• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    ак для гусей, каб яны не вандравалі па кароўніку. За гэтым ягоным заняткам назірала, седзячы на шуле пад страхой, Маніна любіміца Лелька. Праўда, яе цікавіла не столькі праца гаспадара, колькі іншае: праявы жыцця ў розных шчылінах, куды зашываліся вераб’і, і ў вузкіх норах, адкуль часам вытыркаліся прадаўгаватыя шэрыя пыскі. Пятро і не заўважыў, як Лелька злезла ці саскочыла з шулы і сіганула ў аддалены цёмны куток, дзе грэлі адна адну, збіўшыся ў кучу, авечкі.
    3 дому ж, з кладоўкі акурат, даносіўся роўны каменны гул жорнаў; там маладзіцы, а з імі і Маня, мяняючы адна
    404
    адну, спорна круцілі за драўляную ручку верхні камень — малолі муку.
    Калі гаспадар Пятро паладаваў што трэба ў двары і вярнуўся ў хату, блізіўся поўдзень. Маня з сяброўкамі Ганнай Кульбедай і Марыяй Васілевіч сядзелі купкай на крэслах у сталовай і, гамонячы, вязалі, шылі, вышывалі — што каму рупіла. Ён прыхільна паглядзеў на іх і, вітаючыся, меў задавальненне пры думцы: «Якая заначка ў нашых, у гэтых дзяўчатак! Яны ж ні хвіліны не пасядзяць, склаўшы рукі. У іх праца — як сутнасць і асяродак жыцця. Як жа мелі б жыць мы, калі б не елі нас поедам чэрці!»
    — Дзедусь, — усклікнула Маня, — веш, пра што мы тут байкі баем? Каляды пачаліся. Самы час акурат, каб знайсці хоць бы цукерку з сакрэтам, калі не зачараваны скарб... А нам хацелася б скарбу! Толькі мы сядзімо, і нам ніхто і нішто ніадкуль не паказваецца, нават у люстэрка.
    — Чаму ж?.. — Гэта Васілевічанка паспрабавала ўставіць у гутарку свой грош: — Мы ж Яначку Кульбеду бачылі ў акно!
    I яны ўсе трое пырснулі ад смеху.
    — Нешта ваш кавалер пабойваецца вас! — зазначыў ў тон рагатухам дзед Пятро. — Калісьці хлопцы да семнаццаці гадоў без нагавіц хадзілі, затое ведалі, што для іх дзеўкі — скарб вялікі і шукалі, каторую аблапаць.
    — Дзедусь... Так шукалі — як ты шукаў бабу Аксінню?
    — Аа, хм... Ксенню, чуеце, не трэба было і шукаць, бо ад самага свайго нараджэння яна была побач са мной.
    — Ого! — здзіўлена, утрапёна піскнуліойкнулі Маніны сяброўкі.
    — Што да іншых скарбаў, золата, срэбра, хрому на чобаты, напрыклад, то іх варта шукаць на Цобскіх гарах. Там яшчэ ад часоў Мікіты Парыпы ў зямлі шмат чаго лежма ляжыць і, кажуць, самы вялікі скарб страчаны. А чаму? — Дзед пасунуў крэсла бліжэй да дзяўчат і прысеў. — Ніхто не ведае слоў, каб зняць чары з гары і вярнуць з небыцця скарб, які прыхавала пагоня.
    — Ой, дзеду? — Маня, а за ёй і сяброўкі — усе ў момант перасталі штукаваць, як штукавалі спіцамі, іголкамі і — найшчырая ўвага!..
    — Было ж тое подаўну, — зазначыў дзед, — калі рускія ваявалі са шведамі. Цобку заняла варожае войска. Жаў
    405
    неры балявалі ды заляцаліся да мясцовых маладзіц. Адзін з іх, мажны, бы камель, груба і нахабна прыставаў да Аксаны, дзяўчыны, на якую заўжды з захапленнем і гордасцю глядзела ўся Цобка — такая пекната была, што любога надзіла да сябе, але нікога не падпускала. Быў на прыкмеце ў яе, праўда, хлопец, спаважны, вядомы ў Цобцы — Даніла, Даніла Чарадзей, звычайнага мяшчанскага або нават мужыцкага роду. Па высакародных манерах сваіх ды праявах характару ён цалкам адпавядаў гожаму князю з тых, якімі раней ганарылася вялікая дзяржава нашых продкаў. Чарадзеем яго звалі таму, што ведаў тое, чаго іншыя не ведалі, і ўмеў замаўляць звера драпежнага; падыдзе спакойна, скажам, да ваўка або нават мядзведзя, пагладзіць яго, мог нават вярхом сесці...
