Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
арускага, згрувасціла ў сваіх руках багата чаго, уключаючы вытворчасць, — уважаючы на ўсё гэта і на спробы Ермачэнкі дабіцца для БНС самаўрадавых паўнамоцтваў, Штраўх абвінаваціў Кубэ ў падтрымцы курсу на стварэнне беларускай дзяржавы на чале з Ермачэнкам як яе прэм’ерам, што разыходзілася з інструкцыямі ОМі.
У тэзе Штрауха, варта зазначыць, не было выдумкі або паклёпу на чалавека. Усё рабілася свядома. Ва ўмовах, калі Беларусь з дапамогай той жа Службы бяспекі і паліцыі вызвалілася летам 1942 года ад польскай дамінацыі, як і ад расейскай — на пачатку вайны, Кубэ рабіў усё, што ад яго залежала, каб запоўніць прабелы ў развіцці самасвядомасці карэнных жыхароў ды ўзмацніць уласна беларускі элемент у кіраўніцтве. З’езд акруговых і павятовых кіраўнікоў БНС улетку 1942 года яскрава прадэманстраваў поспех сумесна распачатай справы і ў сваіх прамовах на з’ездзе Кубэ падкрэсліваў, што новы шлях развіцця можа прывесці Беларусь да еўрапейскай супольнасці дзяржаў і народаў. Згодна з гэтым, сцвярджаў ён, Генеральная акруга Беларусь павінна выконваць не толькі адміністрацыйныя заданні, прадыктаваныя ваеннай неабходнасцю, — мала, мала таго, — ёй «наканавана стаць Айчынай для беларускага народа». Адсюль вынікае, што беларускі народ у пэўнай ступені ўжо сёння з’яўляецца «дзяржаўным народам ».
I пэўна, што больш празрыстых намёкаў на «дзяржаву» для сышчыка ІЛтрауха не патрэбна было.
Кубэ запрасіў да сябе доктара Івана Ермачэнку. I калі той увайшоў з бадзёрым воклічам «Хайль Гітлер!», ён адказаў стомлена «Хайль» і момант маўчаў. Момант быў несамавіты, паскудны, лядашчы момант, калі абое яны выступалі ў якасці змоўшчыкаў, хоць ні адзін, ні другі не рабілі ніякіх сакрэтаў са сваёй дзейнасці, з таго чыну, які кожнаму з іх падказвала ўласнае сумленне. Наадварот, шукалі паразумення і падтрымкі ў вышэйшых эшалонах фашыстоўскай улады.
364
Ермачэнка ведаў, між іншым, якая павуціна тчэцца вакол Кубэ хціўцамі Гімлера і гатовы быў выказаць спачуванне сябру, з якім неаднойчы піў піва.
Іван не вытрымаў маўкліванапружанага позірку Віллі — так ён часам звяртаўся да Кубэ, і, як умеў, даверліва і аддана, амаль падзіцячы ўсміхнуўся:
— Вас іст лос? Штонебудзь непрыемнае?
— Дас лебен іст айн хартер кампф!
Так, суровая барацьба, як гэта ні дзіўна! Пад вачамі ў Кубэ доктар заўважыў ацёкі, якіх раней не было, і твар быў прымяты.
— Колькі памятаю сябе са студэнцкіх гадоў, — шукаў дабро, ідэалы, шукаў рычаг, каб паскудны свет перавярнуць і спыніцца на нейкім новым устойлівым гуманным парадку. Я ўбачыў такі рычаг у партыі нацы. Яна дбала пра свой народ і мела праграму сацыяльных пераўтварэнняў, але без камуністаў і нават без яўрэяў. Мы далёка зайшлі ў праектах будовы новага свету, а жыццё, — Вільгельм Кубэ пахітаў галавой на бычыным карку, — жыццё паказала, што мы жывыя людзі і не кожны выштальцаваў сябе настолькі, каб не заўважаць поклічу свету, у якім нарадзіўся Хрыстос. Арыйцы павінны паводзіць сябе інакш...
— 0, што я чую! — адрэагаваў Ермачэнка.
Зазваніў тэлефон і гаўляйтер зняў трубку; паслухаў і кінуў туды:
— Гут!
I зноў да Ермачэнкі:
— Жыццё ёсць барацьба. А мы што робім?.. Змагаемся... 3 сыпным тыфам — больш паспяхова. 3 партызанамі — менш паспяхова. Толькі, мой мілы доктар, ці не ўпусцілі мы штосьці, каб не даць разгарэцца эпідэміі савецкага бандытызму ў лясах ды па гарадскіх трушчобах? Адкажы...
Ермачэнка занепакоіўся, баючыся, што не патрапіць з адказам:
— Гм... Штосьці ўпусцілі... He павярнулі ўвесь народ да сябе.
