Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
лікай Германіі, улічы. Падыдзем да глобуса, глянем, мой мілы, на гэты пукаты і такі дзіўны малюнак планеты...
I яны прайшлі па нацёртай да бляску паркетнай падлозе да вялікага глобуса, які на чорнай падстаўцы ўзвышаўся ўзбоч паліраванага стала фюрэра ў левым кутку кабінета.
— Уяві сабе, Віллі, прастору: ад Атлантыкі да Урала! 0о! Там на кожнага немца ўсяго хопіць! I гэта прастора чакае нашага разумнага ўпарадкавання па завяршэнні маланкавай вайны, якая змые ўвесь камуністычны блуд і бруд з планеты і завершыцца поўным разгромам СССР. Паглядзі, Віллі, колькі там раўнін, азёраў, рэк, колькі гарадоў! Частку іх мы разбурым, зруйнуем, вынішчым, але ж для тых, якія застануцца, спатрэбяцца арыйскі розум і кроў, як мінімум — прысутнасць сыноў нашай Айчыны. Калі сваю справу зробіць куля, нашы кадры будуць вырашаць усё!
— To пэўна. Яволь! — адказваў коратка Віллі, пранікнёна слухаючы блізкага яму палітыка і чалавека. — Мой фюрэр, аднак Вы маеце мне прапанаваць нешта, а вайна яшчэ — кот у мяшку. I — калі яна будзе?..
— Віллі, вайна будзе і мы яе не можам адкладваць, як раней меркавалася. Вермахт меў намер перш разбіць Вялікабрытанію, а затым рушыць на СССР, але ж сітуацыя мяняецца. Сталін... Так, гэта вялікі палітык, яму ўдалося не адно дзесяцігоддзе трымаць у страху багата народаў, нават юды пры ім падцялі хвасты. Сталін — стратэг і, дзякуючы гэтакім сваім здольнасцям, пашырыў уладу саветаў пагрозліва далёка на захад. Ён прыбраў да сваіх рук Прыбалтыку, затым Бесарабію і Паўночную Букавіну. Ён не супраць ваенных паходаў. Ён драпежна абрушыўся на маленькую Фінляндыю. Толькі там Сталін паказаў, што ў вайне — не ігрок, найн! Шайзэ... Чырвоная Армія пацярпела няўдачу... Але вайна з фінамі Сталіна нічому не навучыла. Віллі, гэта вайна паказала, што яму не хапае... чаго? Нуну, ды вось гэтай дабрачыннасці! — I Гітлер ткнуў указкай у бліжэйшы медальён, дзе была выява Цвярозага Розуму.
201
Тут Адольф Гітлер зрабіў адступленне, паколькі заўважыў, як Віллі скасіў позірк на ягоны рабочы стол.
— Аа, ты глядзіш на адмысловую інкрустацыю па дрэве? Таксама выдатны твор Шпеера. Зважай!.. Пра што можа сведчыць напалову выцягнуты з ножнаў меч?.. Гэта яскравы напамін для кожнага госця аб сіле Германскага рэйха. Уяві, хто праз доўгія пераходы па слізготкай падлозе патрапіць сюды, у кабінет германскага фюрэра. Выява мяча ў маім кабінеце разлічана перш за ўсё на замежных гасцей, дыпламатаў.
— Мой фюрэр, я ніяк не пазбаўлюся моцнага ўражання: апошнім часам жыў у звычайным свеце і раптам патрапіў у свет казак «Тысяча і адна ноч»! 0 о... I страшна і страшэнна цікава! А вы...
Адольф, пачуваючы сябе героем страшнай казкі, задаволена сцёбнуў прутком сабе па галянішчы — быў абуты ў наглянцаваныя боты:
— Я дапамагу табе, Віллі, вярнуцца зза аблокаў у рэальны свет. Мы ж адхіліліся... Глянь цяпер на гэты малюнак на глобусе. Вось Бесарабія, якая стала савецкай. I Паўночная Букавіна... Гэтыя тэрыторыі выступам упіраюцца ў Румынію. А там — крыніца нашай энергіі — нафта. Нафта — чорная кроў арміі! I што робіцца?! Паводле дадзеных нашай разведкі, менавіта ў гарах Бесарабіі і Паўночнай Букавіны Сталін сабраў у кулак узброеныя да зубоў арміі; ён бачыць у нас дурняў і ставіць за мэту адрэзаць ад рэйха Румынію. Блазан!.. Цяпер, мой друг, глядзі сюды, — і ў імгненне вока ўказка слізганула ўгору, спынілася на мяжы Беларусі з Польшчай: — I зноў чырвоны выступ... Зноў жа — арміі! А ў Пінскай акрузе, блізу мястэчка Моталь, па данясеннях Геруліса, будуецца агромністы ваенны аэрадром для стратэгічнай авіяцыі. Нам вядома, што настрой у афіцэраў будоўлі больш чым крытычны. 3за парадкаў у Чырвонай Арміі... Справа ў тым, што Сталін вынішчыў, па незразумелых для дыпламатычных місій прычынах, афіцэрскі корпус і вышэйшы камандны састаў. Але ж будоўля вядзецца ў шпаркім, калі не сказаць ліхаманкавым тэмпе. Пра што гэта гаворыць, Віллі?
