Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
гу на высылку ў Сібір. Але ж мужыкі паважалі адзін аднаго, паколькі ў ранейшым
389
іхнім жыцці было шмат агульнага — у той час, як Пятро рупіўся з сям’ёю ў Паволжжы, Мікіта працаваў яшчэ далей на ўсход, на станцыі Юргамыш Курганскай вобласці, у кааперацыі, а раней быў кавалерыстам царскай арміі. Бядакчалавек з трохкласнай адукацыяй, ён да чырвоных у партыю не запісваўся, але практычна падтрымліваў савецкую ўладу, паколькі разлічваў на шчаслівае ўладкаванне жыцця для сябе і для іншых пад лозунгамі, якія стракацелі на будынках розных афіцыйных устаноў. Аднак штосьці ж пацягнула яго адтуль на радзіму, і ён вярнуўся з сям’ёй у Моталь на год пазней ад Пісарчука; асеў на зямлі, якой, праўда, было небагата, і, каб неяк зводзіць канцы з канцамі, зімой працаваў у Налібоцкай і Пружанскай пушчах бракёрам лесу ў купца Лур’е, а часам заставаўся ў яго і на лета, выконваючы працу рэтмана на сплаве драўніны. Пасля таго, як Крэсы Усходнія занялі чырвоныя, Калілец памяняў свой занятак і ўжо зарабляў сабе на хлеб фінінспектарам, а потым і старшынёй пасялковага савета.
Пры сустрэчы з Мікітам Калільцам Пятро заўжды з доляй сардэчнага жалю сачыў за ягонымі рухамі, за поступам — нездарма, яму здавалася, што той павінен накульгваць, паколькі перанёс калісьці сухую гангрэну ног, і частка пальцаў, па ягоных словах, адпала. Але ж Калілец хадзіў роўна і толькі, калі дужа прыспешваў, міжволі пачынаўся прыскок, бо ў рэштках тых пальцаў бракавала апоры і пругкасці.
Мікіта ўзняўся зза дубовага абшарпанага стала, выйшаў насустрач гаспадару Пятру; ён быў ў афіцэрскім мундзіры без пагонаў, прывіталіся поціскам рук.
— Нешта ж ты, гіцаль, раней быў дужэйшым! — зазначыў з усмешкай Пятро, углядаючыся ў твар каменданта партызанскага чыну, твар прымяты і зжоўклы, з рэдкімі вусікамі.
— Ат, што казаць, — Мікітавы вусны таксама кранула ўсмешка, кволая і разам з тым светлая, праведная: — Турма нікому яшчэ не дадала здароўя. Мне ж паламалі чатыры рабрыны. Да гэтага часу не адыду. Дзякуй Мухалу — выбавіў. Ён цяпер у Пінску працуе.
— Калі не памыляюся, Мухала выручае цябе ўжо не першы раз?
— Так, было... Летась таксама...
Яны прыселі ўзбоч стала, на якім ляжала некалькі прымятых паперчын.
390
— Чуў навіну? — спакойна кінуў пытанне камендант Калілец. — У Менску падпольшчыкі забілі гаўляйтэра Беларусі Кубэ.
— Што ты кажаш!
— Падарвалі... Такім чынам, як і ў нас Бэнду месяц таму.
— Зразумела... — Пятроў голас упаў: — Маеце радавацца, пане камендант?
Калілец паглядзеў на яго:
— А ты, можа, шкадуеш гэтага гітлераўца?
— Я з ім не знаёмы, каб моцна шкадаваць. Толькі ж ведаю: гэта быў немец, які спачуваў беларусам.
____ ???
— He дзівіся, Мікіта. На свеце ёсць рэчы, якія стаяць вышэй за гітлераўскую альбо савецкую палітыку, гэта — культура і самавызначэнне народа. Разумееш, што гэта значыць?
Калілец кіўнуў:
— Так...
— Вільгельм Кубэ — можа, адзіны з нямецкіх высокіх чыноў, які штодня шчыра рабіў тое, што і гаварыў. А ён гаварыў: «Мы прыбылі сюды як пераможцы, але пераможцы бальшавізму, а не беларусаў — для іх мы — вызваліцелі!»
— Огоо! — прысвіснуў Мікіта. — Чаму ж тады ў турмах ламаюць нам рэбры?
— Гэта палітыка. Партызаны ж адстойваюць інтарэсы не народа, а бальшавікоў.
Памаўчалі.
— Са слоў сына Барыса ты баеш? — спытаўся Калілец.
