Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
Ну так... Немцы зубы абламалі аб Маскву!
— Жартуеш, Антошка?
— Якія тут жарты!
— А то ж плявузгалі, што яны ўжо ў Маскве. He?.. A ты пра гэта адкуль ведаеш?
— Сарока з Савінфармбюро прынесла. А там маніць не будуць.
Ніхто больш не стаў дапытвацца ў Паўла, хто яму перадаў такую сенсацыйную вестку — не было тае патрэбы, як што ўсе ведалі, што, хоць ён фармальна і не быў у камсамоле, але вадзіў дружбу з камсамольцамі, а тыя мелі доступ да прыхаванага недзе радыёпрыёмніка.
294
— Я нават не вем, плакаць або радавацца, — на твары ў Паўлюка зайграла бянтэжлівааблудная ўсмешка. — Надта ж умелі крамлёўскія нехрысці бэсціць людзей і людзяныя радасці мяшаць з магільным пяском. Няхай цяпер парадуюцца за Маскву закутыя ў кайданы Салаўкі, Калыма ды Сібір!
— Народ перад дзяржаўнай аблудай бяссільны, і было шмат ахвяр, — слушна зазначыў Антошка. — А нацысты, братка, нясуць вынішчэнне не толькі палітычнай сістэме, але і народу.
— Скуль табе, Павел, ведаць, што яны нясуць? — не пагадзіўся са шваграм Паўлюк. — Растлумач лепей, што і якое чуў пра падзеі.
Павел Антошка давёў яшчэ раз пра жорсткія баі пад Масквой на шырокім фронце ў некалькі соцень кіламетраў і пераходзе Чырвонай Арміі ў контрнаступленне. Асада Масквы, можна сказаць, знята.
Гаспадар Пятро пановаму ўзяў у рукі сякач, але доўжыць працу не стаў і, калі сваяк скончыў дакладваць пра весці Савінфармбюро, зазначыў са скрухай у голасе:
— Зноў там, у сечы вялікай, палеглі сотні тысяч байцоў, удзельнікаў свяшчэннай, айчыннай, народнай вайны. Га? — ён паглядзеў на Маню. — На белым снезе баль сатана правіць. Чырвоная кроў бурліць, параненыя корчацца ў муках, замярзаюць. Жахліва! Але Бог, напэўна, жыве ў свядомасці рускіх.
— Вой! — усклікнула Зося: — Гэта ж там усё ў грымотах змяшалася! Каб тута такое — уявіць няможна! А там... вочы не бачаць, то і душа не баліць!
— Табе не баліць, — зазначыў Павел сястры, — мала што... А туды, на ўсход, усцяж Расеі — крывавае зацьменне.
— I за што людзі б’юцца, за што пакутуе, гібее і гіне народ? Цьфу! — Пятро зноў пачаў секчы бульбу.
Маня шырокімі вачыма назірала за ўсёй гэтай сцэнай; яна не магла нікому нічога сказаць, але ж адчула на сэрцайку хваляванне, якое ёй, мусібыць, перадалося ад дарослых, ад дзеда, і сведчыла пра веліч і важнасць, пра нікчэмнасць і ганьбу тых чарговых падзей у сечы, як дзед казаў, што віравала чалавечай крывёй за тысячу вёрст адсюль.
Баба Аксіння забрала ў яе з рух вядзерца з малаком, каб працадзіць і пераліць у гліняныя збанкі.
Удзячная Маня жыва зняла з сябе кажушок, дастала ногі з валёнак, сунула іх у пантофлі ды кульмігам на сваю
295
палавіну, да маці, якая, бавячыся з Волькай, гатавала на сваёй малой кухні сняданак.
— Мамамам! Там дзядзька Павел... Ды ён такую вестку прынёс! — I яна пачала пераказваць, што чула.
Ганна выйшла, каб прывітацца з братам, і неўзабаве вярнулася да Мані.
— А я не люблю пра вайну слухаць, — сказала яна. — Няхай на яе ліха! Мне здаецца, на зямлі пануюць не людзі, а нелюдзі. Сярод іх Бога няма, а вышэй там — не ведаю.
Маня ўпершыню пачула ад маці яе нараканне на людзей і на Бога разам; мусіць, яна мела падставы — у невыносных варунках жыцця выпакутавала тое асабістае права, каб сказаць гэткія, поўныя горычы словы.
Маня бачыла, які сум стаяў у яе вачах, калі яна зноў выпраўляла Барыса, свайго мужа, у дарогу. Мусіць, маці лічыла сябе і сваю сям’ю абыдзенымі дабраслаўным чалавечым лёсам.
Тым не менш, жыццё бытта падказвала ёй і ўвогуле чалавечай асобе добрае выйсце: радавацца таму, што ёсць, прымаць светлы дзень за вялікі дарунак Гасподні ды прымнажаць шчырай працай набыткі ў сваёй сядзібе і сваёй прыгорклай душы.
