• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    м Першага Усебеларускага кангрэса, паплечнікам Скірмунта, камендантам горада Менска ў 1918 годзе. Прыбягаючы да статыстычных выкладак, уласна, перапісу насельніцтва 1897 года, генерал Езавітаў паказваў: ва ўсіх гарадах Беларусі сярод жыхароў было ад 45 да 70 адсоткаў яўрэяў; затым ішлі беларусы, за імі — расейцы, палякі... Прычым у Менску, дзе ўслед за Пецярбургам іудзеі разгортвалі рэвалюцыю, было ўсяго 9 адсот
    349
    каў карэнных жыхароў, у Бабруйску — яшчэ меней, а ў Полацку, Віцебску, Мазыры, Гомелі, Слуцку — ад 12 да 18 адсоткаў. Беларусы ўраблялі зямлю і жылі ў сваёй масе па вёсках, яны былі ўтрымальнікамі і носьбітамі сваёй этнічнай культуры. А яўрэі ў гарадах трымалі фартуну і ключы амаль ад усіх крыніц жыццезабеспячэння. У гэтакай сітуацыі, падкрэсліваў генерал, абуджэнне самасвядомасці беларусаў на пачатку XX стагоддзя было проста цудам. «Калі б беларусы спазніліся яшчэ на пару дзесяцігоддзяў, — пісаў Езавітаў, — калі б спазніліся са сваім нацыянальнаадраджэнцкім рухам, дык магло б стацца так, што наш народ зрабіўся б супольнасцю земляробаў, пастухоў і наймітаў, а жыды цалкам узялі б нашыя гарады ў свае рукі».
    Газеты моцна ўзварушылі ўяўленне і душу Барыса; ён аналізаваў ход розных значных падзей і баяўся, што ў далейшым застанецца ад іх на абочыне, — будзе чакаць і не дачакаецца моманту, калі спатрэбяцца яго рашучая чыннасць, энергія, досвед. У гэтакім роздуме ён стаяў ля вакна і назіраў, як кружаць буслы над зазелянеўшым пад сонцам узбалоткам — у пойме Ясельды. Ён і сам нагадваў вялікага птаха, якому хацелася і не было як узняць, распасцерці свае дужыя крылы над мілымі сэрцу абшарамі тут, узбоч чыгункі, над зямлёй, пакалупанай і знявечанай вайной.
    Праз які час ён зноў вярнуўся ў купэ. Рух цягніка з размераным перастукам колаў на рэйках сунімаў непакой, вяртаў разважлівы, амаль філасафічны настрой. Барыс схаваў газеты ў скураны партфель. Але толькі цікаўнасць да жыцця на радзіме не згасла, і ён неўзабаве пачаў гартаць старонкі, перададзеныя яму бурмістрам Юрыгам у Баранавічах.
    Цяпер усё, усё разам дазваляла Барысу больш выразна ўявіць палітычныя варункі, у якіх разгараліся чалавечыя жарсці, прычым, не толькі ў Баранавічах, але і скрозь на беларускай зямлі.
    3 сіняга сшытка Юрыгі:
    «Вайна — зацямненне мазгоў у пэўнай часткі людзей або цэлых народаў. Яна — заўсёды крушэнне ўстойлівай плыні жыцця.
    Невядома адно, што лепей для простага люду: турма, еекавечнае паняволенне ці вайна? Hi для кога ж не сакрэт, што пад Полыйчаіі для беларусаў быў турэмны па
    350
    радак, панавуковаму — рэжым санацыі. Дый за саветамі, бадай, — тое ж. Бальшавіцкія саветы — зманлівая штука. Гэта ўлада тых, хто не мае ўлады, і я дапускаю, што селянін, які там працаваў ці працуе і нічога за тое не мае, спакойна жыве. Толькі ж ці не здзек гэта над самім нутром і душою сялянскай?
    Вайна не пыталася ў нас, калі і як ёй пачацца. Праўда, калі 22 чэрвеня 1941 года нямецкія войскі рынулі на ўсход, падзея была неспадзяванай толькі для Сталіна. Для ўсёй Еўропы на гэты. конт даўно не было ніякага сумніву. Добра ведалі і стратэгію Гітлера. Яна ў «Майн Кампф» выказана гранічна проста: «...нямецкія калоніі ляжаць на ўсходзе».
    Цяпер у стане вайны аказалася багата народаў, і кожны павінен дбаць пра свой талан і ўдачу. Адно ва ўсіх пытанне: як з найменшымі стратамі выйсці з гэтага стану, а калі пашанцуе — і з карысцю для сябе?
    Што маюць рабіць беларусы? Узняць галовы, устаць з каленяў, балазе акупанты дакляруюць нам «вызваленне».
    У іх на тэрыторыях Остлянда ўсталёўваецца прынцып — мясцовая адміністрацыя пад нямецкім каўпаком. Пакуль што... На большае цяпер не варта разлічваць.
