Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
ць!
Мэндаль узяў Пятра за адварот кажушка, наблізіўся да яго.
— Гаспадар Пятро, я моцна вас паважаю і таму шчыра скажу: ваш народ мягчэйшы ад палякаў; у беларусаў звыш меры спагады, сардэчнасці — то для вас не сакрэт. Але, што цікава: яўрэі, пажыўшыя сярод Вас, нават яны не тыя, што ў Польшчы. У іх больш цеплыні, злагады, калі хочаце, высокароднасці.
— Што вы кажаце? — не ўтрымаўся і выгукнуў сын Пятра.
— Вазьміце хоць бы Боруха ці Абко...
— Цікава паслухаць мондрага чалавека, — Пятро не адводзіў позірку ад бычыных пругкіх вачэй былога польскага прадпрымальніка Мэндаля.
— Але гэта не ўсё, і я так разважаю. Калі тут не Польшча, то Польшчы тут і не павінна быць. Калі тут не Расея, то і ёй, Расеі, тут рабіць няма чаго. Калі ёсць, жыве, дыхае хваёвым паветрам такі выдатны народ, то ён павінен і надалей захаваць сваю адметнасць, культуру, свой пісаны і няпісаны статус. Хоць бы ў савецкай рэспубліцы! Інакш будзе грэх перад богам. Бо гэта ж можа расцэньвацца, гаспадар Пятро, як суіцыд — самагубства нацыі. Вы згодны са мной?
— Згодзен... Шкада, аднак, шмат злыдняў наўкола...
— Мушу сказаць і пра іх...
— Таварыш Мэндаль! — паклікалі ад дзвярэй будана, над якім з металічнай круглай трубы ўздымаўся шызаваты валакністы дымок: — Ці не скажаце вы мне, колькі чалавек заўтра плануецца на габлёўку дошак?
Паскрыпваючы снегам, да іх падышоў у валёнках і паўшубку не шырокі і не тоўсты — насупраць Мэндаля — чалавек, які трохі сутуліўся, а з твару выдаваў гадоў на сорак. У яго выступала рабацінне на носе і здаваліся ў крапінку нават вочы пад бялёсымі бровамі, яны ўважліва і клейка абмацалі Пятра, Паўлюка...
Мэндаль расхінуў сваю папку і адказаў на пытанне:
— Дваццаць... Дваццаць фуганкаў, таварыш Говараў. У асноўным з Моладава.
186
— Добра... У такім выпадку я маю вызваліць на складзе месца пад гэту фактуру.
Ён яшчэ раз кінуў позірк на субяседнікаў Мэндаля і пакрочыў у сваім кірунку.
— Гэта наш тэхнік Антон Говараў, з Расеі закінуты, — патлумачыў Мэндаль, калі той адышоў. — Хто ён мне: ці сябра ці вораг — адзін Бог ведае!
— Дык мы... — улучыў момант нагадаць аб незавершанай размове Пятро Пісарчук.
— Тактак, мы спыніліся, здаецца, на самым трывожным... Хіба вы не ведаеце? 3 канца 20х гадоў у так званай Савецкай Беларусі фізічна вынішчаны кіраўнікі ўрада, вучоныя, пісьменнікі — амаль уся інтэлігенцыя, якая дбала пра культуру і народ. Азохунвэй! Скажу вам, гэта жахліва!
— He можа такога быць! — на вуснах Паўлюка затрапятала нервовакплівая ўсмешка.
А Пятра ж бытта токам працяла ад такой ведамкі, і ён адчуў, як гарачыня імгненна разлілася па ягоным целе, дакацілася да ног у валёнках; чуць у сабе такое на марозе было нават, прыемна, аднак сэрца сціскалася ад даўно знаёмага яму пачуцця трывогі, калі гутарка заходзіла пра бальшавікоў:
— Шкада, але пра гэта мы амаль нічога не ведалі. Ён глядзеў на Мэндаля патупіўшыся, зпад ілба, на бровах яго быў налёт інею і, бадай, сівізны. Прыгадаў, урэшце:
— Была пагалоска, праўда... Паўлюк, — звярнуўся да сына: — Ты помніш, аднойчы мы запрасілі ў хату да сябе Ладзю Палто. Ён уцёк з таго боку, куды хадзіў, ратуючыся ад голаду. От ён і апавядаў, што ў Менску настаўнікі, служачыя ўвогуле, агорнуты страхам, што за кожным з іх сочаць, як у нас цяпер... To было ж ад чаго баяцца!.. Рамана Скірмунта вунь адправілі на той свет. Няхай пухам яму зямля будзе!
