• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    ул, пры доме бацюшкі быў не гарод, а казка, таму як усе градкі — у кветках. У садзе — бэз, тры раскідзістыя яблыні і безліч сліў. Апроч таго, кожын сын — Шура, Вінцук, Янка, Валік і дачка Воль
    8 Зак. 2827
    225
    га, дармо што малыя, пасадзілі па дрэўцу — дуб, явар, сасну, ясень, бярозу і даглядалі ўвесь гэты цуд.
    — Бог на помач! — прывітаўся са святаром Пятро.
    — Тут, бачыш, невялікае што і дзеці маглі б зрабіць, але я спакою сабе не знаходжу ад думак пра свет і на.шу абумоўленую д’ябальскімі інтрыгамі прышласць. — Ён прайшоў да хаты і зняў з сябе рабочае адзенне, апрануў расу. — Навошта, Божа міласцівы, мы нараджаем дзяцей? Каб яны пакутавалі гэтак, як мы пакутуем усё жыццё?
    Святар правёў Пятра ў адкрытую альтанку ў садзе, дзе ён збіраўся пасядзець з ім і паслухаць пра мітынг цывільнай улады з жыхарамі мястэчка. Шчыра кажучы, ён ведаў наперад, пра што там пойдзе размова: з ім учора сустракаліся нямецкі афіцэр і мясцовы паліцыянт Мухала, цікавіліся ягонай думкай наконт абрання бурмістрам Міхаіла Ксёнды, былога солтыса і вязня саветаў; ведаючы хібетлівы склад душы гэтага чалавека, ён адказаў, што лепшую кандыдатуру на становішча бурмістра цяжка знайсці.
    — Прызначылі Ксёнду бурмістрам? — спытаў ён.
    — Так, знайшлі чыімі рукамі жар заграбаць.
    — Але ж, ты маеш рацыю. Такі, браце, час. Палітыка такая, каб мы самі сябе душылі, даруй Госпадзі.
    — Я слухаў немца... Дзіву можна дацца: які ў іх вялікі клопат пра цывілізацыю! Акурат як у Сталіна, які спіць і бачыць сусветны прыгон, турэмныя лагеры на ўсе кантыненты.
    — Божа літасцівы, пазбаў нас ад ліхіх зданяў! Уратуй ад іх падкопу! — айцец Георгій перахрысціўся.
    У гэты момант на вуліцы завуркатаў нямецкі легкавік, спыніўся каля сядзібы святара Раздзялоўскага. 3 яго выскачылі і імкліва рушылі ў двор двое: афіцэр, той, што ў шырокіх акулярах, і перакладчык. Айцец Георгій выйшаў з альтанкі, падаў голас:
    — О, госці... Гутэн таг!
    Яны скіравалі да іх, у агарод.
    — Вэр іст? — кіўнуў перламутравы на Пісарчука, і перакладчык паўтарыў пытанне паруску: — Хто гэта?
    — Мой сусед і друг, — адказаў святар. — Пры ім можна ўсё гаварыць.
    — Найн, — пахітаў галавой афіцэр: — У нас канфідэнцыяльная размова.
    226
    — Пятро, — выбачальна папрасіў святар: — Зайдзі ў хату і пачакай, калі ласка... Яны, пэўна, не надоўга.
    Пятро акінуў вывучальным позіркам афіцэра, адзначыў выразнасць яго перламутравага позірку і прайшоў міма на падворак, адчыніў дзверы ў хату.
    — Я слухаю вас, — прамовіў святар да свайго ўчарашняга субяседніка.
    I тут афіцэр нечакана для яго загаварыў паруску:
    — Мне, нямецкаму афіцэру, перадалі спіс камуністаў, якія з’яўляюцца жыхарамі Моталя. Спіс склала нехта гаспажа Малішэўская. Я прашу вас уважліва прачытаць яе пісьмовы данос і пацвердзіць, што ўсе, пазначаныя там грамадзяне, з’яўляюцца камуністамі.
    Пятро Пісарчук не чуў гэтых слоў, аднак бачыў у вакно, як айцец Георгій узяў з рук афіцэра ў свае дрыжачыя рукі паперы, як чытаў іх, крывіўся і адмоўна хітаў галавой. Абмяняўшыся з госцем яшчэ колькімі словамі, айцец Георгій перахрысціўся і пачаў рашуча рваць тое, што ўтрымлівала нейкую тайну. Перламутравы ж моўчкі назіраў за гэтым адмысловым учынкам святара; Пятру падалося, што на твары афіцэра неўзабаве весела дрогнуў нейкі мускул, і ён дастаў з кішэні і паднёс да паперы ў руках святара запальнічку — белыя шматкі ахапіла сіняе полымя.
