Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
з ядой, як што голад у яго быў не на першым месцы, дакладней, не такі вялікі, як прага заляцелага на Радзіму пачуць, што дзеецца тут, куды што хінецца, і якія перспектывы на Бацькаўшчыне.
— Ці вучыцца моладзь? Наогул, што чыніцца тут?
— У Баранавічах навучанне пастаўлена лепей, чым дзенебудзь на Беларусі. Працуюць шэсць або нават сем сярэдніх школ. Усе яны спецыялізаваныя. Апроч таго — розныя прафесійныя курсы... Савецкае падполле гэтай справе практычна не чыніць перашкод. Ёсць іншая небяспека: нямецкі агент, якому даручана вярбоўка маладой рабочай сілы ў Германію, не дабірае патрэбнага кан
329
тынгенту і ходзіць з пастаянным галаўным болем. Арбайтсамт піша скаргі вышэйшаму начальству ў Баранавічах, і гэбітскамісар акругі Вернер ужо спакусіўся быў прыпыніць дзейнасць школ. Навучэнцаў хапалі і звозілі ў баранавіцкі табар, за калючы дрот, каб там ладаваць іх для адпраўкі цягнікамі ў Германію. Што далей было! Большая частка вучняў здолела разбегчыся. Беларусамі ў нашай і іншых акругах была ўзнята акцыя пратэсту супраць гвалтоўнага разбурэння беларускага школьніцтва. Айцец Леў Гарошка — дырэктар медычнай школы — больш чым хто пратэставаў, і яго арыштавалі. Нарэшце, не вытрымаўшы такога салідарнага супраціву, СД адступіла; нямецкая адміністрацыя нават дапамагла супакоіць бацькоў. Вучняў зноў сабралі ў школы.
Кусаючы і жуючы хлеб са скрылькамі каўбасы, Барыс Рамановіч уважліва слухаў доктара Малецкага. Той падабаўся яму сваёй шчырасцю і глыбокім энергічным паглядам вачэй. Барыса цікавіла, ці сталі немцы сапраўднымі прыхільнікамі беларускай ідэі, і ён спытаўся пра гэта.
Язэп пахітаў галавой:
— Нене, мусіць, ім не хапае душы і розуму. У Беларусі, можа, адзіны, хто ставіцца за карэннага жыхарства з павагай ды шчыра імкнецца паспрыяць развіццю беларускай нацыянальнай ідэі, — гэта Кубэ, гаўляйтэр Кубэ. Але ж не ўсё і ад яго залежыць, тым больш, што службы СС і СД працуюць самастойна. У іх дагэтуль няма адзінай палітыкі для акупаванай Беларусі. Скажу нават болей: пасля нашага бунту супраць хапуна, палявання на моладзь, немцы насцярожыліся і пры дапамозе сваіх агентаў, пераважна выхаванцаў Акінчыца, сочаць за праявамі беларускага вызвольнага руху. Па тым, напрыклад, як нашы каталіцкія святары ў тэатры не ўсталі пры гучанні нямецкага гімна, агенты склалі версію аб існаванні сярод католікаў варожага ім англаамерыканскага падполля. А нямецкі агент у нацысцкім мундзіры — Фёдараў прыдумаў пастку для нацыянальна свядомага беларускага супраціву. Ён добра ведае беларускую мову і, палка выступаючы супраць немцаў, агітуе беларусаў палучыцца з ягонай нібыта Беларускай незалежніцкай партыяй. Аднак цяпер гэта авантура наўрад ці будзе мець поспех. Пасля сталінградскай паразы ў немцаў ужо не хапае дыху на такія далёкаасяжныя гульні.
— А ў Менску ты, шаноўны доктар, бываеш?
330
Малецкі, напэўна, зразумеў, пра што і пра каго ягоны госць перадусім хацеў бы пачуць.
— Бываю...
I перш, чым гаварыць далей, ён глыбока ўздыхнуў, памаўчаў хвіліну.
— Няма там ужо айца Гадлеўскага... Мне не хацелася вас засмучаць. Ды яго няма, і я пра гэта вельмі шкадую. У канцы мінулага года мяне выклікаў у Менск спадар Ермачэнка. Ён прапанаваў мне пасаду галоўнага лекара Беларусі. Гэта — пры нашай Беларускай Самапомачы... A заадно і дырэктарства ў Менскай медычнай школе, якую меркавалася ператварыць у інстытут. Галоўным лекарам на той момант быў доктар Крайноў. Ён адмаўляўся ад свайго становішча. Я знайшоў Крайнова і, пагутарыўшы з ім, зразумеў, што ягоная пасада мала знача, што на справе ўсё вырашае Нямецкая адміністрацыя, а ён патрэбен хіба што для прыклёпу... Ермачэнка адпусціў мяне з Богам, і тады я зайшоў да Гадлеўскага.
