Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
агучаны Ёдлем незадоўга да ваеннаіі кампаніі з СССР: расчляненне Расеі на шэраг самастойных дзяржаў ды прыязных да Германіі народаў. А Беларусь мае сваё рэнаме. Яна як бы на асобым уліку. Ёй шкодзіць адно — востры дэфіцыт такіх людзей, як вы, герр Сабалеўскі, і па гэтай. прычыне вялікія сумненні ў пана Розенберга наконт таго, ці прагне беларускі народ самакіравання, ці ахвочы ён да яго; нарэшце, што гэты прымітыў, прабачце, ведае, чаго, уласна, хоча?»
Мне было прыемна і нейк нязвыкла, балюча і сорамна слухаць гаспадара кабінета. А ці не мог бы ён стаць для нашага народа за абаронцу і... павадыра ў настолькі свінскіх абставінах? А чаму б і не? Ён жа пранікся духам «прымітыву» і бароніць мірных жыхароў ад эсэсаўцаў. Дармо, што яго сюды, у Беларусь, прывялі германскія інтарэсы. На адной сустрэчы з нашаіі нацыянальнай братыяй ён выказаўся такім чынам: «Урады, калі надарыцца, бываюць бандытамі, а народы — ніколі». I патлумачыў, што гэта — паводле Гюго. Канешне, бываюць і выключэнні...
359
А камісар Вернер у Баранавічах — той згадваў Шылера: маўляў, вайна жыве вайной... Такая рыторыка. Толькі Шылер не мае дачынення да таго, што робіцца.
«Я не страціў веры ў вашу краіну толькі таму, — доўжыў Кубэ, — што ацаніў моладзь. Моладзь у вас вышэй усялякіх пахвал. Яна адродзіць краіну, асабліва, калі вярнуць ёй нацыянальны дух. О, дух продкаў! Гэта дрожджы для культурнага росквіту народа. Я сказаў тэтатэт пану Ермачэнку і фюрэру Саюза беларускай моладзі Ганько: «У выхаванні выкарыстоўвайце мінімум чужой, нямецкай фразеалогіі — з рэйха стане, і — максімум свайго нацыянальнага матэрыялу!» Я пры адкрыцці саюза казаў: «3 Адольфам Гітлерам да самастойнасці беларускага народа!» Вось вам, герр Сабалеўскі, і мой адказ на пытанне пра тое, чаго тут няма, а хацелася б... Гут? Я даручу інспектару ўправы Сівіцы, і ён залатвіць справу з новымі школамі. Жадаю поспехаў!»
14
У Беларусі той, хто меў вушы, неаднойчы чуў пра Кубэ, як што ён тут галоўны туз гітлераўскага Рэйха. Праўда, меней было людзей, якія ведалі пра яго столькі, колькі палітыкі. Але нават палітыкам, нават такім людзям, як Ермачэнка, Сабалеўскі або наш Барыс Рамановіч, не ўсё адкрывалася ў дзейнасці стаўленіка Гітлера на Беларусі. Вядома, тут кожын бок меў свае патаемныя думкі, сакрэты, свае схільнасці і сваю тканіну ўзаемаадносін.
Само прызначэнне Вільгельма Кубэ гаўляйтэрам на Беларусь выклікала ў ягоных былых паплечнікаў па нацысцкай партыі заварот у мазгах, паколькі на той час багата хто лічыў Кубэ палітычным трупам. Па агульным прызнанні, Кубэ спёкся яшчэ ў 1936 годзе, калі набірала моц кампанія антысемітызму. Антысемітам лічылі і яго, але нечакана для ўсіх Кубэ адмачыў такі нумар: паслаў вярхоўнаму суддзі НСРПГ рэйхсканцлеру Буху ананімны ліст. У ім даводзілася аб проціпраўным ганенні на яўрэяў і ўказвалася на прыналежнасць да «юдаў» ягонай, Бухавай, жонкі, якая ў сваю чаргу даводзілася партайгеноссе Марціну Борману цешчай... Наспяваў скандал. Гестапа ўстанавіла імя аўтара ананімнага ліста. Таму чынны літаратар мусіў адмовіцца ад дзяржаўных і партыйных пасад. Толькі ж Гітлер, уважаючы на ранейшыя заслугі свайго
360
прыяцеля Віллі, пашкадаваў яго і пакінуў у партыі, дый у Рэйхстагу. Праўда, гэта ўжо не ратавала кар’еру Кубэ, якая была змардавана.
I вось Вільгельм Кубэ ўваскрос!
