• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    лівы вас бачыць! — тым жа безуважна абыякавым голасам сустрэў госця Кубэ. — Чым магу вам служыць?
    — Герр гаўляйтэр, — з доляй патэтыкі пачаў эсэсаўскі генерал, — асмелюся заўважыць, вы занадта далёка зайшлі ў сваіх абвінавачваннях доблеснай паліцыі парадку рэйха і службы СС.
    — Ах так?.. Гледзячы што, мой шаноўны, уважаць за парадак.
    — Усё, што дыктуюць інтарэсы рэйха.
    — Гэта вельмі адносны крытэрый.
    — Затое беспамылковы!
    Трымаўся фон Готберг упэўнена і годна, не раўнуючы, як Напалеон пасля Аўстэрліца:
    — Увогуле, ваша дзейнасць у генеральнай акрузе выклікае шмат нараканняў.
    — Іхь вайс... Я знаю... Хто шукае, вымушаны блукаць.
    — Эс тут мір зэр зэр ляйт, — госць зрабіў шматзначную паўзу і, паторгваючы павекам, яхідна працадзіў скрозь вусны: — Ніколькі, аднак, не здзіўлюся, калі ваша кар’ера, герр гаўляйтэр, скончыцца ў канцэнтрацыйным лагеры.
    — Герр генерал фон Готберг! — утробна ўзарваўся Кубэ: — Дазвольце разлічваць, што вы пакінеце клопат пра маю кар’еру мне самому! А што да вашай дзейнасці, то дух Гімлера, які вы разам з Оскарам Дзірлевангерам так удала ўвасабляеце на гэтай зямлі, акрываўленай, шматпакутнай, ніколі не быў уласцівы народу Германіі; ён падрывае маральны падмурак, закладзены нашымі продкамі.
    — Іх бітэ ум фэрцаюнг! Калі герр гаўляйтэр не памятае, мне давядзецца нагадаць, — фон Готберг, абапёршыся на падлакотнікі, усеўся ямчэй у мяккім крэсле: — Папершае, думкі і памкненні народа выказваюць яго най
    369
    больш адораныя прадстаўнікі. Ці ж не так?.. I, калі мы пойдзем адсюль, то яшчэ ў 1906 годзе ў сваёй кнізе «Вайна» вялікі пангерманіст Клаус Вагнер заклікаў нас смела пайсці на масавае прымусовае перасяленне еўрапейскіх народаў з тым, каб трымаць іх у ізаляваных рэзервацыях дзеля вызвалення прасторы для нашай экспансіі. А ці ж не боскае натхненне было ў словах Генрыха Класа, калі ў 1913 годзе ён даводзіў немцам: «Мы павінны закрыць нашы сэрцы для літасці... Малыя краіны, як Галандыя, Бельгія, страцілі сваё права на існаванне... Мы павінны праводзіць агрэсіўную палітыку. Францыя павінна быць знішчана раз і назаўсёды. Няхай вайна будзе для нас свяшчэннай. Мы павінны вітаць яе як лекара нашай душы... Мы чакаем фюрэра!» Чакалі... I фюрэр прыйшоў. Вы слухаеце? — спытаў фон Готберг, бачачы, што ўпарты пан Кубэ адвярнуўся да вакна.
    — Яя, працягвайце, — на шырокім ілбе ў Кубэ выступіў пот.
    — Фюрэр прыйшоў і абвясціў: «Агромністая імперыя на ўсходзе даспела ўжо да распаду. Творца паказаў нам напрамак і ўсклаў на нас абавязак гістарычнай рэвізіі яшчэ нябачных маштабаў».
    — Дазвольце, генерал, — падаў Кубэ. — Я рызыкую выказаць свой погляд на рэчы...
    — Біттэ.
    — На ўсходзе адбываецца працэс адваротны таму, якога мы чакалі на пачатку бліцкрыга, — не распад, а яднанне! I ўсё дзякуючы вашым старанням, СС групэнфюрэр, і такіх, як вы. Таму не столькі па мне, колькі па іншых ваўкадавах, шаноўны, канцлагеры плачуць. Малю Бога, каб фюрэр зразумеў гэта.
    — Герр гаўляйтэр! — фон Готберг падаўся з крэсла. — Будзе лепей, калі вы сваю філасофію пакінеце для п’есы, што пішаце для Менскага тэатра.
    I Кубэ адчуў зневажэнне сябе як палітыка.
    — Іх біттэ ум ферцаюнг! — усклікнуў ён. — Я бачу, што перасцярога вам недаступна. 0, майн гот!
    Стоячы каля крэсла, ён абапёрся рукамі аб стол і, напыжаны, бадай, нагадваў сваёй паставай зубра.
