Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
она, на ўсю паверхню зямлі, асвятляючы прастору адсюль да казахскіх стэпаў, адтуль — да Кёнігсберга, і, калі б собіла яму, Пятру, глянуць з месяца, на зямлю, льга было б убачыць сваіх родзічаў і блізкіх, сваякоў і аднавяскоўцаў скрозьскрозь, ад Казахстана да Прусіі, дзе яны толькі ёсць, сына ўбачыць, які, відавочна, пакутуе на чужыне. А яшчэ адтуль адкрылася б воку дзіўным дзіўная карціна, якая нават у сне не кожнаму вар’яту прысніцца, а тым не менш, усё, як на яве: ніва, шырокая ніва — на ўвесь кантынент, дзе жыта, пшаніца, дзе лён, дзе зрэдку качоплі, з якіх вырабляюць вяроўкі, а дзе проса ці бульба — ш' ’о хочаш, сабе! Усё пасеянае ідзе ў рост, красуе, спеліць, радуе вока, а побач скрозь гурты кароў, коней, авечак... Любы воку пейзаж! I гэта ўсё расце, прырастае, набірае вагі не само па сабе, а праз мазоль — працу сялянскую, уедную, шчырую, праз вопыт душы земляроба, вопыт, назапашаны ў пакаленнях. На гэтым выгадаваны людзі — усё чалавецтва, і час вылучыў з яго асяродку адмысловых майстроў, якія спасціглі таямніцы жывога і паразумеліся з глебай. Больш за тое, валодаючы зямлёй, яны адчуваюць на сабе яе мацярынскую ўладу, ад якой не ўбярогся і ён, Пятро Рамановіч, таму і не ўяўляе сябе без улоння, пчол,
6 Зак. 2827
161
гаспадаркі, зямлі... У самавітых гаспадароў прыбытак, канешне, заўжды душу лагодзіць і радуе — шчасце часам само ідзе ў руку. Менавіта на іх ад веку трымалася моц і сіла зямлі, і яны былі апорай дзяржаве, той апорай, без якой ні лёсу ў яе, ні талану.
Вось так, стоячы ў самоце пад раскідзістай яблыняй, што ўзвышалася над сялянскай сядзібай, разважаў гаспадар Пятро Рамановіч, павулічнаму Пісарчук, паўнамоцны прадстаўнік Зямлі аблюдзянелай і, напэўна, чуйнага Космасу, куды сягаў сваёй думкай, і дзе быў духам сваім.
Ен углядваўся ў сіняе неба, што зіхцела мірыядамі вочак, ясных, нічым не замглёных, і, ужо перанёсшыся бытта туды, у Космас, глядзеў адтудь, з вышыні, на зямлю, залітую крыштальна чыстым святлом месяца. Эгее! ІПто цяпер яго ўражвала і жахала адначасова? Па ўсёй прасторы былой Расейскай імперыі, дзе спеліла ніва, мітусіліся людзі, узброеныя, апантаныя нейкай дзікунскай ідэяй; яны выцягвалі самавітых, заможных сялян з іхніх сядзібаў, не раўнуючы, як суслікаў з нор у стэпах, знявольвалі і вывозілі ў цягніках на ўсход, на поўнач, напаўнялі імі мясцовыя вязніцы. У выніку на асветленай месяцам прасторы, асабліва па яе ўскрайках, з’явілася безліч пляцовак, казённых дамоў і баракаў, акаймаваных калючым дротам. I там, вырваных з чалавечага быту сялян ды іншых прыстойных, але змардаваных грамадзян краіны, больш не лічылі за людзей, а людзьмі заставаліся тыя, хто чыніў уціск, гвалт і здзек. Усіх, хто яшчэ пыніўся на ніве, таксама гуртавалі ў сваеасаблівыя працоўныя лагеры, абшчыны, кааператывы і штодня даводзілі ім, што рабіць, пра што думаць, на каго маліцца. У адрозненне ад першых больш строгіх лагераў, гэтыя ўжо не агароджваліся дротам і называліся інакш — калгасамі, часам — камунамі. I вось, дзякуючы ўсялякім камунападобным загонам, краіна ператварылася ў густую, суцэльную сетку працо) авыпраўленчых пляцовак, дзе, накшталт яўрэйскіх гета, выпраўлялі, як правіла, душу, мазгі, і селянін страчваў зямлю, а зямля — селяніна, самавітага гаспадара, свайго рупліўца, дзе далей болей і глеба шэрхла, пакрывалася быльнягом, струпянела.
