Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
ець побач з сабой Астроўскага, яўнага канкурэнта ў ягоных пасяганнях на ролю нацыянальнага правадыра. Супраць Астроўскага ён быў ўзброены тымі ж фактамі ягонай стракатай. біяграфіі.
Кубэ мусіў развітацца з Астроўскім, шкадуючы. пра гэтакі з ім інцыдэнт, асабліва таму, што ў Астроўскага была неблагая апора на ўласна беларускае асяроддзе... Ратуючыся ад магчымай расправы, ён разам з некалькімі сваімі прыхільнікамі рушыў далеіі, на ўсход, ладаваць бе
354
ларускае кіраўніцтва пад эгідай Вермахта ў Бранскай, Смаленскай, Магілёўскай акругах.
20 кастрычніка Кубэ разам з Ермачэнкам выдалі больш чым надзённую, прагматычную і гуманную, як здавалася, адозву да беларускага насельніцтва. Яны заклікалі яго ствараць павятовыя і валасныя аддзелы Беларускай Народнай. Самапомачы.
Найпершай мэтаіі БНС абвяшчалася дапамога насельніцтву ў ахове здароўя, паляпшэнні жыццёвых умоў, апекаванне над бяздомнымі сем’ямі, сіратамі, дзецьмі, у якіх маткі заняты на працы... Ермачэнка меціў сесці на добрага каня.
Доктар Іван Ермачэнка нарадзіўся ў 1894 годзе ў вёсцы Капчаўка Барысаўскага павета. Скончыў гімназію ў Маскве, а падчас першай сусветнай вайны — афіцэрскую школу. Служыў ў расейскім войску. Напрыканцы вайны стаў ад’ютантам у генерала Урангеля; пакінуў яго ў чыне палкоўніка. На эміграцыі ў Канстанцінопалі выконваў абавязкі генеральнага консула БНР на Балканах. У1922 годзе пасяліўся ў Празе, дзе скончыў вышэйшую медычную школу. Потым працаваў урачом. Браў актыўны ўдзел у палітычным жыцці беларускай эміграцыі.
Пасля заняцця Чэхіі немцамі імя I. Ермачэнкі доўгі час было на вуснах у беларусаўэмігрантаў, у тым ліку ў Польшчы., Германіі, як што ў красавіку 1939 года ён падбіў прэзідэнта Беларускай Народнай. Рэспублікі Васіля Захарку, састарэлага нацыянальнага дзеяча, падаць Гітлеру так званы мемарыял. У ім ад імя БНР яны прасілі германскага фюрэра прыняць пад увагу беларускае пытанне пры маючым быць разгроме і ліквідаванні СССР. Мемарыял, кажуць, быў праігнараваны, затое цанілася ініцыятыва Ермачэнкі. Ён лічыў сябе вартым ганаровага тытула, які пятнаццаць гадоў запар з годнасцю насіў сп. Захарка.
Чысцейшай дуійы чалавек, апостал беларушчыны і яе ж ахвяра, як і ўсе тыя, хто вымушаны быў жыць паза межамі Бацькаўшчыны, Васіль Захарка пасля шкадаваў пра свой апраметны ўчынак з мемарыялам, а гэтаму кан’юнктурнаму дзеячу — Ермачэнку — не было пра што шкадаваць, ён рабіў сваю справу.
Ермачэнка больш, чыл хто з беларускіх эмігрантаў, надзелены якасцямі дыпламата. Тонкі ў манерах, знешне прыязны. Прыгожая, але не буйная галава з адкры
355
тым цемем. Яна годна сядзела і сядзіць на яго падоўжанай шыі пад гальштукам. Плоскія вусны ды шырокі ўсмешлівы рот. Акуляры ў аправе «Консул».
Гэты. наш горды руплівец конча адданы германскай ідэі. У тым пераконваюць шматлікія гутаркі з ім. У сваіх поглядах ён, мусіць, стаіць блізка да беларускага ліса Акінчыца. А добра гэта ці дрэнна — не час меркаваць. Толькі можна здагадвацца, што ў нашага пражскага павадыра не знойдуць лагоды і падтрымкі тыя беларусы, у якіх погляд на ворагаў і сяброў не такі адназначны.
Па прыездзе Ермачэнкі ў Менск, — пісаў далей Юры Сабалеўскі, — мяне неаднойчы запрашалі на нарады, у якіх удзельнічаў Кубэ. Разам з Кубэ абмяркоўвалі праграму дзейнасці БНС. Кубэ ўхваліў прапанову прафесара Вацлава Іваноўскага, бурмістра Менска, каб Самапомач, апроч асноўных задач, узяла на сябе апекаванне асветы. і культуры. ў Генеральнай акрузе. I Ермачэнка, пасля некаторых ваганняў.з тым пагадзіўся, бо не было іншай арганізацыі з разгалінаванай структурай, якая б магла гэтым заняцца.