    — У вас не засталося развагі, і вы, генерал, як воўк у аўчарні, схільны не філасофстваваць, а дзейнічаць. I дзейнічаеце... Але ж ці ведама высокаму чыну нямецкага па
    370
    радку, што ёсць закон роўнай помсты, адплаты? Lex tabionis... Фэрштейн зі?
    — Яя... Толькі законы, не прызнаныя фюрэрам, — шайзэ! Пэўна... Я ўлічу, гер гаўляйтэр, ваш нахабны намёк. Зрэшты, мяне прасілі папярэдзіць вас. Што я і зрабіў. Хайль Гітлер!
    — Хайль...
    Фон Готберг ужо зачыняў за сабой дзверы, калі Вільгельм Кубэ кінуў яму наўздагон:
    — Хіммель унд доннэр вэттэр!
    Сапраўды, няхай яго паб’е неба! Але ж у наступную хвіліну «зубру», які застаўся самнасам, зрабілася вельмі сумна; гаўляйтэр Кубэ, нягледзячы на сваю моц, усё больш пачуваў сябе, як у пастцы. Ён адышоў ад пісьмовага стала і доўга глядзеў у акно невідушчымі вачамі, што былі, бы тыя жалуды... У зялёным раскідзістым скверы і ўзбоч, па вуліцы Тэатральнай, сноўдалі рэдкія постаці цывільнага люду. Часам прыцягваў да сябе ўвагу паліцэйскі патруль... А з закуткаў памяці, зводдаль аднекуль, яшчэ са студэнцкіх часоў, спакваля выплывалі радкі твора, які ён любіў:
    Галодны край, раздзеты і разуты, Рай для грабежнікаў, зладзюг, А над сумленнымі вісіць абух. Бо там, дзе кат бароніць ката, Адна нявіннасць вінавата.
    Чалавек яшчэ трохі пакорпаўся ў прадоннях памяці і неўзабаве прасвятлеў, усміхнуўся. У тым жа творы, дзе нейкім дзіўным чынам перагукваліся той Гётаў свет са светам гэтым — светам у іншай краіне, яму вельмі блізкімі і зразумелымі ўяўляліся словы Фаўста:
    Нам свет пачуцці даў, мы сэрца маем;
    Жахаючыся, вечнасць адчуваем?*
    Званіў тэлефон, але ён, гаспадар кабінета, не падыходзіў, не браў трубку. Сонца над скверам хілілася к захаду.
    Вільгельм Кубэ падрыхтаваў палітычны рапарт, абагульняючага і выбуховага, варта дадаць, зместу. Паслаў Лёзе, які быў проста ашаломлены прачытаным. Прыбягаючы да лічбаў і фактаў, пачуццяў і настрояў людзей, гаўляйтэр пераконваў, прасіў, патрабаваў спыніць крывавыя оргіі, паколькі гэта не толькі руйнуе давер насельніцтва да нямецкага кіраўніцтва, але і падрывае германскі пад
    * Пераклад з нямецкай В. Сёмухі.
    371
    мурак нямецкага народа. «Калі такімі метадамі дзейнічаць і надалей, — пісаў ён, — няма чаго разлічваць на ўціхамірванне краю, нават калі сілы паліцыі павялічацца ў дзесяць разоў».
    У штабах СС пачаўся аўрал, усё было пастаўлена на ногі і дзейнічала, рухалася, каб прыхаваць, дэзавуаляваць праўду аб злачынствах Дзірлевангера і іншых гімлераўскіх граміл. У хуткім часе звесткі з тых рапартаў былі абвешчаны службамі СС несапраўднымі, выдуманымі, чынілася заслона, каб не дапусціць іх у канцылярыю фюрэра. Пры гэтым адзін за адным пачалі знікаць на беларускіх абшарах асобы, якія, як доктар Людвіг Эрэнляўтнэр, давалі інфармацыю аб карных экспедыцыях.
    У чэрвені — ліпені шэф СД і паліцыі Штраух, ягоныя людзі сталі актыўна «пасвіцца» ў Генеральным камісарыяце; гаўляйтэр Кубэ заўважыў няладнае. 20 ліпеня ён выклікаў да сябе Штрауха, гэтага чарнявага брунета з плюгавым, як у пабітай кошкі, станам, і ў кароткай, але рэзкай размове паведаміў яму наступнае: уважаючы на варожасць СД да цывільнай адміністрацыі і да яго, гаўляйтэра, асабіста, як і чыненне эсэсаўцамі шматлікіх злачынстваў у Генеральнай акрузе, герр Штрауху не выпадае болей наведвацца ў размяшчэнне Камісарыята, роўна як і ягоным супрацоўнікам. Кубэ забараніў сваім супрацоўнікам мець кантакты з СС і СД.
