• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    і пчоламі ўтварылі злачынства — вымаразілі. Таму, дзядзька Пятро, я вельмі вам спачуваю...
    304
    — Дзякуй. I гэта прыемна пачуць. Цяпер мала хто каму спачувае. От сустрэў аднаго. Глядзіць на мяне, вочы бегаюць... Замест прывітання, пытаецца: «Ну і як цяпер мае жыць пятая калона?» Мне чамусьці падумалася, што ён назваў гэтымі словамі маю загубленую пасеку, а потым дайшло: не, мусіць, тут мелася на ўвазе ўся мая сядзіба, разам з сынам, які прыязджаў з Нямеччыны госцем, дый пасекай...
    — Па адметных словах я прыкладна здагадваюся, што гэта быў за нячысцік, — разважліва зазначыў капітан і доўжыў размову: — Калі я, паддаючыся поклічу во гэтай зямлі і, можа, роду свайго, сваяцтва, прыехаў сюды, у Моталь, мяне ўразіла, як тут багата шкурных спраў напладзілася. Цераз прызму савета, дзе ад мяне не рабілі тайнаў, гэта вельмі добра бачылася. Аднойчы мяне зацікавіў трагічны лёс сям’і Андрэя Райкевіча, кіраўніка былога камуністычнага падполля. Ужо надта ж захаплялі водгукі пра яго, нябогу. Усе яго шкадавалі... Чалавек гэты, найначай, быў святы, ён увасабляў сабою ўсё прамяністае сумленне. He мне вам распавядаць...
    — 3 Андрэем мы сябравалі.
    — Тым больш яго ведаеце. Я не ўтрымаўся і зазірнуў аднойчы ў патаемную папачку. А там — такое наварочана з акцэнтам на «пятую калону»... Уга! Я жахнуўся. Ад такіх людзей, як Дубовіч, паплечнік Плюнгера, варта трымацца далей. Яны заўжды здольны спудлаваць, да таго ж, водзяцца скрозь, бы тыя падкалодныя гады. Клімат для іх, пэўна, дужа спрыяльны. У выніку, далажу вам, паважаючы вас, у арміі тое ж было. Танкавы корпус і брыгада, у якіх я служыў у Дэрбене перад вайной, страцілі амаль усіх сваіх найвопытных і адданых арміі камандзіраў. — Капітан панізіў тэмбр і голас яго прагучаў пранікнёна, запальчыва: — Уявіце сабе, іх не проста звольнілі ў запас, як мяне, іх арыштавалі. За што? Розумам не спасцігнуць!
    Гаспадар Пятро напружана слухаў, цямячы: у гэтай размове, напэўна, хаваецца і прычына ягонай, уласна KaniTana Калінічэнкі, дачаснай адстаўкі, пра што ён раней нікому нічога не распавядаў. I не памыліўся. У наступны момант і гэта вылілася на паверхню.
    — Мы, маладзейшыя камандзіры, выхаваныя, вышкаленыя ў духу таварыскасці ды высокай савецкай маралі, паспрабавалі ўжо калі не заступіцца, то хоць бы даведацца штонебудзь пра камандзіра брыгады: за што яго, неба
    305
    раку, замялі? Корпус якраз рыхтаваўся да перадыслакацыі ў Бесарабію... Тады нам усім, хто падпісваўся пад запытам наконт камбрыга Бабурына, і далі адстаўку, a заадно адабралі партыйныя білеты.
    Калінічэнка сплюнуў на снег белы, які ляжаў тут, на палескай акупаванай зямлі і быў сведкам ягонай зусім не танкісцкай або камандзірскай хады, а толькі лёгкага слізгання па паверхні, што дастаўляла танкісту нямала пакут. Ён ужо павярнуўся да сваіх саней, мецячы сесці ў іх, а гаспадар Пятро Пісарчук усё яшчэ стаяў, ашаломлены тым, што пачуў. Значыцца, не толькі ён, Пятро, заможны селянін, і не толькі сяляне зазналі пакуты дратавання жыцця за саветамі, дыханне далёкіх ссылак, турэмных засценкаў... Такім жа чынам мардаваліся чалавечыя лёсы і ў арміі, і ў асяродку савецкай інтэлігенцыі... Па ўсёй, верагодна, краіне.
    — Пачакай, міл чалавек, — прамовіў Пятро, калі Калінічэнка ўжо быў у санях. — Нешта мы з табой нечакана ўсчалі і нечакана спынілі размову. А ты ж пра сына казаў, мёду хацеў расстарацца.
    — To я ўжо ў каго іншага папытаю...
    — Нее, калі ты мне сказаў, то і ў мяне яшчэ пару лыжак знойдзецца.
    — Дзякуй, дзядзька Пятро.
    — Тады будзеш дзякаваць. А цяпер давай разам пад’едзем на Гару да хаты, — і Пісарчук, прысеўшы, пераваліўся цераз білца саней на сена, якое ляжала на сподзе.
    Конь лёгка торгнуў санны вазок і пабег.
