Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
чых Спораўскіх балот. На сходзе Плюнгер моцна настойваў, каб утварыць адзіны партызанскі атрад. Думкі ваяроў разышліся, і большая іх частка на чале з лейтэнантам Мар’янам Баравіком, які ніяк немог звыкнуцца са статусам акружэнца, наважыліся прабівацца на ўсход, да лініі
314
фронта. I ў чарговы раз Данік зазнаў у сваёй хлапечай душы, асцістай і гордай, расчараванне.
На гэты раз, аднак, лёсу было заўгодна, каб група Баравіка, блукаючы па дзівосных і велічных лабірынтах прыроды, ужо недзе пад Ганцавічамі натрапіла на рэйдавую партызанскую брыгаду, у якой былі прадстаўнікі штаба Беларускага партызанскага руху. Яны пазнаёміліся з асабовым саставам групы і павярнулі яе назад з заданнем арганізаваць пад Моталем партызанскі атрад. Камандзірам прызначаўся лейтэнант Мар’ян Баравік, камісарам ■— завочна Багдан Плюнгер.
А пакуль тая група вярталася назад пад Моталь, на долю варушлівага Даніка выпалі клопаты аб арыштаваных паплечніках, пераведзеных з Янова ў пінскую турму. Ягоныя захады, скіраваныя на подкуп пана Сікорскага, начальніка турэмнага лагера, далі плён, і група арыштантаў была на волі, таму ён прыступіў неўзабаве да спробы — выбавіць маці і сястру. На жаль, знаходлівая і рызыкоўная стрэча з Пятрэнкам, камендантам павятовай паліцыі, як і ўнушэнне яму, нічога не далі, і наш герой хадзіў расстроены. Аднак увагу Плюнгера цяпер прыцягнуў выпадак з капітанам Калінічэнкам, які таксама быў арыштаваны ўлетку. 3 усіх арыштаваных па падазрэнні ў супрацьдзеянні акупацыйнаму рэжыму, у прыватнасці — кампаніі вывазу моладзі на працу ў Нямеччыну — аднаго Калінічэнку, толькі яго і адпусцілі з Янова дадому, а астатніх засадзілі ў турму.
Для павятовай паліцыі, дзе адзін на адным сядзелі палякі, вырашальным у справе з Калінічэнкам, безумоўна, аказаўся факт ягонай адсутнасці ў Моталі ў верасні 1939 года, калі мясцовае насельніцтва, ачоленае камуністамі, наладзіла развітальную месу польскаму беламу арлу. Тым не менш, вызваленне капітана на фоне агульнай карціны рэпрэсій выклікала ў душы Даніка нядобрыя пачуцці і пытанні, асабліва пасля таго, як мясцовая адміністрацыя дапамагла яму ўладкавацца служачым у кантору па сплаву драўніны. Поварам на сплаве пачала працаваць і ягоная жонка Сіма. Капітан ад таго часу стаў яшчэ больш падобны на цень і ўсяляк ухіляўся ад сустрэч з паплечнікамі Плюнгера.
Але ж Плюнгер аднойчы сам завітаў на лесасплаў. Было гэта ў ліпені, ужо пасля расстрэлу Вольгі Міронавай у пінскай турме.
315
— Таварыш Калінічэнка, — аклікнуў яго Данік. — Здраемжалаем!.. Шмат вады сплыло ў Ясельдзе пасля апошняй нашай стрэчы...
— Ну так — рады ў гады...
— I каму, калі не сакрэт, савецкі капітан цяпер служыць?
— Сабе і сваёй сям’і, братка.
— Во, бля! — іранічна выгукнуў Данік. — А я та думаў: служыць чалавек немцам на сплаве драўніны!
— I немцам, і немцам таксама служу... На жаль, так атрымліваецца. Такі закон паняволенай зямлі. Каб не вымерці з голаду, людзі мусяць працаваць на ворагаў — я спадзяюся, часова. На іх жа працуе і наша зямля, калі селянін пастаўляе прадукты сабранага ім ураджаю.
Данік акругліў вочы і стаў буравіць капітана натуральным чынам:
— Ты цягнеш на здрадніка, таварыш Калінічэнка! He хіба?..
— Нее!.. У цябе, вісуса, яшчэ, матчына малако на губах не абсохла, каб папікаць мяне ў гэтым. Такія, як капітан Калінічэнка, былі гонарам танкавай брыгады, а сталі ізгоямі...
