Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
ўнае, — па вучнёўскай звычцы яна ўстала зза стала. — Дык вось:
Шчасце, як сонца: маленькая хмарка Пройдзе па небе, вышэй, сярод дня, — Сонца ўжо свеціць так жутла, няярка, Момант — і сонца няма.
Шчасце, як вішняў вясеннія краскі: Вецер павее, заплача вясна, Ссыплюцца снегам на дол яны гразкі, Момант — і красак няма.
— Ну як, дзедусь? — дачытаўшы верш, спытала Маня ў мудрага і адданага ёй чалавека.
— To, пэўна ж, лепей за паэтку не прыдумаеш! Бо шчасце — не тое, што аднойчы і назаўсёды набыта; шчасце — стан душы, які хутка мяняецца.
— А Вольцы больш падабаецца, калі я чытаю пра ластавак у кнізе «Нашн полезные птнчкн». Веш?.. А вершы... Любіць, калі чытаю пра сны; пэўна, яе чаруе рытм верша. Паслухай:
Граюць гуслісамагуды, Песня скаргаў з струнаў рвецца, To — бы родзіць сныпрычуды, To — адразу абарвецца...
419
To— нясецца стогнам смутным Над паснулымі лясамі, To — знікае дзесь нячутна За вазёраў паясамі.
Поўна дзіўнае задумы Ў даляў будзіць адгалоскі... I плыве, радзіўшы сумы, Тая песня з вёскі ў вёскі...
— Ну, як? — зноў пацікавілася Маня.
— Чытайчытай! — спахапіўся дзед.
— Вечар... Сонца занікае, — уставіла сваё Волька; ёй таксама хацелася ўдзельнічаць у далейшым вершаваным перагуку.
— Пачакай, — патрабавальна сказала ёй Маня, — я навучу цябе вершам, што сама вучыла, — трохі прасцейшым, — і чытала далей:
Як без сонца не пражыці, Без начы не знаць спакою, Так без песняў цяжка жыці Ўрань і позняю парою.
Пятро Пісарчук уздыхнуў, толькі не цяжка, хутчэй неяк прасветлена:
— I чаму гэта вы, краскі мае, вершы маркотныя ўпадабалі?
— А яны, — Маня ўзяла ў рукі кніжку «Пад сінім небам», — усе такія і, між іншым, адпавядаюць...
— Чаму?
— Жыццю... Настрою...
— Вечар... Сонца занікае... Кроў зары бляднее, тае...
— Волька! — не ўтрымаўся Пятро. — Даволі!..
Пасля абеду ён пыніўся па гаспадарцы, выцягнуў з дальняга кута і паклаў бліжэй да варот пуні аўсяную салому, каб зручней было пасля яе браць і даваць каню, насыпаў у мяшок грэцкай мукі, чэрпаючы яе з сусека або, дакладней, скрыні для крупяных культур. Гаспадар Пятро з захапленнем прыгадваў пры гэтым усё тое, што авёс або грэчка давалі ці маглі даць селяніну. 3 аўсянай мукі, або талакна такі кісель атрымліваўся! 1 гэта не тое, што ў кубкі наліваюць, каб піць. Гарачы аўсяны кісель гаспадыня часам злівала ў ночвы, і ён застываў там — пасля нажом рэзалі. Елі яго — хто як любіў — ці з малаком, ці з мёдам, ці проста так — усё адно смаката была ў ім незвычайная. A
420
ўзяць бліны з грэчкі: хто паесць іх — паўдня ходзіць панам! Асабліва, калі бліны з канаплянай падлівай ды яшчэ са смажаным мясам. Мачанка — страва князёў! Бліны, любыя бліны — харч і ўцеха сям’і!
Але паступова ход думак у Пятра знайшоў сабе іншае рэчышча, ці то старое, ці паноўленае. Таму ўжо перад сном ён паскардзіўся жонцы Аксінні:
— He магу я ніяк зразумець, ліха на іх, тыранаў. Возьмем Гітлера, так бы мовіць, вялікага арыйца. Ну навошта табе гэтая арыйская фанабэрыстасць і вайна супраць славянаў дый англічан?.. Ну, закарцела табе ў грымотным маршы пракаціцца з захаду на ўсход, вынішчыць камуністычную заразу і зрабіць славянскія народы вольнымі... Ці не хапіла б для славы?.. Але ж дзеля гэтага яму, ваўкалаку, пэўна, спатрэбілася б зноў ператварыцца ў чалавека, якім ён, магчыма, і быў( калі нарадзіўся. Так... Пасля адмысловага камуністычнага тэрору рэжым СССР, бадай, не вытрымаў бы вызвольнай германскай армады, тым больш, што і армія на першым часе ў саветаў была скрозь абезгалоўлена. Капітан Калінічэнка шмат чаго мне адкрыў. Няхай будзе зямля яму пухам! Мне сумна робіцца ад успаміну аб ім... Аднак жорсткасць і дурата Гітлера яго ж і загубяць. Замест п’едэстала героя, вызваліцеля, выбавіцеля і палітычнага дойліда ў гісторыі яму дастанецца месца кручанага сабакі і толькі.