— Яволь! Яя... Ды які народ! Калі я ехаў сюды — палохалі, маўляў, там у балотах ды лясах сярод чумных, неадукаваных людзей антысанітарыя, эпідэміі... Яны хварэюць на розныя небяспечныя хваробы. А што мы з табой высветлілі? Народ моцны. У ягоным асяроддзі амаль ад
365
сутнічае такая пошасць, як сіфіліс. Дый тое, што ёсць, завезлі нашы нямецкія афіцэры і салдаты... Народ прыгожы. Чаго толькі варты вашы жанчыны, надзеленыя прыроджанай цнатлівасцю, мілавідныя, зграбныя. О, пане доктар, цяпер нас пачнуць мардаваць акурат за тое, што мы спрабуем выправіць, — за спробу стварыць паўнацэнную краіну пад парасонам ОМі і рэйха.
Ермачэнка слухаў свайго шэфа ды прыяцеля з раскрытым ротам.
— Новая сабака — Эдуард Штраух — села на хвост. Бачыце, мы пераўзышлі свае паўнамоцтвы! Цяпер будуць рэвізаваць палітычную і гаспадарчую дзейнасць. Я запрасіў цябе, мілы герр Ермачэнка, папярэдзіць: усё, што ты рабіў, рабіў з маёй згоды, пры маёй падтрымцы... Зрэшты так яно і было. Толькі не губляйся — спісвай усе грахі на мяне. Я адмаўляцца не стану, у мяне ж лоб браніраваны — як у нашага «Тыгра». Бачыш?.. А ў цябе слабейшы.. Фэрштэст ду? Ты разумееш?..
— Яволь! Данке, герр гаўляйтэр. Я разумею адказнасць моманту і пастараюся быць ягнём.
— Ідзі... Тэлефанавалі мне з гэтай жа нагоды. Будзем трымаць абарону. А ўвогуле мы маем справу з тэндэнцыяй, пра якую нехта Вільгельм Гумбальт, мой зямляк, казаў, што тут «нішто прыгнечвае нешта». Мы ўладкаваны ў сістэму, на жаль...
— Фэрштэйн... Сапраўды.
— Хайль Гітлер!
— Хайль.
Скончылася рэвізія камісарыяту ў Менску расстрэлам 70 яўрэяў, якія працавалі ў адміністрацыі гаўляйтэра Кубэ, і пазбаўленнем БНС дадатковых паўнамоцтваў, абмежаваннем яе рамкамі дабрачыннай арганізацыі... Ліквідавалі Самаахову. Ермачэнка мусіў пакінуць сваю пасаду і, каб пазбегнуць расправы «за дзяржаўную здраду», у красавіку 1943 года выехаў з Менска ў Прагу, дзе быў пазбаўлены права займацца палітычнай дзейнасцю. Пасля яго БНС пагадзіўся ачольваць Юры Сабалеўскі, часова ён спалучаў пасады ў Баранавічах і Менску.
Кубэ перажываў няўдачу так моцна, не раўнуючы, як пахаваўшы дзіцё. Каб узняць статус безабароннага народа, ён пачаў распаўсюджваць цераз журналістаў і ўсяляк прапагандаваць версію нардычнага паходжання беларусаў. Жаданне праводзіць сваю палітыку пад дэвізам, які
366
ён выказаў раней, пры афіцыйным адкрыцці Саюза беларускай моладзі, — «3 Адольфам Гітлерам да самастойнасці беларускага народа!» — падказала яму і яшчэ адзін крок у гэтым жа кірунку. Напрыканцы чэрвеня 1943 года ён стварыў калегіяльны дарадчы орган — Раду Даверу, куды ўвайшлі прадстаўнікі мясцовай беларускай адміністрацыі, кіраўнікі БНС, БСМ, Цэнтральнага бюро прафсаюзаў, старшыня рады культуры Аўген Калубовіч, прафесар Вацлаў Іваноўскі... Апошняму даверылі на тэрмін у адзін год ачольваць Раду. Дарэчы, Іваноўскі ўзначаліў таксама і Беларускае навуковае таварыства, утворанае неўзабаве.
Толькі ж у Кубэ не заставалася ніякіх сумненняў у тым, што карныя экспедыцыі, зверствы СС і паліцыі, якія доўжыліся, перакрэсліваюць усе яго добрыя справы і пачынанні. Таму ён з новай энергіяй узяўся за выкрыццё злачынстваў карных атрадаў, пра якія яму падрабязна паведамлялі камісары акруг. Ен пісаў Лёзе і Розенбергу, называючы канкрэтныя падзеі, даты, мясціны, колькасць забітых і спаленых жыхароў, жанчын і дзяцей. Пісаў, што вынікі гэтых акцый катастрафічныя. У лісце ад 3 чэрвеня Кубэ абгрунтоўваў крымінальную адказнасць шэфа СС і паліцыі парадку генерала фон Готберга, які кіраваў карнымі экспедыцыямі на Беларусі ды браў непасрэдны ўдзел у аперацыі «Гамбург», учыненай у Слонімскай акрузе.
