Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
ль... Няма ў нас сваёй краіны, і таму мы не абароненыя ніякім законам, хто віда намі кіруе, хто хоча — рабуе і адсылае, куды Ма
190
кар цялят не ганяў. Чаму такі здзек? Я думаў... Няма ладу. Што цяпер у тутэйшых засталося?.. Карак ды цела. А галавы няма. Яе зрэзалі. Таму і пруць дзівосы на калёсах. Народ — бык... Я кажу: бык без галавы! Цела рухаецца, яно яшчэ сілу мае, а на карку сядзяць крывасмокі і кіруюць гэтым целам. Гэй! — паганяюць.
— Дзедусь! — прашаптала Маня, уявіўшы сабе неверагодную карціну з быком, яе вочы акругліліся.
— Ой, не палохайся, дзетка! — супакоілі яе дружна, усім сямейным застоллем. — Гэта ж так толькі гаворыцца, а ў жыцці дзе ты бачыла тое...
— Народ, які не мае галавы, — цяглавая сіла — не болей. Іншымі словамі, працоўная армія; адна з тых, бадай, аб стварэнні якіх дбаў Троцкі. Падобныя штукары і робяць палітыку.
— Пятро, — звярнулася да чалавека Аксіння, — у мястэчку плявузгалі аб нейкай яўрэйскабеларускай дзяржаве. Я тады падумала, але не спытала: дзе яе хочуць стварыць?
Гаспадар з сынам засмяяліся. Пятро ўзяў нож і адрэзаў скрылёк дамашняй вэнджанай каўбасы, кінуў у рот, пажаваў, расправіў вусы. Адказ цікавіў усіх.
— Аксіння, ведаеш пагаворку, сабака брэша — вецер носіць? Але тут лепей сказаць: дыму без агню не бывае. Прыбраць да сваіх рук тую — савецкую частку Беларусі — хеўра Троцкага Лейбы паспрабвала ў 20я гады, і, кажуць, дапамагала жонка Молатава. Толькі ж нумар не прайшоў, нее... Тады яны аблюбавалі Крым. Але і там спатыкнуліся аб волю Сталіна, які потым вызначыў для іх месца недзе па той край Сібіру — у Бірыбіджане. Дармо. Яны паранейшаму мецяць завалодаць становішчам тут, у Еўропе. А як? Вяртаючыся да таго ж удалага ці няўдалага прыкладу: сесці на карак быка, замарочыць яму і спрундзіць голаў. Ці ж не занадта смела, рашуча?
— А што занадта, таго і свінні не ядуць! — рэфрэнам адгукнуўся Паўлюк.
— От няхай бы нашы мотальскія стварылі яўрэйскую дзяржаву ў Палестыне, адкуль іх род. Такую задачу, дарэчы, і ставіў перад сабой Вайцман. Прынамсі, ён казаў пра гэта, калі прыязджаў у Моталь з Англіі, недзе на пачатку 30х гадоў. Няхай бы — раз іх сярод беларусаў мо і дзесятай долі не будзе. Але затое якія планы ў шэльмаў!
191
— Адным словам, — збіраўся ўжо звязаць гаворку ў вузел Пятро, — іх заправілы летуценяць, моляцца, робяць усё, як ім падказваюць модлы, і ніколькі не бяруць да памяці, дзе і што разбураюць. Хіба ж без іх у рэвалюцыю і пазней знішчылі б столькі шэдэўраў хрысціянскай культуры, палацаў, сабораў? I дзіўна, што гэтыя небаракі ў мястэчку, з якімі мы сябруем, зусім нармальныя людзі. Таму ў галаве нейк не ўкладваецца, на што астатнія здольны.
Пятро ўздыхнуў:
— Мне крыўдна, што так нелюдзяна складваецца лёс усіх, хто нарадзіўся гаспадаром і рупіцца на гэтай зямлі.
I, выслухаўшы чалавека, баба Аксіння прамовіла:
— Няхай Бог мілуе!
26
Будаўніцтва ваеннага лётнішча займала ў свядомасці тутэйшага люду ўсё больш месца, асабліва з надыходам вясны, калі колькасць зэкаў на ім павялічылася на багата, так што перавышала цяпер дзве тысячы асоб. He сакрэт, менавіта асоб бачылі ў зняволеных людзях сяляне навакольных вёсак, як і жыхары Моталя, мяркуючы па тым, напэўна, каго энкавэдысты арыштоўвалі ў іхніх і суседніх паселішчах. У турму найчасцей траплялі самыя здольныя, нечым адметныя і самавітыя грамадзяне; ім, пакрыўджаным і абражаным, абарваным і галодным, спачувала тут як не кожная хрысціянская душа. Багата хто прыходзіў пагляцзець на вязняў; і ўсе, хто насіў Бога ў душы, маліліся за іх, а заадно і за сябе, каб чаго добрага, не напаткала падобная доля, нездарма ж прыказка ёсць: ад сумы і ад турмы не адракайся.
