• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
     фэст наладзілі ў ростань. А прычыны ж тае?.. Адпраўляюцца ў нямецкае, у нацысцкае, у фашыстоўскае рабства! Ці не так?
    Ад выпрацаванай і выкінутай з сэрца энергіі, ад уласнага шчырага пратэсту яна пачырванела:
    — Кашмар!..
    — Была б мая воля...
    Данік быў прысеў у крэсла, ды тут жа ўстаў і, трымаючы па звычцы рукі ў кішэнях тоўстай ватоўкі (на вуліцы ж ужо спрабавала свае сілы зіма), — захадзіў па пакоі. Міронава заўважыла ў яго цёмных, бадай, драпежных вачах металічны бляск. Лёгкім рухам рукі яна выправіла дачку ў другі пакой.
    — А што б ты зрабіў?
    Ён спыніўся. Вольга стаяла перад ім; яны глядзелі адзін аднаму ў вочы.
    — Толькі была б мая воля — я адправіў бы іх усіх не ў Германію, а на той свет! Туды, маць іх, туды!..
    — Як?!
    — Разам з немцамі і з паліцаямі разам!
    — Данік... — вочы ў Міронавай пацямнелі. — Як можна так?.. Хіба там не нашы людзі? Мяне, калі шчыра, шакіравала музыка... А яны ж няшчасныя! Слязьмі абліваліся. Асабліва дзяўчаты, нявольніцы. He паспелі знайсці сваю долю... I што яны маглі зрабіць, калі іх запісалі на вываз?
    — Чаму ж? Вунь Гаўрыла Кузюр не пайшоў туды. A яму ж яшчэ ў верасні наканавалі шлях у Нямеччыну, дзеля гэтага яму тады і жыццё даравалі... Есць нямала прыкладаў, калі...
    275
    — А што Кузюр?
    — Ён хаваецца...
    — Пакуль не знойдуць ды не расстраляюць! Як Парфееўца... Дый ці ўсе могуць надзейна і надоўга схавацца? Быў бы партызанскі атрад... Быў бы... Гучыць як бумбум! Сумна, аднак... Немцы ж да Масквы рвуцца.
    Незнарок яна наступіла таварышу Плюнгеру на балючы мазоль, і ён затупаў каля парога. Непрыемным быў напамін і пра Парфееўца Івана, актывістападпольшчыка з вёскі Калілы, якога хтось выдаў. Калі немцы вялі яго на расстрэл за Моталь, ён уцёк ад іх, ды ў самім селішчы ўцекача заўважыў са свайго двара паліцай Цэган. Ён выскачыў наперарэз таму і ўдарыў яго прыкладам, што і вырашыла лёс байца супраціўлення.
    Данік узяўся за ручку дзвярэй.
    — Як? Ты ўжо ідзеш?..
    — Так... Сёння прызначана сустрэча акурат з тым жа Кузюрам. Ён і яшчэ колькі чалавек выпраўляюцца ноччу ў Пінск. Там праз нашых людзей уладкуюцца на працу, a ў гушчы народа спакайней, дый шукаць іх там ніхто не будзе... Кузюр перадасць нам зброю, якую назбіраў: 12 вінтовак, патроны да іх, а яшчэ гранаты... Вось дзе сапраўды ваяркамсамолец!
    — Такое прыемна чуць! Няхай у Пінску яму добра будзе! — Міронава прыклала сваю мяккую цёплую далонь да шурпатай шчакі Плюнгера, пагладзіла: — А ў мяне, Данік, амаль не засталося сваіх. Нават з ліку настаўнікаў... Некаторыя баяцца спаткання са мной... Я ж усіх абышла, я старалася не дапусціць адкрыцця школы... Чаму — немавед дзяцей станем вучыць пры немцах... Якая запануе ідэалогія?.. Некаторыя настаўнікі даказвалі, што матэматыка, біялогія, пісьменства, да прыкладу, не маюць ідэалагічнай апраткі... А ў цэлым што? Жалю варта, але мне не ўдалося сарваць гэту задуму са школай — ужо з Янова прыслалі дырэктара, нейкага Няўстроева, і яшчэ некалькі настаўнікаў. Наша Дамініка Міховіч пойдзе выкладаць...
    Падпольны таварыш Плюнгер уздыхнуў, не маючы пэўных думак наконт школы, а словы пра самоту і сум Вольгі, здаецца, прыняў на ўвагу.
    — He буду затрымліваць, — сказала яна тым жа ціхім грудным голасам. — Адно, Данік, прашу: абмяркуйце з усімі падпольшчыкамі меры далейшага супраціву адпраў
    276
    цы людзей у Германію. Сямейных пакуль туды не бяруць. Абставіны прымушаюць жаніцца...