Генералмаёр Курт фон Готберг неўзабаве папрасіў аўдыенцыі ў гаўляйтэра Кубэ, і гаўляйтэр праз свайго памочніка Юрду прызначыў яму час. Калі ж час высокага чына СС набліжаўся, Вільгельм Кубэ нечакана адчуў на сваім сэрцы хваляванне. Пачало непакоіць, што скажа гэты пестунец Гімлера, якога за «паспяхова» праведзеныя карныя экспедыцыі ў Беларусі прадставілі да чарговага звання генераллейтэнанта. Безумоўна, ён будзе апеляваць да выканання воінскага абавязку, спасылацца на выштукаваны ў нетрах імперскай бяспекі «Генеральны план Ост» па каланізацыі Усходу, на загад фюрэра вызваліць начыста ад насельніцтва «бандыцкія абшары» паўночнай Украіны (разам з Беларускім Палессем), а таксама сярэдзіннай Расеі; відавочна, яшчэ прыгадае загад былога агранома Гімлера за 20 ліпеня, які прыспешваў выкананне гітлераўскага загада, падрыхтаванага ім жа, Гімлерам... Як знак асаблівай увагі да сваіх падначаленых Гімлер дарыў ім кнігу пра Чынгісхана і сам стараўся адпавядаць таму.
367
Вызваленыя ж ад тубыльцаў абшары ён прапаноўваў засадзіць коксагызам, гэтак патрэбным тэхнізаванаму рэйху. I ўжо адно гэта, прыходзячы на ўспамін, выклікала ў Кубэ недаверліваіранічную ўхмылку. Як можна?.. Кубэ ў гутарцы з прыяцелем Эберхартам Герфам, які прыехаў неяк з Берліна на пасаду шэфа паліцыі парадку, роўна як і ў гутарках з іншымі, і ў сваіх лістахданясеннях у Берлін — Розенбергу, даводзіў, што «калі мы нацыя пануючая, то павінны пакінуць, над кім панаваць, урэшце, калі мы збіраемся засяваць вялізныя абшары коксагызам, то патрэбна мець рукі, каб яго даглядаць, балазе культура для вырабу гумы патрабуе карпатлівай працы». Ці ж дойдзе нямецкім галовам, фанатычным і прагным, што ёсць на свеце магчымае і немагчымае? — азадачана думаў цяпер Кубэ.
Каб развеяць сум і трывогу, выкліканую чаканнем знанага эсэсаўца, гаўляйтэр устаў зза стала, падышоў да расчыненага акна з відам на Цэнтральны сквер. He вядома, якое ў тым было падабенства, але ж ён, гледзячы ў гэта акно, часам згадваў зялёны сквер у Веймары. Там на раскідзістыя шаты дрэў фасадам выходзіў дом Гётэ — белы, акуратны, шматпавярховы дамок. Ён стаяў, бы флібусьцерская яхта каля прычала.
Веймар — запаветны куток; з ім нітуецца творчы лёс Гётэ і Шылера, пісьменнікаў, якімі ў маладыя гады захапляўся Вільгельм Кубэ. Шмат вады сплыло, як ён быў там, а ў душы засталіся глыбокая пашана і замірэнне перад тым гарадком ды памяццю гэтакіх волатаў літаратуры. Менскі сквер — адно згадка, пры ім — не дом Гётэ або Шылера, а будынак Генеральнага камісарыята Трэцяга рэйха. У шэсць паверхаў. За скверам і ўскрай яго дзенідзе відны разваліны. На аддаленым рагу, дзе Тэатральная перасякаецца з Галоўнай вуліцай горада, з год назад на дрэвах былі павешаны падпольшчыкі. Па ягоным загадзе... Але ж ад гэтага іх не стала меней, што прыкра ўсведамляць... Затое на левым бліжэйшым рагу сквера — мур гарадскога тэатра. Будынак ацалеў, і цяпер там ставяцца спектаклі на матывы жыцця тутэйшага люду — «Кастусь Каліноўскі», «Пінская шляхта», «Пан міністар»... Ён глядзеў іх з захапленнем. Праўда, больш яркімі здаваліся пастаноўкі оперных твораў — «Купалле», «Вяселле Фігара»... Вокам знаўцы аналізаваў драматургію, ды нечакана і яму, ведзьмаку, узбрыло на думку напісаць п’есу. Вядома, ён не Шылер, але ж гонар мае. I яму, Кубэ, рупіць
368
унесці лепту ў рэпертуар гэтага сталага тэатра, адметнага яркімі і вабнымі асобамі акцёраў, прафесійным майстэрствам.
Памочнік Юрда далажыў пра госця, які чакае ў прыёмнай, і гаўляйтэр, стараючыся прыдаць свайму голасу безуважнасць, кінуў:
— Заві.
Рослы, але не шырокі ў плячах, з падоўглай арыйскай галавой, якая бы таўкач, вырастала з плячэй і ахарошвалася акулярамі на роўным носе, фон Готберг не прымусіў сябе доўга чакаць.
— Я шча