— Што там было, не мой клопат. Цяпер жа лета і зручны час не толькі лес сплаўляць, але і арганізоўваць партызанскія атрады. Балазе ў Мінічах ужо амаль створана база.
— Ёсць, братка, праблемы. I тут галоўнае: куды сям’ю падзець? Сям’я ж — не іголка, каб перахаваць яе ў стозе сена.
— Калі што якое, мы сям’ю абаронім.
Сяргей Калінічэнка ва ўпор паглядзеў на Даніка:
— Скажы... Скажы, рыцар падполля, а чаму ты не абараніў сваю родную маці і сваю сястру, калі іх двойчы арыштоўвалі і везлі то ў Пінск, то ў Яноў на падводзе пры адным ці двух канваірах? Ці ж не прасцей было замест сустрэчы з Пятрэнкам у хляве пераняць тую падводу?
Дыханне перахапіла ў Даніка, кроў хлынула ў твар. Ну і моцны ж удар нанёс яму капітанлесасплаўшчык. Плюнгер толькі і змог вымавіць пры развітанні з лесасплавам шматзначнае:
— Ну, бля!..
Усцешыла Плюнгера вяртанне з падарожжа на ўсход партызанскай групы Баравіка, баявітай, парывістай. Гру
316
па вярнулася, дарэчы, добра ўзброеная і адразу ж пачала асталёўвацца ва ўрочышчы Мінічы. Данік кінуў кліч сваім падпольшчыкам: прыступіць да агітацыі і мабілізацыі мужыкоў у партызанскі атрад. Але, уважаючы на летнюю пару і гарачую працу на палетках і сенажацях, мала хто з мясцовых пагаджаўся пайсці ў апалчэнцы, тым больш што была і няпэўнасць, за што там змагацца; ніхто не гарантаваў селяніну спакою душы. I толькі па восені — напрыканцы года, атрад колькасна вырас да сотні чалавечых постацей, з якіх кожная мела сваю галаву і сваё ўяўленне аб жыцці і змаганні. Яны здольны былі жыць у лесе і мсціцца, хто за сваю дзяржаву, хто за долю сваю, або за ўсё разам.
Мотальскія партызаны пакінулі для нашчадкаў дзве версіі наконт баявога хрышчэння атрада. Першая: у верасні 1942 года, прыкладна, у 30 кіламетрах ад Моталя ва ўрочышчы Губа на чыгунцы Брэст — Пінск быў спушчаны пад адхон цягнік. Другая: у кастрычніку гэтага ж года групай партызан пад кіраўніцтвам Даніка спалены былы панскі маёнтак Клятная, у якім захоўвалася каля 5 тысяч пудоў збажыны, нарыхтаванай для немцаў.
Пакінем абедзве версіі, як што яны характэрныя для далейшай баявой дзейнасці атрада. Партызаны ўзрывалі або палілі масты, прадпрыемствы па вырабу харчовых тавараў ды час ад часу мацалі трываласць паліцэйскіх гарнізонаў. Святам душы для Даніка быў дзень 20 кастрычніка, калі на ўчастку чыгункі Драгічын — Снітава група, якой ён кіраваў, узарвала мост і пусціла пад адхон цягнік, уласна лакаматыў і 50 вагонаў. Невядома, хто іх лічыў, праўда, але ж у данясенні запісалі таксама, што знішчана 300 гітлераўцаў.
Найвялікшай удачай для атрада Баравіка, безумоўна, стала дзейнасць партызанскага мінёра і сапраўднага настаўніка ў сапёрнай справе Паўла Мінюка; у значнай меры на ім, на ягоным вопыце, набытым у польскім войску, і трымалася прафесійная годнасць лясных ваяроў.
Толькі ж яны не былі першымі і далёкадалёка не першымі ў тым гарачым промысле ваеннага часу, дармо што Данік спрабаваў вывесці свой партызанскі гарт з ліпеня 1941 года. Няўцямна... Бо да з’яўлення іхняй баявой адзінкі, — атрада, ачоленага Баравіком, карціна рэйкавай вайны ўжо склалася, і згодна з аб’ектыўнымі дадзенымі
317
германскага камандавання, пра якія тады Данік нічога не ведаў, на чыгуначных шляхах Беларусі (з лютага па верасень 1942 года) было ўчынена 2135 партызанскіх дыверсій, пры гэтым знішчана паравозаў — 549, вагонаў — 1860. Праўда, дзівіць тое, што з падобнымі стратамі гітлераўцы хутка спраўляліся і лічылі іх нязначнымі, балазе наступальныя аперацыі ў іх цяпер праводзіліся на поўдні, таму і асноўны паток грузаў ішоў іншымі шляхамі.