— Разумею, мой фюрэр. He на астравы ж у акіяне пасыплюцца савецкія бомбы — нам на галовы! Дактрына камуністаў скіравана на захоп Германіі дый усяго свету.
— Сталін хітры і вераломны палітык. Адной рукой ён задобрывае і гладзіць нас па галоўцы, публічна адмаўляе магчымасць вайны паміж намі. А другой рукой заносіць
202
над Германіяй дубіну. Найн, найн! — усклікнуў, як уджалены, Гітлер: — He! He!.. He дачакаецца чырвоны вампір таго, каб Германія стала перад ім на калені! Мы першымі пойдзем. I спапялім Савецкі Саюз. I Францыю скінем ў Атлантыку, — тут указка фюрэра ўваткнулася ў блакіт акіяну. — Паставім ва ўмовы Вярсальскага дагавору Англію, яе бомбы наводзяць жах на жыхароў высакароднага і слаўнага арыйскага горада Берліна. — Халодны, блакітны, хцівы агонь шугаў з вачэй Гітлера.
Ведаючы схільнасць фюрэра да доўгіх экзальтаваных прамоў і маналогаў, Кубэ цярпліва слухаў прамоўцу. A той зноў вярнуўся да пачатку размовы:
— Дык вось, Віллі, дзеля таго, каб скончыць гэту вайну на такіх шырокіх абшарах, нам будзе мала разбіць савецкія войскі. Усю заваяваную тэрыторыю мы падзелім на часткі з уласным кіраўніцтвам, на дзяржавы, з якімі мы зможам заключыць мір. Сітуацыя запатрабуе ад нас абдуманых прынцыпаў, важных рашэнняў і, каб не пакінуць звароту назад, да камунізму, нам належыць вынішчыць там скрозь юдабальшавіцкую інтэлігенцыю, якая дагэтуль прыгнечвае народы Расіі. Такім чынам, я абвяшчаю незалежныя ад Сталіна рэспублікі! I гэта будуць буферныя дзяржаўныя ўтварэнні з прымітыўнай сацыялістычнай інтэлігенцыяй... Зрэшты, праграма нашых земляў на Усходзе канчаткова не выпрацавана і не выключана, што мы ўтворым там дзяржавы без уласнай інтэлігенцыі.
— Варум? Вас золь дас бедойтен?*
— Віллі...
I яны выпрабавальна ўтаропіліся адзін на аднаго.
— Прашу прабачэння ў фюрэра... Я хацеў спытаць, ці могуць быць дзяржавы без нацыянальнай інтэлігенцыі?
— Паглядзім... Гм... Зрэшты, гэта толькі ад нас будзе залежаць! Ці ж не так, Віллі?.. Па крайняй меры, рэйхсфюрэр СС Гімлер прапануе не цырымоніцца з людзьмі ніжэйшай расы. Калі ласка, пазнаёмся, Віллі, з яго меркаваннямі. Вось які мемарандум ён склаў.
Кубэ ўзяў з рук фюрэра аркуш паперы і паглыбіўся ў чытанне гімлераўскіх прапаноў:
«Ужо праз 45 гадоў, як мне ўяўляецца, паняцце «кашубы», да прыкладу, павінна стаць невядомым, бо к таму часу кашубская народнасць болый не будзе існаваць (гэта
* Чаму? Як гэта разумець?
203
тычыцца, у прыватнасці, і заходніх прусаў). Я спадзяюся, што нам удасца знішчыць паняцце «яўрэі», паколькі існуе магчымасць перасялення ўсіх яўрэяў уАфрыку або ў якуюнебудзь іншую калонію. Некалькі больш часу спатрэбіцца, каб на нашых абшарах зніклі такія народнасці, як украінцы, гаракі і лемкі. Усё, што было сказана пра гэтыя асобныя народнасці, яшчэ ў большай меры адносіцца да палякаў.
