Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
шы на ягоны падворак. — Во колькі гонару нам будзе: пад сценамі хаты лётнае поле! Я асабіста аддаў бы перавагу сінагозе.
— Хітры ты, васпане Борух, як той цыган: не супраць да сябе ў суседзі Бога залучыць? — смяяўся з яго Пісарчук.
— А што ў тым дрэннага?
— Тож у Моталі і так тры сінагогі, а аэрадрома — ніводнага. Няхай будзе... Сувязь з небам — добры знак! Я так мяркую.
— Дзіва няма, гаспадар Пятро. Краіна ўмацоўваецца на новых, так сказаць, рубяжах. А тыя ўмацаванні ўздоўж былой польскай мяжы даўно парушаны. — Борух прысеў на калодку, што стаяла ў Пісарчукоў на дрывотні. На ягоны голас выйшаў з хлява і стаў, абапёршыся на вілы, якія трымаў у руках, Паўлюк — Пятроў сын.
— Хіба даўно іх парушылі? — падаў сын голасам знаўцы. — Таму яшчэ году няма. А цяпер вунь Дняпроўская рачная флатылія перадыслакавана ў Прыпяць і часткова, кажуць, у Дунай, гэта значыць на Захад. У пінскі порт нават некаторыя караблі зайшлі.
Гаспадар Пятро паставіў каля плоту пагабляваную доўгую дошку залацістага колеру, ад якой збіраўся адпіліць кавалак, каб паправіць стары вулей; ён перавёў замілаваназдзіўлены позірк з сына на госця:
— Ды вам, няйначай, ужо ўсе ваенныя тайны вядомы?
— He ўсе, — мовіў Борух. — Але ж таварыш Калінічэнка, добры дух нашага местачковага савета, сцвярджае: ва ўсёй Еўропе няма больш магутнай арміі, як армія савецкай краіны. Адных танкаў у нас у сем, а можа, і ў дзесяць разоў больш, чым у Гітлера, і ёсць плаваючыя танкі. У Германіі ж няма ні плаваючых танкаў, ні моцных гармат на танках, ні стратэгічнай, гэта значыць далёкай авіяцыі, і ніхто на СССР напасці не асмеліцца, ну а фашыст Гітлер — і пагатоў, балазе з ім у нас цяпер пагадненне аб ваеннаэканамічным супрацоўніцтве.
— А наконт аэрадрома Калінічэнка штонебудзь даводзіў? — пацікавіўся Пісарчук.
— Нашы лётчыкі лепшыя ў свеце! — завучана дэкламуючы, выгукнуў Павел: — Да Амерыкі без прамежкавай
176
пасадкі — фьюііць! — дапялі. Чкалаў у нас ёсць! Ён усім, хто на крылах лятае, нос уцёр! Цяпер кожны вучань пра гэта ведае, ганарыцца ім і, як дар божы, успрымае вестку пра маючае будавацца ваеннае лётнішча. У душы кожнага падлетка сядзіць, варушыцца пілот!
Ён скончыў тыраду, і ў знак згоды Борух кіўнуў галавой:
— Аэрадром — адзнака моцы, — казаў Калінічэнка, — ён патрэбен, раз сусветная рэвалюцыя яшчэ не закончана.
— Значыць, вайна будзетакі!— у голасе Пятра ачнуўся ўдаўнелы сум: — He разумею, чаго каму не хапае на гэтай зямлі. Вайны?.. Сапраўды. Хіба ў Фінляндыі не паспрабавалі пашыраць тэрыторыю? I такога сербанулі!
— Але ж...
— Расказваюць пра лінію Манергейма. Слухаць страшна, не то каб перажыць! I ў Прыбалтыцы прыгоды... Яшчэ не вядома, чаго больш карцела літоўцам пры Сметане: страціць незалежнасць сваёй краіны або ўзбуйніць Літву за кошт далучэння беларускага горада Вільні.
— Ай эйвэй! — Борух прыўзняўся з калодкі і спасцярожліва азірнуўся па баках, ці не падслухоўвае іх хтонебудзь. — He давядзі Госпадзі цяпер з палітыкай знацца!
— Так і я, васпане, далёкі ад палітыкі таксама, — зазначыў гаспадар Пятро. — Але калі дойме — куды ты дзенешся!
— Ну тактак... Толькі зазвычай клопаты ў нас свае. Як, напрыклад, карову пракарміць? Цяпер пытанне: навошта яе наогул карміць, калі кошт малака і налогі, — ён павагаў рукамі, — ураўноўваюцца. I прыбытак ад маёй каровы мае толькі дзяржава. Таму парайце, гаспадар Пятро: ці то цяпер, значыцца, у набліжэнні зімы збыць яе, ці перагораць з ёй нейкім чынам зіму...