Але як бы там ні было, у партызанскім атрадзе Баравіка, створаным пад Моталем, Данік Плюнгер адчуваў сілу як ва ўздзеянні на ворага, так і на мясцовае насельніцтва. Сіла атрада, калі яна камунебудзь і належала, то належала перш за ўсё яму, Плюнгеру, сапраўднаму бальшавіку, знаўцу мясцовых умоў, камісару... Яму і выпадала рабіць у атрадзе палітыку, ды ён яе і рабіў, адкрываючы магчымасць шырока і вольна праяўляцца партызанскаму чыну. Як у Моталі, так і паза межамі Моталя.
Дробныя, здавалася б, моманты або варункі жыцця, і, тым не менш, своеасаблівы гонар Данік меў ад таго, што ягоная дзейнасць ахоплівала нават Пінск ды гарадскія турмы. I тут нейкі неардынарны, нават знакавы сэнс для яго мелі таемныя сувязі з Міхалам Мухалам, які цяпер служыў у Пінскай паліцэйскай управе. Мухала для Даніка быў накшталт асабістага агента — за бачурку выціснутай у лесе гарэлкі або адбітага на нейкім шляху ў немцаў спірту ён мог быць прыяцелем хоць самому чорту.
Захоўваў Міхал і сякія—такія Данікавы тайны, хоць у душы і пацяшаўся з іх. Так у пінскім гета, дзе ён быў за наглядчыка, аказалася маталянка Вольга Міронава. Сустрэўшыся паглядам са старым знаёмым МухаламТрынькалам, яна ажывілася — насцярожаная радасць мільганула ў яе вачах: а ці не шанц гэта, ці не падарунак лёсу, каб выбавіцца з гета?..
Міхал дазволіў сабе аўдыенпыю з Міронавай, але ён ведаў, па чыёй ласцы яна аказалася тут, і толькі загадкава пасміхаўся, Вольга выказвала спадзяванне, што яе нехта выратуе.
— Я не магу, — сказаў ён пра сябе.
— Тады гэта зробіць Данік!
Перакананасць у голасе Вольгі прымусіла паліцэйскага саркастычна ўсміхнуцца і пахітаць галавой:
— Чаму ты так лічыш?
318
— Таму, што ён адзіны... — яна замялася.
— Затое ты ў яго не адзіная... Або Юлька Жупанка горшая за цябе? — выдаў наглядчык, не ашчаджаючы жаноцкага самалюбства.
У пацямнелых вачах Міронавай з’явіліся жах і роспач, туга і боль; яна прамовіла нягучна, як свайму:
— Я ж цяжарная ад яго...
— Аа, — зароў здагадліва Мухала, нібы гэтыя словы канчаткова знялі полаг з сумніўнага факта адносін Міронавай з Данікам і яе з’яўлення тут, у гета.
— To ж ты, галубка, таму і аказалася тут! Ейей...
— Я не разумею вас!
— Затое я разумею, тактак, разумею ўчынак таго, хто выдаў цябе.
...3 гэтага лета Даніку Плюнгеру ў ягоным ваяўнічым імпэце ды асабістым жыцці больш нішто не пагражала.
Разам з тым узмацняліся атакі паліцыі на асяроддзе, у якім выспявала і пачынала бурліць партызаншчына, на сялян. Па розных даносах агентуры. Так у верасні ў вёсцы Заазер’е немцы і паліцыя расстралялі 6 чалавек, што жахала — з вуснаў у вусны перадаваліся іхнія прозвішчы.
На пачатку снежня ў Янове былі адпраўлены на той свет маці і сястра Даніка Плюнгера, а таксама жонка Сідара Мінюка, найпершага паплечніка Плюнгера, яе расстралялі разам з дзіцём. I гэтакая акалічнасць цяпер надавала баявым дзецюкам арэол пэўнай пакутніцкай вядомасці і славы.
Ужо ў студзені 1943 года акупацыйныя ўлады расправіліся з бацькамі Юлькі Жупанкі, улюбёнай Даніка.
I вось у такой праз меру вострай сітуацыі Данік Плюнгер перажываў пэўны крызіс у душы; яму здавалася, што лепшыя людзі ідуць на той свет, а нявартыя жыцця — жыць застаюцца. Да апошніх належалі розныя прыстасаванцы ды шкоднікі, накшталт тых, што служаць немцам або пакорліва выконваюць усе іхнія пат