    — У родзічаў бярэш каня?
    — Так, зрэдку... Каб прывезці каму дроў альбо сена... Абрыд я радні як нахлебнік і з голаду паміраць неахвота.
    Пад’ехалі да сядзібы...
    Аксіння была здзіўлена госцю, пра якога раней амаль штодня пагалоска хадзіла, прадучы нітку ягонага чалавечага гарту, грамадскай рупнасці, досціпу. Цяпер жа з’яўленне Калінічэнкі ў хаце ўносіла нейкі заварот у думкі Аксінні. Толькі калі Пятро ўлучыў момант і шапнуў ёй, якія ў капітана праблемы, гаспадыня з радасцю кінулася, каб дагадзіць чалавеку. А пакуль што якое, гаспадар прапанаваў таварышу ўслончык, прыселі на кухні і, выглянуўшы са свайго пакоя сюды, прывіталася з заклапочаным госцем дзедава ўнука Маня, пры гэтым, ён паглядзеў на яе стомленым позіркам.
    306
    — Сяргей! — дзедаў голас выяўляў рашучую цікаўнасць: — Сяргей ці як цябе лепей?.. Таварыш Калінічэнка? Міл чалавек! Памажытка мне думкі развесці, бо яны, бы жалезнае кручча, зачапіліся адна за адну...
    — Я ахвотна, — усміхнуўся вачамі капітан, — калі на тое хопіць майго розуму.
    — Ты чалавек дасведчаны... Ты чуў, пэўна, не толькі пра палітыку продразвёрсткі, што ёсць рабаванне народа, але і пра масавыя бунты і паўстанні сялян. Камандармам Тухачэўскім і іншымі камандзірамі па ўказанні Леніна, Троцкага знішчаліся цэлыя воласці, руйнаваліся вёскі разам з людзьмі. I гэта не толькі ў Тамбоўскай губерні ці ў Слуцкім павеце, які трохі бліжэй да нас... Па лясной мясцовасці супраць сялян прымянялі атрутныя газы, як на фронце ў Першую сусветную.
    Пад капітанам Калінічэнкам зарыпеў табурэт.
    — Прабачце, гаспадар Пятро, — сказаў ён. — Пытанне, ці верыць ці не ў тое, пра што вы гаворыце, мы пакінем адкрытым, паколькі я дакладных звестак на гэты конт не маю.
    — Тады абыдзем яго, — зманеўраваў Пятро, — і пойдзем далей, бліжэй да нашай памяці: калектывізацыя, вяртанне на сяло, па сутнасці, прыгону... Голад у краіне... Няўдачамі змучаны народ. Рэпрэсіі... Тысячы, а мо і мільёны змардаваных жыццяў. Нарэшце, гэта вайна... I хто там ваюе, за што ваюе, чым бярэ, чаму перамагае, калі на тое? Чуеш, от якое пытанне ў мяне.
    — Ого! Каб не сплюндраваць, — ажывіўся капітан: — Каб прыкупіў дзе розуму, адказаў бы.
    — А ты падумай, панебраце. Я ж тым часам патлумачу табе, адкуль у мяне такая балачка з’явілася. Неаднойчы, пакуль быў у сядзібе прыёмнік, мы разам з унучкай слухалі па радыё песню «Свяшчэнная вайна». Мяне ўразіла неадольная сіла духу. Яна ж так шырока і вольна загучала ў песні... Дык што адпавядае гэтай высокай плыні ў жыцці, у грамадскай прасторы, дзе было столькі страху, енку, хаўтур па чалавечай асобе?
    — Як ні дзіўна, дзядзюхна, я, які паварыўся ў сацыялістычным катле, адказ павінен пашукаць у сваёй душы.
    — Во,гэта найлепей!
    — Вы, пэўна, чулі і ведаеце, што маці мая ў той каламуці Першай сусветнай, будучы бежанкай, згубіла мяне на нейкім чыгуначным паўстанку далёка адсюль, на Украі
    307
    не. Было мне тады сем гадоў. Я стаў жабраком, беспрытульнікам. Потым — дзіцячы дом, а ў сэрцы і галаве — рэвалюцыя. Усіх буржуяў — пад корань! Нас апраналі, вучылі, выхоўвалі. Прычым не толькі настаўнікі — само асяроддзе, братва... Пазбаўленыя бацькоўскай ласкі, мы вельмі востра адчувалі патрэбу ў шчырасці, дабрыні, справядлівасці. Цанілі як найсвяцейшае, што ёсць у чалавека, таварыскасць, паважалі адзін у адным асобу і люта ненавідзелі здраду, любыя праявы подласці. Я мяркую, у нас было добрае выхаванне, і пасля яно доўжылася ў ваенным вучылішчы. Але ж галоўнае, што мы набылі, дык гэта беззапаветную веру ў камуністычную ідэю, у бальшавіцкую сілу і моц, у тое, што савецкі народ чакае небывалая, светлая, найшчаслівая будучыня.
