Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
не казаў пра напаткаўшае іх гора. Бо не было тых слоў, каб выказаць ўсё набалелае.
— Мар’я, сядай з намі за стол, — паклікала маці.
I перш чым падысці да стала, яна старанна вымыла твар ад слёз і наліплага поту.
...Прыезду ж Барыса чакала не толькі радзіна. У Янове, апроч Бушкевічаў, сабралася нямала іншых уцекачоў, якія ратаваліся і наважваліся выехаць далей ад родных мясцін. Сярод іх былі сем’і Раманчука, былога гміннага пісара, ды Шыка, Марцінкевіча... Барыс як бачыш аказаўся ў прыязным і дружным атачэнні. Усе заходзілі да яго ў пакойчык з нарамі ў кутку, гаманілі, прапаноўвалі свае паслугі, дзяліліся, хто іх меў, харчовымі прыпасамі. Бавіўся тут і недабіты ў Аперава Данікам Рыгор Кардаш.
Ганна радавалася, гледзячы на свайго чалавека як на Хрыставыбавіцеля, і трывожылася, калі ён хадзіў у камендатуру замаўляць вагоны для свайго мотальскага кагала, хадзіў і доўга не вяртаўся. А ўвечары Барыс наогул знік.
Яму карцела пабываць на магіле ў бацькі, пастаяць, падумаць журботную думу, развітацца. Балазе спаўнялася акурат дзевяць дзён па ягонай з Паўлюком смерці.
Падарожжу Барыса паспрыяла мясцовая паліцыя. Яго падкінулі на службовай паліцэйскай машыне ў Замошша. Прычым, каб абмінуць магчымую партызанскую заставу ў Дружылавічах, паехалі на Дастоева. Там дарога была яшчэ свабоднай. Спыніліся пад Замошшам на хутары былога солтыса Бушкевіча. Адсюль да Моталя — рукой падаць.
Накінуўшы на плечы маскхалат, Барыс дзе па дарозе, дзе ўзбоч дарогі, без усялякіх прыгод дапяў да ўскрайку
439
мястэчка. Каля ветранога млына Міховічаў ён спыніўся, зняў з сябе маскхалат, развязаў рэчавы мяшок, дастаў адтуль жаночае адзенне, шырокую спадніцу, шэрую світку з чырвонымі закарвышамі на рукавах, цёплую хустку... Увабраўся ў жаночае, загарнуў пусты рэчавы мяшок у маскхалат і пакінуў ля млына. Агледзеўся, уздыхнуў, няйначай, з палёгкай, як што ўсё пакуль ішло па плану, і падаўся, паджгаў па родных вуліцах да яшчэ больш роднай Гары. Рэдкія стрэчныя глядзелі на бойбабу раўнадушна. У адпаведнасці з абставінамі гэтага падарожжа ў арсенале ягоных сродкаў асабістай бяспекі, апроч жаночага адзення, было яшчэ два пісталеты. I таму ён пачуваў сябе вольна. Патрапіўшы на сваю вуліцу, не стаў заходзіць адразу ў бацькоўскі дом, каб не выклікаць лішніх падазрэнняў у таемных вачэй. Прайшоў міма і завярнуў у двор Мацвея Мацуля, які, па словах Ганны, узваліў у трагічныя дні на сябе асноўны клопат у пахаванні нябожчыкаў, Пятра і Паўла. Дый пасля — Зосіны дзеці нейкі час паймелі прыют у ягонай сям’і.
Барыс нямоцна, але настойліва пагрукаў у дзверы — не выключана, што ў хаце ўжо спалі, бо святла не было, але ж цяпер не заўсёды святло і запальвалі...
— Хто там?..
I зноў нягучна, ды выразна Барыс прамовіў:
— Я, дзядзька, Пятроў сын...
Нямала азадачаны, якога Пятра і які сын раптам з’явіўся, Мацвей адкінуў на дзвярах у сенях зашчапку. Калі ж перад ім з цемры вырасла постаць жанчыны, у яго і дых заняло:
— Га?.. Божа! Пярэварацень!..
— He палохайцеся. He зважайце на мой убор... Гэта я, Барыс.
— He чакаў, агонь яго выкуры! — абрадаваўся Мацвей. — Заходзь, Барысок, госцем будзеш.
— Дзякуй... Але ж, не заходзячы, хачу спытаць, дзядзька Мацвей: можа, мы адразу на могілкі сходзім?
— Можна і гэтак... Гм... Пачакай, я кажушыну на плечы накіну.
