• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    д. Паводле меркаванняў ксяндза Гадлеўскага, гэта дыверсійная група ў будучым мела ператварыцца ў першую штурмавую роту нацыянальных узброеных сіл БелаРУСІ.
    Шмат рабіў і Казлоўскі...
    Уладзіслаў Казлоўскі неаднойчы сустракаўся з маладым чалавекам Усеваладам Родзькам, які шукаў спра
    205
    вы. Гэта быў няўрымслівы чалавек, вядомы і прызнаны сярод маладзейшага крыла беларусаў у Польшчы. Паляшук, ураджэнец вёскі Чучэвічы Лунінецкага павета, яго бацькамі былі Філарэт Родзька, вясковы настаўнік, і Вера — спаважная сялянка, маці... Іх сын скончыў Наваградскую польскую гімназію імя А. Міцкевіча.
    У Польшчы Родзька застаўся пасля захопу яе немцамі. Да пачатку нямецкай акупацыі паспеў вывучыцца ў падафіцэрскай школе ў Замброве і служыў у польскім войску; трапіў у палон, і тут яго лёс стаў падобным на лёс Барыса Рамановіча.
    У Кракаве ж Усевалад Родзька пазнаёміўся і пасябраваў з украінскімі нацыяналістамі, якія дапамаглі яму шырэй і глыбей зразумець нацыянальныя карані з’явы і накірунак у сацыяльнапалітычнай і патрыятычнай рабоце. Ён уваходзіў у групу Гадлеўскага, хоць нейк памаксімалісцку нядбайна і крытычна ставіўся да яго, як, зрэшты, і да іншых дзеячаў, хто быў старэйшы ад яго, а яму ж ішоў усяго 21шы год. Дармо... Малады ды ранні. Узначальваў кракаўскую філію Варшаўскага беларускага камітэта.
    Увогуле паміж кіраўнікамі беларускіх камітэтаў не назіралася вялікай злагады, асабліва ў тых, хто прэтэндаваў на нацыянальнага лідэра. Чаго граху таіць, былі такія парыванні і ў Шчорса, былі і ў Астроўскага, былі і ў Гадлеўскага, дый Родзьку летуценныя подумкідумкі не давалі спакою. Кажуць, той не салдат, хто не марыць стаць генералам.
    3 уласнаручных запісаў У. Родзькі:
    «Ужо ў красавіку 1941 года ў Варшаве, калі я паступаў на службу ў Абвер, заўважалася з боку немцаўабвераўцаў падрыхтоўка да думкі аб неабходнасці стварэння палітычнай. групы або арганізацыі з маладых беларускіх патрыётаў для правядзення антысавецкай дзейнасці.
    У размовах з рэзідэнтам Абвера У. Казлоўскім я павінен быў усвядоміць наступнае: паколькі ў беларускім камітэце ў Варшаве штораз адбываюцца звадкі, нам неабходна стварыць моцную групу маладых, па яго выказванню, рэвалюцыянераў, якія б не столькі гаварылі, колькі дзейнічалі; яны маглі б стаць палітычным рэвалюцыйным авангардам у адносінах да падношаных сучасных нацыяналістаў (алюзія ў бок Гадлеўскага, Станкевіча) і — пры патрэбе — стаць маладымі, поўнымі энергіі кіраў
    206
    нікамі і камандзірамі. Паводле ягоных выказванняў, эміграцыю неабходна сабраць у адзіны кулак, тады можна выступіць і супраць апетытаў украінцаў на Падляшшы і процістаяць варожасці палякаў, падрыхтаваць кадры для маючай быць дзяржавы. 3 такім кулаком і самі немцы больш лічыцца будуць як з рэальнай сілай. На ягоную думку, матэрыял для падобнай групы ў Варшаве ёсць, існуе, а, пры неабходнасці, у будучым ён можа папоўніцца ў самой Беларусі.
    Геруліс выклікаў мяне разам з Уладзімірам Лазарэвічам з нагоды даносу Акінчыца, які памылкова даводзіў, што мы рыхтуем з’езд былых сяброў беларускай нацыяналістычнай арганізацыі 1921 —1925 гадоў — «Грамады». Геруліс зазначыў, што гэтакі з’езд цяпер няма як праводзіць, няма паліты.чных падстаў. Але стварэнне палітычнай арганізацыі, моцнай і прыхаванай ад ворагаў, з’яўляецца неабходным, прычым, не гполькі на эміграцыі, — таксама і ў Беларусі, якая сёння церпіць і змагаецца за незалежнасць, а заўтра стане незалежнай. Такую арганізацыю павінен стварыць малады элемент, які меней. лічыцца з юрыдычнымі фармулёўкамі і, абыходзячы іх або ламаючы, імкнецца да рашучых дзеянняў. Гэты прынцып — ствараць кіраўніцтва з асяроддзя маладых — Геруліс некалькіраз падкрэсліваў. Немцы, казаў ён, любяць, калі іх ставяць перад фактам».
