• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    ер для нас знайдзі! Панятна?
    Бадай, толькі знерваванасць гэтай зімы паспрыяла таму, што Паўлюка ўзарвала:
    — Да д’ябла маць вашу! Як можна да каліва ўсё вымятаць? У нашым доме пяцёра дзяцей!
    — Вядзі нас, галубчык, у кладоўку, — вусаты гаварыў чыста паруску.
    — А там ужо неаднойчы пабывалі такія, як вы. Таму я прашу вас пакінуць дом. Я на вас буду скардзіцца ў штаб!
    — Гэгэ!.. — партызаны ўставіліся адзін на аднаго, спрабуючы зразумець, што б гэта значыла.
    Камлюкаваты зняў з пляча вінтоўку:
    — Ён нам пагражае? Сабака!..
    — На такога кулі шкада. Усыплем яму?
    — Варта!.. Ён жа брат Барыса, халуя фашыстоўскага...
    Вусаты для зручнасці сцягнуў з сябе кажух, кінуў на крэсла і скамандаваў:
    — А ну, галубчык, здымай свае порткі, інакш куляй прышыем да гэтага ложка!
    379
    Са спальні ўстрывожаны выйшаў дзед Пятро, а за ім — і баба Аксіння.
    — Паночкі, таварышы! — не ведала яна як да бандытаў падступіцца. — Пакіньце вы сына — мы ж нікому ні ў чым не адмаўлялі.
    — Маўчаць! — загадаў вусаты і клацнуў затворам вінтоўкі.
    — Крый Божа, каб гэтакі здзек!
    Камлюкаваты пярэварацень, на твары ў якога пастаянна блукала крывая і з’едлівая ўсмешка, сцягнуў з Паўлюка споднікі і голым улажыў на канапу.
    Вусаты тым часам, выцягнуў шомпал з вінтоўкі і размахнуўся:
    — Ггэх, падла! Паспытай, ці смачна! Паспытай!..
    — Фюіць, — праспяваў шомпал.
    Востры боль працяў скуру ніжэй спіны, і Паўлюк зароў на поўны голас, дзіка, вантробна.
    Напарнік вусатага, трымаючы Паўлюка, падлічваў удары:
    — Раз.. два... тры... Раве, як бугай недарэзаны!.. Чатыры... пяць... шэсць...
    На крык свайго чалавека выбегла Зося і нарабіла ляманту:
    — 0 Божа, о людзі! Ратуйце ад душагубаў! А каб вы прапалі! 0 Божа літасцівы...
    — Вусаты, узняўшы тонкі металічны пруцік шомпала, на момант знерухомеў і павёў вокам на лямантуючую маладзіцу. Тады Зося, трасучыся ад жаху, зарыдала горка, няўцешна, яе рыданне перарывалася стогнам.
    Маня ж баялася пераступіць парог пакоя, дзе адбывалася экзекуцыя, і стаяла ў адкрытых дзвярах. Яна не памятала, хто яе абхапіў за плечы і падтрымліваў, можа, яе маці. Але толькі глядзець на барвовыя, амаль чорныя пісягі на спіне і сцёгнах свайго дзядзькі, слухаць яго лямант, у яе не ставала сіл. Ад жаху яна калацілася.
    — Сем... восем...дзевяць....
    — Шшшэльмы! Нелюдзі! Разі вас у качарыжку!
    Маня нарэшце страціла прытомнасць і асунулася на падлогу, яе падхапілі дужыя і лоўкія рукі дзеда; ён перанёс і ўлажыў унуку на яе ложак.
    — Семнаццаць... васемнаццаць... дзевятнаццаць... Ну і яшчэ адзін.
    — Ггэх!.. Дваццаць, — сказаў прусак, шавелячы вусамі. — На першы раз хопіць.
    380
    — Нелюдзі вы нелюдзі! Ах...
    На кухні камлюкаваты пацягнуўся да вешалкі, зняў Паўлюкоў паўкажушак.
    — He аддам! — кінулася да яго Зося. Але ён локцем штурхануў яе ў грудзі і прасіпеў:
    — Ябба... цябе нада!
    А той шампаліст, адыходзячы, заграбастаў са стала паўбохана хлеба, разам з абрусам. Ляпнулі дзверы.
    Зося наўздагон слала ім праклёны:
    — А каб яно вам, шкуралупы, на карысць не пайшло, каб вы і сваёй адзежкі не знасілі, каб вам за гэтакі стыд і здзек па сто скулаў кожнаму вылезла, каб вы ні хадзіць, ні сядзець не маглі!..
    Паўлюк пасля экзекуцыі не мог падняцца, і, калі бандыты пайшлі, Аксіння накрыла яго льняным прасцірадлам.
    Маня паляжала і, апрытомнеўшы, рэшту ночы ліла гарачыя слёзы ў падушку.
