• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
     пралетарыяту; а на твары непрыемная міна:
    — Ты шмат ведаеш, Кузюр...
    — I гэта цябе непакоіць?
    У светлых вачах былога солтыса чыталіся святая прастата, цікаўнасць, дакор.
    170
    — Прастачком прыкідваешся?.. Хітры ты чалавек, Кузюр!
    — Як разумець?
    — 3 палякамі ладзіў... і нам у падполлі шкоды не чыніў, наадварот... Люду спрыяў, канешне... Таксама і цяпер рукі свае нічым не запэцкаў, ходзіш чысценькі, непарочны, як Дзева Марыя. Што ведаеш — усё ў мяшок упакавана і завязана да пары, да часу. Сядзіш на мяшку, як гад падкалодны...
    — Ты што, Плюнгер, апамятайся! — Клім Кузюр падхапіўся на ногі і выплюнуў за парог пуні недакураную цыгарэту. — Чым я заслужыў гэтакую ўразу? Ад цябе, у якога яшчэ матчына малако на губах?..
    — Нічога... Нічога дрэннага я табе не жадаў, і мы маглі б разысціся. Але, бачыш, цябе вярнулі з Пінска... Нічога, — Плюнгер адступіў на крок ад глыбістай, жывой, пругкай постаці, у сярэдзіне якой білася вялікае чалавечае сэрца. На заклапочаным ілбе ў Кузюра ад хвалявання выступіў пот, і ён цяпер, бадай, быў непрадказальны. Варта было спяшацца...
    — Я прыйшоў, — зазначыў Данік, — каб сказаць табе некалькі слоў, але так, каб нават мышы ў пуні не чулі! Зойдзем за вугал.
    — Давай...
    I гаспадар нетаропка пакрочыў за сваю пуню.
    — Я ж кажу, нічога дрэннага табе, Кузюр, не жадаў, — паўтарыў Данік неяк дзіўна, адчужана, за спіной у яго.
    — Сабака ты...
    I гэта былі апошнія словы Кліма, бо на іх якраз прыйшоўся шчаўчок курка і кароткі, нягучны выбух. Клім пахіснуўся, але ніяк не хацеў падаць. У боязі, ці што, Данік зрабіў яшчэ пяць нервовых выстралаў — у галаву, у патыліцу. Клім зваліўся, тым самым адкрываючы на гэтай зямлі вольную прастору яму, Даніку, моцнаму і слабому чалавеку, каторы глядзі што стаў прыладай пераніцоўкі жыцця ў Моталі на камуністычны капыл.
    Толькі ж не паспеў Плюнгер сунуць у кішэню наган, як адчуў у цішыні і спакоі, што за ім сочыць нечае пільнае вока. Ён кінуў позірк на суседнюю пуню і аслупянеў, як што там, метрах у пяцідзесяці ад яго, стаяў у карычневай світцы стрыечны брат Кліма •— Аксент Кузюр, аброслы шчэццю, калматы мужык; яны жылі побач.
    171
    — Во, бля... — міжволі вырвалася з грудзей Плюнгера, і, авалодаўшы сабой, ён прыклаў палец да вуснаў, затым паказаў кулак неспадзяванаму сведку.
    На абмерлым твары Аксента нічога не адбілася; ён кіўнуў галавой... Аднак жа пагроза падзейнічала, і на Плюнгера ў далейшым ніхто не паказваў пальцам з нагоды смерці Кліма Кузюра, наадварот, сёйтой разносіў па мястэчку пагалоску, што да гэтага трагічнага выпадку прычыніўся Паўлючок, сын Пятра Пісарчука.
    I вось пасля пінскай вучэльні зноў прынесла нячыстая сіла ў Моталь ці то яго амбітнага сына, ці вырадка — ніхто дакладна сказаць не браўся, а ён меў імя Багдана Плюнгера. I дзівіліся людзі: толькі 20 гадоў чалавеку, a што за пастава, колькі ўпэўненасці ў сабе і гонару за любую савецкую ўладу, якую так гожа ён прадстаўляе! — Данік пачаў працаваць пісарам у пасялковым савеце, a былы пісар Павел Раманчук цяпер стаў ягоным намеснікам. Данік, апроч таго, узначаліў пановаму Мотальскую камсамольскую арганізацыю, дзе было шмат камунякаў, сапраўдных па светапоглядзе ды па настроі сваім. I Юлька Жупанка — гэта расцвіўшая кветка, таксама — туды ж: перш чым паехаць вучыцца ў педагагічнае вучылішча, яна ўступіла ў камсамол.
