Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
, свой ці чужы, Пятро насцярожана і, тым не менш, з цікаўнасцю ўспрыняў словы сына пра новага шэльму — фюрэра.
Ужо заходзілі ў царкву, калі апавядальнік Барыс нечакана прамовіў:
— Ёсць і ў нашых людзей пэўныя спадзяванні на Гітлера.
Але ж ніхто: ні бацька, ні брат Барыса Паўлюк, ні Барысава жонка Ганна, ні Маня — дачка, якая краем вуха злавіла гэтыя словы, не ўцямілі толкам, што яны азначаюць. Адно стары Пісарчук кінуў доўгі дапытлівы позірк на сына.
Пачыналася служба. Айцец Георгій, прачытаўшы Евангелле, распачаў тую казань, з якой неаднойчы ў апошнія гады выступаў перад прыхаджанамі: аб вялікіх выпрабаваннях, насланых на народ і на кожнага раба божага, хто пахіснуўся ў веры і адступіўся ад хрысціянскіх запаведзей. Зайздрасць і рабаванне, паклёп і здрада, — казаў ён, — здрада сям’і і роду свайму, як жа і добрым чалавечым адносінам, ды сквапнасць, ліхвярства заўжды былі і ёсць найцяжэйшымі чалавечымі грахамі. Юда Іскарыёт выдаў Ісуса Хрыста за трыццаць срэбранікаў, і ягоны грэх лёг цяжарам на ўсё чалавецтва. Ды хрысціянскі свет не зрабіў з гэтага гістарычнага факта належныя высновы. Ці не таму чалавечая супольнасць патанае ў варажнечы і зле?.. Паводле святога Якава, такое пытанне: «Ці мудры і разумны хто з Вас? Давядзі гэта на справе добрымі паводзінамі і мудрым замірэннем».
— Вайна, — казаў далей святар Георгій, — прынесла людзям неймаверныя выпрабаванні, і, паддаючыся спакусе д’ябла, многія грамадзяне карыстаюцца старым, можна сказаць, дагістарычным законам Майсея аб справядлівасці: «Вока — за вока, зуб — за зуб!» Між тым, помста, адплата сама па сабе не дае веруючаму ніякай спатолі. Асабліва ў сваяцкіх і ўнутрыэтнічных узаемаадносінах, у суседскіх, у грамадзянскіх або, як то было, класавых бітвах... Грамадзянская вайна вядзе да вялікіх пакут і страт народа, яна не нясе з сабою справядлівасці, якую
256
трэба шукаць толькі ў міры і згодзе. Помста бліжняму выклікае ў душы такую колькасць дэманічнай, або сатанінскай энергіі, што з ёю вам будзе цяжка далей саўладаць. Яна наваліцца на вас, вынішчыць да кроплі ўсю вашу дабрыню і высокароднасць, і тады вы адчуеце ў душы спустошанасць і толькі спустошанасць. Помста, такім чынам, небяспечная як для чалавека, якому вы помсціце, так і для вас, бо пад цяжарам тых ваяўнічых атрутных, едкіх і раз’ядаючых душу пачуццяў вы самі маеце быць раздаўленымі.
— Госпадзі, — неўзабаве ўзвысіў голас ойча Георгій, — даруй нам грахі нашы, бо і мы даруем кожнаму, хто нам вінен, і не ўвядзі нас у спакусу, заслані ад хціўцаў.
Маня спачатку ўважліва слухала пропаведзь, але потым слых яе прытупіўся, і, забыўшы на гэты духоўны ўрок, яна пачала разглядаць святочныя ўборы на жанчынах у царкве. Самі жанчыны былі засяроджаныя. Яе маці, праўда, глядзела не столькі на бацюшку, колькі на свайго чалавека Барыса, які зрэдку штось ціха шаптаў ёй на вуха, і яна тады ўсміхалася.
— Паводле святога Яна, — працягваў святар, — чалавек не можа нічога атрымаць, калі не будзе дадзена яму з неба. А з неба чалавек даўно атрымаў сабе вялікі скарб — душу. To паберажыце яе і зрабіце яе сваім храмам, светлым, высокім, як гэта царква. У імя ўратавання і ўзвышэння кожнага, хто дбае не толькі аб хлебе надзённым, але і аб прышласці. Амін.
Хор заспяваў псалом са словамі: «Я шукаў Госпада...» «Взысках Господа, н услыша мя, п от всех скорбей монх нзбавн мя».