Менавіта гэты немудрагелісты прынцып, а на ім, відавочна, фарміравалася жыццястойкасць, і засвоіла Маня, беручы таксама прыклад з маці і дзеда і кожнага ў іхняй вялікай радзіне, што месцілася пад дахам у Пятра Пісарчука.
Адданым і настарчывым у працы быў дзядзька Паўлюк. Ён, безумоўна, жыў працай і ўцехай сямейнай, як маладзён, ды меў жывы нораў, надзелены гумарыстычнымі паскамі, які выяўляўся ва ўніклівавясёлым прыжмуры вачэй і адметных ямачках пры самых кончыках губ, правільных, крыху насмешлівых і датклівых. Такі разняволенапрыязны характар дазваляў яму ўсё, за што чалавеча ні браўся, рабіць лёгка, бытта без высілкаў, без натугі.
У працы сялянскай яму не ўступала і ягоная жонка Зося, яна асабліва любіла палявыя работы: жаць збажыну, браць лён, капаць бульбу, варочаць сена на сенажаці, як і збіраць грыбы, ягады ў лесе. Там быў водар і воля душы. Там, працуючы, яна адначасова і адпачывала, набіралася новай энергіі, і яе маладое цела не ведала стомы. А дома ж, на гаспадарцы, у сядзібе, нудзілася, хоць рабіла ўсё таксама. Але, калі адкрывалася магчымасць пайсці або па
296
ехаць у поле і стаяла пытанне: каму ехаць, ёй або яе сястры Ганне, — Зося не лічыла за ганьбу паспрачацца і нават пасварыцца за працу ў полі. Наогул ёй здавалася, што Ганна як жонка старэйшага сына карыстаецца ў Пісарчукоў большай пашанай і ўвагай, чым яна, і гэта выклікала ў яе душы неспакой, пратэст, рэўнасць, што поўніла яе і што можна было параўнаць з узрыўным рэчывам, якое да пары да часу чакае моманту, штуршка, каб выбухнуць.
Зосі, на думку Мані, каб быць прылежнай маладзіцай, не ставала Ганнінай лагоды і вытрымкі, сціпласці і, магчыма, сумлення, якое мела яе маці Ганна.
У сясцёр Зосі і Ганны, дарэчы, было шмат знешняга падабенства між сабой, як і ў Мані — з імі. Ва ўсіх — адкрыты і гладкі лоб і цёмныя, акуратна прычасаныя на левы прабор валасы. Пад ілбом дужкі броваў уразлёт і зыркія вочы. Насы таксма ж без усялякіх адхіленняў, заган, суразмерныя, правільныя, хоць выстаўляй напаказ. A вось падбародак у Зосі ўжо свой, ён шырэйшы ад астатніх, і адсюль — больш поўны і мяккі авал яе твару. Але ж самае адметнае тут, бадай, Зосін рот, менавіта рот прыдаваў маладзіцы свае непаўторныя рысы, як, зрэшты, і прывабнасць. Дык от рот меў быць шырокім, прыгожым і ўжо, калі ёй рабілася весела і яна шырока ўсміхалася, рагатала, рот зіхцеў белымбела.
Зося — асоба адкрытая і мала таго, што ўмела заўзята працавацЬ, яна, бадай, той жа імпэт свой праяўляла і на зборнях, на пагулянках, дзе ёй нічога не абыходзіла заспяваць, кінуцца ў скокі, закружыцца самой, закружыць іншых. А суседкі любілі Зосю яшчэ і за тое, што яна шчодра частавала іх мёдам.
Дзядзька Паўлюк, дарма што меў сілу, энергію таксама не абы якую, не скрозь паспяваў за жонкай, дый часам не было як, бо, выпраўляючыся да сябровак, яна пакідала пад яго бацькоўскае апекаванне малых дзяцей.
Жонка мела поспех у мотальскім атачэнні, у хеўры, якой не цуралася таксама і іх бойкая суседка Германка. Пры ўсім тым Зося, несумненна, рабіла ўражанне на мужчын, і Паўлюк міжволі заўважаў на сваёй жонцы чужыя клейкія позіркі. Гэта пачынала яго непакоіць і вяло да ўзаемных папрокаў і сварак у сям’і, якія папераменна то затухалі, то узнаўляліся.
Такім чынам, нягледзечы на вайну дзяржаў, жыццё ў доме Пятра Пісарчука ішло сваім ходам, часам ломкім,
297
няўстойлівым, але трымаласятакі ў сваіх берагах. Як і ў іншых местачковых сядзібах, тут пераадольвалі зімовую сцюжу, завеі, страх ад з’яўлення нязваных гасцей з таго ці іншага боку. Жыццё ішло звычайнай працоўнай ступой, не цураючыся сваіх пракаветных традыцый ды звычаяў. Знешне ўсё, здаецца, захоўвалася. Адно парушала чынны лад і псіхічны спакой — арышты, расстрэлы... Раней — яўрэяў. Цяпер — камуністаў ды ўсіх, хто з імі, праўда, і да гэтага большасць жыхароў прывыкала.