    Праблема. У беларусаў амаль скрозь не хапае людзей, якія б асадзілі на месцах нацыянальную ўладу. Немцам не падабаецца безыніцыятыўнасць мясцовага люду пры арганізацыі адміністрацыйнага anapamy і паліцыі. Ніхто не рвецца ў начальнікі. Абыходзяць службовыя пасады нават спецыялісты. Пра што думае народ?.. Дзе нацыянальны пульс і тонус годнасці беларусаў? Ці не вынішчылі дазвання ягоны дух тыя, хто цягам двух дзесяцігоддзяў (калі не соцень гадоў) пазбаўляў яго права на самастойнасць, на суверэннае жыццё?
    Тут. пэўна, і бальшавіцкі тэрор пакінуў свой. ружовацьмяны адбітак у душах людзей. Немцы шукаюць прычыну... Знаўцы нашай гісторыі тлумачаць нямецкім чынам, маўляў, беларуская адміністрацыя заўсёды знаходзілася ў чужых руках. Ці ж гэта не праўда?.. 3 заняпадам Вялікага княства Літоўскага ў гарадах пачалі гаспадарыць палякі, жыды і расейцы. I цяпер, за Германскім рэйхам, палякі праяўляюць спрыт адумысны. Запаўняюць вакансіі на беларускіх абшарах былых Крэсаў Усходніх, так што беларусу ў адмінізтрацыю ўжо не ўшчаміцца.
    351
    Пашанцавала Баранавічам. Мясцовыя патрыёты В. Папуцэвіч, А Русак, Я. Якуцэвіч, К. Кіслы, У. Шыманец і іншыя здолелі ў кароткі тэрмін апанаваць аграмадную тэрыторыю акругі і пад нямецкай акупацыяй надаць ёй беларускі каларыт, натуральны характар. Баранавіцкая, Слонімская, Наваградская і Лідская акругі ў значнай меры абсаджаны беларускімі збройнымі аддзеламі.
    Яшчэ ў 1939 годзе, прадчуваючы вайну Германіі з Расеяй, Рада БНР ініцыявала стварэнне ў замежжы нацыянальных элітных груповак.
    У сярэдзіне лета 1941 года ў Менск прыехалі з Польшчы лідэры груповак нашых эмігрантаў — малады доктар Мікалай Шчорс і прафесар Радаслаў Астроўскі. Абое песцілі ў душы думку ўзначаліць беларускі часовы ўрад. Зрэшты, не сакрэт, былі ў эміграцыі і іншыя прэтэндэнты на высокае становішча — як доктар Іван Ермачэнка, выбітны дзеяч беларускага асяродку ў Празе.
    На першы погляд, аднак, больш шанцаў на поспех тады меў Шчорс, які стаяў на чале створанай у Берліне — за некалькі дзён да нападу гітлераўцаў на СССР — арганізацыі «Цэнтр», куды ўваходзілі найбольш адметныя асобы беларускага паходжання. Былі там пераважна прадстаўнікі розных беларускіх камітэтаў — Ханяўскі, Гадлеўскі, Родзька, Шкялёнак, Тумаш і іншыя. Яны загадзя размеркавалі пасады ў будучым часовым урадзе і нібы залагодзілі падтрымку Абвера.
    У ксяндза Гадлеўскага, між іншым, была таксама свая баявітая група з адданых яму людзей.
    У доктара Ермачэнкі не група, а іншы козыр — прыяцельскія адносіны з доктарам Вагнерам і прафесарам Мендэ, якія займалі нямалазначныя пасады ў новым міністэрстве акупаваных усходніх абшараў (шэф — Розенберг).
    У Менск Шчорс і Астроўскі прыбіліся, калі там яшчэ гаспадарылі службы Вермахта, а не цывільнай адміністрацыі. Абвер не даваў знаць пра сваё існаванне, хоць несумненна і меў тут свае вочы і вушы, адно ніхто з акупантаў не браў у разлік іх інтарэс. Тут, на месцы, відавочным рабілася, што пра ўрад думаць рана і што наогул у палітычных гульнях з немцамі не еыпрацавана ніякіх правілаў, і ім давядзецца быць дробнымі фігурамі на шахматнай дошцы рэйха. Шчорса гэта не задаволіла, і ён вярнуўся назад у Варшаву. Затое Астроўскі, маючы дальні
    352
    прыцэл, пагадзіўся стаць намеснікам шэфа адміністрацы.і сталічнай Менскай акругі. У жніўні ўзначаліў школьны. аддзел у цывільнай адміністрацыі, ачоленай Генеральным камісарам Беларусі В. Кубэ, і стаў для яго першым дарадчыкам. Родзьку ж выпала быць за бурмістра ў Віцебску.
