Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
, і рана ці позна ён надарве кішку.
— Дай Бог! — як не ў адзін голас сказалі Барыс і яго маці Аксіння.
— А вось Расея няхай бы жыла!
Пятро момант глядзеў на кніжную шафу:
— Гэтымі днямі я ўзяў ад айца Георгія частку сваіх кніг і пачаў перачытваць «Войну н мнр» Талстога. У гэтага народа магутны талент, магутны дух і, думаю, яму цяжка будзе ўпакорыцца любому гвалтаўніку. He паддаецца ўяўленню адно, як удалося бальшавікам залучыць такі народ у згубныя кашары камунізму?
— Абманам ды жорсткасцю тое зрабілі, — выказала простае меркаванне Аксіння. — А вы зноў у нейкія нетры пасунуліся. Ужо лепей было б паслухаць пра Баранавічы, што там дзеецца. Толькі ж ешце. I ты, унучка, рот раскрыла, нібы багата чаго разумееш! Бяры варэнікі...
За гэтым сталом, калі шчыра, дасціпную ўнучку менавіта варэнікі і цікавілі. Пасля размоў, канешне. Цеста з сырам і мёдам... Іх гатавала маці, і заўжды, калі Маня на іх глядзела, у яе слінкі цяклі, а калі ела, наогул упівалася асалодай.
Ганна пераставіла бліжэй да Мані міску з варэнікамі.
— Я ўжо неяк казаў вам пра ксяндза Гадлеўскага, з якім меў гонар пазнаёміцца ў Берліне. Ён блізка ведаў Рамана Скірмунта, быў ягоным паплечнікам. Як пачалася вайна, выступаў па берлінскім радыё, зваў беларусаў падтрымаць вызваленчую нямецкую армію. Цяпер працуе ў Менску галоўным школьным інспектарам Беларускай Народнай Самапомачы. Я расшукаў яго па тэлефоне, і ён запрасіў мяне ў Баранавічы, куды выпраўляўся. Ммтак... Калі вам цікава, цудоўны будынак вакзала. Управа — цераз плошчу. Сам горад крыху разбураны. Але паколькі ён нагадвае хутчэй не горад, а раскіданую ва ўсе бакі вёску, якая асабліва кантрастуе з заходнімі гарадамі, то страты ад бомбавых удараў там невялікія. Вайна — вайной, а людзям — жыць, і таму там робяць усё, што трэба для грамадскага жыцця. Адкрылі медычную школу з аддзеламі медсясцёр, лекараў, аптэкараў. Яе ўзначальвае доктар Войтэнка, ён жа і бурмістр. Выкладанне скрозь вядзецца на беларускай мове. Дарэчы, бурмістр Войтэнка расказаў пра такую прыгоду. 3 Пінскай акругі прыбіўся ў Баранавічы айцецкатолік Леў Гарошка. У Пінску і Брэс
285
це, навязваючы сустрэчы нямецкімі камісарам, ён настойліва дамагаўся, каб Палессе як сапраўдная беларуская прастора мела беларускую адміністрацыю і школьніцтва. Тады на Гарошку акрысілася ўкраінскае праваслаўнае чынавенства, дый мясцовае, прарасейскае — таксама. Каб не мець з апантаным айцом клопатаў, нямецкі камісар загадаў выселіць яго з Пінскай акругі. Тэрмінова і без звароту назад! У Баранавічах ён знайшоў падтрымку ў бурмістра і ўладкаваўся на працу ў рэдакцыі мясцовай газеты.
— Значыць, там пыніцца беларуская ўлада? — слухаючы, у роздуме спытаўся гаспадар Пятро.
— Так, яна зачалася і торыць свой шлях паралельна з акупацыйнымі службамі. Школьніцтва, лекаванне, шпіталі, аптэкі, як і суды, як і беларускія дамы культуры ды ўсялякая іншая самапомач — усё гэта немцы аддаюць у беларускія рукі. Я браў удзел у гутарцы школьнага інспектара Гадлеўскага з мясцовым інспектарам Міхайлоўскім, а таксама мастаком Шыманцом, кампазітарам Спаскім. Прысутнічалі і спецыялісты медычнай школы, якая ўжо дзейнічае. У іх там планы — як мае быць! Разлічваюць адкрыць пяцьшэсць сярэдніх спецыялізаваных школ: гандлёвую, мастацкую, музычную, сярэднюю тэхнічную, курсы настаўнікаў і гэтак далей. Такі абсяг працы, ажно зайздрасць бярэ!
