Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
ятра Рамановіча, ссівелага за два гады, потым абняў Ганну, сухую, бы трэска, і, цалуючы, адчуў на сваіх вуснах салёны смак яе слёз, адчайных і шчасных. Утрапёную Маню, якая толькі што прыбегла з хаты, ён узяў пад пахі і ўзняў над сабой, як маленькую, ад чаго тая запішчала і засаромелася свайго піску.
— Ну вось я і прыехаў! — паведаміў Барыс і павярнуўся да вадзіцеля ў цывільным адзенні, нібыта той толькі і чакаў ад яго такіх слоў. Сказаў Барыс так, і палез у салон па скураны чамадан, вялікі, пукаты, і кожын, хто ў гэты момант стаяў ля машыны, акінуў спадарожную рэч цікаўным, a то і прагным вокам. Машына кранулася, пакаціла і знікла. Барыс павітаўся за руку з астатнімі сваякамі, суседзямі і, лёгка падняўшы за ручку чамадан, рушыў у дом, дзе зноў жа — абдымкі, вітанні, зычэнні. Цікаўныя маладзіцы, што сабраліся на кухні ўмомант адзначылі добры настрой Барыса, яго моц і сілу. Яны цяпер нават зайздросцілі Ганне:
— Во дачакалася галубка!
— To было ж каго чакаць — гля, які чалавек паглядны! Нездарма сохла па ім.
— А любая б па такім сохла!
— I Манька глядзіць на бацьку — вочы як ліхтары. Падрастае... Уся — у маці. Ад яе лоб, вусны, нават валасы на адзін прабор. Бацькавага амаль нічога!
— Шчаслівыя ўсе, — падагуліла размову Германка. — А я, мілыя, даўно думала, што такі чалавек, як Барыс, пройдзе ваду, агонь і медныя трубы ды жывым дадому вернецца. Бач, яго нават на рэдкай машыне з крыжам прывезлі!
Урэшце вітальны пошум апаў і пачаліся роспыты, дзе быў, як трапіў туды і што на чужыне якое. Барыс, праўда,
241
абмяжоўваўся кароткімі, у некалькі слоў адказамі, і толькі калі селі за накрыты сямейны стол, распавёў гісторыю пра свой палон, пра скасаванне статуса ваеннапалонных у нямецкім лагеры і далейшае вольнае рассяленне былых вайскоўцаў у Прусіі, пра іхнюю і сваю працу на фермерскай гаспадарцы і ў горадзе Кёнінгсбергу, дзе яму собіла ўзначаліць арганізацыю Самапомачы. Вайну, якая цяпер крышыла і спапяляла прасторы бальшавіцкай імперыі, ён не закранаў, абышоў увагай і новыя парадкі ў Моталі, не цікавіўся імі, не распытваў пра іх. А іншыя пакуль маўчалі пра гэта, пэўна, адкладваючы тэму гаворкі на потым.
Але пра што Барыс расказваў з асабліым захапленнем, дык гэта пра культуру жыцця і працы ў прыватных гаспадарках Усходняй Прусіі, дзе на зямлі пыніліся фермеры:
— Там усё натуральна і проста, — казаў. — Сям’я купляе або бярэ ў арэнду столькі зямлі, колькі можа апрацаваць. Часам, каб лепей саўладаць з пэўным тэхналагічным, гэта значыць, абумоўленым навукай і практыкай цыклам, яна наймае сабе ў падмогу яшчэ аднаго ці колькі работнікаў, плаціць ім, як папярэдне дамовіліся. Усё там чынчынам. Кожын лапік зямлі дагледжаны, чысціня і парадак наўкола. Прынцып такі, гаспадар пашырае вытворчасць настолькі, наколькі сам асабіста або разам са сваёй гаспадарчай камандай можа дагледзець ніву ці ферму. Спакойная праца. Ніхто баўэра не бэсціць. Затое ўраджаі збажыны і надоі малака — уга! — у дватры разы вышэй за нашыя.
Расказ пра фермерскі вопыт асабліва зацікавіў бацьку Барыса — Пятра, дый брата Паўла таксама. Шчыра кажучы, гэты замежны вопыт нечым укалоў іхнія сэрцы, і яны наперабой пачалі задаваць Барысу пытанні пра тэхніку і ўгнаонні, якімі прускія фермеры карыстаюцца, пра элітнасць жывёлы; не ўтрымаўся, каб не ўставіць сваю капейку ў размову і брат Пятра — Васіль, пакліканы па чыну радства на вячэру. Толькі ж нам няма як усё тое, што гучала там, пераказваць. Пасля Барыс, уважаючы на нейкі ўнутраны бунт і рэплікі свайго бацькі, неўзабаве зазначыў:
— Я ведаю, тата, што вы з Паўлам — нічуць не горшыя гаспадары, чым прускія фермеры і нават у адпаведных умовах маглі б ім нос уцерці, абуць у лапці, як кажуць.