Во на гэтакай ніве і меў расквітнець новы, дзіўны, не тут будзь сказана, д’ябальскі лад у дзяржаве. Толькі ж назву прыдумалі як бы прыстойную: сацыялістычны лагер!..
Ад выразнай думкі і яскравага ўяўлення батальнай карціны пад нявінным, мяккім і празрыстым святлом
162
месяца, ад неверагоднасці і дзікунства таго, што рабілася, яго працяў сум і страх; небараку Пятра скалатнула ад холаду.
Гаспадар наважыўся ўжо вярнуцца ў хату, як уяўленне выцягнула са сховаў памяці сон, зноў той сон, у якім злавесная постаць, што ператварыла найвялікшую ў свеце дзяржаву ў процьму лагераў і выштукавала з жывога, творчага люду, бадай, адзіную паняволеную масу, а дзеля чаго — невядома, — сядзела ў лясным прагале, і на той прагал собіла выйсці Пятру. Ягамосць сядзеў і, пыхкаючы табачным дымам, чакаў другога пярэваратня, які, мусіць, ні ў чым не хацеў адстаць ад гэтага і самахоць выдаў праграму дзеянняў, пад непрыхаванай назвай — «Mein kampf», a там, мяркуючы па водгуках дасведчаных людзей, — таксама д’ябальскія эксперыменты над паняволенымі людзьмі. Найвышэйшым дзяржаўным асобам, драпежным і хцівым, лучыла дамовіцца аб узаемнай чыннасці.
Першы з іх любіў вострыя жарты, таму карцела яму паглядзець, як на Пятру сялянская світка будзе гарэць. Цьфу на цябе, нячыстая сіла! I навошта гэтакі сон чалавеку? Час прайшоў, а сон усё непакоіць.
Нябеснае свяціла неўзабаве схавалася за лахманамі воблакаў. Зоркі пераліваліся чырванаватым і белым святлом. Бы тыя вугельчыкі пад подыхам ветру. Ці не ад іх прыкурваў, зрываючы з неба і кладучы ў сваю трубку, той лясны госць, бо надта ж гонару было ў ягонай паставе.
Пятро вярнуўся ў хату і лёг спаць, хоць ужо недалёка было і да другіх пеўняў, за якімі заўжды пачынаўся світанак. I ён не прымусіў сябе доўга чакаць.
Знешне дзень нічым не адрозніваўся ад цугу дзён, якія чалавекам ужо былі выпрацаваны, зжыты. Гаспадарка патрабавала ад селяніна рупнасці адпаведна пары года, і тое, што ён рабіў, было і звычным і заўсёды новым — усё ішло за сонцам па кругу, усё ў рытмах згасала і зноў нараджалася. Зіма хутала зямлю ў белую коўдру. Лета давала ёй магчымасць расцвісці, адкрасаваць, наліцца спелым коласам. I, як заўжды, у садах — яблынны Спас. Ён выстаўляў, бы ў кірмашовы дзень, на ўсе бакі, наўкруг, процьму сакоўных пладоў, налітых, бытта начыненых промнямі сонца. Прырода давала селяніну найвыдатную магчымасць разам з ёю тварыць жывое, працаваць у ахвоту і жыць, далібог.
У мястэчка Моталь пакуль яшчэ не дайшлі калгасы, толькі, ведаючы, што рана ці позна, так ці інакш, але гэта
163
ліха не абміне іх мястэчка, гаспадар Пятро рабіў з імпэтам, да якога дамешваліся сум, горыч і насцярога. Ён стараўся не збівацца з працоўнага рытму, хаця ў ягоным настроі ўжо было меркаванне пра тое, што ён жыў, жыве, нібы гонячы астатнюю ў сваім жыцці баразну, пасля якой, можа, нічога не будзе.
Ён парадкаваў у пуні, рашуча адкідваў віламі ўбок леташнюю салому, збіраў граблямі яе рэшту. Рабіў гэта, каб вызваліць месца, як уяўлялася ў думках, святое месца для збажыны гэтага года. Момант раўналежны святу. Да саломы прынюхваўся і шукаў у ёй сваё паляўнічае шчасце кот — пестунец ягонай унукі Мані. Россыпам пікіравалі сюды і вераб’і, хоць прысутнасць ката не дазваляла ім спакойна паскакаць, разгарнуцца, наладзіць тут у гаспадара Пятра сапраўдную птушыную экспертызу: ці чысты ток, ці прыспеў час завозіць і размяшчаць на ім новую збажыну?
Пятро кешкаўся ў пуні нядоўга, вывеў са стайні і запрог у калёсы каня, які бадзёра ўздымаў голаў і нецярпліва пераступаў з нагі на нагу — любіў, шэльма, палявую прастору! Над імі нізка кружыліся ластаўкі, палюючы, пэўна, на размаіты гнюс, ад якога буланы адбіваўся хвастом.