Пятро Пісарчук зноў пацікавіўся:
— I што, гэтакае магчыма? Усёткі ж вайна...
— Ваююць немцы, а нашы аднаўляюць жыццё. Як казаў ксёндз — інспектар Гадлеўскі, — немцы пакуль не маюць для нас пазітыўнай праграмы, што, як вядома, засмучае. Яны абяцаюць нам нейкае невыразнае існаванне і не жадаюць нашых паслуг за цану, скажам, пэўных гарантый для нашага народа на будычыню. Са слоў нейкага там туза службы бяспекі, з якім Гадлеўскі меў прыватную гутарку, немцы на ўсходзе шукаюць жыццёвай прасторы, а не сужыцця. Той быў пад чаркай і прызнаўся: некаторыя малавартасныя народы будуць зусім вынішчаны. Ліквідуюцца жыды, цыганы, за імі пойдуць чэхі, палякі... 3 Прыбалтыкай фюрэр, маўляў, расправіцца асобна, бо гэта спрадвечна нямецкі абшар. He падабаюцца яму прыбалты, асабліва летувісы, што так лашчацца да немцаў і нават самі сваіх жыдоў перабілі, каб новым гаспадарам было менш работы. Расейцы Гітлеру яшчэ часткова пат
286
рэбны, мяркуецца, што яны будуць выкарыстаны супраць жоўтых... Толькі з Украінай можа быць горай, бо там парывісты народ, рэйху нявыгадны, і фюрэра адно там прыцягвае — украінскі чарназём, вугаль, руда і Чорнае мора. А беларусы, чуеце, на сваёй зямлі яшчэ з паўвека могуць спакойна жыць, маўляў, як людзі не варожыя Нямеччыне! Ва ўстанове Розенберга, праўда, ёсць сумненні, ці здольны наш народ да жыцця, да самакіравання, бо на беларускіх абшарах вельмі нізкая нацыянальная самасвядомасць.
— А чаму ж беларусам прадвызначаецца толькі паўстагоддзя на сваёй зямлі жыць? — зацікавіўся гаспадар Пятро.
— А пазней, магчыма, рэйх пераселіць наш народ далей на ўсход...
— Зноў у Сібір?! — у адзін голас з жахам усклікнулі Аксіння, Ганна і Маня.
— Няма пэўнасці, таму Гадлеўскі і кажа: застаецца самім беларусам тварыць свой лёс, не азіраючыся на фашыстоўскія дазволы; наладжваць школьніцтва, адміністрацыю, атрады самааховы, варштаты працы. Калі не парупімся, загінем як нацыя! Ён чалавек рашучых намераў.
— Ой, сынкусынку! Узмужнеў ты ў поглядах, у намыслах сваіх, высокіх і дзіўных. А свет калючы, зарослы быльнягом, — гаспадар Пятро ўзяў з патэльні і паклаў на сваю талерку падрумяненую шкварку, потым лыжку набрынялай сокам капусты і бульбіну, белую, сопкую — ад крухмалу яна ажно рассыпалася: — Нацыя — гэта, як бы сказаць, сукупнае цела народа і дух ягоны разам. Шкада, што ў дарослых людзей да нацыі няма той увагі, як і да кволай маці, напрыклад. Багата хто пра яе забывае. А яна ж у небяспецы сапраўды і даўно, табе зводдаль гэта кінулася ў вочы. Ліха матары, якіх толькі паразітаў у наша цела не ўпівалася? Хто з нас кроў не смактаў, прыкідваючыся то братам, то апекуном. Уважаючы нас за быдла!