— Эйей, тактак! — падтрымалі маладзіцы за сталом.
242
— Я, тата, думаў пра гэта, калі працаваў на ферме, і думаў у Кёнігсбергу, калі пазнаёміўся з іхняй капіталістычнай сістэмай вытворчасці. Я зразумеў, чаму іх сістэма больш эфектыўная, дзейсная і больш прыбытковая. Дзве ўмовы, якія неабходна выканаць: зямля і сродкі вытворчасці ў прыватных руках! Лепей сваё асовае, чым чужое дубовае. Сваё заўсёды бывае лепей дагледжана. I — другая ўмова — меры і часу. Гэта каб фермер ці баўэр, не ў прыклад абшарніку, феадалу, трымаў у сваіх руках не тысячу дзесяцін, а толькі тое, чым сам карыстаецца, што можа апрацаваць, перапрацаваць, даглезець, спажыць, прадаць, праадаць, — Барыс кінуў вокам на прыціхлае застолле: — Мусібыць, я без ладу бубню і нашы любыя жанчыны засумавалі, таму перапрашаю. Мне застаецца толькі давесці пра тое, што там маё ўласнае ўяўленне малявала. Такая, ведаеце, прастора ў нас і ў Расіі! Хіба мала зямлі? Нее!.. Дык дайце ж гэту зямлю баўэрам, фермерам, гаспадарам! Дайце яе кожнаму столькі, колькі ён апрацуе разам з сям’ёй, — не мала і не многа. Дайце прылады працы, машыны... He трэба бясплатна... Яны купяць. Яны купяць і знойдуць, здабудуць усё, што трэба, каб іх карміцельказямля была ў ласцы. Яны вышкрабуць і выліжуць яе, і кожная гоня асвоенай пусткі стане ўрадлівай нівай, агародам, садам!
— Барыс! Сынку! — усклікнуў, падхапіўшыся з месца Пятро. — To гэта ж зямельная рэформа Сталыпіна!
— Магчыма, магчыма, тата! Але на Захадзе да яе дайшлі. Прыклад баўэраў паказвае, што Расея — я ўжо не кажу пра Беларусь і наша працалюбівае сялянства — зрабілі б цуд, завалілі б рынак збажынай і мясам!
— Ліха матары! — Пятро стрымана грымнуў кулаком па стале. — Які паварот акрэсліваўся ў лёсе Расеі! To — не ж! Перакрэслілі! Адрынулі! Абмінулі! Павярнулі да абагуленых гаспадарак і прыгоннага права. Учынілі голад на Украіне і па ўсім бальшавіцкім гуляйполі. Эвой!.. Як жа здарылася, што гэтак расейскі люд абмішурылі, што яго столькі знішчылі, о, Божа праведны!
Барыс іранічна ўсміхнуўся:
— От таму, тата, Леніна і залічылі ў геніі! Іншаму гэта задача была б не па плячы!
Павел, унікліва слухаў і, слухаючы, узяў бутэльку і падліў гарэлкі ў чаркі бацькі, Барыса, іншых, хто сядзеў паблізу.
243
— Я бачу, — зазначыў ён, — што наш Барыс пачаў іначай на свет глядзець.
— Але ж, — падтрымаў Паўлюка бацька; у ягоных вачах, дарэчы, свяцілася прыязная ўсмешка: — Вылюднеў і стаў сацыялістам без усялякай бальшавіцкай набрыдзі! 3 чым я цябе, Барыс, і віншую!
Яны звялі чаркі разам, і чаркі дзынкнулі чыстым, кратным, утрапёным гукам, нібы засведчылі тым самым важнасць моманту.
Васіль, падносячы келіх да вуснаў, сказаў:
— Каб у вас увесь час было на стале, у місцы і калысцы!
— Оо ! — дружна загулі маладзіцы, пераводзячы позірк з Барыса на Ганну. — За гэтым справа не стане!
— Нене ўжо! — энергічна адказала Ганна. — У калысцы ў нас ёсць і даволі!
Яна ўзяла да сябе на лона Вольку, якая дагэтуль топала каля яе па падлозе:
— Па ваенным часе — хопіць! I ў Зосі — таксама.