I неўзабаве Мацвей вёў маўклівую мажную маладзіцу ў паношанай світцы між радамі магіл. Яму не трэба было доўга шукаць тую адзіную, якая Барыса цікавіла. Спыніліся каля новага драўлянага крыжа з гурбачкаю зямлі пад снегам — шырэйшаю гурбачкаю, чым усе астатнія.
440
— Тут, ■— нягучна падаў Мацвей, аднак жа ў голасе ягоным чулася прастора грудной клеткі. — Зямля яшчэ як след не прасела...
Барыс выстрадана ўздыхнуў і ўслед за ім уздыхнулі ўгары дрэвы, заварушылася вецце. Мацвей тым часам адышоў убок.
Маўчаў ды не вытрымаў маўчання далей гэты закамуфляваны, мужны і знаходлівы чалавек.
— Бацька, я тут, — сказаў пасыноўняму ўтрапёна і шчыра, нібы падаючы сігнал бацьку і чакаючы, што ён выйдзе сюды з дамавіны для гутаркі.
— Тата, ты мне не адказваеш... Павер, мне балюча ўсведамляць, што ты пакінуў белы свет, і што я, твой сын, спрычыніўся да гэтага. Прабач, — ён апусціўся на калена, — даруй... Калі я крыўдзіў цябе — прымі гэта як пакаянне сыноўняе. У маёй душы заўжды быў гонар за цябе. Перакананы, каб на зямлі ўсе былі такімі, як ты, — не было б між людзьмі свар, вялікіх канфліктаў, войн і іншай халеры. Каб усе беларусы былі такімі кемлівымі і адукаванымі гаспадарамі, як ты, то мы хутка ўсвядомілі б, што ёсць наша Бацькаўшчына. Ты і маці далі мне не толькі жыццё, але і ўяўленне: што ёсць дабро і ў чым яго годнасць ды сіла. Я зярнятка ад твайго коласа... Пракляцце! Толькі пракляцце, як таўро, мае ляжаць на краіне, якая нішчыць хлебаробаў і сейбітаў — такіх людзей, як ты, тата. Я быў згодзен з табой ва ўсім, але ж не прымаю цярплівасці і не магу дараваць нашым ворагам, якія дабрату нашу прымаюць за неразвітасць і ходзяць літаральна ў нас па галовах. Гэта зза іх у нас няма долі. Мы стогнем пад іхнімі нагамі. Пракляцце ўсім варварам з захаду і ўсходу!
Даруй мне і ты, Паўлюк. — доўжыў Барыс. — Мне часам не па душы былі твае думкі, колкія, аголеныя да святой прастаты. Мір праху твайму!
Ваш дух, братка і тата, заўжды будзе з намі і ў нас, якія жыць засталіся. Ваш дух будзе павялічваць нашы сілы. Яшчэ раз — пухам зямля!
Ён узняўся і пакланіўся шырокай магіле. Павярнуўся. Пайшоў прэч. Мацвей, аказаўшыся поруч, ціха прамовіў:
— Барыс...
Постаць мажнай маладзіцы спынілася.
— Вось тут, — праваднік павёў рукою ўбок: — Усяго два крокі ад нас — Міховічы, Павел і Коля.
441
Барыс падышоў да іхняга крыжа, пастаяў ўсё ў той жа скрусе і горкім роздуме. Затым, звяртаючыся да Мацвея, прамовіў:
— Маладыя... Рассыпаныя... Амаль невядомыя... Нікім, бадай, не сабраныя. Такія мы па ўсёй Беларусі. А чаму б нам і не жыць, як людзі? Шкада... He ўсе, далёка не ўсе ў нас ведаюць, за што варта аддаць сваё жыццё. I ворагі страляюць па нас, як па курапатках у жыце.
— А дабрэнныя ж хлопцы былі! — уздыхнуў сугучна яму і Мацвей.
— Былі! — рэзка і незразумела для Мацвея кінуў Барыс, як апошняе палена ў печ. — Былі!.. Няхай цяпер ім зямля пухам будзе!
Агародамі ён прайшоў да сваёй асірацелай сядзібы. Самотны, як што Мацвея адправіў дадому. У хаце адное з вокан падалося ружовым — бытта водсвет смаляка падаў на яго. Дзверы былі зачыненымі на зашчапку, і ён пальцамі ціхенька пабарабаніў па шкле.
— Хто там? — Аксіння ўжо па асцярожным або таемным стуку адчула, што на вуліцы хтосьці са сваіх. Але яна не магла паверыць у Барысаў голас, нават калі ён сказаў:
— Гэта я, мама, — Барыс...
Адчыніла і — дзіва! Сапраўды ён, хоць і ў бабскім уборы.