    Мотальскі пасялковы савет цяпер узначальваў Мікіта Калілец, шчыры, абабіты працай на лясных промыслах чалавек, даўно размяняўшы свой шосты дзесятак. За саветамі пачаў працаваць фінагентам, а затым, пры вострай нястачы падрыхтаваных кадраў, наогул узначаліў мясцовую ўладу. Жалю варта, але патрэбнай граматы Калілец не меў, таму вялікай удачай для яго было з’яўленне ў Моталі адукаванага, спанатранага ў грамадскім жыцці вайскоўца — капітана Сяргея Калінічэнкі, які даводзіўся яму нават пляменнікам. Маючы шмат вольнага часу, капітан танкавых войскаў узяўся дапамагаць старшыні пасялковага савета, бескарысліва і шчыра, ён фактычна стаў для Калільца правай рукой, і ці трэба казаць, як усе яго паважалі і падпарадкоўваліся яму, як самому Калільцу. Шукаў спагады ў Калінічэнкі і Данік Плюнгер.
    Пісар Плюнгер меў гонар служыць пад апекай гэтакай вабнай асобы, дзіўнай, як не легендарнай у тутэйшым кутку. Усе гэтыя дні і гады жыццё ў Даніка складвалася як мае быць ды галоўнае — мела нічым не замглёную перспектыву.
    172
    — Товарнш, Плюнгер, — націскаў на першым слове танкіст Калінічэнка: — Подготовнлн лн вы спнскн на недонмку по молоку?
    — Так точна! — паваеннаму, у лад «начальніку», адказваў спраўны пісар Данік і паказваў доўгі спіс, дзе ў графе нумар адзін фіксавалася колькасць членаў сям’і, у другой графе — колькасць кароў, у трэцяй — колькасць здадзенага малака... Супраць нядоімшчыкаў стаялі адпаведныя рыскі.
    Памочнік старшыні, па звычцы перасмыкаючы вуснамі, хвіліну вывучаў паперу.
    — Мда, — казаў ён. — Факт — ясней яснага: дзе багата дзяцей, там пастаўка кульгае. А вось у Рамановіча Пятра і Рамановіча Паўла пастаўкі перакрыты. Трэба меркаваць, гэта свядомыя савецкія людзі!
    — Нікак нет, таварыш кааа... мгм... Сяргей Барысавіч, — спяшаўся выправіцца і патлумачыць пісар Данік: — Справа ў тым, што гэта заможныя і, бля, праз меру заможныя сяляне; у іх каровы добрыя, шмат малака даюць.
    — Усё роўна, таварыш Плюнгер, іх стаханаўскі пачын варта было б падтрымаць.
    — Ды як быць з іхнім пачынам? — не цяміў Данік. — У прыклад людзям ставіць? To пры чарговай дэпартацыі мы запішам іх на высылку разам з іншымі кулацкімі сем’ямі.
    Штосьці ў той датклівай размове таварышу Калінічэнку не спадабалася і, памаўчаўшы, ён узвысіў голас:
    — Я стаўлю перад вамі, таварыш Плюнгер, задачу: знайдзіце нашых інспектараў па падатках і разам з імі вывучыце, хто з сялянместачкоўцаў можа яшчэ перакрыць пастаўкі малака. Няхай зробяць гэта на карысць савецкай айчыны. А разам варта параіць інспектарам папрацаваць з нядоімшчыкамі, каб высветліць больш дэталёва, каму што замінае і актывізаваць іх. Гэта ж справа нашага гонару! Ці не так?
    — Так точна, Сяргей Барысавіч! Ваша задача будзе выканана!
    Адно, што часам азмрочвала настрой пісара Даніка, — па родным мястэчку даводзілася хадзіць пехатой, і гэта ў той час, як некаторыя ездзілі на роварах. Уладары гэтых машын проста ў сэрца калолі яму бліскучымі спіцамі, нагадваючы прыстойнаму хлопцу пра ягонае бядняцкае паходжанне. Свайго цяперашняга заробку, а ён толькі пачаў
    173
    працаваць, таксама не хапала, каб набыць веламашыну, і Даніку рабілася крыўдна. Ён шукаў спагады і з гэтай нагоды неяк падышоў было да Паўла Міховіча (Антошкі), сваяка Пісарчукоў.
    — Павел, ці не ўдружыў бы ты мне свой ровар, а то ж неяк несамавіта мне, ведаеш, па мястэчку поўзаць разам з усімі, дый работы шмат, не ўсюды паспееш.
    — Я разумею цябе, ровар табе, Данік, патрэбен. Але ж і ў мяне ён не лішні, чуеш, я ўжо прывык да колаў, дый іншыя дома роварам карыстаюцца.
    — А ты сабе новы купіш! — не адступаў Данік.
    — Ты што?! Цяпер гэта — праблема! Сам ведаеш, якія мы падаткі плоцім. На ўсё! У гаспадарцы ніц не застаецца.
