Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
аротнай шулы, а яна — насупраць яго, і абое трымалі рукі ў кішенях лёгкіх куртак. У позірку паненкі было больш цікаўнасці і нават здзіўлення. Першым загаварыў малады чалавек:
— Гер Пятрэнка, я так разумею?
— Так, — кіўнуў госць, злёгку бляднеючы.
— He хвалюйцеся, вы ў поўнай бяспецы! Але не падносьце свае рукі да кабуры, каб не было лішніх клопатаў. Так, бля... Перад вамі, як ні дзіўна, грамадзянін СССР Багдан Плюнгер. Гэта я. Вы задаволены?
— Тактак... Я рады сустрэчы.
— Мы разлічваем на перамовы.
— Грамадзянін Плюнгер, я да вашых паслуг.
— Арыштаваны мая маці і сястра, як вы ведаеце. Віна маці хіба ў тым, што яна жанчына. Спадзяюся, у вас была ці ёсць таксама тая, якая вас, бля... вырадзіла?
— Гаспадзін Плюнгер, прашу маю маці не чапаць!
— От і я прашу, гер Пятрэнка, не чапаць маю маці і вярнуць мне маіх з пінскай турмы!
— Я падумаю, калі ты перастанеш выступаць супраць нямецкіх улад.
— А якая радня табе тыя ўлады? I чаму ты ўзяў сабе за клопат гітлераўскім халуём служыць? Сабакі і тыя, бля... больш пераборлівыя.
— Маўч...аць!.. — хацеў быў скамандаваць камендант іванаўскай паліцыі ды папярхнуўся, заўважыўшы, як торгнулася ў кішэні рука Плюнгера. — Я падумаю наконт тваёй просьбы.
— I добра падумай, каб знасіць сваю галаву на плячах!
— He пужай. У Запарожжы я не такіх бачыў... Лепей скажы, чаму ты не просіш за Вольгу Міронаву? Хіба вы не разам былі?
«Ноччу разам, а днём — паасобку», — хацеў было казырнуць адказам Данік, ды зразумеў, што не да месца будзе — насупраць, ля шула, стаяла ягоная Юлька...
— А што? — перапытаў. — Міронава паказала, што была разам са мной?..
280
— Я не дапытваў яе, паколькі арыштавалі яе як юдоўку і цяпер яна ў гета. Але ты не адказаў на пытанне.
— Гэта педагог, якіх мала. Толькі цяпер не яе час! Педагогі вайне не патрэбны...
Данік штось цямніў, ды, гаворачы гэтак, сам адчуў: словы яго пачалі шалясцець непатрэбна, як апалае лісце пад нагамі. I ён паглядзеў на сваю сяброўку, няйначай, просячы ў яе падтрымкі, але ж Юлька зразумела яго позірк пасвойму і кіўнула:
— Трэба канчаць...
— Сапраўды... Гер Пятрэнка! — Данік Плюнгер узвысіў свой голас да поўнага яго панавання ў прасторы: — Мы дзякуем вам за бяседу і літасціва адпускаем вас на ўсе чатары бакі. He забывайце, аднак, што я перад вамі і Бэндай у даўгу не застануся. Аўхвідарзэйн!
Пятрэнка і Ксёнда, гаспадар сядзібы, павярнуліся і пайшлі. Пятрэнка ішоў не свабоднай, а, можна сказаць, здзеравянелай нейкай хадой. Ён выйшаў на вуліцу і моўчкі развітаўся з гаспадаром. У яго ліхаманкава білася думка: як узяць бандыта?.. Калі ж, развітаўшыся, спадар Сямён Ксёнда вярнуўся назад у двор, Даніка і Юлькі Жупанкі ў хляве больш не было.
Хвілін праз пяць з суседняга падворка на вуліцу выехала калымага, запрэжаная канём. На ёй вышэй драбінак была навалена і сціху церушылася долу льнотраста. Гаспадар Філіп Лукашэвіч, усеўшыся зверху, спакойна пыхкаў дымам цыгаркі і кіраваў туды, куды трэба, — у ваколіцы Моталя.
Пад ільнотрастой у абдымку ляжалі Данік ды Юлька.
Ураганны налёт паліцэйскіх на сядзібу Сямёна Ксёнды хвілінай пазней ужо нічога ў гэтай аперацыі не вырашаў.