    Вось так і ўвайшла ў яе жыццё і свядомасць барацьба прыхільнікаў савецкай улады супраць нямецкафашысцкіх захопнікаў на акупаваных абшарах. А пачалося ж гэта знаёмства з пярэпалаху маталянакгрыбоўніц пры сустрэчы з першым у іх жыцці партызанам, які ахоўваў подступы да свайго ляснога лагера.
    Па разлётных вестках ды пагудках, а яны заляталі то ў дом Чарнюкоў, то ў сялібу Пісарчукоў, якая не ведала ад марадзёраў спакою, варта было меркаваць, што ад зімы сорак трэцяга к лету ў значнай ступені ўзрасла баявая актыўнасць лясных ваяроў, якія ўважалі за гонар называць сябе народнымі мсціўцамі; гэтакую духоўную базу яны падводзілі пад усе свае ўчынкі і справы.
    Увогуле партызаны быццам бы пасталелі, узброіліся і пачалі нападаць на паліцэйскія камендатуры, або — паранейшаму — пастарункі, у Бездзежы, Хомску, Брашэвічах, Вавулічах, іншых буйных вёсках і сёлах, спалілі гміны ў Моталі і Моладаве, разбілі за Хомскам нямецкую машыну, за якую фашысты павінны былі адплаціць расстрэлам мірных жыхароў. Як правіла, баявая актыўнасць мясцовых апалчэнцаў выклікала жорсткую рэакцыю акупацыйных улад. Акупанты наважыліся прачэсваць ад «бандытаў» лясы, рабіць засады на партызанскіх дарогах. Што да мірных жыхароў, то страху на іх нагнаў таксама і прымусовы вываз у Германію летам сорак трэцяга. Таму з
    381
    улікам усіх гэтых акалічнасцей, вядома, уважаючы і на контрнаступленне савецкіх войскаў пасля грандыёзнай Сталінградскай бітвы, пачаўся значны адток сялян і розных ацяробкаў у лес, у балота, у партызанскі атрад. 3 некаторых вёсак людзі ішлі нават сем’ямі, забіраючы з сабой і хатні скарб і скаціну. Партызаны вымушаны былі адкрыць у Спораўскіх лясах, побач з баявым, яшчэ адзін — сямейны лагер для ўцекачоў, а ў лагеры — і школу для дзяцей, і амбулаторыю, і лазню...
    У ліпені загінуў камандзір партызанскага атрада Мар’ян Баравік. У сутычцы з нейкай групай украінскіх нацыяналістаў, казалі, ён не забяспечыў сабе ахову. Чаму?..
    У верасні партызаны прыступілі да стварэння партызанскіх камендатур у некаторых вёсках і Моталі, дзе іх уплыў быў больш моцным. Практычна такім парадкам яны аднаўлялі савецкую ўладу.
    У кастрычніку немцы акружылі прыазёрную вёску Бабровічы ў Івацэвіцкім раёне, у якой дзейнічалі штабныя партызанскія аддзелы. Яны выбілі ўсіх жыхароў, a сядзібы спалілі; пры гэтым кідалі ў агонь жывымі маленькіх дзяцей.
    Намоўленыя партызанамі мотальскія паліцэйскія, Мінюк і Кундаль, падлажылі бомбу ў пасцель свайму каменданту Бэндзе. Бэнду адправілі на той свет, але, падлоўленыя, і самі не ўніклі расправы.
    Натуральна пасля гэткага надарэння паліцыя ў Моталі была дэмаралізавана, і гэта паймела свой вынік: Бэндзе капут, справы — шлехт, — тлумачылі напалоханыя ваяры немцам, і тыя дазволілі ім неўзабаве перабрацца з мястэчка Моталь у Яноў.
    А між усімі тымі падзеямі, што закраналі пачуцці багата якіх жыхароў Моталя, былі, безумоўна, і менш значныя, але толькі ж яны часам стаялі бліжэй да Мані Раманавічанкі або яе сябровак і таму хвалявалі іх не менш, чым зыход Сталінградскай бітвы.
    Папаўзлі жахлівыя ведамкі па Моталю, адна за другую больш неверагодныя, як партызаны сваволілі.
    У Войцахавым завулку на Тураблі жылабыла сям’я Валенкаў. Іх дачка Надзя летам сорак першага прыняла да сябе савецкага жаўнера, які ўцёк з нямецкага палону, — у іх было адно прыдбанае ў злагадзе дзіцё і пэўныя планы на прышласць. Аднак партызаны выцягнулі прымака з сядзібы і невядома дзеля чаго прывялі на Кузюраву вуліцу. Там, насупраць хаты Малашукоў, Сідар Мінюк,
    382
    паплечнік Плюнгера, загадаў спыніцца разгубленаму сем’яніну Валенкаў. Усміхаючыся пераможна і бадзёра, на вачах ва ўсіх, хто бавіў час на вуліцы, а была нядзеля, ён вырак:
    — За здраду салдацкаму абавязку!..