    Гаспадар яшчэ хвіліну пагутарыў з гасцямі, якія на момант прыселі ў альтанцы, пачаставаў іх яблыкамі і потым правёў да варот. Калі ж ён увайшоў у сваю хату, Пятра ўразіла роспачнасць і ўзнерваванасць на ягоным твары. Айцец Георгій стаў перад абразамі, якіх нямала вісела на покуці, і тройчы перахрысціўся. Пры гэтым ён мовіў:
    — Госпадзі, даруй мне мой цяжкі грэх, калі ты ўбачыш яго ў маіх помыслах і ўчынках. Госпадзі і Святая дзева Марыя... У жыцці не саграшыш — чалавекам не будзеш!
    Пісарчук, слухаючы малітву святара ў гэтай заўжды гасціннай сядзібе, міжволі ўсміхнуўся:
    — Ці не спакусіў ужо вас ако д’ябал нямецкі афіцэр?
    — Наадварот, — святар дастаў з шафы графінчык з барвовай настойкай: — Пятро, чуеш, наадварот... Ён паказаў мне спіс камуністаў Моталя — усе, пачынаючы ад Міронавай, дырэктара школы, вядомыя нам басурманы. Ён папрасіў пацвердзіць, што ў ім, тым спісе, пазначаны камуністы, і я салгаў, я сказаў, што ў Моталі не засталося
    227
    больш камуністаў — ўсе яны эвакуіраваліся ў першыя дні вайны. «Посему і быць», — адказаў ён і паднёс запальнічку... Даруй, Божа, мне велькі грэх!
    Гаспадар дома ўзняў келіх з настойкай. Пятро, не хаваючы вясёлай усмешкі, дакрануўся сваім келіхам да келіха святара. Па хаце пайшоў малінавы звон, і чутна было як у другім пакоі сцішана гамоняць дзеці.
    — А я лічу так: што на карысць людзям, то Богу заўгодна, — выказаў меркаванне Пятро Пісарчук.
    — Усцешыў! — святар адной рукою прыгладзіў бараду, а другой паднёс да вуснаў і кульнуў у рот келіх, замёр, прыслухоўваючыся да ўласнага ўлоння. — Пабігла, — паведаміў ён на ўкраінскі лад, — покатылась, як брэхня по сэлі!
    Пры гэтых словах Пятро Пісарчук прыгадаў Украіну і ранейшыя размовы з айцом Георгіем пра бацьку Махно. Гэта колькі жыццяў замардавана і загублена ў процістаянні д’ябальскаму шалу, а ўсё адно...
    — Горка бывае, калі чалавечае сумленне ўзводзіцца ў крамолу!
    — Ну, гэтак! — кіўнуў святар.
    Адчуваючы як пасля прынятай чаркі з душы спадае напружанне, ён адкінуўся на спінку крэсла:
    — I што мяне яшчэ ўразіла, братка: нямецкі афіцэр загаварыў са мной на рускай мове. Ужо пасля таго, як мы з ім спалілі спіс камуністаў, я пацікавіўся ў яго, дзе і як ён вучыўся мове расейцаў. А ён, кажа, раней жыў у Баранавічах, вучыўся ў рускай школе, яму, дарэчы, вядома і наша акруга. Адным словам, чалавек нашай косці. Чаму ж ён аказаўся ў становішчы нямецкага афіцэра — не сказаў, ды, па праўдзе, я і не асмеліўся пытацца пра гэта. Загадка, браце, Пятро, і я не думаю, што ён даў мне веры ў тое, што ў спісе няма камуністаў.
    — Эх, ойча! Ну і праява! — Пісарчук узбуджана мяў і разгладжваў на галаве свой выпетраны станчэлы чуб: — Калі ўзяць да розуму, то ён не выпадкова памілаваў, будзем так казаць, і камсамольцаў. Там жа, пасля мітынгу паліцаі падставілі трох, каб расстраляць.
    — Шэльмы!.. Як гэта проста стала — забіваць? Зрэшты, хіба не тое ж было і за царом Давідам? Пракляцце нясе на сабе род чалавечы. I не можа апамятацца, — святар уздыхнуў: — He, не можа. Шкада... Адно для мяне, калі я
    228
    глянуў у спіс, было ўзрушэнне — не давядзі Госпадзі! — 58 прозвішчаў!