— Ну вось ты ўжо і разважыў наймудрэй за ўсіх, — цямячы, пра што чалавек гаворыць, падала зпад коўдры голас Аксіння; іхнія ложкі стаялі побач.
— Мудрасць і глупства маюць свой інтарэс: мудры інтарэс і дурны... Інтарэсам усё і вызначаецца, Ксення...
— To — пэўна. Хто чаго хоча...
Яны далей маўчалі ў набліжэнні сну, расслабляючыся і адначасова сунімаючы гэта сваё расслабленне ды супакой згадкамі пра начны стук у дзверы або пра тое прыкрае, калі не да ладу ў сне пачне табе нешта вярзціся.
19
Пятро Пісарчук стараўся не думаць пра самае страшнае — не хацеў яго. Але зазвычай імклівы час ужо запаволіў свой бег у чаканні няпэўнага. Час, няйначай, даваў Пятру магчымасць глыбей асэнсаваць жыццё і ацаніць яго кожны момант, яго прыгажосць. Цяпер яму яшчэ
421
больш выразна адкрывалася ўся складанасць і непрадказальнасць лёсу таго ці іншага чалавека.
He выходзіла з галавы дзівоснае і трапнае вызначэнне ананімным астролагам характару Даніка Плюнгера. Пятро шмат чаго ведаў пра мясцовага ліхадзея і, так бы мовіць, бальшавіка з падпаскаў, але пра тое, чым абумоўлена разбуральная існасць яго характару, не здагадваўся, і яму шкада рабілася як гэтага пасланніка Сатурна, нікчэмнага сваёй місіяй у жыцці, так і замардаваных ім людзей. Уражвала сувязь нейкай дробнай кузуркі з Сусветам... Што значыла нарадзіцца, не выбіраючы часу, акурат пад тым Данікавым градусам! Але ж, мусіць, такое ўжо незямное чалавечае наканаванне і Плюнгер не супраціўляўся яму, наадварот, знайшоў поле дзейнасці, што патурала ўсім ганебным чалавечым схільнасцям.
У гэтыя дні найчасцей, чым калі, сталі прыгадвацца пчолы. Як ён ім услугоўваў! Як шкадаваў іх... Бог павінен паставіць чалавеку ў заслугу клопат пра пчол, як што іхні рой — найлепшае, што выштукавана Творцам... I няхай выбачаюць гаспадару Пятру вучоныя, але ён ведае: філасофскі камень, які яны не адно стагоддзе безвынікова шукаюць, каб ашчаслівіць грамадства, захоўваецца менавіта ў пчалінай супольнасці, яе ладзе і складзе жыцця.
Страта пасекі абярнулася для яго глыбокай скрухай і нэндзай. Няйначай, страціў чалавек цывілізацыю ў гэтым своеасаблівым свеце, абмежаваным і неабдымным, невымяральна глыбокім, у свеце, які ён за колькі дзесяцігоддзяў выбудаваў. Самахоць... Таму для яго па тым надарэнні на пасецы і паблякла неба з аднаго краю і прытупілася цікаўнасць да жыцця ўвогуле.
Уважаючы на неверагодную і тым не менш зусім рэальную пагрозу, нехта з атачэння Даніка, а менавіта Мікіта Калілец прапануе ўцякаць, адцураўшыся цяпер і таго, што ў яго засталося і без чаго ён наогул ужо не бачыў сэнсу жыцця. Чалавек без радзіны, без свайго асяроддзя — рыба, выкінутая на бераг у непагадзь. Але ж у Пятра хопіць сіл, каб застацца ў сваім асяроддзі, хопіць духу авалодаць сабой — не пабегчы напалоханым зайцам куды вочы глядзяць. У былыя часы, калі ён быў яшчэ юнаком і вывучаў латынь у прыватнай гімназіі ў Пінску, гэта гучала так: Sint ut sunt aut non sint, што значыла: няхай усё застаецца так, як ёсць, або зусім не будзе! I ў гэтым ягоная, так бы мовіць, ступа і пазіцыя.