Маня ўважліва ўслухоўвалася ў размовы дарослых, і неўзабаве да яе аднекуль з падсвядомасці ці што дайшло: залічыць гэты дзень у асаблівыя, мала таго — у тыя адметныя дні, якія ў жыцці больш ніколі не паўтараюцца. Уся радзіна ў зборы і Барыс, сам Барыс, яе татка выступае ў нейкай новай сваёй ролі; усе задаволены і ўсцешаны ім, віншуюць яго, а галоўнае — дзедусь шчаслівы і мама шчаслівая. Дзівосны дзень!
Калі ж усе разышліся, Маня паслала сабе пасцель і легла спаць на канапе ў сталовай, як што на яе ложку ў спальні маці паклала спаць Вольку. Яна не крыўдавала на гэты ўчынак, але тут, у сталовай, каля дзедавай шафы з кнігамі доўга не магла заснуць. Можа таму, што на месцы кніг у шафе цяпер зеўрала пустата, і гэта пустата яе непакоіла. Неяк фізічна. Яна ведала, што ў тыя дні, калі іх сям’я як не кожын дзень чакала высылкі на Сібір, яе дзед перанёс кнігі на захаванне святару Георгію Раздзялоўскаму. Вайна пачалася, і той страх мінуў, а кнігі дзед назад не вяртаў. Значыць, яшчэ не ўсё асталявалася ў жыцці і аднаму Богу вядома, як яно далей будзе.
Ноч ахутала сядзібу цёмнай аксамітнай коўдраю, зрабіла патаемнымі рысы твару і нават дыханне. У Ганны яно затрымлівалася, збівалася і дрыготка трымцела. Але ж адначасова збівалася дыханне і ў Барыса. Толькі ад гэтага ні ён, ні яна не адчувалі пакут, непакою. Наадварот,
244
сэрца Ганны заходзілася ў салодкай знямозе. I такога хвалявання і знібеючай радасці яна не памятала, можа, ад той самай пары, калі яны ўпадабалі адзін аднаго, і тады адмысловай пасцеллю для іх была мурава на лагоднай сонечнай выспе сярод возера. Яны веславалі туды, як вяслуюць у невядомасць: за іх плаваннем у здзіўленні сачылі беласнежныя, чыстыя, вабныя кветкі — вадзяныя лілеі. Эх, травамурава! Успамін нагастраў радасць новых пачуццяў.
3
Даніку Плюнгеру, як пачалася вайна, не адразу і не ўсё, чаго ён хацеў, удавалася. He ўсё ўдавалася ў той вялікай справе, дзеля здзяйснення якой ён, абагрэты савецкай уладай юнак, порсткі, нахабны, гатовы быў ахвяраваць усім, што меў, нават сваім жыццём, — так яму, па крайняй меры, здавалася, і ён усяляк гэту акалічнасць падкрэсліваў. Ці ж не таму адкрыта і смела разгульваў па вуліцах мястэчка з вінтоўкай на плячы або з наганамі ў кішэнях, дэфіляваў перад будынкам управы, дзе за бальшавікамі размяшчаўся пасялковы савет, а цяпер атабарыліся паліцыянты? Такім чынам ён кідаў выклік самой небяспецы і, няйначай, сцвярджаў, што з адступленнем Чырвонай Арміі і акупаваннем роднай зямлі гітлераўцамі яшчэ не ўсё страчана і што асноўныя рахункі з ворагам пакуль не зведзены, а ён акурат з тых, хто і будзе зводзіць гэтыя рахункі, вяртаць, аднаўляць, адбудоўваць савецкую ўладу на месцы і скрозь.
У тым вызваленчым руху ад пачатку вайны для яго і была найвялікшая справа. Ён шукаў аднадумцаў і пры іхняй падмозе назапашваў зброю, агітаваў местачкоўцаў не здаваць яе, у каго яна ёсць, не здаваць ні зброю, ні радыёпрыёмнікі немцам, усяляк процістаяць акупацыйным захадам і намерам.
Вядома, не ўсё мог ён і не ўсё, што рабіў, выстройвалася як мае быць. На пачатку ліпеня, напрыклад, ладзіў разам з хлопцамі сход. Меў адбыцца вялікі сход люду, адборнага, блізкага да яго, Плюнгера, па настроі, па духу. У яго падрыхтоўцы прыняла чынны ўдзел і дырэктар школы Вольга Міронава, маладая, неўтаймаваная асоба, шчуплая на выгляд, што не замінала ёй увасабляць сабой прыгажуню. Пасавалі ёй і кароткая прычоска русых дагледжаных
245
валасоў і жывы позірк блакітнашэрых, вялікіх вачэй. Яна акумулявала ў сабе нямала свежага савецкага патрыятызму, які прывезла сюды з Сызрані Куйбышаўска