— А я так скажу панупрыяцелю: калі хочаш спакою — цяпер прадавай, ну а калі хочаш грошай, тады — па вясне. За сечку я з цябе шмат не вазьму.
— Ой дзякуй, ой дзякуй добраму чалавеку! — з палёгкай пачаў адкланьвацца госць. — Сёння, як ні круці, цяжка жыць кожнаму. I Боруху — таксама. Няма ранейшых заробкаў, хоць ты ідзі на аэрадром долі шукаць. Мэндаль, дарэчы, пайшоў туды табельшчыкам. Ну а я што маю рабіць?
— А вы, — Паўлюк шырока ўсміхнуўся, — самалёты на лётнішчы будзеце шкліць! Верх гонару!..
177
— Ххеха! Хіба што...
Вестка пра аэрадром, які ладзяць пад Моталем, напэўна, не была б такой вострай, уражлівай, калі б яшчэ не адзін момант: на будаўніцтва аднекуль сцягнулі вязняў. Іх чамусьці звалі зэкамі, і яны цяпер жылі ў падвальных памяшканнях маёнтка Скірмунтаў у Моладаве. А цікаўным мясцовым жыхарам ахова не забараняла часам падысці да вокнаў, што ледзь узвышаліся над зямлёй, паглядзець у вочы зэкам і, убачыўшы ў іх тугу, голад, адчай, падаць за краты ў прагныя рукі акраец хлеба або нават сала.
Асаблівы імпэт да сустрэч з асуджанымі на няволю людзьмі мелі тыя, у каго сярод родных і блізкіх былі свае ахвяры рэпрэсій. Нешта няўлоўнасваяцкае лучыла іх з пакутнікамі, і яны стараліся выказаць ім сваё спачуванне, памагчы хоць чымнебудзь, каб аблегчыць іх лёс.
Напэўна, тыя ж пачуцці кіравалі і Ганнай, калі яна выправілася разам з дачкой на будоўлю, што звалася аэрадромам. Ішлі басанож па прасёлках, парослых драсёнам і піжмай, па ўтравелых сцяжынах узбоч дарогі — пракінуліся сонечныя дні, і было яшчэ цёпла. Маня з замілаваннем расказвала маці пра кошку, якая знайшла на вуліцы чужое, адрынутае, зусім беспрытульнае кацяня і, узяўшы яго за шэраватаблакітную шкірку, прынесла ў сядзібу, схавала ў пуні, а потым сваіх нарадзіла і стала іх усіх разам карміць.
— Дзіва ж, каб у кошак ды такое было!
Ганна ўжо чула ад Мані пра гэты выпадак, які хваляваў яе таксама. Нават сама зазірнула ў пуню на водведкі да адмысловай такой парадзіхі, якую звалі Лелькай, паставіла каля кубельца ў кутку сподак са смятанай.
— Ммррр, — адрэагавала здаволеная і ўдзячная Лелька, каля чэраўца якой варушыліся сысункі.
— Калі ласка, сілкуйся...
Цяпер ёй было цікава слухаць Маню, якая апавядала пра свае назіранні за кашачым сямействам.
— Мам, а ў яе такі ўважлівы позірк і, калі падыдзеш, яна ўсё табе ў вочы глядзіць.
— Трывожыцца за кацянятак і па вачах, пэўна, чытае, з якім намерам ты да яе прыйшла.
— Няўжо яна такая разумная, каб па вачах чытаць?.. — Як бачыш...
А Лелька таго плаксу з вуліцы доўга лізала.
178
— Людзі малых дзетак купаюць, а кошкі вылізваюць.
— У яго тады вочкі прарэзваліся, а цяпер ён зусім добра бачыць і думае, што Лелька ягоная маці.
— To ўжо так яно і выходзіць — ён іншай маці не ведае.
За Асаўніцай паказаўся малады сіняваты лясок, ён не выходзіў на дарогу, а заставаўся справа. Наперадзе далей адкрывалася шырокае гала, якое дзівіла сваёй роўняддзю. Раней там былі палеткі паноў Скірмунтаў. Цяпер на ім віднеліся груды жоўтага пяску, варушыліся людзі і стаялі або паволі перасоўваліся тудысюды машыны.
Ганна з Маняй падышлі бліжэй, і іх воку адкрыліся асобныя збудаванні, пераважна з дошак, яны ставіліся, пэўна, часова. Каля аднаго з іх ляжалі горкі друзу і пяску, працаваў рухавічок і круцілася пукатая бочка, альбо нават цыстэрна — як высветлілі яны потым — бетонамяшалка.