Барыс прагна слухаў, як разгортваліся падзеі далей. Айцец Вінцук Гадлеўскі быў апошнім з тых беларускіх дзеячаў, кім ён захапляўся, а першымі былі прафесар Тарашкевіч ды памешчык Скірмунт. I, нібы адчуваючы важнасць моманту ў расказе пра Гадлеўскага, доктар Малецкі ўстаў і ў роздуме прайшоўся па пакоі.
— Я не чакаў, — сказаў ён, — што ў галоўнага інспектара ў памяшканні самапомачы на пляцы Волі будзе такі маленькі пакойчык. Калі я зайшоў, ён сядзеў за пісьмовым сталом і чытаў пры свечцы...
Барыс Рамановіч у сваім жыцці будзе яшчэ неаднойчы прыгадваць гэты расказ і перажываць яго з сумам і горыччу. Аднак ягонае ўяўленне ўжо малявала, як у пакой да Гадлеўскага ў вабную часіну ўвайшоў не той, хто распавядаў яму, — не доктар Малецкі, а ён сам, Барыс... Тактак, ён, Барыс, увайшоў і здзівіўся таму, які ў таварыша інспектара маленькі пакойчык, а за акном вечар і зазімак, за акном час цячэ і цячэ, і яго ніхто не можа спыніць або, скажам, адкруціць назад, каб чалавеку выправіць свае памылкі. Мудры сэрцам ойча чытаў пры свечцы, праўда, думкі яго луналі невядома ў якім часе і ў якой прасторы.
Барыс прывітаўся і спытаў:
— Як маецеся, ойча Вінцэнт?
— А вось, даражэнькі, сяджу, як мухамор атрутны, нікім не запатрабаваны, ад усяго адсунуты, нат электрыкі мне не даюць, спадар Ермачэнка адрэзаў...
331
— Ну а з чаго ўсё гэта? Няўжо вас узяў на свой нюх Сівіца, рыжы немец польскага паходжання, камісар па школьных справах?
— Узяў, а нашы яму дапамаглі. Маўляў, я дзесь там перавысіў свае паўнамоцтвы... Маўляў, я быў заадно са святарамікатолікамі Неманцэвічам, Глякоўскім, Мальцам, каторых немцы расстралялі. Маўляў, я прытрымліваюся не нямецкай, а польскай арыентацыі... Якое глупства!
I круглая, як качан або свяцільнік, галава варухнулася, выяўляючы на твары прыкрасць.
— Няўжо свае таксама топяць сваіх?..
— Немец Фішар паказваў мне даносы, пісаныя Ермачэнкам і Касяком... Дый Янка Станкевіч праз сваю заўзятасць лётаў да Сівіцы і лепятаў там пра нашы справы зусім непатрэбнае.
Барыс Рамановіч жахнуўся ад пачутых ведамак, а ксёндз Гадлеўскі гаварыў далей:
— Кажу вам як на духу, усё сказанае праўда. Трэцяга дня я меў гутарку з немцамі, хіба апошнюю. Я сказаў ім адкрыта: што вы абяцалі даць беларусам перад вайной? A што далі ў ходзе вайны, га?.. Стрымліваючы нашу ініцыятыву, казаў я, вы пакінулі ў няволі беларускі народ, a мардуючы ваеннапалонных і палячы вёскі разам з людзьмі, стварылі партызаншчыну. Мы вас віталі з кветкамі як вызвольнікаў, а вы як нас патрактавалі? Цяпер я палітычны труп і не магу выступаць больш ад свайго і вашага імя перад беларускім народам.
— А яны што?
— Яны ўскінулі мне, што мая дзейнасць ідзе ўразрэз з нямецкімі інтарэсамі на ўсходзе. Развіталіся мы дужа холадна, і цяпер я мушу чакаць свайго арышту.
— Мо варта дзе схавацца, ойча? — прапанаваў Барыс у вялікім узрушэнні. — Я вам паспрыяў бы...
— He ўжо, гэта не ў маім характары. 3 месца не зварухнуся. Усё ў волі Божай. Што будзе, то й будзе.
12
Барыс сядзеў за сталом ашаломлены пачутым тут, у Баранавічах.