    28
    Вароты сядзібы заскрыпелі працяжна і натужліва, бытта не жадаючы прапускаць на падворак нязваных гасцей. Паўлюк паглядзеў на бацьку, няйначай, такога скрыпу раней не было, варта ім змазаць петлі завесаў. Стоячы па розных баках расхінутых палавін, яны прапусцілі ў двор трох немцаў у палявой вайсковай форме. Пазвоньваючы шпорамі і ў лад гэтаму звону весела перакідваючыся незразумелымі для гаспадароў словамі, вайскоўцы ўвялі асядланых коней, выкармленых і ўходжаных як мае быць. Hi ў якое параўнанне з імі не ішла тая лядашчая армія, якая ў верасні 1939 года наступала з усходу на захад. I што амуніцыя на конях, што шаблі на поясе ў кавалерыстаў вабілі вока навізной, трываласцю, бляскам.
    На твары Паўлюка, як заўсёды ў такіх далікатных і вострых выпадках, гуляла змыслая і трохі блазнаватая
    207
    ўсмешка ў той час, як выраз твару ў бацькі — Пятра Рамановіча, наадварот, быў выпакутавана строгім і стрыманым у выяўленні пачуццяў.
    — Хафер... Хафер, — заладзілі, затакавалі раптам, бы цецерукі, чужынцы, паказваючы на коней: — Хафер гут, хафер фрэссен... Гібт хафер... Фэрштэйн?
    Адзін з іх дастаў торбу, у якую каню насыпаюць... хафер.
    — Фэрштэйн, — сцяміў гаспадар. — Гут... Паўлюк, — звярнуўся да сына: — Зрабі ласку, прынясі іхнім коням аўса па вядру.
    Усе ваяры былі маладымі, недзе ў прамежку ад 25 да 30 гадоў. За старшага ў іх быў унтэрафіцэр. Станісты, прыгожы, з саламяным чубам і невялікім барвяным рубцом на шчацэ, каля вуха, магчыма ад шаблі. Аглядаючы сядзібу, ён не мог не заўважыць Маню, якая стаяла ў двары каля ганку і ўважліва вывучала аблудную кавалерыю. Мусіць, фашыстоўскага унтэра ўразілі яе вялікія цёмныя і да таго ж прагныя вочы; ваяр утаропіўся на яе:
    — Мэдхен?.. Шпрэхен зі дойч?
    — Найн, — адказала Маня, яна толькі пачынала ў школе вывучаць нямецкую мову.
    — Ду іст шон! — пахваліў яе кавалерыст і, звяртаючыся да таварышаў, адпусціў нейкі жарт, ад чаго тыя зарагаталі, а яна сумелася.
    — Гут! Гут, мэдхен, — казаў далей гэты чысты, як бы накрухмалены унтэр, намагаючыся, пэўна, супакоіць яе. — Ві іст дайн наме? Ева!.. Марыя?..
    — Мяне завуць Мар’я.
    — Марыя гут, Марыя шон! — і ён тыцнуў пальцам сабе ў грудзі: — Майн наме іст Ганс. Фэрштэйн?
    — Але ж... Фэрштэйн, — смялей адказала Маня.
    Ганс паказаў на таварышаў:
    — Наме Хрыстыян... Наме Франк... Фэрштэйн?
    — Я, я... — ізноў выціснула Маня з сябе адказ панямецку.
    — Гут! — унтэр Ганс дастаў з сумкі шакаладку і працягнуў яе дзяўчынцы. — Біттэ, Марыя!
    Маня стаяла знерухомеўшы, як што прапанаваная чужаком шакаладка нагадала ёй бацьку, ад якога яна спанатрылася браць іх і які ўжо даўно не падаваў пра сябе вестак.
    208
    — Біттэ, біттэ! — паўтарыў спагадлівы немец; у ягоных светлашэрых, з блакітным подзімкам вачах дзяўчынка бачыла зычлівую ўсмешку.
    Як не сваёй, як здзервянелай, без усялякіх адчуванняў рукой яна ўзяла з яго рук шакаладку.
    — Дзякуй...
    Ці паспела яна вымавіць гэта, ці толькі наважылася, як слёзы заступілі ёй зрок і ўсё паплыло ў тумане. Апамяталася яна ў сваім пакоі, куды збегла ад цікаўных вачэй, сваіх і чужых.