    — Дык шведы — у Цобцы! — пераказваў далей легенду Пятро. — I няма каму ад цмока, ад чужынцанахабніка бараніць Аксану, чуеце... Частка мужыкоў пайшла ў лес, каб не служыць халуямі прышэльцам. Але ж і жанкі ў нас раней былі таксама, што перац. Таму не паспеў той цмок дамагчыся свайго, як маці Аксаны, дастаўшы з печы чыгунок з акропам, боўтнула ім у твар нахабніку. I швед выскачыў адтуль з адным вокам, бы чорт з пекла. Акаянны нарабіў на ўсё войска ляманту. I ўзнялася варожая раць і ну паліць харомы і выбіваць жыхароў. Аксана ведала пра ўмельства і сілу свайго залётніка Данілы, якога кахала; але ж Даніла не ведаў пра тое, што чыніцца на Цобцы. I Аксана кінулася да святара Кірылы. Разам яны зачыніліся ў царкве, узняліся па прыступках, дасталі званіцы і — бом, бом, цілібом! — загудзела, забілася ў надрыўных гуках акруга.
    Трывога ахапіла сэрца Данілы. Узняў ён сваіх вершнікаў, і ў паўгадзіны даімчалі яны на конях да палаючай Цобкі. Званы яшчэ біліся і гудзелі. Шведы пакідалі аселіцу. Даніла адсек варожы абоз, дзе было шмат нарабаванага дабра, у тым ліку золата. Сярод палонных з абозам патрапіў у рукі Данілы і аднавокі швед, з твару чырвоны, няўклюдны, як рак.
    Зямля калацілася, гудзела, і штосьці жалобнае даймала душу, як даймае царкоўны хор на адпяванні. Воі Данілы вынеслі з царквы абпаленае цела Аксаны. Яна яшчэ жывая была і выказвала на сваім твары пакутлівую радасць пры набліжэнні Данілы. А ён бачыў, што яе жыццё ў небяспецы, і кроў яго ўскіпела прагай яшчэ большай пом
    406
    сты ворагу. Ён загадаў паплечнікам тэрмінова ссыпаць золата ў скрыню і пакласці яе, Аксану, ужо беспрытомную, на гэта багацце. Пацалаваў і шапнуў, што вернецца і абудзіць яе. Даніла павёў злёгку рукою і, не паспелі воі слязу з вачэй змахнуць, як скрыня знікла, а на тым месцы паўстаў слуп; кажуць, у каменны слуп вомегам ператварыўся аднавокі швед.
    I як тут выказаць захапленне дзяўчат апавяданнем гаспадара Пятра Рамановіча? Яны глядзелі на яго амаль не дыхаючы.
    — Я ўжо даўно не быў на Цобскіх гарах, — зазначыў апавядальнік, — але, мусіць, той слуп і цяпер стаіць.
    — Дзедусь, — глыбокім грудным голасам прамовіла Маня, — а што ж далей з Данілам было?
    — А ён сабраў войска і пусціўся ў пагоню, дарэчы, пад нашым белчырвонабелым сцягам. Балоты заміналі яму абысці ворага і ўдарыць знянацку. Таму, кажуць, учыніўшы закляцце, Даніла Чарадзей рассунуў пагоркі і пайшоў пад зямлю, туды, дзе цвёрды каменны грунт. Па ім ён дастаў ворага. Ён устроіў шведам тое, што немцам было пад Грунвальдам. Але ж назад пакуль не вярнуўся, — і дзед уздыхнуў: — Шкада! Ягонае войска недзе блукае да гэтага часу. I цяпер яшчэ бываюць адметныя дні, калі зямля пад Цобкай гудзе набатным гулам — чуваць, калі вуха прыкласці. Чуцен нават цокат капыт... Толькі Данілу, аднаго яго, чакае з паходу спячая прыгажуня, і таму не даецца нікому ў рукі той закляты скарб.
    За абедзенны стол, шыхаваны Аксінняй на кухні, запрасілі і Маніных сябровак; не ўпершыню яны сядзелі тут і маглі б абвыкнуць ды пачуваць сябе, як дома, але ж прысутнасць дзеда Пятра рабіла рэальны гэты свет, запоўнены знаёмымі рэчамі, нейкім іншым для іх. Гэты свет быў прыўзнятым і напоўненым духам чалавека, які ўяўляўся ім простым, зямным і святым адначасова. Ён шмат ведаў і, здавалася, чуў не столькі вушамі, колькі скурай сваёй ды ўсёй зграбнай істотай. Па гэтай прычыне дзяўчаты не маглі пазбавіцца ўражання, што сцены сядзібы Пісарчукоў — гэта сцены жытла і разам з тым рытуальнай хароміны, накшталт царквы. Акурат сваімі адносінамі да дзеда Маня ўмацоўвала ў атачэнні сябровак такое ўяўленне пра Пісарчукоў каўчэг.