Уражвала жытло, у якім месціліся новыя партыі зэкаў — разбітыя ў адкрытым полі палаткі, такія ж вылінялыя, рваныя, як і адзенне на іхніх жыхарахпакутніках.
На пачатку лета Ганна са сваёй старэйшай дачкою Маняй і сястрой Зосяй пайшлі туды ў чарговы раз. Пры перадачы няшчасным пакункаў — сыру, сала, хлеба, масла і мінулагодніх сухіх ягад чарніц — адзін з вязняў сунуў У руку Ганны штось невялікае і цупкае — скрутачак паперы. Гэта быў вышэй сярэдняга росту мужчына з запалымі шчокамі, пакрытымі мяккай русявай шчэццю, і сумнымі блакітнымі вачыма. Над яго шырокім ілбом,загарэлым і чыстым, навісала ўскалмачаная чупрына, амаль
192
не кранутая сівізной. Ганне горача зрабіліся ад усведамлення нейкай тайны, каўзануўшай у яе руку ад гэтага чалавека, і, няйначай, збянтэжаная, яна кінула дапытлівы позірк на яго, а ён усміхнуўся і сказаў пабеларуску:
— Вялікі дзякуй!
Яго вочы пацяплелі і ён акінуў усіх, Маню і Зосю, прыхільным і ўдзячным позіркам:
— Няхай жыве наша краіна!
Апошнія словы вымавіў нягучна, і ўсё роўна, як і таямніца паперы, яны былі нечаканымі і новымі для слыху маталянак.
— Адкуль вы?..
— 3 Мінска, — адказаў.
— He размаўляць! — зычна выгукнуў вартавы.
Яны разышліся.
Жанчыны вярталіся дадому і Маня цёрлася каля боку ў мацеры:
— Мама, што там? — паказвала яна вачыма на руку, якую Ганна не асмельвалася расшчапіць.
— Пачакай, адыдзем далей...
Нарэшце, яны селі на ўзбочыне дарогі пад Асаўніцай, пры полі, на якім ужо зацвітаў пасеяны кімсьці лён. На прыдарожным быльнягу тамсям сядзелі і песціліся на сонейку рознакаляровыя — ну проста цуд у сваім заліхвацкім убранні — матылі. Час ад часу яны ўзмахвалі крыллямі і ўздымаліся ў паветра, пераляталі і садзіліся зноў на іншыя расліны ці кветкі. Разам з імі гойсалі ў паветры і мігцелі на сонцы празрыстымі крыльцамі стракозы. 3 вышыні ліўся на ніву звонкі спеў жаваранка: цьюрліцірліцыі...
Прыродачараўніца. Любата!
Ганна разгарнула і разгладзіла складзены ў мноства столак аркуш белай паперы:
— Можа, ён тут пра сябе штонебудзь піша або пра радню, — выказала яна здагадку. — He падобна, аднак... Нейкі верш...
Тры акуратна прычасаныя і цікаўныя галоўкі жанчын, дзвюх старэйшых і юнай — нахіліліся над старонкай, густа спісанай агрызкам алоўка.
Разбіралі тэкст спачатку ўсе разам:
— Забраныя... Забраныя мы з забранага краю...
Забраны ў астрог мы з забранага краю, Узяты за краты з асірочаных хат.
7 Зак. 2827
193
Для нас пачалася часіна ліхая, Мой бедны, мой родны, пакрыўджаны брат.
Здаволіўшыся ў чытанні, Ганна перадала ліст Мані:
— Наа! Ты маеш больш граматы. Чытай, а мы паслухаем...
I Маня чытала ўголас:
Жыве наш народ, бы гарох пры дарозе, Прасвету не бачыць у гэтым жыцці, Учора на працы, сёння ў астрозе, А заўтра на пусткі ў выгнанне ісці.
— Ой, Манька, ой, Зося! Ды гэта ж тое, што ў нас. Акурат бы ён жыў тута.
— Відаць, скрозь яно такое жыццё, як у нас, — слушна зазначыла Зося.
— He плачце... — Маня чытала далей.
He плачце, не плачце вы, родныя маткі, He плачце сяброўкі і сёстры па нас. Такія на свеце паўсталі парадкі, Такі ўжо бязглузды й пакручаны час.