— Сыночак, — яна прытулілася да яго: — Ой, як свет перавярнуўся!
— He плач, мама, я ж ведаю, ты наплакалася. Але размова сур’ёзная, а мяне там недзе будуць чакаць, часу вобмаль. Ганя з дочкамі, Зося з большымі сваімі і ўсе нашы — у Янове, дабраліся ў тую ноч. Дарэмна з імі і ты не пайшла.
— He, сынку... Ратавацца — не, больш сіл і жадання няма. Я хачу быць пахаванай тут.
— Мама! — усклікнуў нягучна Барыс. — Здурэла?.. A табе ж яшчэ жыць трэба! Давай так... Акрыяеш крыху — я па цябе прыеду, забяру ў Польшчу, дзе спакайней і дзе ты будзеш разам з усімі. А далей — Бог бацька!
— Хіба што так... А цяпер няможна. Дай мне перавесці дух. Дый дабро ёсць у нас. Мы з бацькамнябожчыкам, што больш каштоўнае закапалі. To хоць бы ўзяць ды людзям на спажытак аддаць.
— Я цябе не няволю, мама...
442
Няма што па гэтай сустрэчы з сынам Барысам Аксіння стала больш асцярожнаю, таму як выразна адчула: на свеце, апроч скрухі, ёсць яшчэ і жыццё, толькі яно магчыма для яе сына, нявестак і ўнукаў... I ёй захацелася быць разам з імі. Таму яна пакінула сваю хату, сядзібу сваю, дзе голасу пеўня не засталося.
Колькі тыдняў тулялася яна па чужых кутках, пунях, свірнах, хавалася ў свацці Параскевы. Іншыя ў хату яе баяліся пускаць. Жыла ўвогуле на ласкавым хлебе, не раўнуючы, як сабака ў вялікі пост.
Толькі калі зноў добра прыгрэла сонейка і гаспадары ўзяліся ладаваць у гародах градкі, не вытрымала Аксіння і вярнулася двору. Зямля з вясновым угрэвам нейк дапамагала ёй акрыяць.
...Па дарозе назад Барыс ізноў завінуў да млына, знайшоў там свой скрутак і скінуў з сябе жаночы ўбор.
Адыходзячы, бадай што, удальцом да Бушкевічавага хутара і пакідаючы Моталь усё далей і далей за спіной, ён адчуваў у душы светлы сум і задавальненне ад выкананага перад нябожчыкамі абавязку. Але ж да рытуальных пачуццяў дамешвалася яшчэ кропля чагосьці няўлоўнага: ці то ўсведамленне пазбытага і незваротнага, ці думка, якая патрабавала акрэсленасці, але не акрэслівалася і таму непакоіла.
Снег тым часам лёгка рыпеў у яго пад нагамі. Над галавой у вышыні бухмаціліся сырыя і рыхлыя воблакі — у паветры пачала адчувацца адліга.
Пад Замошшам Барыс узяў бліжэй да лесу і ішоў цераз поле, дзе калісьці Ганна разам з іншымі маладзіцамі жала жыта, а ён вазіў ім абед і ўсе жанкі горача і артыстычна наўздзіў чысцілі яго за Хвілюсіху... Хто б мог падумаць тады, што ён будзе красціся па гэтым жа палетку, бы злодзей.
Родная, вызнаная да драбніц зямля была літасцівай да яго, паколькі ён жыў на выгнанні, але тут яму, свядомаму, адукаванаму, апантанаму стваральнай энергіяй чалавеку, месца зусім не было. Але толькі не гэтай зямлі ў тым віна, не ў ёй і прычына.
Там недзе ў франтавым грымотным дыме выспявала тое, чаго ён зусім не хацеў: вяртанне сюды крыважэрнага камунізму... Зямлю, бадай, вызваляць ад фашыстаў, але ці магчыма вызваленне Беларусі ад той ці іншай брыдоты, калі яна, пракаветная Беларусь, ужо подаўна вызвалена ад
443
самое сябе... Неяк здарылася так... Але ж, гэта, бадай, і ёсць тое, што яго непакоіла і непакоіць. Яно акрэслівалася ўсё больш выразна. Ягонай зямлі, яго мілай Бацькаўшчыне трэба вярнуць былую душу і веліч, аднавіць самую ў сабе, што пакуль немагчыма. I пакуль немагчымае не стане магчымым, ён будзе выгнаннікам.
Такі, бадай, прысуд лёсу.
21
Свет, у якім цяпер праводзіла дні і ночы Раманавічанка Маня, быў як бы сплюснуты, як прыціснуты аблокамі да самай зямлі; фронт не