— I цяпер смокчуць, тата, — раздзіраюць і смокчуць! Нашы абшары цяпер зусім на кавалкі парвалі. Таму некаторыя беларускія дзеячы, пра што казаў ойча Гадлеўскі, прапануюць збіраць сваіх патрыётаў ды арганізоўваць нацыянальныя збройныя сілы, партызанскія атрады, каб змагацца з ворагамі — немцамі і расейцамі. Толькі біцца на два бакі — гіблая справа; і гэта не прымаецца. Сітуацыя на акупаванай Беларусі абцяжарваецца яшчэ і тым,
287
што багата ў якіх акругах, паветах і валасцях прагнуць улады палякі, а часам — шавіністыя літоўцы. Па вайне сюды рынулася плойма былых абшарнікаў і жандараў... Толькі менскаму кіраўніцтву самапомачы ўдалося пераканаць немцаў у варожасці «былых» да беларусаў і адпрэчыць іх, як груганоў. Частка паслужнікаў Польскай кароны прытаілася, праўда. Я адчуў гэту небяспеку ў Янове. Там яшчэ хахлы, накшталт Пятрэнкі, прэтэндуюць на ўладу. Тым не менш, асаблівую пагрозу ўяўляюць палякі, паколькі многія з іх ведаюць нямецкую мову і лёгка пранікаюць у акупацыйныя ўправы. У іх свае падпольныя цэнтры і перадусім свая палітыка. Яны дазваляюць сабе непрыкрыта варожа ставіцца да нашых патрыётаў, абгаворваюць іх, узводзяць паклёп, напрыклад, называюць іх камуністамі і падстаўляюць пад кулі. Спытаеце, чаму такі добры вынік у беларусаў у Баранавіцкай акрузе? Скажу, там ад самага лета намаганнямі мясцовых патрыётаў усе ключавыя пазіцыі абсаджаны сваімі людзьмі, нават у СД, і яны бароняць спакой мірнага насельніцтва.
— А які цяпер спакой, крый Божа? — зазначыла (можа, трохі неўпапад) гаспадыня Аксіння, яна час ад часу пакідала застолле па нейкіх дробных клопатах і не ўсё, пра што баялі тут, слухала. — Цяпер жа кожны — у каго стрэльба, той і панескуралуп і патрабуе свайго — накармі, адзень! Ноччу будзяць...
— I наша Манька баіцца, што вернецца той кавалярысты Ганс, які начаваў у нас, і забярэ яе ў Германію, — Ганна абняла рукой і прытуліла да сябе дачку. — Я супакойваю... Можа, ён ужо дзе галавой налажыў.
— Мар’я, — Барыс момант чэпка глядзеў на дзяўчынку, пэўна, шукаючы, што ж у яе дробнай паставе і ліку такога, што ўпадабаў чужынец: — He бойся немца, цурка, бо я сам каторы год немец.
Жарт, а ў ім была і доля праўды, зняў напружанне за сталом, якое склалася ад роспавяду Барыса.
— Тата, а чаму ты ездзіў у Баранавічы? — нечакана спыталася Маня.
— Хм, — заціснуўшы ў кулак выгалены падбародак, Барыс са значэннем паглядзеў на дарослых сваіх слухачоў. — Гэтым пытаннем, скажу вам, шаноўныя, не ў малако, а проста ў дзясятку Маня патрапіла!
I — да Мані:
— Бачыш, дачушка — маміна птушка, у тыя гады, калі не было вайны, а ты яшчэ пеша пад стол хадзіла і адтуль
288
лавіла размовы дарослых, я працаваў у спулдзельні і намагаўся зрабіць штонішто карыснае для свайго кутка, для Моталя і маталян. He адразу, але да мяне прыйшло ўсведамленне: свайму кутку не паможаш, калі нічога не зробіш для тых астатніх абшараў, для Бацькаўшчыны. Асабліва цяпер... Адсюль і мой інтарэс: што робіцца ў такіх гарадах, як Баранавічы, Ліда, Менск... Чым я людзям магу быць карысным? Або яны — мне?
— Вырас Барыс, пасталеў...
— Мне, дарэчы, прапанавалі вярнуцца на Бацькаўшчыну. Застаўшыся з Гадлеўскім адны, мы больш дэталёва абмеркавалі абставіны, — тлумачыў Барыс. — У Беларускіх акругах сапраўды не хапае сваіх патрыятычных або нацыянальных дзеячаў. За апошняе дзесяцігоддзе польская дыфензіва і ўрад знішчылі многіх, знішчылі ўсё арганізаванае і свядомае беларускае жыццё. А савецкае, з дазволу сказаць, вызваленне Заходняй Беларусі, як вы ўжо ведаеце, дабіла такіх людзей, як Тарашкевіч, Скірмунт або хоць бы наш Андрэй Райкевіч. Таксама і ва Усходняй Беларусі. Там дашчэнту вынішчана нацыянальная частка грамадства, не сакрэт. У выніку на месцы застаўся запалоханы, мала адукаваны, мала свядомы, мала спрактыкаваны, a таму і пасіўны народ, які, на першы погляд, толькі і здольны на тое, каб араць зямлю ды даглядаць жывёлу. Ксёндз казаў, што маючы гэта на ўвазе, Вільгельм Кубэ назваў Беларусь не больш як імглістым геаграфічным паняццем.
— Некаторых дзеячаў, — доўжыў свой даклад Барыс, — вайна застала за мяжой, і я