    — He хочаш мне памагчы...
    — Даруй, я памагаў табе летась, калі ты меў ахвоту выступаць на мітынгах, сходах... Падказваў словы, якія варта казаць, дый сам часам тлумачыў людзям тое, чаго ты не выказаў. Куды ж болей?..
    — За тую ласку дзякуй, — панура мовіў Плюнгер. — Але што я павінен сказаць: не роўныя мы з табой! Гусь свінні не таварыш.
    Алошняя заўвага пісара прагучала пагрозліва, і Міховічу крыўдна зрабілася:
    — Скажы, а вось калі ў цябе будзе ровар, а ў мяне — шыш, тады мы будзем роўныя, га?.. Перапрашаю!..
    Разышліся. Павел Міховіч, праўду казаць, заўсёды быў з камсамольцамі поплеч, хоць у камсамол яго не прымалі зза таго, дарэчы, што за мяжой у яго быў сваяк — Барыс Рамановіч. Цяпер, пасля палкай размовы, паміж былымі прыяцелямі прабегла чорная кошка.
    У наступны дзень, спаткаўшы каля царквы старога Пісарчука, які таксама меў ровар, Данік паскардзіўся:
    — Багаты беднаму не спагадуе, дзядзька Пятро!
    — Чаму ж?.. Цяпер для бедных, Данік, скрозь дарога шырокая!
    — Ды нешта вы, дзядзька, як пан, па гэтых дарогах ездзіце, а я пешы хаджу. Альбо не так?
    — Кесару — Кесарава, а Богу — Богава!
    — Адышло тое, дзядзька Пятро. Цяпер інакш павінна быць!
    — А як? Хіба ўжо Кесару — Богавае?..
    Гэта Даніку больш падыходзіла і ён кіўнуў галавой, затым перасмыкнуў, як танкіст Калінічэнка, вуснамі і крыва ўсміхнуўся:
    174
    — Учора спрабаваў экспрапрыяваць ровар у вашага сваяка, ведаеце, у Зосьчынага брата Паўла. Ды — куды там! Гонару шмат...
    — He ўступае?
    — He, бля...
    — Шкада... Дык жа шкада і мне, міл чалавек, свой ровар табе аддаваць. Зразумей, Данік: сёння ровар у двары варты, можа, каня. Есці не просіць і налогі на яго не трэба плаціць! А вазіць — возіць. Таму, калі ты забярэш ровар у мяне, да прыкладу, — нанясеш мне ўразу на ўсё жыццё.
    Даніка дужа дзівіла, што ніхто з адмысловых гаспадароў, багацеяў, якія яшчэ заставаліся ў Моталі, не хоча ўважыць на ягоную ключавую пасаду ў пасялковым савеце і не бачыць, як ён пакутуе без транспарту, — не паспачувае, не абагрэе ласкай, не падорыць яму пару калёс... Ён жа, пісар Плюнгер, мае дачыненне да лёсу амаль кожнага жыхара ў Моталі.
    Даніку горка і балюча рабілася. I ў душы ўжо спрабаваў варушыцца і гатовы быў выйсці з запасніка на асноўны напрамак паравічок помсты. Якіх намаганняў Даніку каштавала яго ўтрымаць!
    Пісар Багдан Плюнгер, маючы свае таямніцы і, вядома ж, разлікі ў жыцці, вучыўся карэкціраваць свой характар ды мець вытрымку. Пры гэтым ён суцяшаў сябе: чакай, нябога, цярпі! Нядоўга ўласнікі будуць ездзіць на роварах, надыдзе і іх чарга на Сібір!
    24
    Вестка аб будаўніцтве пад Моталем ваеннага лётнішча, або, у афіцыйным абыходку, аэрадрома неяк адразу ўскалыхнула і запаланіла мястэчка і ўсе навакольныя вёскі. Гэтая вестка ўнесла ў душы жыхароў, ад малога да вялікага, прадчуванне чагось небывалага, значнага — адначасова захапляючага, як высокі чалавечы палёт, і тоячага ў сабе небяспеку: у выпадку вайны ўсе яны акажуцца ля яе крывавага пекла, пульсуючага ў небе і на зямлі. Прычым, больш за мясцовых жыхароў трывожыліся ўцекачы з Польшчы, пераважна яўрэі, якія так ці інакш ужо дасталі вайны і набраліся страху за сваё блаславёнае богам паходжанне. Інтуітыўна яны пазбягалі ўсяго, што нагадвала
    175
    ім пра вайну, а тут бальшавікі наважыліся выбудаваць стратэгічны, на сухой ваеннай мове, аб’ект...
    — Пятро, — казаў прыяцель Борух Пісарчукустарэйшаму, ступіў