Супраць яго прызначэння гаўляйтэрам Беларусі выступілі, між іншым, Розенберг і Лёзэ, яны баяліся «гвалтоўнага, імпульсіўнага і поўнага супярэчлівасцей» характару свайго калегі і сябра; такі характар, няйначай, прадвяшчаў ім сур’ёзныя непаразуменні па службе. Але ж Гітлер любіў Віллі Кубэ і настаяў на сваім рашэнні. Больш за тое, фюрэр збіраўся, пры заканчэнні бліцкрыга, паставіць Кубэ рэйхскамісарам Масквы і не хаваў ні ад кога свайго намеру.
Ды, як вядома, з Масквой былі непярэліўкі — не давалася яна, велічная, у рукі захопнікаў — хоць галавой налажьіся. He варта было Кубэ думаць пра няскораную Маскву. Ён уваскрасаў у перадполлі Германскага рэйха — на Беларусі і дыхаў Беларуссю, сніў беларускія сны. Праўда, сны ў яго пераважалі трывожныя.
Папершае, нездавальняюча, без належнай матывацыі, часам палавінчата, калі не сказаць бяздушна, было вырашана пытанне ўласных тэрыторый Генеральнай акругі Беларусь, балазе на ўсходніх яе абшарах гаспадарылі сілы Вермахта, якія адно рабавалі народ.
Падругое, ні народ Беларусі, ні берлінскія палітыкі сапраўды не мелі пэўнасці наконт лёсу беларускіх абшараў пры іх далучэнні да германскай жыццёвай прасторы; зрэшты, ён, Кубэ, рызыкуючы ўласным імем, дакляраваў нацыянальную незалежнасць тутэйшым, у чыім характары была як не рытуальная адданасць працы, фізічная вынослівасць, маральная чысціня, ды, жалю варта, абмежаванасць у палітычных поглядах. Але ж у інтарэсах тутэйшых, натуральна, патрабавалася куды больш інтэнсіўнае пашырэнне ў акругах нацыянальнай адміністрацыі, як і пашырэнне яе правоў, як і фарміраванне ўрадавай структуры, а ён не мог усяго гэтага даць — абмяжоўвалі; таму і не было як планаваць штосьці акрэсленае, рэальнае на будучыню, апроч хіба зямельнай рэформы, без чаго любая праца з мясцовым насельніцтвам ускладнялася і не мела быць дастатковай.
Патрэцяе, сваю лыжку дзёгцю ў высокародную справу палагоднення адносін з насельніцтвам пастаянна ўносілі службы ваенізаваных ахоўных атрадаў — СС, Служба бяс
361
пекі — СД, як і іншыя паліцэйскія службы. Падчас акупацыі эсэсаўцы самачынна, паспешліва, утрапёна і звабліва кінуліся рэквізаваць прадметы матэрыяльнай культуры на Беларусі, адзенне і харчовыя тавары. Пры малейшых праявах супраціву, дыверсій з боку савецкіх падпольшчыкаў і партызанаў яны наладжвалі маштабны тэрор, вынішчалі «заложнікаў»...
Гаўляйтэра Кубэ вельмі анепакоіла рабаванне ў Менску, і 29 верасня 1941 года ён адаслаў у Берлін рэйхсляйтэру Розенбергу выкрывальнапратэстны ліст:
«Сёння, пасля доўгіх пошукаў, я магу, урэшце, знайсці і ацаніць рэшткі мастацкіх скарбаў Менска. У горадзе існавала вялікая, а часткова і вельмі каштоўная калекцыя твораў мастацтва і абразоў, якая амаль уся была вывезена. Па загадзе рэйхфюрэра СС, рэйхсляйтэра Генрыха Гімлера большасць карцін — часткова ўжо пасля майго ўступлення на пасаду — запакавана эсэсаўцамі і вывезена ў рэйх. Прычым, гаворка ідзе пра мільённыя каштоўнасці.
Музей дагістарычнай археалогіі, як і бібліятэкі, таксама знаходзіцца ў стане поўнага спусташэння. У геалагічным аддзеле парабаваны каштоўныя і напаўкаштоўныя камяні. Ва ўніверсітэце бессэнсоўна паразбіваны або забраны прыборы і інструменты на сотні тысяч марак».
Гаўляйтэр Кубэ прасіў «міністэрства Усходу» вярнуць Генеральнай акрузе Беларусь каштоўныя зборы і хадайнічаць перад адказнымі пастамі Вермахта, падначаленыя якога таксама прычыніліся да рабавання, сурова пакараць віноўных і прадухіліць у далейшым падобныя знішчэнні культурных каштоўнасцей, не дазваляць нямецкаму салдату ў будучым паводзіць сябе паварварску.