...Для насельніцтва ўсходніх абшараў не павінна быць вышэйшых школ... Просты. лік да 500. Унушаць, што воля Бога ў тым, каб яны падпарадкоўваліся немцам і былі шчырымі, дбайнымі, паслухмянымі. Уменне чытаць я лічу непатрэбным...»
— Мой друг, — гледзячы ў анепакоены твар Кубэ, упэўнена доўжыў фюрэр вялікай імперыі. — Я заўжды цаніў цябе за аналітычны розум. У любым выпадку стварэннем дзяржаўных арганізмаў мы не павінны абцяжарваць армію. Дзеля гэтага на савецкіх абшарах, размежаваных нацыянальна, мы пакінем камісараў рэйха — таму мы і вядзем з табой гутарку... Віллі, пры тваім вопыце і розуме я гатовы парэкамендаваць цябе на пасаду генеральнага камісара адной з занятых сіламі Вермахта акруг, ну скажам, на акругу з найбольш нязнаным народам Еўропы... Краіна завецца Беларутэніяй, — і Гітлер павёў указкай па Беларусі.
Вільгельм Кубэ, для якога вяртане ў палітычнае жыццё краіны азначала поўную рэабілітацыю і было нечаканай удачай, пасвятлеў чыста выгаленым тварам, круглым, валявым, з адзнакай жвавасці і інтэлекту:
— Я згодзен з вашай прапановай, мой фюрэр. Буду рады паслужыць нямецкай нацыі яшчэ раз!
— Інструкцыі атрымаеш у канцылярыі. Я зычу табе поспеху, Віллі! — і на развітанне Гітлер пасяброўску паляпаў Кубэ сваёй нешырокай мастакоўскай далоняй па плячы: — Відэрзэен!
Вядома, справамі будучых скораных земляў займаліся розныя службы рэйха, ды ў тым ліку і Абвер — нямецкая армейская разведка. У Кракаве было адно з падраздзяленняў Абвера, якое ўзначальваў нехта Геруліс, капітан або гаўптман панямецку. Аддзел меў сваю агентуру ў Беларусі і на Украіне і вербаваў да сваёй працы эмігрантаў з савецкіх рэспублік, якія асталяваліся ў Польшчы.
204
Завербаванымі Абверам ў 1940 — 41 гадах былі, да прыкладу, доктар Мікалай ІПчорс і паэт, журналіст Уладзіслаў Казлоўскі (літаратурны псеўданім — Казлоўшчык). Абодва яны мелі ніштаваты досвед у беларускай патрыятычнай працы ў Вільні да таго, як Вільню заняла Чырвоная Армія і таварыш Сталін дзеля пэўных палітычных разлікаў перадаў яе Літве.
У розных прадстаўнікоў нацыянальна актыўнай беларускай эміграцыі было сваё стаўленне да супрацоўніцтва з немцамі, якія цяпер збіраліся абрынуцца вогненным смерчам на СССР. Па праўдзе, усе ў эміграцыі чакалі гэтага моманту як адплаты камунабальшавізму за здзекі над людзьмі. Іх хвалявала і радавала магчымасць вярнуцца на Бацькаўшчыну ды пад прыкрыццём нямецкага рэйха, калі на тое пойдзе, пановаму заняцца дзяржаўнай выбудовай.
Так шчасліва складваліся ў выгнаннікаў думкі... I быў добры прыклад — утварэнне, з блаславення рэйха, самастойнай краіны Славакіі. Адно вядомы беларускі дзеяч Вацлаў Іваноўскі ды Янка Станкевіч, філосаф, не давалі веры ў перамогу немцаў у вайне з Савецкім Саюзам і лічылі акупацыю Беларусі, калі яна распачнецца, часовай. Больш шанцаў для падтрымкі беларускага незалежніцкага руху яны схільны былі бачыць далей на Захадзе — у Англіі, ЗІПА, а таксама Польшчы.
Чакаў далейшага разгарнення падзей, не выдаючы свайго хвалявання, Радаслаў Астроўскі, адзін з закапёршчыкаў у нацыянальным руху на Беларусі; чакаў, не прыхінаючыся пакуль ні сюды, ні туды.
Затое, больш актыўна дзейнічала група Шчорса, куды ўваходзіў і ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі. Апошні рупіўся ў Беларускім камітэце ў Берліне. Вясной 1941 года імі было завербавана 50 добраахвотнікаў для Абвера. Пасля вучобы пад Аполем абвераўцы павінны былі дэсантавацца на чыгуначнай лініі Баранавічы — Стоўбцы і ў першыя ж гадзіны і дні вайны паралізаваць рух савецкіх цягнікоў на ўсх