    — Фэрштейн зі, герр Штраух?
    — Яволь! — адказаў імперскі сышчык і кат ды на развітанне змерыў гаўляйтэра Кубэ цяжкім халодным позіркам.
    Разрыў Камісарыята з фашыстоўскім рэпрэсіўным апаратам сведчыў аб сіле і няскоранасці духу Вільгельма Кубэ, аб яго прынцыповасці і бясстрашшы.
    ...Оберштурмбанфюрэр СС Эдуард Штраух тым часам сеў за рапарт свайму начальству ў Берліне. Ён дакладваў аб непрымальных паводзінах Кубэ, які «ў глыбіні свайго сэрца з’яўляецца праціўнікам нашых яўрэйскіх акцый», і г. д. «Пры такіх умовах, я мяркую, — меркаваў эсэсавец, — пакідаць генеральнага камісара на ранейшай пасадзе немэтазгодна».
    Рада Даверу таксама не засталася ў баку. На сваім пашыраным пасяджэнні (сесіі) 23 жніўня 1943 года яна адкрыта і мужна выступіла супраць карных экспедыцый. Сесія праходзіла ў памяшканні Генеральнага камісарыя
    372
    та, і паслухаць, паглядзець на мясцовае дзіва — Раду — сюды сцягнулася ажно сорак паліцэйскіх чыноў на чале з генералам фон Готбергам. Уступаючы ў спрэчкі, чыны абураліся пратэстнай акцыяй «беларускага элементу» на вышэйшым, так бы мовіць, узроўні. I была пагроза арышту ўсёй Рады Даверу, але ж на яе баку выступіў генеральны камісар Кубэ, і гэта ўтаймоўвала панадны шал ваўкадаваў.
    15
    Цякла і цякла, забаўна скручваючыся ў танюсенькі раўчучок, кужэльная нітка. Нітку круціла верацяно, што, бы той ваўчок, кружылася ад лёгкага дотыку дзявочых пальцаў, спрактыкаваных ды чуйных, звычных да ўсялякае працы. А тут патрабаваўся спрыт не абыякі, тым болей, што рукі працавалі паасобку, раздзельна, розна і, калі правая, прытрымліваючы нітку, вярцела недзе ўзбоч лаўкі верацяно, то левая, узнятая на ўзровень твару, роўна, раўнамерна паскубвала і паскубвала кудзелю, якая была прывязана да потасі і звісала мяккай сівой барадой; кудзеля была вытокам серабрыстай ніткі, доўгай, раўнютка роўнай, а нітка — аснова для палатна.
    Маня Раманавічанка палюбіла гэты вытворчы сялянскі чын, калі пралася нітка. Але ж яе працоўны занятак не быў бы такім вабным, прыцягальным, каб дзяўчаты не збіраліся гуртам, каб не ўтваралі зборні, вясёлыя, галасістыя, начыненыя юначай гарэзлівасцю, уроджанай цнатлівасцю і згадкамі пра долю, якая чакае кожную з іх, будучых нявест, недзе за бугром, няйначай, за Цобскімі пагоркамі.
    Маня і яе сяброўкі Тэкля Ксёнда, Марыя Васілевіч, Ганна Кульбеда, Насця Чарнюк і іншыя нявесціліся, дакладней, яны як бы загадзя ўжо прымяралі да сябе прэстыж і славу нявест, прыбіраліся, вядома ж, у думках, у іхнія шыкоўныя строі. Яны марылі пра вабную долю дарослых, хоць не ў кожнай з гэтых летуценных і гожых асоб выяўляліся нават бутончыкі грудак.
    Тым не менш, разам з Маняй Раманавічанкай ішло ў жыццё і, як заўсёды, прыспешвала само сябе новае пакаленне нявестматалянак, шчаслівае тым, што яшчэ не дацягвала да ўзросту, які падлягаў вывазу на працу ў Германію.
    373
    Зборню найчасцей наладжвалі ў хаце Чарнюкоў, якая стаяла ў Бэўшавым завулку непадалёку ад камендатуры. Збіраліся днём, а часам — надвечар.
    Чарнюкі жылі бедна, як што гаспадар Змітрок не меў зямлі дый быў нямоглым — незнарок павярэдзіў сабе калісьці нагу і застаўся інвалідам, хадзіў з кавенькай. Але ж сям’я ў іх склалася дружная, спаважная, добразычлівая і зусім не зайздросная. Тут жылі, бадай, па прынцыпу: што ёсць — да сэрца, а чаго няма — прэч з галавы! У такой хаце заўжды, калі не ўежна, то ўлежна, і дзяўчаткі на зборнях пачувалі сябе самавіта і вольна.
    Па ваенным часе З