Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
ядзеў бокам да гаспадара кабінета, за спіной у якога на сцяне вісеў герб «Пагоня». У далечыні ад Бацькаўшчыны гэта сапраўды была цікавая і дамінуючая над усім дэталь.
— Скруціць яна голаў, далібог! — пацвердзіў сваё меркаванне кіраўнік берлінскай Самапомачы. — А ведаеш, чаму я такую апінію маю?.. Скажу! Часам мне выпадае навязаць сустрэчу з вышэйшымі чынамі і афіцэрамі адміністрацыі фюрэра. Таму я валодаю інфармацыяй аб збройнай сіле армій Германскага рэйха. Уга, якая гэта сіла! Пачатак вайны — таму сведчанне. Абарона Сталіна ламаецца, як картачны домік! Вы ведаеце, колькі баявых самалётаў там знішчана? У ламачча ператварылася амаль уся авіяцыя! А што спасцігла чырвоныя войскі пад Кіевам?.. Усёй вялікай групоўцы, якая там утварылася, амба! Адным словам, у хуткай перамозе нямецкай ваеннай дактрыны і войскаў Гітлера над рускім крыважэрным драконам ніяк сумнявацца не даводзіцца. Там умеюць ваяваць толькі са сваім бяззбройным людам. Пэўна!.. Але гэтаму ўжо будзе пакладзены канец! I тады нам будзе дадзена магчымасць...
Ён не дагаварыў гэты сказ, бо забурліў кіпенем, запыхкаў парай электрычны чайнік у кутку, каля шафы з
231
кнігамі. Ойча Вінцук падхапіўся, выцягнуў шнур з разеткі і дастаў чайны сервіз, прапанаваў свайму госцю, шаноўнаму земляку, чорную каву з каньяком і пячэнне. Барыс не адмовіўся ад пачосткі. Гаспадар кабінета, між тым, доўжыў размову:
— Некаторыя дзеячы ў Берліне выяўляюць цікаўнасць да Беларутэніі і просяць у мяне літаратуру па гісторыі і культуры нашай зямлі. Спакваля ў галовах нямецкіх выспявае апінія дазволіць нам, беларусам, аднавіць сваю дзяржаву. Без камуністаў, канешне. I за гэта трэба змагацца!
Здавалася, што ксёнз Гадлеўскі — сама крыніца энергіі і што ён выпраменьвае святло. А яно і сапраўды было так, як што галава ў чалавека была скрозь паголеная і нагадвала плафон малочнага колеру, крыху выцягнуты ад падбародка да макаўкі. Пры гэтым мяккія рысы твару і скура здаровай белізны, вясёлае абуджэнне і радасць ксяндза, як пераконваўся ўсё болей Барыс, ішлі ад прадчування далейшай працы на Бацькаўшчыне — вялікай, апантанай, упарцістай працы дзеля яе, Бацькаўшчыны адраджэння і далейшага росквіту. Мяркуючы па мове, па рухах, у якіх было шмат экспрэсіі, на такую працу Вінцэнт Гадлеўскі быў здольны.
...Барыс Рамановіч, пахістваючыся ў купэ вагона, глядзеў у вакно на разлеглыя асеннія пейзажы і прыгадваў і перажываў пановаму абставіны зямляцкага рандэву, працяглай размовы з Гадлеўскім. Той выказаў радасць і захваляваўся пановаму, калі пачуў ад Барыса, што ён з адной са Скірмунтамі мясцовасці і нават сустракаўгя з Раманам.
— Цікава!.. Гэта скажу я вам, быў найяскравы нацыянальны характар або, як пісалі пра яго ў Вільні: «беларускі дзеяч з вялікіх паноў»... Колькі гадоў я ішоў з ім поплеч — мы сумесна рабілі беларускую справу. Гм, так... А вы, спадар Барыс, ведаеце — пэўна, не? — як склаўся далейшы лёс Рамана Скірмунта. ,
— А шшто, хіба з ім штонебудзь здарылася?
— Яго забілі шэльмы люмпены. Свае ж бязбожнікі — камуністы... Мір праху яго! — ксёндз перахрысціўся.
Барыс адчуў лёгкі нервовы подзімак на сэрцы і нейкі момант тупа разглядаў касцюм — цывільны карычневы касцюм на айцу Вінцуку. Было цяжка ўцяміць тае навіны. Які чалавек!.. I — за што? За што зводзяць са свету
232
такіх дасціпных людзей, самавітых і шчырых? I хто гэтым займаецца? Хто, як не тыя, з кім ён быў разам?..