Пры падыходзе да вытворчай пляцоўкі вартаўнік у штацкім спытаў, да каго яны прыйшлі.
— Hi да кога, — адказала Ганна, — але нам рупіць паглядзець, што тут робіцца.
— To стойце і глядзіце, а далей хадзіць няможна.
— Чаму ж гэта не?...
— Закрыты аб’ект!
— А як жа нам убачыць вязняў, што тут робяць?
— Гм, хто такія вязні? Як паруску будзе?
— Зэкі...
— Аа! Панятна... Там у вас — муж? брат? сват?..
Ганна пахітала галавой:
— Анікога... Проста цікава паглядзець на людзей і мо перадаць ім штоякое, — яна пакруціла ў руцэ невялікі кошык.
— А там што? — пацікавіўся службовец.
— Ат, невялікая пажыва, — Ганна прыўзняла на кошыку белы ручнік. — Хлеб, яйкі...
— А ў тых плітках не дынаміт часам?
— Што вы?! — збянтэжаная, засмяялася маладзіца. — To ж — сыр, сухі сыр!
— Ладна. А ці ёсць у вас хтонебудзь знаёмы з працуючых на аэрадроме?
— Ды знаёмых, пэўна, нямала. А каго назваць? — Ганна паглядзела на дачку.
— Мам, дзедусь казаў, Мэндаль...
— Ай сапраўды, недзе тут робіць Мэндаль за табельшчыка!
179
— Таварыш Мэндаль пры штабе; вунь там, — і паказаў, куды ісці.
Яшчэ і яшчэ раз акідвалі вокам будоўлю Ганна і Маня — яна ўжо была амаль па плячо маме, але нічога яны не маглі зразумець. Шмат у якіх месцах наўсцяж варушыліся людзі, разам і засаб, з насілкамі ў руках і без іх, з малаткамі і кельмамі, з тачкамі і драўлянымі скрынкамі, з доўгімі мернымі ланцугамі і стракатымі рэйкамі; рэйкі ставілі багата куды, але нідзе не знаходзілі для іх пастаяннага месца.
На адной пляцоўцы капалі зямлю і рабілі там як бы траншэю, на другой — выроўнівалі грунт і засыпалі пяском з друзам, потым залівалі бетонам, на трэцяй, наадварот, насыпалі высокія брусцверы...
3 абшаляванай будыніны штаба выйшлі вайскоўцы; у пятліцах некаторых з іх былі ромбікі. Абмяркоўваючы штосьці між сабой, яны пашыбавалі ўглыб разгорнутай будоўлі. Каравульны выслухаў жанчыну з кошыкам і на хвіліну нырнуў у памяшканне.
Ён вярнуўся назад разам з таварышам Мэндалем. Уважаючы на жанчын, Мэндаль расцягнуў тоўстыя губы ва ўсмешцы:
— Вайвай... Чэсь добрым людзям! Як жа вы там жывеце?
— От, то бокам, то скокам!
— Як цурка вучыцца? ■ ■
— Добра, — разам адказалі маці і дачка.
Яны адышлі ад дзвярэй, пры якіх стаяў каравульны.
— Які клопат? Што вам тут рупіць?..
— Ат, усё журымся па сваіх, — пажалілася Ганна: — Сестрыну ж сям’ю выслалі... To Мар’я з дзецьмі ў Акмолінску, а яе муж Іван Баяба — асобна — у Сібіры... Кожын месяц мы ім пасылкі шлем. I майго чалавека таксама няма — застаўся ў Нямеччыне, пэўне. Душа баліць... А тут, пане Мэндаль...
— Калі ласка, завіце мяне таварышам.
— А ўжо ж... Такі свет! Таму і думаецца: як тут гэтыя вязні, так і нашы там недзе — прасветлай гадзіны не маюць. Прыйшлі паглядзець...
— Разумею... У сярэдзіне дня вам, спадарыні, не давядзецца ўсіх бачыць — яны на розных участках выконваюць земляныя работы. А вось на завод жалезабетону, бадай, я вас правяду. Калі ласка, нам у гэты бок.
180
Будыніна была самай высокай з усіх, хоць дошкі падказвалі, што яна таксама часовая; над ёй тырчэла труба для адводу дыму ці пары, але нічым яна, уласна, не курылася, як што будаўніцтва там было яшчэ незавершаным. Двор вытворчага ўчастка абгароджаны калючым дротам; па вуглах празрыстай агароджы стаялі вартаўнікі. Знутры чуваць былі ўдары кувалды аб жалеза, стракатанне рухавіка і трэск электразваркі.
Некалькі