінаючы Цобскія горы.
    Кулямёты ўзору Дзегцярова партызаны пачалі ўсцягваць на стрэхі пуняў і хлявоў. Але, мяркуючы па рэакцыі на гэтыя дзеянні мясцовых стратэгаў — дзядоў дый бабуль, жахліва бяздумным выглядала тое, бо, як вядома, драўляныя сцены хат і хлявоў, не гаворачы ўжо пра саламяныя стрэхі, гараць, бы порах.
    I што ні тлумачылі разважлівыя жыхары партызанам, пачынаючы ад радавых кулямётчыкаў і канчаючы статуяпадобным Данікам Плюнгерам, камандзірам, ніхто іх слухаць не хацеў. Загад не абмяркоўваецца, чуеце, няхай ракі назад поўзаюць, а не партызаны.
    Параскева Міховіч, тая, узброіўшыся граблямі, што тырчалі зпад страхі, прагнала кулямётчыкаў са сваёй сядзібы.
    — А ліха на вас, чэрці! Сыноў пастралялі — за што? Яны не хацелі ісці ў вашу банду? Нелюдзі! — дакараючы, галасіла яна. — Цяпер, нябось, і на хату наклічаце пагі
    462
    бель... Прэч! Прэч, каб вочы мае вас не бачылі, каб вашы дзеці ў вас уцехі не мелі!
    Невядома чаму, але партызаны ўважылі на пратэст кабеты і, як пабітыя, папляліся з двара.
    А можа, суседняя пуня была больш зручнай для кулямёта?..
    Выправіўшы іх, Параскева парадавалася кропляйкропелькай уласнай годнасці, якую сумелаткі абараніць з граблямі ў руках. Але.ж перамога над нягеглымі ваярамі цётку мала цешыла. Ёй боязна было заставацца адной у сваёй хаце, уважаючы на тое, што неўзабаве пачнецца страляніна і мо сапраўдная вайна. Таму яна навесіла на дзверы замок і, спора перабіраючы нагамі, пакаціла на Гару да сваёй свацці Аксінні, таксама самотнай. У іх адной і другой цяпер было раўнаважна вялікае гора, і яны ім жылі, як жылі раней сямейнымі ўцехамі. Адно чорная паласа прайшла іх агародамі.
    He паспела, аднак, замружаная думкамі Параскева прайсці туды па вуліцах, няўсцеленых ходнікамі, па сырой зямлі, дзе тамсям яшчэ нават ліпелі ледзяшы, што засталіся ад зімовых гурб, як цішыню рванула ды стала траскатаць так, што неба палезла кавалкамі. Прыгадваліся акурат такога кшталту стрэлы, калі немцы на лядах знішчалі яўрэяў.
    Параскева подбежкі, нібы стрзламі тымі стукала ёй у спіну, дастала парогу — дзвярэй пісарчуковай хаты і ў роспачы ўвалілася ў кухню.
    — Ай, КсенняКсеннячка, мая ты галубка, што там зноў робіцца! Анціхрысты гэтыя неба на кавалкі рвуць, між сабой дзеляць!
    Аксіння, пачуўшы зводдаль раскацістую страляніну, пачала хадзіцькідацца з кута ў куток, бы птушка, пасаджаная ў клетку; а як у дзверы загрукала свацця, прысела на лаву, свая — не свая, знерваванабледная, узрушаная, не мовячы, не абзываючыся на словы Параскі. Яна ведала, што з мястэчка партызаныкаўпакаўцы ўцяклі, шасцёра нават у яе кватэравала, і што ўслед за імі сюды прыйдуць немцы, але не чакала бою ў мястэчку.
    — He талан, не талан Моталю і маталянам, — нарэшце прамовіла яна. — Яшчэ каб не свае шкурадзёры...
    — А то ж бо!..
    Стрэлы тым часам пачасціліся. Немцы, напэўна, прынялі кулямётныя чэргі з дахаў сялянскіх сядзіб як адзна
    463
    ку прысутнасці рэйдавай брыгады Вяршыгары ў Моталі. Яны разгарнулі свае баявыя парадкі ўва фронт і пайшлі ў наступ. Пяхоту падтрымліваў кулямётны агонь з панцыраў, грукацелі воддаль гарматы. I неўзабаве мотальскія кулямётчыкі загавелі душой, праўда, адзін іхні разлік збег. Збегла з Моталя і 2я рота на чале з Данікам Плюнгерам. За мастом, аддыхаўшыся, яны зноў адчулі сябе пэўна.
    Да выканання свайго абавязку прыступіў цяпер ар’ергард Вяршыгары, які прыкрываў адступленне. Байцы шпурлялі ўсцяж маста звязкі гранат з гаручай сумессю. Гранаты ўзрываліся, а мост — нібы загавораны — не хацеў гарэць, хоць і быў драўляны. I тады каўпакаўцам на дапамогу прыйшоў Мікіта Калілец, камендант партызанскага чыну. Ён загадаў партызанам завезці на мост і скінуць на дошкі воз саломы. Салому газай палілі і запусцілі ў яе чырвонага пеўня.
    Той нумар са спалам удаўся.
    А ў Моталі ўжо гарэлі двары, прычым запалалі спачатку тыя, дзе сядзелі нашы кулямётчыкі, а за імі і іншыя. Калі стральба сціхла і чуваць былі толькі асобныя стрэлы, Аксіння звярнула ўвагу Параскі на нейкі дзіўны гул. To, пэўна, уваходзілі ў мястэчка нямецкія панцыры. Але ж да гулу матораў нешта яшчэ дамешвалася ці перабівала яго. Цікаўнасць вывела кабет на вуліцу. Алярм! Шумела, шугаючы, полымя на Муравятніцы і вуліцы Калільскай, шугала ўскрай Гары, нема крычалі людзі і жывёла, — свацці адчулі, як іх б’е ліхаманка.
    — Ксеннячка, там, пэўна, і Лука гарыць! А я ж кароўку не выпусціла... Ох, кароўка ж мая!..Ксення, я... я туды пабягу.
    — Куды ты, дурная! — ухваціла сваццю за рукаў шэрай світкі і спыніла. — Шукаць смерці не трэба, яна сама цябе знойдзе!
    — Айяяй! Пажывому ж гарыць!..
    — He талан... Нене, бач, глядзець немагчыма. Жах^ Каб не нашы анціхрысты. Гэта ж яны сюды зазвалі вайну. I абяздолее люд. Няхай на іх немач! Каб не разжыліся яны, каб не разбуліся, каб яны па белым свеце не хадзілі, каб яны не бачылі ні света, ні сонца, як не бачыць іх, адышоўшы ў сыру зямельку, Пятро.
    Свацці абліваліся слязьмі і неўзабаве адчулі, што ў іх сухія слёзы, што болей сіл не стае глядзець на пекла і думаць пра людзей: ці не лепшага яны варты?.. Але ж адкуль яно будзе лепшае, калі самі яны тое і спараджаюць?
    464
    Рухі людзей, калі толькі можна было іх згледзець на вуліцах, у сядзібах, падаваліся разгубленымі, адрынутаміт