— He тое, каб... Пра Кубэ, напрыклад, я і ў газетах чытаў. Кубэ, як ні адзін з замежных дзеячаў у нашай гісторыі, дбаў пра крэўныя інтарэсы беларусаў. Якраз у гэтай сусветнай бойні.
— Гм... Пятро, — усміхнуўся Калілец, моршчачы лоб. — Няхай яго, гэтага Кубэ, чэрці больш не чапаюць! — I пасля паўзы: — Скажы, што прывяло цябе ў партызанскую камендатуру?
— А, бадай што, нічога пільнага. Проста — цікаўнасць да ходу вайны. Немцы ж адступілі... Мікіта, ці хутка савецкія кацюшы дадуць нам пытлю?
— Дадуць, калі фрыцы папросяць, калі ўтвораць тут, скажам, фронт, не давядзі Божа Праведны! А пакуль што
391
фронт стаіць ламанай лініяй ад Віцебска — ніжэй, к Бесядзі, сягае да Прыпяці пад Мазыром... Баі ідуць за вызваленне Каўказа і Украіны. Я думаю, неўзабаве грымотны шал дакоціцца і да нас. Пэўна! На захад з усходу ўжо перадыслакуюцца партызанскія злучэнні. Адно такое злучэнне належыць і нам прыняць і часова раскватэраваць у Моталі ды бліжэйшых вёсках. Адкуль яно?.. 3 Баранавіцкай зоны. Але гэта — партызанская тайна, і я другому б яе не адкрыў.
— Дзякуй за давер... Мікіта, а навошта ж на сваёй тэрыторыі цяпер узрываць харчовыя прадпрыемствы, як, скажам, млячарня? Дзе логіка? Каму шкоду наносіце?
Мікіта Калілец уважліва паглядзеў на госця, няйначай, прымаючы ягоны папрок:
— Магчыма да такой логікі наша стратэгія яшчэ не дайшла. Ну сапсавалі б там штонебудзь, каб часова не працавала. Падобна, аднак, што камусьці патрэбны разбуральныя акцыі дзеля справаздачы, — прызнаўся ён. — A пытанне слушнае...
— Пане начальнік, а калі вернуцца сюды расейцы, ты зноў мяне на Сібір папрэш? — проста без усялякага пераходу кінуў Пятро.
Мікіта хвіліну натужна глытаў паветра памятай грудзінай.
— А ведаеш, я, як брату, табе скажу: мой грэх перад табой не вялікі. У турме, чакаючы расстрэлу, я ўсё перадумаў: калі і чыніў каму крыўду, то не ад сябе, ты ведаеш, я не здольны на гэта, а вымагалі таго ад мяне ўлады, і за гэта прабач. Наогул, адкуль і што дзьмула?.. Такая была палітыка. Мы ўсе пры ёй трэскамі лёталі. He, не мы, Пятро, а намі кіравалі!.. Зрэшты, і цяпер, ты думаеш, да майго голасу хтонебудзь прыслухоўваецца? Нее... Данік, адзін у нас за ўсіх — найвялікшы ваяр і сцяганосец! Толькі гэта — між намі.
— Мікіта, калі на шчырасць пайшло, скажу, — рашыўся на адкрытую размову Пятро. — Ты — за савецкую ўладу. А я не хацеў бы яе і ў сне бачыць! I не столькі ўладу, колькі камуністаў, агонь іх выкуры! He будзем паглыбляцца...Толькі думкі мае пачалі кружыць роем вакол таго, што яны цяпер вычвараюць...
— Я ведаю, — паспрабаваў апярэдзіць Пісарчука камендант партызанскага чыну Калілец. — Твайго сына Паўла шампаламі аддубасілі... Прабач... Тады я быў, ведаеш, дзе...
392
— Ведаю, браце: ты цярпеў здзек у турме, а людзі ж наглядзеліся і нацярпеліся здзеку і гвалту на волі. Цяпер, чуеш, Мікіта? Ты зноў як бы пры ўладзе, а здзек доўжыцца. Вазьмі аловак і падлічы, колькі душ адправілі на той свет немцы і колькі партызаны. Я маю на ўвазе мірных жыхароў... Перавага на баку партызан! Да таго ж, фашысты ў нас не рэзалі чалавека пілой па жывому і не скакалі на грудзях у ахвяры, спяваючы «Яблычка». Немцы палілі вёскі, якія давалі прытулак партызанам. А партызаны паляць хутары разам з іх жыхарамі, куды нага немца нават не ступала. Скажы, адкуль усё гэта ў нашых людзей, абцяжараных зброяй? Уяві сабе: не сумленнем абцяжараных, a — зброяй!