Маня Раманавічанка ў тую снежную зіму ўжо бытта ўвайшла ў становішча дарослай у сваёй сям’і, хаця ёй не было нават поўных дванаццаці. Такому яе самаўсведамленню нямала спрыяла тая акалічнасць, што ў Моталі закрылі школу і яна перастала быць вучаніцай. Праўда, школу перш, чым закрыць, урачыста адкрылі (пры ўдзеле каменданта паліцыі). Ненадоўга — паколькі на заняткі прыйшла жменька з яе класа ўсяго пяць кіндэраў, як яны, жартуючы, самі сябе называлі. Пяць, прычым, разам з Маняй была і яе сяброўка Марыя Васілевічанка. Ім, выдатніцам, карцела вучыцца далей, каб не зачахла і давала расточкі дзівоснае семечка ведаў. Ім здавалася, што ў шкаленні дзеля поспеху справы можна нават прынаравіцца і да ўкраінскай мовы, балазе іх паляшуцкая гаворка мае шмат агульнага з ёй. Але ж урокі паказалі, што перавучвацца цяжка, асабліва па матэматыцы, дзе былі свае адмысловыя найменні, назовы... Напэўна, зза мовы і не пайшлі многія вучні ў школу. А яшчэ больш верагодна — зза прынцыпа, зза непрыймання чужых варункаў жыцця, чаго дамагалася былая дырэктар школы Вольга Міронава і што даводзілі падпольшчыкі жыхарам мястэчка. Дзеці, і не столькі дзеці, колькі іх бацькі, баяліся тае ласкі ад новых гаспадароў, непрадказальных і жорсткіх, якія за аднаго забітага немца дэкляравалі расстрэльваць да ста мірных жыхароў. Яны баяліся, што немцы наладжваюць шкаленне дзяцей, каб забраць іх потым у Германію.
Толькі ж тыдзень і пахадзіла Маня ў школу да яе закрыцця. А далей пачала лагодзіць сваё жыццё дома, дапамагала больш, чым раней, маці рупіцца ў сядзібе, а часам і дзеду — віць вяроўкі, як той казаў.
3 гэтага часу яна ўсё больш асэнсоўвала сямейнае жыццё, дакранаючыся сэрцам і розумам да тых ці іншых праяў у характары блізкіх ёй людзей, дзеда і бабы, маці, Паўлюка і Зосі. У летуценнях малявалася ёй і сваё асабістае
298
шчасце, а дакладней, каханне, калі яна вылюднее, калі выспее ў нявесту. I ў хвіліну такіх патаемных подумак, згадак ці мрояў побач з ёй як бачыш паўставаў гімназіст Янка Кульбеда. Ён стане, бадай, не проста знаёмым, а адданым ёй сябрам, паклоннікам і абаронцам у жыцці. У іх будзе свой дом або хоць бы шалаш на выпадак слоты, і там заўсёды будзе стаяць гаркаваты пах вербалозу і лісця бярэзіны, як у зарасніках блізу дзедавай пасекі. I яны будуць услухоўвацца ў прыглушанае і мяккае гудзенне пчол у вуллях і над вуллямі, у паветры, настоеным на цвіценні кветак. Ужо не дзед, а Янка ачоліць пасеку і, заглядваючы ў той ці іншы вулей, будзе прасіць Маню, каб яна падкінула парахні ў дымар.
Уласна, Маня, калі на тое, і не пажадала б сабе лепшых адносін з Янкам, чым склаліся яны ў яе дзеда Пятра з бабай Аксінняй замалада. Яна намагалася ўявіць, якімі ж былі, як выглядалі дзед і бала ў яе ўзросце і потым, калі ўзялі шлюб, але ўяўленне не падавала выразнымі іх абліччы. Абодвум тады было па семнаццаць год. А бацькі іх жылі небагата, хоць і мелі надзелы зямлі. Таму яны самі, Пятро і Аксіння, песцілі сваё шчасце і ўзбіваліся на сваю гаспадарку.
Прыгадваючы Янку, Маня адчувала нейкі свежы і дзівосны подых ля сэрца ці ў самім ім — не ведала. Яна чакала хлопца, як чакаюць узыходу сонейка, каб паглядзець на яго і адчуць целам, скурай сваёй дотык такіх даўгіх ружовых і на пачатку ледзьледзь цеплаватых промняў.
Аднак, можа таму, што Янка не быў сонцам, Маня яго рэдка бачыла...
Ён прыйшоў пад Новы год, калі дзед умацоўваў прывезеную з лесу елку. Прыяючы гэтаму дому, Янка памог Мані развешваць на зялёныя галінкі цацкі, якія дзед дастаў са сховаў. Прыйшлі Маніны школьныя сяброўкі: Марыя, Таня і Тэкля... Марыя Васілевічанка цяпер часта бывала ў іх, як што разам з Ман