— Гаспадар Пятро, — доўжыў бяседу на волі — у полі шырокім, заветраным, табельшчык Мэндаль: — Я часта прыгадваю гутарку за вашым гасцінным сталом, асабліва — параўнанне чалавечай супольнасці, ну, скажам, беларускага грамадства, народа з роем пчол. Згодзен, ёсць нейкія глыбінныя, боскай воляй прадугледжаныя асновы жыцця і парадку. Нядобра, калі ў вашым, так бы мовіць, беларускім вуллі пачынаюць асядаць і гаспадарыць тыя, хто нічога свайго — ну нічога, апроч джала або курдзюка з
187
павуцінай — сюды не прынёс. Мне горка і брыдка ўсведамляць гэта. Зрэшты, я таксама птушка залётная... 3 павагі да вас адно мушу сказаць: у Беларусі ідзе замяшчэнне сваіх, мясцовых, нацыянальных кіруючых кадраў на людзей з марксісцкаленінскага рэвалюцыйнага табара. Больш за тое, тут вызначылася тэндэнцыя, ад якой, скажу вам, звар’яцець можна, мне, напрыклад... Ад радасці! — Ён усміхнуўся: — А то як жа? Па стану на канец мінулага — саракавога года ў Беларусі ад усёй колькасці сакратароў райкомаў партыі 90 працэнтаў — жыды, або, як больш далікатна, яўрэі. Азохунвэй! А, вы думаеце, мала іх у іншых партыйных і дзяржаўных органах, асабліва мясцовых?.. Я ўжо не кажу пра кааперацыю?.. На дзяржаўных пячатках яўрэйская мова стаіць!
— Авохці мне! — жартаўліва перахрысціўся Паўлюк. — Нешта ж думкі ў мяне калясом пайшлі. Як гэта можна, каб гэтак было! Хто іх, чарцей, гэтулькі наставіў?
— А той, — удакладніў дасведчаны чалавек Мэндаль, — хто вынішчаў нацыянальных дзеячаў у рэспубліцы.
Пятро адвярнуўся і сплюнуў. Яго пачуцці нельга было вытлумачыць як рэакцыю на толькі што высветленыя варункі палітычнага і, Бог сведка, нягеглага ўвогуле жыцця ў Беларусі. На самай справе, гэта ўжо ўяўлялася чалавеку апошнім звяном у гістарычным ланцугу няўдач народа. Тут, бадай, вызначаўся новы абрыў ніткі, якую самахоць пралі адно за адным пакаленні беларусаў, пралі, вілі і ніяк не маглі спалучыць усе канцы ў аснову.
Ён шмат чаго ведаў з гісторыі, таму гэтыя факты калолі і выклікалі боль у сэрцы, той боль, які ўжо нагадваў аскоміну.
— Ліха матары! Зноў тутэйшым даводзіцца чухаць патыліцу! — Пісарчук паправіў шапку на галаве: — Паўлюк пытае: як можна?! А лепей нам, сялянскім дзецям, было б запытацца: скуль усё пачалося?.. Скуль гэты глум і здзек з нас? Мы дзівалюдзі! Даўно мы ў сябе дома і ў хіжым палоне.
Усе хвіліну маўчалі. Пятро пахітаў галавой:
— Адказ просты, і за ім не трэба далёка хадзіць: ваша рэвалюцыя! Вы, таварыш Мэндаль, тут як бы ні пры чым. Але ж хто стаіць за ўсім гэтым, га?.. Самі бачыце... Хм, калі Гітлер у сваёй кніжцы, як даводзілі вы, толькі пагражае вынішчыць некаторыя народы, то тут, у нас, пад саветамі, практычна і займаюцца гэтым. Прычым, не адно дзе
188
сяцігоддзе! Адсюль і тыя мільёны ахвяр пад час голаду, пра якія вы нагадалі ў гутарцы з Ганнай, нявесткай маёй, і яшчэ нявызначаная колькасць закатаваных і расстраляных. Мароз па скуры прабягае ад вашага паведамлення: практычна беларусаў у Беларусі адцерлі ад улады!
— Пан... п...таварыш Мэндаль! Адно пытанне, — загуляла ўсмешка на твары Паўлюка.
— А вы не гарачыцеся, — выставіў рукі, няйначай, каб ахавацца ад непрыемных пытанняў, табельшчык гэтага д’ябальскага аэрадрома: — Я прадбачыў вашу рэакцыю, нават гнеў і разам здзіўленне: «А дзеля чаго гэта жыд Мэндаль іншых жыдоў выкрывае?!»
— Ну так, ліха матары!