— Вядома, Бог ёсць Бог, але не будзь і сам плох, беражы жыццё, дараванае табе аднойчы. Айцец Вінцэнт, — даводзіў з сумам доктар Малецкі, — быў ў роспачы. Усё лепшае, на
332
што ён спадзяваўся, што песціў у марах і дзеля выбудовы чаго не шкадаваў сваіх сіл, энергіі, абрынулася. Ён не жыў дзеля сябе і пасля гэтага не бачыў сэнсу жыцця. Таму і не кратаўся. Я думаю, ён свядома застаўся, каб пахаваць сябе ў руінах мары, пад яе абломкамі. Неўзабаве Гадлеўскага арыштавалі. А праз нейкі час яго выслалі ў Рыгу, і адтуль ойча ўжо не вярнуўся.
— Шкада! — Барыс уздыхнуў.
— Гэта быў змагар высокага стылю. Такі яшчэ Родзька, ягоны паплечнік. У Віцебску бурмістрам працуе...
— Шкада святога чалавека!..
— Увогуле ў беларускіх акругах прасочваецца тэндэнцыя на вынішчэнне нацыянальнага квету. Гэтак жа загінуў Радзевіч, наш выдатны музычны дзеяч, дырыжор. Гэта адзін з тых, каго я выслаў з Вільні. Ён працаваў бурмістрам у Вілейцы. А ў Менску загінуў Казлоўшчык, рэдактар газеты...
Мне прыгадваецца, — казаў Малецкі, — як у Вільні мы разам з групай моладзі завярнулі да маўзалея Льва Caneri. Усе стаялі моўчкі з апушчанымі галовамі. Тады, як бы на жаданне паломнікаў, Уладзімір Казлоўшчык пачаў ціха тварыць малітву: «Магутны правадыр народу нашага! Волат духу і аружжа! У рашучую часіну пакажы нам правільны шлях да волі і шчасця нашага народу! Памажы нам адвярнуць двухвяковы камень нашай няволі!» — «Памажы!» — падхапілі прысутныя.
Пасля такіх слоў апавядальнік і госць хвіліну маўчалі, як бы ўшаноўваючы памяць загінулых таварышаў. Затым Барыс Рамановіч, аднаўляючы ў памяці радкі з верша, пачаў чытаць:
Меле млын высокі, На сівым вяку меле нашу долю, меле на муку!..
Млынары чужыя, варожасць наўкруг, адсяваюць сіты беларускі дух.
— Такую кніжку Ларысы Геніюш — «Ад родных ніў», — казаў ён далей, — выдаў Беларускі нацыянальны камітэт у Берліне, і да яе нашы нявольнікі ў Нямеччыне вя
ззз
лікую цягу маюць. Адно шкада, што наклад яе не такі вялікі, скажам, як у «Mein Kampf».
— Ого, чаго захацеў! Каб ручай ды ў акіян ператварыўся! Янка, дарэчы, паказваў мне жончыну кнігу. Ларыса пераслала яму... Памойму, гэта трапятанне дзіўнай птушкі ў клетцы. I назва — назва птушкі — душа народа. Але ж — дзівак гэты задоктараны Янка. Ніякага ўзрушэння ад вершаў. Падобна, ён не разумее, з кім і з чым мае справу!
Падзякаваўшы доктару за сняданак, Барыс паглядзеў на ручны гадзіннік, у яго яшчэ было каля трох гадзін вольнага часу да адпраўлення цягніка, якім ён збіраўся паехаць да сваіх бацькоў.
— Тады пойдзем, — прапанаваў яму Малецкі, — я прадстаўлю цябе бурмістру Юры Сабалеўскаму. Оо, гэта неардынарны чалавек, землямер — у мінулым, канешне, а яшчэ супрацоўнік «Нашай нівы», выдатна праявіў сябе на беларускай справе, за што і сядзеў багата ў якіх турмах, быў дэпутатам польскага сейма. Гэта ён, дарэчы, у размове пра Вінцэнта Гадлеўскага расказаў мне адну прытчу. Паслухайка... Аднойчы заслужаны перад Богам і людзьмі aftpep невядома як забраўся ў балота. А твань — вышэй калена. I ён молірь Усявышняга: «Божанька, памажы! Я ж так шчыра служыў табе!»
Неўзабаве едурь пажарнікі, бачарь святара: «Ойча, памагчы табе?» — пытаюрра. «Не, не трэба. Мне Бог дапаможа!» I зноў молірь Бога, а твань яму ўжо да пупа. Едзе другая каманда пажарнікаў: «Ойча, памагчы табе?» — «Не, не трэба. Мне Бог дапаможа». А дрыгва ўжо да горла. «Божа, памажы мне», — хрыпірь. Вяртаюрра назад пажарнікі: «Ойча, памагчы табе?» «Не, кажа, дзякуй. Мне Бог дапаможа». Вяр