    Ён усё яшчэ перажываў той пякучы, востры, хіжы момант з гасцямі ў альтанцы. Знішчэнне папер і нечаканы спад нервовага напружання... Зазвычай цвёрды, роўны, мудры ў праяўленнях характару айцец Георгій цяпер глядзеў на Пятра мякка і мілажальна. Толькі ж поўным кантрасту ўяўляўся Пятру ў гэты момант позірк дый выраз твару афіцэра, калі ён зблізу на яго паглядзеў. Тонкія складкі ў куточках губ і на пераносіцы, ямачка на падбародку рабілі яго круглявы твар далёка не мяккім — хутчэй строгім, чым мяккім. А цёмнашэрыя вільготныя вочы глядзелі на Пятра праз шырокія празрыстыя шкельцы выразна, учэпіста. Праўда, у іх не было холаду, хутчэй — штось недатыкальнае, нейкая ззяючая перламутрам цікаўнасць. Чамусьці прыгадаўся Говараў, а разам з ім і польскі яўрэй Мэндаль, зніклы невядома куды і як. Новы сюрпрыз — гэты афіцэр перламутравы...
    — У вайны шмат таямніц, ойча Георгій, і людзі ў сабе іх носяць.
    — У тайнах — глыбіня падзей. Аднак забудзем пра іх. — Святар паклаў на хлеб скрылёк вэнджанага мяса. — Возьмем яшчэ па шкаліку. У віне, браце, лагода. I няхай разліецца святая вадзіца па ўсёй перыферыі цела. 0, Госпадзі! Прымі не за п’янку, а за лекаванне.
    229
    Частка другая
    1
    Як вольны птах над полем, над лесам ляцеў з чужыны на сваю Радзіму Барыс Рамановіч. Ён быў акрылены самымі светлымі думкамі і спадзяваннямі. Адно трымцела тоненькай жылкай у душы — як там жывуць і пачуваюць сябе пад новай уладай родныя і блізкія, яго бацькі, яго жонка і дзеці?.. Ён заўжды з цеплынёй і спагадай ставіўся да іх, сумаваў у ростані, асабліва па жонцы, якая як ніхто, магла абагрэць яго ласкай, атуліць лагодай, хоць часам надараліся ў чалавека і іншыя захапленні. Ды толькі ж праз Ганну, яе клёк жыццёвы ён адчуў заглыбленне ў тую глебу, з якой, уласна, і выйшаў, спазнаў сваю чынную мужчынскую існасць, а з ёй і радасць, што ідзе ад маладое завязі, маладое сям’і. I, мусіць, упоравень з усімі пачуццямі жыў, не атухаў у шырокім сэрцы Барыса ягоны шчымлівы грамадзянскі абавязак перад гэтай сям’ёй. Ад таго і ніякаватасць, і нават прадчуванне віны перад жонкай — пакінуў яе на такі доўгі час без сваёй чалавечай падтрымкі, без апекавання. Няхай і не па сваёй волі...
    Адно неспакой і сум гэты перакрываліся радасцю: ён, Барыс, цяпер вольны птах і, нягледзячы на вайну з Савецкай Расеяй, а мо якраз і па той адмысловай прычыне, не мае больш перашкод, каб вярнуцца дадому.
    Ехаў ён, праўда, на пабыўку з намерам паглядзець, што робіцца ў родным кутку. Асцярожны, няма што, уважаючы на ваенны час, былы жаўнер польскай арміі і ваеннапалонны цаніў сваё становішча кіраўніка арганізацыі Самапомачы ў Кёнігсбергу. Аднак яшчэ большыя выгоды яму давала цяпер прыналежнасць да арганізацыі Чырвонага Крыжа ў Нямеччыне, пад эгідай якой ён і ехаў сюды,
    230
    у родны кут, на свае палесціны. Неяк жа пашэнціла яму ўплішчыцца ў Чырвоны Крыж, у ягоную разгорнутую структуру. Дапамаглі, дарэчы, нацыянальна свядомыя беларусы ў Берліне, што групаваліся ў тамтэйшым Беларускім цэнтры і арганізацыі Самапомачы. Знаёмства з імі і дазволіла Барысу шырэй паглядзець на падзеі, якія нітаваліся з вайной, выверыць і паглыбіць некаторыя свае меркаванні пра Бацькаўшчыну, яшчэ больш замацавацца на пазіцыях шырокага грамадзянскага клопату, які быў заўсёды ўласцівы яму, дбаць і дбаць пра народ і Айчыну, хоць бы пакуль у думках.
    Шмат чаго да настрою Барыса дадала гутарка ў берлінскім цэнтры з ксяндзом Вінцуком Гадлеўскім, паўнаватым, вёрткім чалавекам у тым веку, калі багаты жыццёвы вопыт удала спалучаецца з моцай духу і цела. Зрэшты, па ўзросце ксёндз гадзіўся Барысу ў бацькі.
    — Будзем жыць, будзем жыць, спадар Рамановіч! — дэкляраваў яму гэты чалавек. — He давядзецца нам векаваць за межамі Бацькаўшчыны, нее! Ужо нямецкая ваенная машына скруціць д’яблу голаў!
    — А няхай бы і скруціла...
    Барыс сядзеў у крэсле каля пісьмовага стала. С