Кубэ тады выглядаў дужа азадачаным. Ён не мог адмовіцца ад дырэктывы паставіць эканоміку гэтай краіны. на службу вайне. Натуральна, і — дзіва няма. Але ж сітуацыя ў краіне, калі нацыянальна індэферэнтны беларус уступаў органы самакіравання агрэсіўнаму суседу, не ўваходзіла ў ягоны разлік пры вы.рашэнні задач, якія ён ставіў перад сабой. У нас даўно выпетрыліся традыцыі самакіравання, і краіна бачылася Кубэ даволі кволай.Але толькі асабістыя сустрэчы з генеральным камісарам пераконваюць мяне, што ягоная адозва «Да жыхароў Беларусі», абвешчаная ў канцы верасня сорак першага, калі перамогу немцаў над рускімі многія ўжо прымалі за факт, была для яго не мыльнай бурбалкай, зусім не! Ён рэзка і, бадай, палярна адрозніваецца ад свайго ўкраінскага калегі гаўляйтера Коха, які, мусіць, бачыць сваю задачу ў тым, каб душыць народ Украіны. Кубэ, на наша шчасце, іншы.
«Беларусы! Першы раз у гісторыі перамога Германіі дае вам магчымасць забяспечыць вашаму народу свабоднае развіццё і светлую будучыню без расейскаазіяцкабалыйавіцкага ўціску і чужанацыянальнага панавання. Я спадзяюся, што кожны з вас зразумее, што яго інтарэсы сцісла нітуюцца з інтарэсамі Германіі і ійто вы бу
356
дзеце вернымі паслядоунікамі і памочнікамі нямецкага кіраўніцтва».
Валявы змыслы твар Кубэ лёгка аднаўляецца ў памяці. Галава амаль круглая, буйная, з лёгкім нахілам у правы бок. Яна сядзіць на магутнай, як не бычынай шыі. Шырокі лоб. Коратка пастрыжаныя валасы, яны ўжо амаль пакінулі цемя. Затое на скронях шчэць набывала колер срэбра. Злёгку насурмленыя бровы. Яны гавораць, бадай, пра пастаяннае напружанне думкі гаспадара. I вочы, бы тыя жалуды. Прамы выпрабавальны позірк — позірк чалавека, які ў жыцці шмат чаго ведае і глядзіць у душу. Просты нос. Падбародак як бы трохі падцяты — уражанне зза лажбінкі пад ніжняй губой... 3 маіх назіранняў: у міміцы, у выразе ягонага твару найчасцей спалучаецца штосьці строгае і мяккае адначасова. Тым ён і прывабны. Постаць кражыстага мужчыны.
Вільгельм Кубэ нарадзіўся ў 1887 годзе на Одэры, у горадзе Глогаў. Бацька Рыхард Кубэ — прафесійны вайсковец.
Вучыўся Вільгельм у Берліне. Гуманітарная гімназія... Ва ўніверсітэце вывучаў гісторыю і дзяржаўнае права. Рана захапіўся патрыятычнай дзейнасцю. Быў у ліку стваральнікаў Нямецкага нацыянальнага студэнцкага саюза. Пачынаючы са студэнцкіх гадоў, рэдагаваў газеты розных партый, якія былі яму блізкімі, аж пакуль у 1927 годзе не ўступіў у самую, як лічыў, баявітую партыю — НСРПГ на чале з Гітлерам.
3 гэтага часу дзейнасць Кубэ становіцца шматграннай.. Ён і гаўляйтэр усходняй акругі Остмарк, і дэпутат прускага Ландтага, і рэдактар «Der Markische Adler». Пачаліся гады росквіту яго як асобы і, пэўна, таму ў простых, неафіцыйных гутарках з намі ён нярэдка звяртаецца да свайго вопыту тых гадоў. Дзякуючы яму, тады лавінападобна ўзрос прыток сяброў у нацысцкую партыю ў Прусіі. А яго красамоўства, напал і аргументаванасць выступленняў ў Ландтагу — многім на зайздрасць! Як вынік — Ландтаг скасаваў забарону на публічныя выступленні Гітлера ў межах Прусіі. Яны ж, эскапады ягоных прамоў, адыгралі значную ролю таксама і ў перамозе гітлераўскай партыіі ў Германіі ў 1933 годзе, пасля чаго для Кубэ адкрыліся высокія і вабныя пасады ў Берліне. Ён быў бацькам горада, паслом Рэйхстага, членам Ака
357
дэміі германскага права, пісаў у грамадскапаліпгычныя газеты і чыста літаратурныя выданні...