    — Добра, Вольга Георгіеўна, мы абмяркуем.
    Усміхнуўшыся на развітанне, яна прыхінулася да ягонай прапахлай ветрам ватоўкі, яны абняліся. Вольга не сказала, што з блізкіх людзей — ён, ён у яе адзіны. Яны тады яшчэ не ведалі, што ім наканавана хуткае расстанне. Кожнаму лёс кроіць сваю пуцявіну. Арміям — таксама.
    Каляндарны год заканчваўся разгромам нямецкіх войск пад Масквой; крылатая і порсткая вестка тая абляцела ўвесь свет ды легла ружовай вуалькай на Моталь.
    Навіна акрыляла. Вядома, тых, хто на яе спадзяваўся. Праўда, вораг пакуль што не кінуўся ў паніку, і пад час праваслаўных калядаў, ладзячы бясконцыя вечарыны ў «Воўчым логаве», галоўны воўк Германіі выдаваў (пад запіс) свае «гістарычныя» маналогі:
    — Якое шчасце для ўрада, — казаў ён, — што людзі зусім не думаюць. Думаць ім даводзіцца адно ў момант аддачы загадаў і пад час іх выканання. Калі б гэта было не так, чалавечае грамадства доўга не праіснавала б.
    — He зіма сама па сабе, — даводзіў ён, — стварае нам цяжкасці, а тое, што ў нас ёсць салдаты, але мы не можам забяспечыць іх перадыслакацыю, ёсць боепрыпасы і ўзбраенне, але мы не можам даставіць іх на пазіцыі. Гора чыгуначнікам, калі да наступнага разу яны не наладзяць сваю работу!
    У Моталі стаяла, ляжала і нейк неўпрыкмет рухалася, патрэскваючы марозамі тая ж зіма, снежная, лютая, няйначай, пераняўшая гэту лютасць ад ворага.
    У Моталі, у сваім воўчым логаве, што месцілася блізу царквы і звалася камендатурай, справы ішлі куды лепей, чым у чыгуначнікаў, якія спрычыніліся да няўдачы фюрэра на Усходнім фронце.
    Тут, у мотальскім акупацыйным хаўрусе, замест ліберала Мухалы галоўным ваўкалакам неўзабаве прызначылі спанатранага шэльму Пятрэнку; ён прыбіўся сюды ажно з Запарожжа... Чаго нячыстая сіла яго прынесла? I да таго ж, ваўкарэзіна, лоўка вынюхваў усё, якое ляжала не ўздоўж, а ўпоперак акупацыйнай палітыкі. Нямецкія ўлады былі ў захапленні. Па гэтых якасцях яго ацанілі і ўмомант павысілі, забраўшы ў Яноў. Тады ў мотальскую камендатуру прыслалі Бэнду. Адкуль і хто ён, гэты стаўленік? Мусіць, таксама чалавек, ветрам падшыты, — не гэтак важна. Куды як важней тое, што ён, як і Пятрэнка,
    277
    аказаўся чыстым ваўкадавам, і пры ім неўзабаве ініцыятыва ў проціборстве местачковых палітычных сіл перайшла да стражаў акупацыйнага рэжыму.
    Шэльма Бэнда аднойчы вярнуўся да старых спісаў і загадаў паклікаць да яго камсамольцаў. Ух! А куды дзенешся? Прыйшло ў камендатуру роўным лікам сорак і, можа, яшчэ адзін. Тады Бэнда загадаў ім прынесці і здаць камсамольскія білеты. Некатарыя паслухаліся, прынеслі, здалі. Бэнда залічыў гэтых камсамольцаў у склад пасіўных і чэсных, а тых, хто не здаў, — у актыўныя. Апошніх ён прымушаў падмятаць двор у камендатуры, чысціць прыбіральню. Усе мусілі прыходзіць — раніцай ці ўвечары — адзначацца.
    3 пасіўнымі Бэнда працаваў асабіста, як адмысловы псіхолаг і схіляў іх да супрацоўніцтва. Першнаперш камендант разлічваў на гаваркога і ў нечым аблуднага, як вызначыў яго па юрлівым складзе думак і рухаў, Іллю Дубовіча. Разлічваў таксама і на Івана Калільца... 3 апошнім Бэнда, як высветлілася неўзабаве, быў у адным лагеры для ваеннапалонных, утвораным немцамі ў Мінску Мазавецкім, блізу Варшавы, у 1939 годзе. Сябры па няшчасці «сышліся»... У выніку Іван Калілец, працуючы на падпольшчыкаў, атрымаў у якасці падарунка ад Бэнды аўсвайс. Мусіць, Іван абяцаў яму сёетое дакладваць, маючы свой разлік.