422
Удзень, пынячы зноў розныя гаспадарчыя справы, у якіх асноўным клопатам было кармленне скаціны і пярнатых — курэй ды гусей, гаспадар Пятро разпораз прыгадваў малітвы, мяркуючы, што імі льга прыцягнуць да сябе ўвагу духаў святых, а тыя ўжо дастануць да Бога.
Праца ды марознае паветра спрыялі здаровай чалавечай утоме, супакаенню і замірэнню душы, і от у такім заміраным стане ён павячэраў на кухні, за шыхаваным Аксінняй сталом і, падзякаваўшы ёй, сваёй гаспадыні, падаўся да дзятвы — адведаў малечу на адной і на другой палавінах дома, як гэта і раней рабіў, пажадаў усім добрай ночы і пайшоў адпачываць у свой куток. Аксіння легла пазней. Толькі спаць ёй наўрад ці давялося. Здаецца, яна яшчэ і заснуць не паспела, як у цішы, у мораку зімовай начы пачало штось нараджацца, варушыцца, прыцягваць яе ўвагу нарастаючым з вуліцы паскрыпваннем снегу пад нагамі невядома якіх мясцовых бадзяг або падарожных... Ды ўжо і галасы чуліся, хоць разабраць, хто і што гаварыў, няможна было.
Неўзабаве ў дзверы загрукалі; дзверы цяпер не браліся на зашчапку знутры і латругі іх лёгка адкрылі.
— Го! А пакояў тут — на ўсе бакі! — пачулася з кухні пад лёгкі шоргат валёнак — голас барытоннага ладу, хрыплаваты, чужы.
I — другі голас, танчэйшы, падпяваючы першаму:
— Як тыя паны жывуць!..
Толькі не паспела Аксіння накінуць на плечы кафтан і выйсці да начных гасцей, як ягамосці пачалі грукаць прыкладамі аб падлогу:
— Пад’ёом!..
Аксіння запаліла лучыну і, стараючыся захаваць спакой, спытала:
— Хто вы?.. Чаго сярод ночы бушуеце?
— Мы партызаны...
— To што вам ад нас трэба?
— Нам гаспадара Пятра Рамановіча, — паведаміў барытон.
— I сына яго — Паўла — да кучы! — патрабавальна дадаў тэнар.
— Навошта яны вам? — анепакоеная, Аксіння павярнулася была, каб ісці ў спальню за сваім чалавекам, але той сам вырас у дзвярах — сухаваты, сівы, у белых сподніках, — ён з’явіўся і нядобра бліснуў вачыма на гасцей:
423
— Якая патрэба ва мне?
— Мы не будзем тлумачыць! Нам загадана прывесці вас туды, куды загадана.
— А чый гэта загад? — кінуў Паўлюк, зацягваючы тужэй пояс у штанах, ён выйшаў з бакавых дзвярэй разам з Зосяй...
— Мы не будзем весці балачку, — паўтарыў барытон і стральнуў вокам у Пятра: — Апранацца буш альбо пойдзеш у сподніках?
Пятро зразумеў, што тут не самі па сабе партызаны, a выканаўцы нечай нядобрай волі і іх задача спачатку вывесці іх з хаты... А потым што? I, як грукат нейкай чужой калясніцы, у галаве пранёсся малюнак, пададзены яму суседам Фёдарам Малыцькам... Ягоны сенны воз на пакрытым ільдом возеры, заснежаным, сонным... Яго даганяе ў санным вазку Мікіта Калілец: «Перадай свайму суседу Пятру Шсарчуку, што Данік хоча яго забіць! Ды толькі маімі словамі перадай!» Тое цяпер з новай сілай ушылася, уплішчылася ў свядомасць Пятра: у хаце пасланцы смерці!..
3 абмерлай душой, няйначай не на сваіх, як бы набітых драўлянай тырсой нагах, Пятро падаўся ўглыб хаты апранацца і неўзабаве зноў вярнуўся сюды, анепакоенаразгублены, бледны. От у гэты міг ён конча паверыў у смяротную небяспеку і ўцёк бы ад незнаёмых яму тут бандытаў, калі б льга было ўцячы. А да гэтага моманту ўсё не верылася, што ён камусьці стаіць упоперак дарогі, замінае, і што той, каторы выбіваецца на шырокую ка