Няхай лепш сумуюць прадажныя душы, Адплаты чакаюць за здраду сваю.
Няхай жа сумленне тых юдаў падушыць, Жывымі загоніць у сырую зямлю.
Звярыная злосць не заслоніць нам неба I нашу зямельку ўсю не глыне.
Мы знаем — змагацца за волю нам трэба, Мы знаем — змаганне наш край не міне.
— Мар’я! — першай спусцілася з паэтычных нябёсаў на сваю грэшную зямлю цётка Зося: — Парві і выкінь гэты верш!
— Мне шкада, цётачка. Я хачу яго дзеду паказаць.
— Пакажы, але потым абавязкова парві, бо, калі, не дай Бог, хтонебудзь знойдзе — для ўсіх нас кранты будуць!
— Ну гэтак, — кіўнула маці: — У момант арыштуюць. Так што схавай за пазуху!
Яны як бачыш падхапіліся з зямлі ды, уражаныя і ўстрывожаныя пачутым, пабачаным, перажытым на аэрадроме і тут, у полі, калі чыталі верш, які ўспрымаўся зваротам да іх, — далі волі нагам, не дай рады! He прайшло і паловы гадзіны, як яны былі дома.
194
Аксіння, якая заставалася даглядаць малодшых унукаў, з нецярпеннем чакала іх; а дзеда Пятра не было, яны з Паўлюком ад самай раніцы касілі на лузе траву.
На схіле дня касцы вярнуліся ў сядзібу. Маня бавіла час у агародзе: вадзіла Вольку — сястрычку — па зялёных разорах між градкамі і вучыла выбіраць сабе ядраныя клубніцы, спелыя, сакоўныя, смачныя. Са смакам клубніц або суніц на лясных узлобках, куды яна з маці, a часам і сяброўкамі трапляла, зноў і зноў, у каторы раз ужо для яе пачыналася ўтрапёнае і шчодрае лета. Яно цвіло макамі.
Маня счакала, пакуль дзед, беручы ваду з цэбра, апаласне ад поту твар, сядзе за стол на кухні ды падсілкуецца. Як толькі ён зрабіў гэта, яна пакінула агарод, завяла Вольку да мацеры ў пакой і — да яго:
— Дзедусь, а я хачу табе штось цікавае паказаць.
— Дзе ж яно, у двары?..
— Нее, пойдзем на тваю палавіну!
У сталовай яны селі за стол, пакрыты льняным арнаментаваным абрусам, і Маня, чуючы ў сабе годнасць дарослай дзяўчыны, расказала дзеду пра тое, што чула і бачыла на будоўлі, пра гутарку з вязнем, які перадаў ім верш на скручанай туга паперы.
Вочы дзеда загарэліся цікаўнасцю і, узяўшы з рук у Мані пакамечаны ліст, ён у роздуме прадэкламаваў:
— Забраны ў астрог мы з забранага краю... Але ж...
I занепакоіўся Пятро Пісарчук, сухі камяк, пэўна, падкаціў да яго горла, бо жаўлакі сталі перакатвацца па шчоках. Адно разумела і добра разумела свайго дзеда Маня Раманавічанка, бо прыгадала, як за вячэрай узімку, калі сабралася ўся радзіна, ён казаў ім амаль тое ж: бачыце, шкадуе, што зжывае жыццё ды так і не стаў грамадзянінам сваёй краіны... «Забраны край...»
Ён дачытаў верш і скупа ўсміхнуўся:
— Добра, што такія людзі хоць за кратамі ёсць. Сумна, далібог... Толькі ад гэтага весялей трохі...
Маня атрымала ад дзеда заданне: вывучыць верш на памяць, а саму паперку ліквідаваць. Ну — пэўна, спаліць.
Яна аналізавала падзеі, учынкі дарослых і дзівілася іх незатуленасці, безабароннасці перад нейкай хцівай плынню жыцця, нібыта яны не нарадзіліся і не жылі на гэтай зямлі, а з’явіліся тут прыблудамі, і нібыта апекаваў гэты край не старавечны род Скірмунтаў, а нейкія гіцлі з Масквы ці Варшавы.
195
Маня — дзяўчынка думная, і ў сям’і гэта даўно прыкмецілі. Яна шмат чаго разумела, але дагэтуль ніяк не магла сабе ўцяміць, дзеля чаго жыццё чыніцца так, каб усе баяліся ўладаў і нават адзін аднаго. Таму весялосць, пазнавальны імпэт і шал у школе, куды яна з вялікай ахвотай хадзіла, штораз пакідалі яе, калі яна вярталася са школы дадому. Прадчуванн