7
Гаспадар Пятро Пісарчук тае восені моцна дакараў свайго сына Барыса за яго апраметную прамову ў царкве, дзе той, дэкляруючы вольную Беларусь, раскрыў свае карты ў небяспечнай гульні, а іх нельга было раскрываць, бо хто яго ведае, чым усё скончыцца. Тым часам Пятро разумеў і Барыса; сын далучыўся да руху, практычна да нейкіх там зварушлівых дзеячаў, што ўзначалілі самачынны рух беларусаў за свае нацыянальныя інтарэсы ў вайне, і ў тым,
281
бадай, не было нічога дрэннага. Кожнаму свая кашуля бліжэй да цела, дый пра Бацькаўшчыну дбаць — вышэй няма гонару. Але ж акалічнасці прымушалі сям’ю Пісарчука трывожыцца, асабліва яго, гаспадара Пятра, паколькі жыццёвы вопыт і розум рабілі яго мудрэйшым.
Зыходнай пазіцыяй, найзначным момантам у разважаннях і планах Барыса было тое, што Гітлер канчаткова парушыць савецкую імперыю і вынішчыць камуністаў як шкоднікаў і як ахвяр, так, ахвяр, наплоджаных чыннасцю МардухеяМаркса на пагібель усяму чалавецтву. Вядома, адплату за прычыненае народам зло ў пэўнай меры можна разглядаць як рэч аб’ектыўную, і таму справядлівасць глядзі што возьме верх у вайне. Але ж Барыс або ягоныя прыяцелі, беручыся за адраджэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, разлічваюць на ласку Гітлера — на дазвол для іх самім гаспадарыць, на ягонае апекаванне. А гэта ўжо, як Бог ці д’ябал Гітлеру на душу паложаць!.. I выходзіць, што няма пэўнасці ані ў чым. Адно пэўным уяўлялася: жаданне найбольш адукаванай і нацыянальна свядомай часткі беларусаў выклікаць да жыцця нацыянальныя пачуцці народа, знайсці сваю Бацькаўшчыну на Беларусі, надаць ёй жыццё як дзяржаве.
Дзівіла, праўда, і моцна дзівіла тое, што тутэйшы люд не ў першы раз шукае гэтакай падтрымкі ў чужынцаў, у ворагаў сваіх, з захаду шукае, а не ў свайго расейскага брата, які, ліха матары, штораз таксама ператвараецца ў ворага і лютуе, як звер. Цяпер, кажуць, ён яшчэ больш блізкім стаў, як што заапекаваў адзіную еднасць людзей без прынцыпаў, без памяці пра свой род, без прыватнай уласнасці, надаўшы сабе і ўсім народам тэрытарыяльны назоў — савецкіх... Савецкія людзі — лепшыя людзі, як і арыйцы. Калі гітлераўцы пацерпяць няўдачу — савецкія вернуцца сюды. Гэта нельга не ўлічваць.
Барыс павінен памятаць, што ў яго ёсць сям’я... Трывожыўся Пятро гэтак, трывожыўся, а затым — годзе пане, падумаеш: страх, непакой для яго былі ўжо звычным, паўсядзённым станам душы, дый тое на думку ўскінулася, што, калі вернецца былое, савецкае, энкавэдысты ўсё адно не ўпусцяць свайго — адновяць чаргу на Сібір, і ён са сваім родамплеменем акажацца там у ліку першых. Таму лепей не браць блізка да сэрца прастадушны, безаглядны ўчынак Барыса; балазе ў тых беларускіх дзеячаў, якія сталі паплечнікамі ці паслядоўнікамі Скірмунта, таксама ёсць
282
сем’і, апроч таго ў кожнага — свая галава, якой у ліхі час пагражае куля — справа ці злева. I, калі ўсёткі яны ідуць на свядомую рызыку, то варта зразумець, што ў іх на душы, які адчай і якая трывога за Бацькаўшчыну.
Такі прыкладна роздум быў у Пятра перад той вячэрай, якую яны з Аксінняй ладзілі на сваёй палове і на якую запрасілі Барыса. Было гэта незадоўга да свята Пакровы — акурат на наступны дзень як Барыс вярнуўся з паездкі ў Баранавічы.
Пятру карцела ў спакойнай сямейнай бяседзе паслухаць, што Барыс чуў і што бачыў у суседняй баранавіцкай акрузе; дый блізіўся час ягонага ад’езду ў Нямеччыну, што таксама вымагала грунтоўнай сямейнай размовы, найзначных слоў.
Гутарка пачалася павольна і, няйначай, з уступу. Барыс паведаміў пра сваю сустрэчу ў Моталі з былымі прыяцелямі Янкам і Рыгорам Саевічамі, братамі, якія выбудавалі паравы млын і паказвалі яго Барысу. Рахуба з тым млынам пачыналася яшчэ да нападу немцаў на Польшчу. Тады Барыс гаспадарыў дома, а ягоны бацька Пятро пазычыў рупліўцам Саевічам грошы, якіх ім бракавала.