    Радаслаў Астроўскі нарадзіўся ў 1897 годзе ў фальварку Заполле Слуцкага павета і, па сканчэнні Слуцкай гімназіі, вучыўся ва ўніверсітэце — у Пецярбурзе і Дэрпце. Мы з Астроўскім мелі за гонар супрацоўнічаць у газеце «Наша ніва», нярэдка сустракаліся ў Вільні. Ён yeaходзіў у ЦК Беларускай Сацыялістычнай Грамады і браў удзел у I Усебеларускім Кангрэсе ў якасці дэлегата ад Случчыны.. Працаваў чалавек дырэктарам першай. на Беларусі Слуцкай беларускай гімназіі, затым прафесарам матэматыкі ў Менскім педагагічным інстытуце. Служыў у войску генерала Дзянікіна. Пасля грамадзянскай вайны — настаўнік і дырэктар Віленскай беларускай. гімназіі, аж па 1936 год. У 1924 годзе заснаваў прапагандысцкае ПольскаБеларускае таварыства, якое распалася прыкладна праз год. Далей Радаслаў павярнуў улева і пачаў супрацоўнічаць з КП(б) Беларусі і КПЗБ, стварыў і апекаваў падпольны камуністычны рух у гімназіі, якую ачольваў.
    Разам з Астроўскім мы былі сябрамі ЦК Беларускай СялянскаРаботніцкай Грамады, якая дзейнічала ў межах тагачаснай Польшчы, больш за тое, ён заснаваў у Вільні Беларускі Кааперацыйны банк. Праз гэты банк праходзілі сродкі з СССР на фінансаванне Грамады.
    У1927 годзе польскія ўлады арыштавалі нас і абвінавацілі разам з дзеячамі, якія праходзілі па судовым працэсе над Грамадой.
    Што здарылася пасля гэтага з Радаславам? Бог яго ведае... Ён адцураўся КПЗБ і БСРГ, падобна, змяніў свае палітычныя погляды, і ўжо як служка пілсудчыкаў прапагандаваў супрацоўніцтва беларусаў з санацыяй. У1936 годзе быў пераведзены на працу ў Лодзь.
    Бадай, ужо просты пералік дачыненняў Р. Астроўскага да свету гаворыць пра яго няпросты, хісткі, маятнікавы характар.
    Толькі ж Радаслаў — жывы і рухавы чалавек, ініцыятыўны, прадпрымальны... Перш чым што рабіць, ён заўсёды вывучае сітуацыю і дзейнічае згодна з ёй, рашуча, парывіста.
    12 Зак. 2827
    353
    У Менску Астроўскі пачаў рупіцца, аднаўляючы старыя польскія і віленскія сувязі, шукаючы здольных беларусаў, для якіх тут адкрывалася поле легальнай дзейнасці і барацьбы за свае нацыянальныя інтарэсы. Апраўдалася яго паездка ў Вільню. адкуль падмеліся прыехаць некалькі чалавек, у тым ліку прафесар Іваноўскі.
    Меншы плён мела, праўда, спроба беларусізацыі супрацоўнікаў мясцовай. адміністрацыі, у якой пачала стварацца атмасфера польскага вяршэнства і антыбеларускай варажнечы, што нярэдка з боку палякаў пераходзіла ў тэрор.
    Клопаты Астроўскага знаходзілі падтрымку ў Службе бяспекі.
    Кубэ, як, пэўна, і генеральныя камісары Літвы, Латвіі, Эстоніі, быў зацікаўлены ў стварэнні дапаможнага кіруючага органа, але пакуль не нацыянальнага ўраду, паколькі на гэта не было дазеолу зверху, ад ОМі і асабіста рэйхсляйтэра Розенберга.
    Кубэ прызначыў Астроўскага намеснікам кіраўніка Менскай акруговай управы, адзінай на ўвесь Остлянд, і даручыў яму кіраваць таксама несанкцыяваным Паралельным бюро (Нэбэнбюро). Апошняя ўстанова была адпаведнікам альбо як бы сілуэтам Генеральнага камісарыята ў беларускім выкананні.
    Толькі ж Астроўскаму не пашанцавала. Беларускі нацыст Акінчыц і іншыя былыя паплечнікі пачалі пісаць на яго і перасылаць Кубэ даносы, сцвярджаючы, што ў сярэдзіне трыццатых гадоў ён быў камуністам і супрацоўнічаў з СССР. Напалоханы Радаслаў лічыў за лепшае менш паказвацца на людзях і ў вольны час адседжваўся дома. А ў кастрычніку ў Менск прыехаў доктар Ермачэнка. Ён меў у ОМі прыяцеляў, і яго прызначылі кіраўніком Беларускай. Народнай Самапомачы, што ўтваралася замест ліквідаванага Беларускага Чырвонага Крыжа.
    Ермачэнка не мог доўга цяр