Калілец, пэўна ж, ведаў аб праявах бандытызму партызан і не аспрэчваў Пятра, а толькі ягоны твар набыў яшчэ большую бледнасць, якая паступова, праўда, знікала, саступаючы месца матавай чырвані; на лбе дробнымі кропелькамі выспявала раса.
— Пятро а Пятро — д’ябал сумлення! Умееш ты адшукаць пытанні, якія, як пуга, сякуць і плакаць не даюць!
— Затое ведаю твой адказ на іх: адбываецца гэтак таму, што мы з табой трэскі ў бруднай крывавай плыні.
Калілец зноў ва ўпор адкрыта паглядзеў на Пятра:
— He трэба так жорстка...
— Няможна інакш. Змогі няма, Мікіта, павер... Ад таго, што я вынайшаў у пакутлівым роздуме, мне робіцца яшчэ больш вусцішна і горка. Скажы, па якой прычыне мы церпім? Ад самага трыццаць дзевятага года...
— I раней цярпелі...
— Так, але там ад чужацкага панства... Там іншае.
— А цяпер — самі ад сябе?
— Бадай... і я маю сказаць, чаму так адбываецца.
— Гавары, я, можа, ад цябе даведаюся пра свае агрэхі?..
— He ў табе, шаноўны, прычына і не трэба іроніі. У нас пра гэта недзе ўжо былі размовы. He жарт: бальшавікі адмянілі прыватную ўласнасць, ды не толькі на зямлю і маёмасць, ай на само жыццё. Ці не так, ліха матары?.. Яны адмянілі свяшчэннае права чалавека на сваё жыццё! Яны адвольна распараджаюцца нашымі жыццямі, як разменнай манетай! Тым самым камуністы знялі са сваіх памагатых, якія ператвараюцца ў выблюдкаў, маральныя скрэпы. Цяпер камунякі балююць на касцях і крыві, у якой нярэдка і самі тонуць. От што юдафільскі камунізм
393
увёў у жыццёвую норму. To чаму ж нам, хрысціянам, здзіўляцца ўзаконенай пошасці, якая з намі ваюе? Хіба не так?
У вачах гаспадара Пісарчука пульсавалі неспакой і задзірлівасць, на пашчэнках нервова паторгваліся мускулы, твар выдаваў маладзейшым, чым напачатку, калі ён зайшоў да Калільца.
Калільцу зразумелым рабілася, што Пісарчук багата чаго нарахаваў у душы; цяжар думак, пачуццяў прыгнечваў яго, шукаў выйсця, і таму ён, як коршак, з вышыні, з аператыўнай прасторы цяпер пікіраваў на зямлю і гатовы быў раздзяўбаць першага, хто патрапіць на вока, хто прадстаўляе ў Моталі савецкую ўладу, няхай нават умоўную. Калілец, хоць і гатовы быў абараняць яе і сябе, адчуў справядлівасць Пісарчуковых папрокаў і кпінаў, праўда, адчуванне гэта было на ўзроўні трывогі, не болей, і не даходзіла да выразнай думкі або ўсведамлення.
— Пятро, ты крута бярэш...
— Як бы не так!
— Мне цяжка ўцяміць усё, прабач... Ты чалавек вывучаны і, магчыма, глядзіш інакш, бачыш больш за мяне. Сапраўды, права чалавека на жыццё ніяк не абаронена. Ад панскай Польшчы пайшло, і ты тут, браце, у самую кропку пацэліў, ты мне, дурню, вочы адкрыў на гэты факт. Выходзіць, што бальшавікі прыплюсавалі да прыватнай уласнасці і жыццё чалавека і ліквідуюць, маць яе так, агідную прыватную ўласнасць у поўным аб’ёме. Наогул, складана ў жыцці зразумець штоколечы, бо ўсё перамяшалася, — вораг часам можа спагадаць табе, не раўнуючы, як брат родны, і — наадварот. На вайну з немцам тут, канешне, усяго не спішаш, бо свае забіваюць сваіх, і няма ладу ў жыцці, я гэта шкурай сваёй адчуваю таксама.
— Няма, Мікіта, дый не будзе на нашай здратаванай зямлі ладускладу датуль, пакуль беларусы не стануць пільнавацца сваіх інтарэсаў ды адзін аднаго цаніць, паважаць. He ведаю, ці настане такі час калінебудзь, толькі ж мы з табой, пэўна, яго не пабачым. Беларусаў, няйначай, розуму пазбавілі, і не дзіва — столькі зрэзаць галоў! Таму і клююць яны на падманку то з аднаго, то з дру