    I — пах! — пачулася... Страляў Мінюк з пісталета.
    Былы савецкі жаўнер упаў ад выстралу ў патыліцу. Тады хаўруснік Мінюка Рыгор Кульбеда перавярнуў небараку на спіну і, як бы жадаючы пераканацца, што чалавек змярцвеў, парнуў яму нажом у грудзі. У хеўры з Сідарам Мінюком была, дарэчы, і Юлька Жупанка, нявеста Даніка. Ад паўнаты пачуццяў і вясёлай, бадай, прабальшавіцкай энергіі яна ўскочыла «здрадніку салдацкаму абавязку» на грудзі і, прытанцоўваючы, вольнай птушкай запела:
    Ой, яблочко,
    Куда котншься?
    Чорту в лапы попадешь, He воротншься!
    Навіну аб гэтым адмысловым выпадку прынёс у дом Пісарчукоў Мацвей Мацула, сусед. Ён суха, унурана распавядаў пра надарэнне, як пра нейкае насланнё. А дзед Пятро, выслухаўшы, быў вельмі ўзрушаны.
    — Ай бестыі! Ай антыхрысты! I да якога ж упадку маралі мы дажылі, чуеце? От што робіцца, калі невуцтву адкрыты шлях да ўлады. Здзек чыняць мясцовыя дзікуны!
    А другога былога жаўнера Чырвонай Арміі выпаралі ў Асаўніцы, што ў адным кіламетры ад Моталя. Яго звалі Васілём. Параненага ў баі з немцамі Васіля прытуліла ў сваёй сядзібе і выхадзіла адзінокая маладзіца. Ды не варажыла ім таксама на шчасце. Дасталі душу і з яго.
    Партызаны цяпер мелі неабмежаваныя магчымасці і права, вынесенае з лясной нерушы. Здабывалі ў людзяной гушчы сабе не толькі харчы, але і іншыя радасці, уцехі, каштоўнасці.
    Партызаны Сямён Жур і Рыгор Кульбеда прачулі, што ў Рамана Дзямковіча, які жыў разам з жонкай Мартай на так званых Запылінах у Моталі, ёсць золата. He выключана, што яно перайшло Марце ў спадчыну ад нейкага родзіча, які яшчэ да Першай сусветнай ездзіў у Амерыку на заробкі. Магчыма, што тое золата было проста вабнай легендай, бо столькі вады ў Ясельдзе сплыло, як родзіч Марты вярнуўся з Амерыкі; ужо мала хто пра яго і памятаў.
    383
    Партызаны Жур і Кульбеда надумаліся прамыць, так бы мовіць, руду людской пагалоскі і здабыць сабе хоць па крупіцы каштоўнага металу. Яны выстараліся двух памагатых і, як ваўкі, аблажылі Рамана і Марту. Тыя бажыліся і хрысціліся, даводзячы, што жаданага золата ў іх анізвання, але ж партызанам нельга было адмовіць у рашучасці і яны ішлі па ліхой воўчай сцяжыне да канца: завалілі Рамана на падлогу, асядлалі і сталі рэзаць пілой, a Марце нажом паабразалі грудзі і вушы, выкалалі вочы, затым абоіх пасеклі на кавалкі, вынеслі і раскідалі чалавечыну на поплаве за агародамі.
    He было Бога, каб закінуў у іх душы ўяўленне пра людскасць. Неба трывала. Толькі чырвоная поўня, узыходзячы панад Цобскімі буграмі і раскошнымі тут абшарамі зямлі, дзівілася зацьменню, якое найшло на людзей. Чалавек — хіжы звер, калі пазбываецца людскасці. Чалавек тады — звер са звяроў, як што не ведае, да якога родуплемені сябе залічыць.
    Пра жахлівую трагедыю Дзямковічаў, Рамана і Марты, у Моталі гаварылі не шмат і ўпаўголаса — баяліся нават у думках дапусціць, што такое было, што такое магчыма і яшчэ баяліся, каб размовамі аб д’ябальскіх інтрыгах не наклікаць на сябе якую бяду.
    У сям’і Пісарчукоў з гэтай трагічнай нагоды дзяліліся ўражаннямі насцярожліва і ціха, охалі, ахалі адзін перад адным ды, па прапанове дзеда, паспрабавалі засцерагчы Маню ад гнятлівай весткі. Але шыла ў мяшку не ўтоіш няма што.
    — Мама, — звярнулася неўзабаве да маці Маня; у яе цёмнашэрых вялікіх вачах стаяў непакой і трывога. — Як ты вучыла: цьфу, цьфу, цьфу! He пра нас гаворачы... Мам, а калі б бандыты