У братоў Саевічаў былі ўсе падставы да гонару — вялікі паравы млын працаваў на славу. Нейкую бядачую рэшту гонару, праўда, меў і гаспадар Пісарчук, як што ягоны грашовы ўклад у ажыццяўленне тае задумы склаў акурат траціну. Толькі ж ваеннае ліхалецце, як і савецкая навала ў прамежку між войнамі, абясцэнілі мясцовае прадпрымальніцтва.
— Адным словам, — зазначыў Барыс, прычым, скрушлівая і нат азадачаная ўсмешка блукала на ягоным валявым чыстым твары: — Плакалі татавы грошы!.. Саевічы вельмі шкадуюць, што ліхалецце пабурыла ўсе іхнія планы. Яны вінны табе. Вінны... Але ж цяпер іхні млын працуе на немцаў.
— Так... Я ўсё вем, — сумна і ціха прамовіў Пятро ды раптам таксама ўсміхнуўся: — Прыгадваю, як сустрэў аднаго з іх, а ён мне і скардзіцца: «Савецкая ўлада настолькі ціснула і так ціснула, бы жорны хто ўспёр на грудзі. Хацелася дабрацца да радыё ды крыкнуць на ўвесь свет: «Ратуйце!» Гм... А колькі мільёнаў людзей там, у камуністычных абшарах, на Украіне ды Расеі, марылі пра тое, каб крыкнуць, каб падаць свету голас адчаю: «Ратуйце!» Ды няможна было. I яны паміралі. Цяпер нібыта Бог кару
283
паслаў і ўвесь свет рушыцца, не тое што гаспадарчыя планы Саевічаў. Так што ў гэтых умовах я ім дарую віну. Мы паняволеныя. Мы людзі забраныя... He ўсё ў нашай уладзе, чуеце? Помню, вершы, я іх чытаў. Там былі словы «забраны край»... У нас няма долі. А няма — не пазычыш, як я пазычыў тыя грошы Саевічам. Баюся, немец нам долі таксама не выбудуе. — I праз хвіліну: — Барыс, а што думаюць, як жывуць нашы людзі ў Баранавічах? Цікава...
Толькі тут іх размову перабіла Аксіння:
— Айяй, мужыкі, ды што гэта вы не з таго канца вячэру зачалі? Стол — як стол, яда — як яда і парай сыходзіць, а вы — няма ладу пра што!
— Прабач, Ксення... Усялякая пагудка к хлебу добра, але ж хлеб і соль — яшчэ лепей. Проша, пане!..
Сям’я ажывілася.
— Якая рада, дык рада, а есці нада.
Барыс весела падміргнуў дачцэ:
— А нам і не трэба многа, абы ўволю. Праўда, Мар’я?
— А ўжо ж... — яна засаромелася.
— Сілкуйцеся, што Бог даў ды ў працы здабыта.
— Дай Божа, каб усё было гожа, а што ніц нягожа — не давядзі Божа! — апошнія словы прамовіла Маніна маці, і яны прагучалі як здравіца і заклінанне адначасова; таму ўсе дружна ўзнялі чаркі, якія зазвычай сімвалізавалі паўнату жыцця і дастатак у доме. У чарках жанчын была настойка з чарніц, насабіраных Ганнай і Маняй улетку ў лясных абладах.
— 3 працы жыве чалавек. На працы трымаецца ўсё чалавецтва, — доўжыў тэму размовы Барыс. — Таму і біблейская мудрасць засведчыла: «Хто мае, таму яшчэ дадзена будзе і прымножыцца, а хто не мае, у таго забрана будзе і тое, што ёсць». Ці ж не так? Ці не пераблытаў я як былы камуніст чагонебудзь, тата, а?
— He, сынку. Так і ёсць, — казаў гаспадар Пятро ў водсвеце ўласнай усмешкі. — Іменна таму, на мой сялянскі розум, памыляецца той, хто лічыць, што хрысціянства і камунізм адлюстроўваюцца адно ў адным як блізняты. Камунізм перш, чым багацці прымножыць, адбярэ і падзеліць. I замардуе тых, хто ўмеў прымнажаць. Ад старога свету ідзе рабуючы, інквізітарскі лад. Ён і дакляруе роўнасць люду, які ніц не мае і не хоча мець, бо як мець, уважаючы на энкавэдыстаў. Я сказаў бы, што камунізм
284
— гэта буйны рабаўладальнік