— Азохунвэй!.. Сябры, паверце высокароднаму яўрэю, яго чэсці. Я не з тых фанатычных талмудыстаў, хто лічыць іудзеяў адзінаю, богу заўгоднаю расаю, а гоя, хто б ён ні быў, — свіннёй ці баранам. Оо, шмат непрыемнасцей мае прынесці свету шабаш сіяністаў, дзе б ён ні быў наладжаны, і мой народ ганьбай пакрые сябе. — Вочы Мэндаля нейкі момант тужліва блукалі па полі, якое сягала пад лес, такі ж белы, заснежаны, са сваім, толькі яму вядомым, зімовым жыццём. Пісарчукі слухалі.
— Прыгадайце, з чаго я пачаў. Я выказаў сваю павагу да вас і вашага народа. Майн Гот! Няхай Бог зробіць так, каб ніхто не замінаў беларусу ва ўласных руках трымаць і аберагаць свой лёс! Лоўкіх людзей шмат, і калі ёсць карак, наезнікі заўжды знойдуцца. Але гэта — між намі. Я тут, на аэрадроме, як і ў сінагозе, дарэчы, больш слухаю, чым гавару. Служба такая, і няма з кім, апроч вас, у бяседзе душу адвесці. Так што даруйце!
Яны развіталіся.
Рэштку дня Пятро Пісарчук маўчаў, і, уважаючы на яго панурасць, Паўлюк не назаляў бацьку ні словам, ні залішнім мільганнем перад яго вачыма. Толькі дома, калі паселі за стол, а Пісарчукі цяпер нярэдка вячэралі разам, гаспадар сам вярнуўся да дыспуту з Мэндалем.
— Увогуле, Мэндаль — чалавек незвычайны і трохі загадкавы. Ён з’явіўся ў Моталі без сям’і і нічога пра сваю сям’ю не гаворыць.
— To, можа, не мае пра што гаварыць! — сказала Аксіння.
— Тым часам палітыку любіць і трапна зазначыў: «Калі ёсць карак, наезнікі заўжды знойдуцца». Гэтыя словы стрэмкай заселі ў маёй галаве.
189
— А ў наезнікі сёння, бачыце, хто меціць. Мэндаль выклаў гэта ў лічбах! — дапамог бацьку Паўлюк.
— Сядзі ўжо! — штурхнула локцем свайго чалавека пад бок Зося: — Бо шмат разумееш...
— Чаму ж, Паўлюк разумее падзеі, што адбываюцца, — уступіўся за сына Пятро. — Шкада толькі, няма ў яго сваёй пэўнай ступы ў жыцці і ён часам схільны да авантурных учынкаў.
— Ну, тата! — зразумеўшы намёк бацькі на ягоны ўдзел у асадзе маёнтка Скірмунтаў (перад прыходам Чырвонай Арміі) трохі пакрыўджана падаў Паўлюк. Ён паклаў на талерку сабе кавалак квашанага качана і бульбу.
— Смачна есці!..
Пятру аднак рупіла выказаць вынашаныя за дзень думкі:
— Хачу патлумачыць: з маладых гадоў я ўнікаў палітыкі, бо палітыка, асабліва ў сучасным яе разуменні, — зло. У гэтым я пераканаўся, яшчэ калі мы з Аксінняй і дзецьмі апынуліся ў Паволжы. Трэба абавязкова быць або чырвоным, або белым, або правым, або левым і фізічна знішчаць сваіх супраціўнікаў. А калі іх няма — залічаць у клятую контру і ну вымотваць кішкі! He хто іншы, як паплечнік Леніна Троцкі называў сялянскі пояс калоніяй прамысловасці. Троцкага прагналі, а пайменаванай ім калоніі надалі форму калгасаў — як бы працоўных гета — і толькі. Я ж прытрымліваюся думкі, што самая высокая і вартая чалавека палітыка — стваральная праца, якая дае магчымасць кожнаму быць паўнамоцным грамадзянінам краіны. Я марыў стаць грамадзянінам, але так і не стаў ім, хоць і зжываю свой век. Я не жыў у сваёй дзяржаве і быў падданым то Расеі, то Польшчы, а цяпер — СССР, гэтага гіганцкага спрута, які смокча сокі з людзей і зямлі. Ты, Мар’я, не слухай, — нечакана звярнуўся Пятро да ўнукі: — У школе вам, нябось, зусім іншае даводзяць, і вы не хутка дойдзеце да таго, пра што я кажу.
— А ўжо ж! — мякка пацвельваючы, усміхнулася Ганна і пагладзіла дачку па галоўцы, абняла. — Каб Маня ды не ўслухалася! Праўда ж, доню?..
— Я ем кісель, — пачырванеўшы, паведаміла Маня.
— Еш на здароўе! А я, чуеце, не пра кісе