Усе гэтыя ведамкі ўзяты пераважна з расказаў самога Вільгельма Кубэ. А ў нас да ягонага грувасткага поступу, без аглядкі на рангі, можна прыпісаць, што заўгодна, і, калі шчыра як на духу прызнацца, для мяне застаецца загадкай: як гэты багата адукаваны, эрудыраваны, гал.авасты, скажам так, чалавек аказаўся сярод фашыстаў ды поплеч з Г..„ апантаным планетарным ваяром і авантурыстам, паслугамі якога нам собіла пакарыстацца. А ці не падкупляла Кубэ энергія процідзеяння камуністычнай заразе?
Пад восень 1942 года прыйшла ў Баранавічы канспіратыўная вестка, што ў адказ на нямецкую палітыку ў Беларусі паўстае антынямецкі канспіратыўны рух пад провадам ксяндза Гадлеўскага. Прапануецца Баранавічам уліцца ў гэты рух і дэлегаваць свайго чалавека ў склад кіруючага штаба. Галоўная палітычная арыентацыя арганізацыі ўвязвалася з захадам і там мелася шукаць дапамогі ў справах беларускага вызвалення, як ад камунаіудзейскіх, так і нямецкіх акупантаў. Было над чым падумаць... He падзяляючы цалкам фашыстоўскай ідэалогіі, мы сталі партнёрамі рэйха ў выбудове сваёй нацыянальнай. дзяржавы.
Кастрычнік 1942 года. У Баранавічах, — пісаў Ю. Сабалеўскі, — працуюць ужо некалькі школ, заснаваных Войтэнкам, які тут раней быў. Ён цяпер у Слоніме, а я праду яго нітку далей. Мастацкі густ, узровень развіцця нашага люду, як і наяўнасць майстроў сваёй справы, падштурхнулі мяне шукаць захады, каб адкрыць у горадзе мастацкую школу і школу ткачых. Баранавіцкі гэбітскамісар Вернер пры сустрэчы са мной працытаваў Шылера: маўляў, вайна жыве вайной... На маю прапанову ён адказаў, што развіццё мастацкіх рамёстваў у Остляндзе не ёсць задача Трэцяга рэйха.
Давялося прасіць Ермачэнку, каб наладзіў сустрэчу з Кубэ. I вось я ў Менску, непадалёку ад Цэнтральнага сквера і гарадскога тэатра, заходжу ў высокі будынак, высвятляю адносіны з вартай і джгаю далей, у кабінет гаўляйтэра.
Кубэ сустрэў мяне, устаўшы з месца... Прывіталіся пацывільнаму. Селі ўзбоч стала.
Цікавіцца, які тэрміновы клопат прывёў да яго.
Я расказаў пра сваё жаданне заснаваць у Баранавічах новыя школы.
358
Ён слухаў, не міргаючы, здавалася, усёй істотай сваёй. Загвоздка, тлумачу яму, у тым, каб атрымаць дазвол і матэрыяльную падтрымку, а ўсё астатняе — за намі.
«Іхь фэрштэе», — адказаў уладар і яшчэ больш уважліва паглядзеў на мяне. Пры гэтым чэпкія вочы яго пацяплелі, ён усміхнуўся.
«Герр бурмістр Сабалеўскі, а вы. ведаеце, як гэта добра, калі падчас вайны нехта шукае магчымасць адчыніць мастацкія школы! У вас выдатная моладзь, і вы сёння дбаеце пра яе будучыню, пра будучыню свайго народа. Зэр гут!»
Радуючыся, што ггытанне вырашаецца, я ўлучыў момант і запытаўся:
«Герр гаўляйтэр, ваша мосць Кубэ, а які ж лёс, якая палітычная будучыня ўласна ў нашай краіны?»
Гаспадар кабінета падабраўшы сціснуў вусны і адвёў вочы ўбок, затым палез у кішэню, дастаў і прапанаваў цыгарку са свайго партсігара. Я ўзяў.
«Канчатковага рашэння няма. Так... Дакладней: планы, з дазволу сказаць, планы на палітычнае ўладкаванне мяняюцца, і нішто не задавальняе фюрэра. Ен хацеў бы, напэўна, перш атрымаць перамогу, а потым ужо распарадзіцца лёсам народаў. Я ж прытрымліваюся плана, які бы