«Можа, — пісаў ён у тым жа лісце, — было б пажадана, каб Вы, пан рэйхсляйтэр, паведамілі пра гэта фюрэру. У выніку такога абыходжання і без таго бедная Беларусь панесла найцяжэйшыя страты».
Аднак да Гітлера скарга не дайшла, а Гімлер адрэагаваў на яе пагардліва, крута, непрыязна: «Я прашу раз і назаўсёды вызваліць мяне з боку пана Кубэ ад падобнага нахабства!» Між іншым, у дадатак да ярлыка «нахабніка» Вільгельм Кубэ неўзабаве набыў у Гімлера паноўленую рэпутацыю «прыяцеля яўрэяў».
Са Слуцка на яго імя ў Менск прыйшла справаздача акруговага камісара Карла аб тэроры супраць мясцовага насельніцтва.
362
«Паўсюдна ў горадзе, — пісаў той, — стаяла страляніна... Беларусам з вялікімі цяжкасцямі ўдавалася пазбыцца абвінавачванняў. He кажучы аб тым, што з яўрэяў, у тым ліку рамеснікаў, здзекваліся на вачах у беларусаў, дык і саміх беларусаў білі гумавымі палкамі і прыкладамі карабінаў. Гэта была ўжо не жыдоўская акцыя, а выглядала інакш. Я сам увесь час разам са сваімі супрацоўнікамі літаральна з настаўленым рэвальверам выцягваў з майстэрняў нямецкіх і літоўскіх паліцыянтаў. Такое даручэнне атрымала і мая жандармерыя, аднак зза дзікай страляніны яна мусіла шмат разоў пакідаць вуліцы, каб не быць расстралянай... Беларускае насельніцтва, якое поўнасцю нам давярала, цяпер нас жахаецца».
1 лістапада Кубэ пераслаў справаздачу Карла ў Берлін і Рыгу з лаканічнай прыпіскай: «Такімі метадамі нельга ўтрымаць на Беларусі спакой і парадак».
Падобныя эпізоды, на жаль, паўтараліся, і ўсё больш непакоілі генеральнага камісара. Далей болей наспявала драма, і не столькі яго асабістая, колькі драма акупацыйнай палітыкі на Беларусі ды яе носьбітаў, неўтаймаваных, рознапланавых, размаітых. I калі адны рупіліся, каб наладзіць мірнае жыццё, усталяваць спакой і парадак, другі.я — мардавалі і пляжылі ўсе дасягненні першых тактыкай тэрору, вынішчэння вёсак, і ад гэтага яшчэ больш множыліся шэрагі мсціўцаў, партызан, «бандытаў». Летам 1942 года Гітлер даручыў барацьбу з імі асабіста Гімлеру, і з 21 жніўня па 21 верасня ўзбуйненыя атрады эсэсаўца.ў і паліцыі аховы парадку распачалі карныя экспедыць’іі. Іх вынікам было знішчэнне на Беларусі 692 вёсак разам з жыхарамі. Кубэ і ягоны паплечнік, мінскі шэф СС і паліцыі Шыман адначасова выступілі супраць падобнай практыкі «барацьбы з партызанамі».
Лёзэ і Розенберг шукалі сустрэчы з Гітлерам, каб далажыць аб неэфектыўных і цалкам заганных метадах барацьбы гімлераўскіх служб з партызанамі, а Гімлер, блакіруючы іх, штораз рабіў захады, каб за кошт пашырэння паўнамоцтваў сваіх аддзелаў у Беларусі звязаць рукі, звузіць поле дзеянняў Кубэ. Міру і спакою гэта не варажыла, і ўжо вяліся дэбаты наогул аб ліквідацыі цывільнай адміністрацыі, ачоленай Кубэ, перадачы абшараў генераліьнай акругі Вермахту. Аднак Кубэ ўдалося даказаць марнасць гэтай задумы і заручыцца падтрымкай Розенберга.
363
Тады новы шэф Службы бяспекі ў Менску оберштурмбанфюрэр СС Эдуард Штраух пачаў падкоп пад Кубэ. Уважаючы на разбудову Беларускай Народнай Самапомачы да нейкіх дзівосных памераў, калі Самапомач са сціплай дабрачыннай арганізацыі за кароткі час ператварылася ў агульнакраёвую ўстанову, у цэнтр пачынанняў ўсяго бел