    А ўвогуле задума Бэнды раскалоць і знішчыць тое, што магло супраціўляцца рэжыму, не ўдалася. Дый то казаць, супраціву шырокага, дружнага пакуль не было. Асобныя спробы самавыяўлення падпольшчыкаў часам цярпелі няўдачы, як, напрыклад, аперацыя па вызваленні арыштантаў з мотальскай вязніцы.
    Лічачы, што гэта будзе баявая і дужа карысная справа, Данік Плюнгер з сябрамі Сідарам Мінюком і Іллюком Дубовічам у лютым, калі набліжалася масленіца, напаілі гарэлкай вартаўніка, затым узялі ў яго ключы і адчынілі турэмныя дзверы.
    Яны вызвалілі шэсць чалавек, пасаджаных за розныя парушэнні патрабаванняў нямецкіх улад, але ж толькі адзін з іх — Сямён Мацукевіч — сказаўшы сваім вызваліцелям дзякуй, знік у сіняй начной прасторы. Астатнія пяць дачакаліся раніцы і пайшлі да каменданта Бэнды пакорліва прасіць прабачэння за тое, што ім далі волю.
    Дзіва! I хоць вялікіх дзей ад падполля, якое лічыла сябе камуністычным, пакуль не было, дух Плюнгера чуўся
    278
    не за адну вярсту; ён як быццам раствараўся ў паветры і быў няўлоўным, чым і нерваваў Бэнду. Ягоны д’ябальскі дух, пэўна, узмацняўся тым, што за спіной у яго стаяла Міронава.
    Бэнда у сваю чаргу меў гонар і лічыў, што дамогся належнага ладу ў мотальскай гміне. Ен меркаваў, што люд яго паважае, таму ў красавіку звярнуўся да моладзі з пісьмовым зваротам добраахвотна запісвацца для адпраўкі на працу ў Германію.
    Аднак яго ўразіў і прывёў у шаленства вынік, бо заяўкі на згоду паехаць падалі туды ўсяго дватры чалавекі.
    I пачаў ён шукаць, дзе сабака зарыта. Воўчы нюх не падмануў каменданта паліцыі і ўжо з 30 мая па 2 чэрвеня, абапіраючыся на немцаў, Бэнда арыштаваў 37 чалавек, з іх 14 — у Моталі, астатніх — па вёсках. Усе былі адпраўлены ў Пінскую турму і асуджаны там да 6 месяцаў пазбаўлення волі. Прыкладна праз месяц для ўсіх адмянілі жорсткі рэжым і перавялі ў працоўны лагер, дзе верхаводзіў пан Сікорскі, паляк, які ўвёў у практыку чынны здзек з маталянаў. Ён прымушаў іх да самай бруднай і непасільнай працы, біў, выклікаючы на процідзеянне, каб потым прымяніць зброю. Толькі неўзабаве па ініцыятыве мотальскіх падпольшчыкаў Іван Калілец прывёз яму дадому 5 літраў спірту і паўтушы асвежаванага ў лесе дзіка. «Ад лясных братоў з Моталя» — красамоўна сведчыла цыдулька, якой суправаджаўся груз.
    Хабар і намёк, пэўна, паймелі сваё ўздзеянне. Праз некалькі сутак усе маталяне былі на волі.
    Тут нечы данос, і, цяжка сказаць, ці не спрычынілася да яго Малішэўская, вывеў ваўкалака Бэнду на Вольгу Міронаву. Яе арыштавалі; амаль у адзін час арыштавалі і маці Даніка — Наталлю і яго сястру Ганну. Апошніх узялі ў заложнікі.
    Вядома, найвышэйшай марай стражаў парадку як Бэнды, так і Пятрэнкі было арыштаваць самога Багдана Плюнгера або хоць бы сустрэцца з ім. Данік ведаў пра гэта і неўзабаве дапамог паліцэйскім, уласна — Пятрэнку.
    Калі той прыехаў у Моталь з Янова, яго запрасіў у сваю хату брат бурмістра Міхаіла Ксёнды — Сямён. Пасядзеўшы крыху ў застоллі, яны ўсталі і Сямён прапанаваў шаноўнаму госцю паглядзець на яго гаспадарку. Пятрэнка быў у добрым настроі і пагадзіўся. Яны падышлі да хлява, Сямён расчыніў вароты, і перад імі ў мяккім і пругкім
    279
    дзённым святле раптам паўсталі дзве постаці: высакаваты танклявы юнак з вузкім падбародкам ды пранізлівым і адначасова цяжкім позіркам, які пазбаўляў магчымасці рухацца, а з ім — круглавідая, гожая, бы прыспеўшая суніца, паненка сярэдняга росту. Ён стаяў ля адной прыв