    Гаспадар Пятро з міжвольнай усмешкай сачыў за гутаркай нямецкага ваяра з ягонай унучкай, дзівіўся Манінай вытрымцы, здольнасці адкрыта глядзець у твар незнаёмцу і падтрымліваць гутарку; ён зразумеў яе стан, калі, узяўшы з чужых рук шакаладку, яна расплакалася.
    Ганс не цяміў, што адбываецца ў душы дзяўчынкі і чаму яна, заплакаўшы, збегла, схавалася ў хаце. Але толькі пасля гэтага ён дастаў з нагруднай кішэні фотакартку і паказаў Пятру і Паўлу. На здымку была малая, гадоў пяці, дзяўчынка з банцікам і кудзеркамі на галоўцы.
    — Майн тохтэр, — патлумачыў Ганс і паспрабаваў развіць сваю думку далей: — Бліцкрыг іст бальдэ цу эндэ. Фэрштэйн? Камуністышэ уніон капут? Москаў капут? Сталін капут! Ганс нах Дойч — піпі! — і паказаў рукой туды, дзе ўжо хілілася да захаду сонца. — Майн фрау гут, майн тохтэр гут? Лібе іст вундер шон!
    — Ого! — адрэагаваў воклічам Павел. — Усім капут, a Гансу — гут! I сям’і ягонай таксама добра будзе.
    Пятро маўчаў, заняты ступой сваіх думак.
    — He пераскочыў, а ўжо крычыць гоп. Ці ж не кавалерыст, га? — Павел смяяўся.
    — Вагір?..
    — А, гут, гут, Ганс! He перажывай... Хафер наш, але перамога будзе вашай. Абавязкова!
    Коней рассядлалі, далі ім аўса, і тады, глянуўшы на сонца і на свой ручны гадзіннік, Ганс паказаў таварышам у прагал між дрэвамі, ускрай пуні, дзе віднелася возера. Яны абмяняліся кароткімі воклічамі, занеслі свае рэчы ў хату на палавіну гаспадароў, дасталі мыла, тонкія, фабрычнага вырабу ручнікі і, пры зброі, падаліся за сядзібу Пісарчукоў — купацца. Арыйцы мелі свае чалавечыя звычкі і патрэбы.
    209
    Гаспадар Пятро, як і тыдзень таму, начаваў у пуні, толькі на гэты раз ужо разам з Аксінняй. У іх пакоях адпачывалі гітлераўскія ваяры.
    Пятро абдумваў сітуацыю, якая рашучым чынам змянілася для яго, як і для многіх грамадзян краіны. У нядзелю гітлераўскія войскі неспадзявана пайшлі ў наступ на Савецкі Саюз.
    У Моталь трывожная вестка прыкацілася паперадзе вайны — па правадах. Вядома, для ўсіх яна была ашаламляльнай, бо горш ад вайны нічога ў жыцці не бывае; у памяці ж дарослага люду яшчэ крываточыла тая вайна з немчурой, якая легла цяжкім крыжам на народ Беларусі. Ад яе, на той час маладзейшы яшчэ, Пятро Рамановіч ратаваў сваю сям’ю ды нейкім чынам аказаўся аж у далёкім Паволжы. Цяпер пакуль не вядома, што рабіць, на што спадзявацца. Толькі ж у першы момант, калі па радыё даляцела да яго тая вестка, ён, небарака, чакаўшы няшчасця з іншага боку, нават абрадаваўся: наканаваная яму на 25 чэрвеня высылка на марозны Сібір адмянялася, няхай Бог крые, — вайною. I якой бы страшэннай вайна ні была, а ён ужо пазбавіўся цяжару тых думак пра благое. Сапраўды, не было б шчасця, ды няшчасце памагло.
    Але ж падзеі вайны толькітолькі разгортваліся, і, дарма што Моталь стаяў між вялікіх дарог, у ціхім кутку, у прамежку гарадоў Пінск — Яноў, — на чацвёрты дзень вайны яе грукат дакаціўся таксама і сюды.
    3 раніцы ў чацвер, калі жыхары былі заняты пераважна сваімі гародамі і ўвогуле сваёй гаспадаркай, у мястэчка аднекуль ускочыла і падалася па вуліцах у натужлівым гудзенні грузавая машына, паўтарытонка, з узброенымі людзьмі ў сіняй форме энкавэдыстаў. Машына відочна выбірала шлях на ўсход.
    На цэнтральнай вуліцы за ёй наглядала гурма яўрэяў — уцекачоў з Польшчы, што ўтварылі чаргу ў сталоўку. Аднак не паспелі іудзеі скончыць распачатую імі размову пра таямнічае знікненне за дзень да вайны іх таварыша, купца Мэндаля, як