    За абедзенным сталом гутарка павярнула да кніг, да пытання, хто што чытае.
    407
    — Шкада, што вайна паставіла крыж на вашай вучобе, — сказаў гаспадар. — Але чытаць кнігі — як дыхаць або смяяцца — належыць заўжды. Паціху, патроху, сёння, заўтра — заўжды! Бо ад прачытанага на душы праясняецца. Асабліва калі гэта кнігі, напісаныя на роднай для цябе мове, аб роднай зямлі. Тут міжволі ўжо фарміруецца душа. Тады чалавек больш значны для сябе і для іншых.
    Маня ўсміхнулася, як што дзед праўду казаў. Асабліва трапнымі ёй падаліся словы: «...на душы праясняецца». Гэта яна ўжо і сама адчула, чытаючы аповесці або вершы. Сяброўкі ж сціпла маўчалі, пагаджаючыся з Маніным дзедам і баючыся прагаварыцца, што ім па многіх прычынах цяпер амаль не выпадае браць кнігу ў рукі, чытаць, асабліва штоколечы вартаснае. Чытаюць так — яд выпадку да выпадку...
    — А я ў свой час, — казаў Пісарчук, — багата рускай літаратуры перачытаў. От Ксення не дасць зманіць... Гімназію я не скончыў, бо ў майго бацькі не хапіла сродкаў. Затое потым ужо накінуўся на літаратуру. Больш любіў Талстога, Ляскова, нават Чэхава... Менш Дастаеўскага, які меў карані тут, на нашай зямлі. 3за таго, што творы яго пакідалі ў душы гнятлівае ўражанне... Але ж цяпер я пакутліва разважаю: што гэта за катэгорыя людзей, якую яшчэ ў мінулым стагоддзі Дастаеўскі вызначыў адным словам: бесы! Памойму, яны ад басякоў, сацыялістаў ды камуністаў пайшлі і запрудзілі ўсю Расею. Асноўны клопат у іх — забягаць наперад і весці. Куды? He мае значэння... Таму яны і абшчаперылі ўладу. Так лацвей чыніць здзек, рабаваць, забіваць... Яны адарваліся ад народа, ад нацыянальнага помыслу, сталі вольнымі... A дзе воля без родавага або чалавечага абавязку, там і разбурэнне душы. Вынайшлі, чуеце, «новую пралетарскую культуру». Культурны ідыятызм, бы тая ржа, паб’е ўсю цывілізацыю.
    Маня разумела, пра што даводзіць яе дзед. Бесы хвалявалі яго, бо, распладзіўшыся з мінулага стагоддзя, не давалі спакою нікому ні тут, у Моталі і блізка Моталя, ні воддаль яго — на ўсёй кантралюемай Плюнгерам тэрыторыі. Яе ж сяброўкі, відаць, не цямілі зместу сур’ёзнай размовы; Маня, па меры сваіх здольнасцей, паспрабуе пасля патлумачыць ім.
    Дзед Пятро паблажліва ўсміхнуўся і, уважаючы на іх замаркочанасць:
    408
    — Ат, што гэта я такую сумную размову перад гжэчнымі паненкамі распавёў?
    — Перапрашаю, — нечакана падала голас Ганна Кульбеда. — А гэта праўда, што бес можа ўсяліцца ў кожнага?
    — Гм... Пытанне, скажам, не ў брыво, а ў вока! — пахваліў дзяўчыну гаспадар Пятро, гледзячы ў яе адкрытыя блакітныя вочы: — Я ўжо казаў, бес, ці д’ябал зазвычай усяляецца ў таго, хто здраджвае свайму абавязку перад роднымі, блізкімі, не ведае Бога, забывае на Бацькаўшчыну, служыць толькі ўласнаму чэраву, маніць сабе і іншым.
    — Нябось, у цябе чорт не ўплюшчыцца, — кіўнуўшы на свайго чалавека, падтрымала размову Аксіння: — Ніводзін з тысячы чарцей! Стойкі...
    — Вядома... Чэрці ж пакуль абыходзяць сядзібу!..
    «А ці абыходзяць яны майго татку? — падумала Маня: — Была ж такая прыгода... I як дзед тады крычаў на свайго сына Барыса, калі той завёў палюбоўніцу. Больш ніколі ў жыцці