    Дзверы ад Манінага пакоя зноў ціха скрыпнулі, і Маня, постаць якой вырасла ў дзвярах, затаіла дыханне. Пры адабральным позірку дзеда, яна слухала гаману.
    Госць гаварыў не спяшаючыся, у ціхай развазе, расціраючы свае чырвоныя, абветраныя і, мусіць, абвыклыя да працы кісці рук:
    — Прапаганда ў краіне набыла сілу, можна сказаць, усеабдымную. Яе нават заўважаць перасталі, як не заўважаюць людзі, напрыклад, магнітныя хвалі або паветра, якім дыхаюць. Тое, што дэкляруецца партыяй, асабліва міла і блізка кладзецца на душу моладзі, вучняў, студэнтаў. Для іх у жыцці — прыярытэт. Ім дарога да камуністычных ведаў адкрыта. Ну і рабочы клас свой гонар замеў, а гонар уплывае на розум і душу. Ён паверыў у сваю выключную ролю ў грамадстве. Дый умовы жыцця, працы, прафесійнага руху пасля рэвалюцыі для многіх палепшыліся. Таму на патрыятычным камуністычным уздыме распачата самаадданая праца, калі не лічацца з часам і перакрываюць нормы выпрацоўкі. Такую працу прапагандуюць. Спаборніцтва шырыцца, набірае моц. Стаханаўцы — ганаровыя людзі... Карацей, сацыялістычны ўздым, вера ў пераніцоўку жыцця на найлепшы бок захапіла многіх. Таму ўсе цяжкасці і няўдачы — часовая з’ява. Іх варта цярпець у пераходны перыяд. Я прыгадваю: пра тыя ж выступленні сялян гаварылі як пра кулацкія бунты. Пра што яны сведчылі? А пра абвастрэнне класавай барацьбы на вёсцы, што па тэорыі — якраз і павінна мець месца. Таму: каго гэта магло ўсхваляваць? Галоўнае — шчасце, а шчасце — наперадзе. Для ўсіх! Я і сам гатоў быў скласці за яго сваю
    308
    голаў. Дзіўна, як у такой атмасферы ўсеагульнага абнаўленчага клёку, натхнёнай працы дзеля прасветлага дня для нашых дзяцей, унукаў дый усяго працоўнага чалавецтва знаходзіліся ворагі народу, і — шмат. Я не разумеў і не разумею, што гэта былі за дэманы — Бухарын і іншыя... Чым яны кіраваліся? Багата што, канешне, трымалася ў тайне. I трымаецца...
    — Мусіць, кожны механізм прымусу нагадвае іезуіцкі ордэн, — выказаў сваё меркаванне дзед Пятро, калі таварыш Калінічэнка зрабіў невялікую паўзу.
    — Магчыма... Але ж не варта спрошчваць, — казаў ён. — Мы маем зусім адмысловы выпадак. Паняволенне людзей, калі яно і было, перарасло ў іх перакананне: маўляў, гэтак і трэба. Прапаганда камуністычнай супольнасці і планаў на яе перспектыву зрабіла сваё. У выніку Расея ў агромністым чэраве сваім пераварыла, перакавала веру ў Хрыста і свой азіяцкі здзічэлы дух на новы, на ахоўны, стваральны і, калі хочаце, абарончы дух камунізму. На справе — гэта ўжо не што іншае, як усведамленне сваёй грамадзянскай годнасці з новых камуністычных пазіцый і нежаданне перапыніць распачатую справу.
    — Значыць, патвойму, панебраце, саветы — вялікая і згуртаваная краіна, дзе ўсе загіпнатызаваны камунізмам?
    — He ўсе, і, можа, большасць насельніцтва якраз — звычайныя людзі, якія працуюць і атрымліваюць за сваю працу мізэр. Яны жывуць, як жывецца... Жылі, дакладней, бо цяпер вайна, і мала хто разлічвае на прасветлую гадзіну. Але толькі не яны робяць пагоду... Гм, на ваша пытанне, дзядзька Пятро, я, зрэшты, бачу і больш яскравы адказ. — Капітан дастаў з кішэні бардовы кісет, згарнуў цыгарэту, прыпаліў яе і зацягнуўся: — У той песні, якую вы згадалі, ёсць словы «Мы два разных полюса...» Трэба думаць, гэта: фашызм і сацыялізм, расізм і інтэрнацыяналізм... Скажам — так; скажам — гэтак. Але ж мне ўяўляецца і іншае магнітнае поле. 3 двума палюсамі таксама. Яны там, дзе і нарадзілася «Свяшчэнная вайна», крылатая, чынная песня, якая мабілізуе народ. Адзін полюс — гэта святло ідэі і духа, святло сацыялізму, якое шмат чаго абяцае і прываблівае да сябе. Другі полюс — жыццё, у якім ёсць пэўны разрыў з ідэяй і шмат цяжкасцей, няўдач. Яны ўзаемаабумоўлены, і першы цягне на плюс, другі — на мінус. Абодва пульсуюць, прасякаючы сваімі хвалямі, як кажуць.
    309
    масу, цела, народ. А х