Вінцук з цікаўнай ветлівасцю вывучаў Барыса праз чыстыя шкельцы сваіх акуляраў.
— Уяўляеце?.. Момант, калі іудзеі забілі Хрыста...
— Сумна.
— He тое слова!
— Ойча Вінцук, я па сённяшні дзень удзячны памешчыку Скірмунту. Я ўдзячны лёсу за тое, што звёў мяне з ім аднойчы. У кароткай, але ёмістай гутарцы, якая, мусіць, была вартай сапраўднай навуковай лекцыі, ён адкрыў мне вочы на буржуяў, на іх ролю ў грамадстве. А прыклады ж не трэба было далёка шукаць. Яго дзед Аляксандр — першы волат капіталу на Палессі і разам з тым чалавек высокароднай душы. Ён працаваў з простым людам і для гэтага люду, выцягваючы вытворцаў з сялян. Яго бацька — Аляксандр — таксама варты свайго папярэдніка, ён вызваляў сялян ад прыгону. I ўсе яны, як я цяпер разумею, імкнуліся да сумленнага жыцця, да сацыяльнакласавай злагады. I яна, тая злагада, — іх надзённы клопат. A хіба бальшавікі, узяўшы ўладу, паказалі штонебудзь больш вартае?.. He. Мой татусь меў рацыю, калі спрабаваў уставіць мне свае мазгі. Ён наглядзеўся на бальшавіцкую воўчую, з дазволу сказаць, дзейнасць у Расеі і на Украіне. Я не разумеў усяго, — Рамановіч памаўчаў у ціхім роздуме. — Раман Скірмунт адкрыў мне рэчы з іншага боку. A хіба не ўражвала яго бунтарская дзейнасць у польскім сейме? Усё гэта, як і.маё ўмеркаванае ўвогуле жыццё ў Кёнігсбергу, дзе людзі нечага значаць, вызначае парадак маіх думак. Да мяне даходзілі весткі аб езуіцкай рупнасці энкавэдыстаў у Захадняй Беларусі і ў Моталі. ІПаноўны ойча, кажу вам шчыра, я не ў захапленні і ад тутэйшай нацысцкай палітыкі, ад заляцанняў пэўнай і нават, можа, значнай часткі немцаў да Гітлера, да фашызму ўвогуле. Прыміце гэта як споведзь, ойча Вінцук, бо я не прывык утойваць свае думкі.
Гаспадар пакоя трохі спахмурнеў:
— He будзем тут, спадар Рамановіч, абмяркоўваць фашыстоўскія парадкі. Фюрэр не любіць гэтага. Кесару — кесарава... Важна тое, панебраце, што БНР і асабіста Захарка, яе старшыня, які жыве ў Празе, актывізавалі беларускі нацыянальны рух. Багата дзе на эміграцыі створаны Беларускія камітэты і нямецкія акупацыйныя ўлады ўжо пайшлі на супрацоўніцтва з асобнымі беларускімі на
233
цыянальнымі дзеячамі, у Берліне ўраднікі ідуць нам насустрач. Па сканчэнні вайны немцы аддадуць беларусам усё, падкрэсліваю, усё кіраўніцтва на Беларусі. Таму я гэтак шкадую пра заўчасную смерць Рамана Скірмунта, чалавека, з якім мы шукалі спагады і падтрымкі для БНР як сярод мясцовых дзеячаў, так і ў Германіі і ў шэрагу іншых краін. На жаль, не знайшлі... Тады ў кайзера Вільгельма II дзейнасць іншымі варункамі была абстаўлена. Ды ён і не быў пераможцам...
Барыс уздыхнуў:
— Няшчасны народ, па якім, наслаўшы акупацыйныя дошкі, штораз топчуцца і які, каб вольна ўздыхнуць, змушаны прасіць ласкі ў кожнага прыгнятальніка.
— Ты, панебраце, маеш рацыю, — ксёндз Гадлеўскі перайшоў на кароткае «ты»: — Але ж у нас ёсць новы шанц скінуць ярмо з загорбка народа. Таму і патрэбен нам вопыт Рамана Скірмунта. У тыя гады ён столькі сіл аддаў фарміраванню і ўкараненню беларускай ідэі, этнічнай і міжкласавай згоды, што ў рэвалюцыі многімі адвяргалася. Ён ствараў і бачыў дэмакратычны ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі — дзяржавы, якую, казаў, мудрай працай трэба давесці да рэальнай формы. He склалася... Але ж у памяці ўсіх, хто ведаў яго, Раман Скірмунт застаўся як нескароны дух зямлі і ўвасабленне літвінабеларуса. Яшчэ ў 1905 годзе ў сваёй брашуры «Голас мінуўшчыны і патрэбы моманту» ён абвясціў, бы маніфест: раз духоўная бастылія ва ўмовах рэвалюцыі пахіснулася, нам варта выкарыстаць сітуацыю, каб абудзіцца ад летагріі пасля кравапраліцця 1863 года і стаць на шлях свайго палітычнага і нацыянальнага самавызначэння!