У шчэбеце ластавак чулася своеасаблівае вымаўленне то асобных кароткіх, гартанных гукаў, то лагодны рэчытатыў, утрапёны і ў нечым асэнсаваны адначасова; гэты шчэбет наталяў душу мілажальнасцю.
На палеткі пад Замошшам — адлегласць, пяці вёрст няма. I не паспела адступіць і схавацца з відавоку панарама мотальскіх будынкаў, як паказалася зялёная хрыбціна замошынскіх прысад. Злева ад палявой дарогі, трохі не даязджаючы да вёскі, і ляжалі палеткі Пісарчукоў. Зводдаль, з супрацьлеглага боку, адкуль на ранку паказвалася сонца, уздымаўся сіняй замглёнай сцяной лес.
Летась на гэтых палетках добра ўрадзілі грэчка і бульба, сёлета, праўда, азімае жыта мае даць намалот блізка 120 пудоў з гектара, але ж гэта не самае лепшае, што Пісарчукі раней тут збіралі.
У жыце паказаліся жаночыя белыя хусцінкі; там працавалі гаспадыня Аксіння разам з нявесткамі Глннай і Зосяй. Яны жалі. Сын Паўлюк лоўка круціў перавяслы і вяз..ў у снапы пучкі зжатага жыта.
За кустамі вербалозу конь звярнуў на пожню. Пожня, ламаючыся, стракатала пад калёсамі і капытамі каня. У
164
паветры стаяў пах зямлі, свежай зжатай саломы і палявога зелля, валошкі, роснага ўюнка...
Неўзабаве галовы жанок у збажыне прыўзняліся і прыйшлі ў хаатычны рух, што здзівіла Пятра. Ён пад’ехаў бліжэй і ўбачыў жніц, якія, пакідаўшы сярпы, мітусіліся каля яркай хусцінкі ў сіні гарошак, яна належала Мані. Пятро саскочыў з воза і прытрымаў каня. Унука стаяла збялелая і ледзь стрымлівала слёзы. Ганна спрытна перавязвала Мані мізінец на левай руцэ. Убаку, на шчэцці саломы, валялася крамніна, ад якой яна адарвала пасак. Ірдзела кроў на асобных сцяблінах пожні, пралітая кроплямі.
— Што здарылася? — спытаў — не спытаў, а хутчэй выдыхнуў непатрэбныя словы дзед Пятро, як што надарэнне было зразумелае: Маня жала сярпом і...
— Парэзалася, — сказаў Паўлюк; ён стаяў побач, не выпускаючы з рук скручанае перавясла, і няпэўны, ці да месца будзе, пажартаваў: — Асвяціла сваёй крывёю ніву. Цяпер каравай святым будзе!
Зося пільна паглядзела на гаваркога мужа: ці не скажа ён якога глупства яшчэ. Але — не...
Дзед правёў далоняй па Манінай галоўцы:
— He бойся, унучка, не перажывай!.. Напалохалася?
Дзяўчынка маўчала. Першы раз яна бачыла ўласную кроў...
Ен глянуў на Ганну:
— Глыбока?..
— Неэ... Шырокі парэз, але не...
Тут жа яму на вочы трапіла і Аксіння. На яе твары ляжалі трывога, віна і разгубленасць, яна перажывала за ўнучку, не меней за дзеда.
— А я ж цябе прасіў, Ксення: не бяры на жніво Мар’ю, ёй рана яшчэ...
— Хто ж яго ведаў. Прасілася... Адно ў руках спрыту няма.
Дзед Пятро — чула Маня — ці не першы раз назваў яе падаросламу — Мар’яй, і яна ўсміхнулася:
— Дзедусь, а мне больш не баліць!
— Ну і малайчынка ягадка дзяўчынка! А перапалох няхай ідзе ад нас на сухі лес, га? Сплюнь...
I Маня тройчы сплюнула:
— Цьфу, цьфу, цьфу!..
Ад гэтага моманту акурат усім лягчэй стала.
165
23
У Моталь з Пінска вярнуўся Данік Плюнгер, там ён скончыў чынную камуністычную школу. Зрэшты, чаму Данік?.. Чаму Плюнгер?.. У гэтым нашым местачковым жыцці скрозь, праўда, Яны, Іваны ды Янкі яшчэ... А да Багдана прышпілілася — Данік, вядома, з малалецтва. Але ж цяпер ён стаў дарослым, вылюднеў, не раўнуючы, бы сапраўдны шлях