Людзі хрысціліся, некаторыя падпявалі хору або проста варушылі вуснамі. Услухоўваючыся ў спеў і словы, спрабавала ціха прамаўляць іх і Маня Раманавічанка.
Толькі побач з айцом Георгіем вырасла неўзабаве постаць яе бацькі. Барыс штосьці нягучна даводзіў святару, і той у знак згоды затрос барадой:
— Але ж... але ж...
I, ужо звяртаючыся да прыходу, бацюшка мовіў:
— Шаноўныя грамадзяне! Няма ніякіх сумненняў, што вас хвалююць праблемы вайны і міру, падзеі ў свеце наогул. Барыс Рамановіч, наш зямляк, і вы яго ўсе ведаеце; ён вярнуўся з палону. Але гэтакі час пацёршыся ў свеце, ён пачаў больш выразна бачыць тое, што робіцца, і ў яго
9 Зак. 2827
257
ёсць жаданне сказаць вам некалькі слоў. Калі ласка, пры выхадзе з царквы затрымайцеся на грамадзянскае веча.
Барыс вывучаў знаёмыя і ў нечым новыя для яго твары. На іх ляжаў цень пакут, засяроджанасці або ўтрапення. Аж пасля слоў бацюшкі, які прадставіў яго, натоўп ажыў і ў момант скінуў з сябе скамянеласць, здранцвенне; на тварах, асабліва ў вачах, выявілася цікаўнасць да моманту, да ягонай, Барыса, асобы, у якой заўжды местачкоўцы знаходзілі шмат таямнічага, дасціпнага, і нават рызыкоўнадзівацкага. Ён ішоў сваім поступам па жыцці ў няведамае. Таму натуральна, як толькі спадобілася яму паўстаць побач з бацюшкам на паперці і павярнуцца да іх тварам, многія слухачы параскрывалі раты.
— Людзі добрыя, — гэтыя словы, здавалася, Барыс уклаў як не кожнаму ў рот. — За два гады, як я адсутнічаў, на нашай роднай і калісь незалежнай зямлі столькі падзей натварылася, наплялося! Два гады дзень у дзень выцягвалі з некага душу. I цяпер гэта доўжыцца. Тут столькі пакутнікаў... Дзе браты Райкевічы? Я ўжо не гавару пра іншых. Пайшла паласа грамадзянскай разбэрсанасці, варажнечы, калі люд пазбаўлены клопату пра сваю супольнасць, пра сваю культуру, сваю гаспадарку. Страчваем сваё нацыянальнае самавыяўленне. Камуністы ў свой час не дапусцілі ажыццяўлення волі беларускага народа — усталявання Беларускай Народнай Рэспублікі. У процівагу БНР яны стварылі БССР, далі народу на кароткі тэрмін адхланне і зноў накінуліся на яго. Яны знішчылі амаль усю беларускую інтэлігенцыю, пачаўшыз вучоных, пісьменнікаў. Знішчылі заможных, самавітых сялян. Нарэшце, яны далучылі і нашы заходнія землі да БССР і загадалі энкавэдыстам усталёўваць у нас тыя ж парадкі — нечувалы гвалт, пазбаўленне людзей сваёй волі, этнічнай і гістарычнай памяці ды здольнасці развівацца далей.
Грудны тэнар Барыса гучаў на ўсю моц, і ідэальная цішыня, што ўсталявалася тут, прагна лавіла кожын ягоны гук.
— Наведваючы ў Кёнігсбергу і Берліне розных беларускіх дзеячаў, чытаючы некаторыя матэрыялы ў бібліятэках, я зразумеў, наколькі памылковым было ў свой час маё захапленне камуністычнымі ідэямі. Многія камуністы проста ўведзены ў зман. Ад іх хаваецца нават тое, што дзяржаўны пераварот у Расеі Ленін і Троцкі рабілі як агенты германскага генеральнага штаба. На мэту ставіла
258
ся знутры падарваць магутнасць краіны. Іх паслугу шчодра аплочвала казна кайзера Вільгельма. А што далі, што прынеслі бальшавікі народам Расеі? Я ўжо сказаў...