Ксёндз Гадлеўскі наліў у келіхі каньяку:
— Памянем раба Божага, які пачуваў сябе гаспадаром на сваіх айчынных улоннях, — ён устаў і ўслед за ім падняўся Барыс Рамановіч.
— Даруй, Хрыстас Езус, але я не зманю, — працягваў клятвенна ксёндз: — Гэты чалавек быў народжаны месіяй на сваёй пакутнай зямлі, але ім не стаў па збегу розных абставін. Ён жыў дзеля прыкладу людзям, нашчадкам сваім. У доўгую і светлую памяць! Амін.
За акном вагона пацягнуліся, пайшлі, паволі пачалі кружыцца знаёмыя ўжо палескія краявіды, дзе зялёнае межавалася з жоўтым, залацістым, бурым, агністым... Аў прагалах ляжалі палеткі чорнай затарфаванай часам і шэрай, апясочанай, ворнай зямлі. Нярэдка праплывала і
234
хавалася з відавоку люстраная гладзь невялікай рэчкі ці возера. Дзенідзе на раллі корпаліся людзі і стаялі мяшкі з накапанай бульбай. Зрэдку трапляліся ў паласе блізу чыгункі падбітыя і памалу аброслыя травой танкі, абгарэлыя машыны. Праўда, не заўсёды льга было разабраць, што там спачыла ў бозе. Пераважала разбітая савецкая тэхніка.
Успамін пра сустрэчу з ксяндзом Гадлеўскім, якая адбылася ў жніўні, паволі сціраўся і адыходзіў, акурат як і навакольныя кідкія пейзажы. Праўда, на душы ў Барыса заставалася штосьці чэзлае, скрушлівае. Прыгадалася ростань з яго светласцю панам Скірмунтам у Парэччы. «У кожнага месца ёсць свой дух, — казаў Скірмунт з лагоднай і сумнай усмешкай. — He давялося мне , аднак, паслужыць свайму народу так, як таго хацелася б».
Ад думак пра Скірмунта — гэтага ўладара неўтаймаванага духу — і пра ягонага былога паплечніка Вінцэнта Гадлеўскага, які ўваходзіў у створаны Скірмунтам колісь Беларускі нацыянальны камітэт, ад пераконанасці апошняга ў перспектыве самастойнай беларускай дзяржавы, хоць бы і на скоранай гітлераўцамі зямлі, пры іх, уласна, падмозе, Барыс адчуваў, як учашчана б’ецца пульс на скронях і сэрца агортвае хваляванне. Яму таксама хацелася быць удзельнікам такой важнай, захапляючай і, можа, у нечым зманлівай справы па фарміраванні сваёй самастойнай краіны. Ён пакуль да канца, праўда, не даваў веры поспеху ў ажыццяўленні задумы, толькі ж мэта была яснай, высокароднай і патрабавала сваіх выканаўцаў, застрэльшчыкаў. Захапленне было здольным Барыса натхніць. Таму ён і ехаў дадому, як да ўсяго, што было знаёмае, блізкае, і ехаў, як у няведамую прышласць.
Яго цягнік ішоў з Кёнігсберга цераз Беласток, на Брэст. У ім ехалі пераважна салдаты. Яны былі пры ўсёй вайсковай экіпіроўцы і трымаліся бадзёра, ігралі на губных гармоніках, спявалі штось сваё, бадай, радзіннае і спявалі бравурныя салдацкія маршы. Некаторыя ахвотна гутарылі з ім, чалавекам у цывільным адзенні. На ім добра ляжаў цёмнашэры касцюм, па тканіне якога пракідвалася светлая палоска; пад касцюмам — кашуля крэмавага колеру, пры гальштуку. Апроч таго, збоку ад вакна, на кручку віселі плашч і фетравы капялюш. Яны былі амаль аднолькавага дымчатасіняга колеру.
Нямецкія салдаты выказвалі упэўненасць у хуткай сваёй перамозе там, куды ехалі, у маючым адбыцца Map
235
шы пераможцаў у камуністычнай Маскве. Затым яны спадзяваліся на шчаслівае вяртанне дадому, у свой Фатэрланд. За мэту вайны ваяры фюрэра бачылі пашырэнне герма