— Цяпер, шаноўныя, падобна на тое, што камуністычнаму рэжыму на ўсходзе будзе каюк. Я не хачу тым самым сцвярджаць, што ўжо трэба па ім заказваць хаўтуры. Але ёсць у нас апінія: пасля перамогі Германскі Вермахт дазволіць беларусам аднавіць сваю дзяржаву на сваёй пракаветнай зямлі. У Нямеччыне ўважліва вывучаюць этнічную самавітасць і нацыянальны характар нашага народа. He выпадкова на Беларусі ўжо цяпер распачынае дзейнасць Беларуская Народная Самапомач. Гэта арганізацыя, у задачы якой уваходзіць медычная і матэрыяльная дапамога насельніцтву, наладжванне грамадскага харчавання і гандлю. Самапомач будзе набываць усё большую палітычную вагу, а потым да яе пяройдзе і самакіраванне, рэальная ўлада ў краіне. Ці ж не збавенне гэта ад савецкай пятлі?.. Давайце падумаем.
Барыс скончыў, і праз які момант натоўп зварухнуўся, ажыў, пасыпаліся пытанні, але хутчэй не па тэме, а ўскоснага кшталту, што тычыліся пераважна асобы прамоўцы. Люд цяпер пераважаў асцярожны і ў палітыку не хацеў увязвацца.
•— Пане Барыс, — звярнуўся да яго хрыпатым голасам дзядок Сяргей Кузюр. — А ты як? Зусім дадому прыехаў або пакінуў яшчэ справы там, дзе быў?
— Так, пакінуў справы і мушу вярнуцца да іх, — адказаў Барыс. — У мяне ж не скончыўся яшчэ кантракт на працу з фермерам. Апроч таго, я ўзначальваю Беларускую Народную Самапомач у Кёнігсбергу. Там шмат нашых мужыкоў, і праблемы ёсць.
— А ці не прыжаніўся ты там, чалавеча? — кінуў нейкі гарэза з натоўпу.
— Ды нее, шаноўная! Я жаню покуль іншых, і гэтага дастаткова. Шаноўныя, бачыце Ганю маю... Сям’я, радзіна, Радзіма — гэта ўсё, дзеля чаго варта жыць.
I адчуўшы, што ягоны адказ усім, хто слухаў яго, спадабаўся, ён працытаваў на польскай мове радкі з папулярнага верша М. Канапніцкай:
He кінем зямлю, скуль наш род, He дамо пахаваць мову!..
Ганна, паслухаўшы Барыса, вальней расправіла плечы, вышэй узняла голаў. Яна сказала з усмешкай:
259
— Глядзі, які гусь!
А нехта ў працяг тых радкоў, якія цытаваў Барыс Рамановіч, дадаў:
Так нам памажы Бог!
Так нам памажы Бог!..
— Правільна, — падсумаваў свае неспакойныя думкі старэча Кузюр, ён ужо пакідаў веча: — Цяпер у палоне лепей, чым дома.
— От ты, Барыс, казаў пра Беларусь, — нагадаў, падышоўшы бліжэй да паперці, Фёдар Малыцька. — А немцы падпарадкавалі Моталь, Пінск і ўсё, што пад Пінскам, украінскай генеральнай акрузе...
— Я думаю, што гэта часова! Але ж і ў Моталі патрэбна свая самапомач, каб ставіць і вырашаць пэўныя задачы.
Люд тым часам цішэў, паступова зрэджваўся і знікаў. Неўзабаве каля паперці засталіся свае, калі мець на ўвазе Пісарчукоў, а з імі і айцец Георгій. Ён паціснуў руку Барысу:
— Дзякуй, браце! Ты ўзяў на сябе сёння частку святочнай пропаведзі. Ты даў людзям інфармацыю. У старажытных краінах, праўда, у сапраўдных прапаведнікаў каменнем кідалі.
— Дзікунства жывучае. Сапраўды, нехта камень можа шпурнуць, — падаў Манін дзед Пятро Пісарчук.
— А разі іх у качарыжку! — Паўлу спадабалася прамова Барыса.
Айцец Георгій перахрысціўся:
— Божа літасцівы! Улагодзь ты сэрцы людскія. Колькі я пра гэта цябе маліў і малю!
— Сынку, — звярнулася Аксіння да сына Барыса, яна падышла сюды, да царквы, з некаторым спазненнем, але чула, як ён выступаў. — Ты сказаў людзям праўду. Толькі ж свет пакуль не па праўдзе жыве.
— Блажэнны згаладалыя і прагнучыя праўды!
— He той час... I мае рацыю Ксення. Бо праўда ў сям’і і грамадстве вырастае з даверу, а яго няма. У грамадстве ніц няма. Сама супольнасць парушана, — гаспадар Пятро казаў гэта з непакоем і сумам. — Я сведка і сведчу: камуністычнае евангелле адрывае чалавека ад роду, ад сям’і, ад зямлі і робіць яго воўкам. Барыс тут даводзіў, што чужаземец нам мае быц