• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    абочых, соваючы разпораз шырокія лапаты ў друз, насыпалі яго на насілкі і тачкі, іншыя, напяльваючы жылы, падцягвалі гэты груз бліжэй да бетонамяшалак. Яшчэ адна група рабочых пераносіла туды ж мяшкі з цэментам, якія ляжалі воддаль пад шырокім навесам.
    Таварыш Мэндаль, а знешне цяпер ён выглядаў больш маладжава, мо таму, што падчас службы на лётнішчы пакараціў пэйсы, падышоў да бліжэйшага часавога і перамовіўся з ім, потым махнуў рукой туды, дзе зэкі ўжо з надзеяй глядзелі на жанчын.
    — Гэй вы!..
    Рабочыя дружна сыпанулі да агароджы, а Мэндаль звярнуўся да Ганны:
    — Толькі ж, гаспадынька, майце на ўвазе, што з імі размаўляць забаронена.
    — Чаму? — прагучала і павісла ў паветры недарэчнае і відавочна куцае пытанне.
    Ганна сумелася. Перад ёю ў адзін момант паўстаў гурт мужыкоў, абарваных — так што мала ў каго не свяціліся голыя і брудныя калені, худых, згаладалых — пэўна, у тагосяго зводзіла шчэлепы, аброслых і, напэўна, нямытых. Яе ўразілі вочы вязняў, у іх стаяла цікаўнасць і не было святла, якое зазвычай дае радасць; пануры выгляд кожнага ўзмацняўся рэзкімі, упартымі складкамі на лбе, якія не разыходзіліся; вагавітымі гірамі скрозь віселі напрацаваныя рукі, абветраныя і мазолістыя.
    — Адкуль вы? — неяк само сабой, пераадалеўшы здранцвенне, вырвалася з грудзей у маладзіцы.
    — Адусюль... 3 Воршы... Віцебска, са Смаленска...
    — Няхай Бог мілуе, каб з людзьмі гэтак абыходзіліся, — Ганна дастала зпад ручніка бохан парэзанага хлеба, a Маня пацягнулася да яек...
    — Калі ласка, — перадавалі яны пажытак у нецярплівыя рукі.
    — Бярыце, бярыце...
    181
    Абедзве хваляваліся, асабліва — Маня, і хваляваліся яны ад жалю да гэтых людзей і ўласнай чыннасці, тварэння дабра ў такі востры момант — перадачы ім разам з хлебам яшчэ чагось свайго, душэўнага, боскага, што адно толькі і можа ўтрымліваць чалавека на свеце.
    I нездарма. Вязні дзякавалі; у большасці з іх твары прасвятлелі, тым часам яны прагна накідваліся на яду, ламалі сыр, елі і перадавалі адзін аднаму.
    — Чаму іх дрэнна кормяць, прымушаючы да працы? — усё яшчэ пад уражаннем перажытага спытала Ганна ў табельшчыка Мэндаля, калі яны адышлі ад калючага дроту.
    — To не да мяне пытанне, — адказаў ён. — У гэтай краіне наогул, калі вы хочаце ведаць, голад — адзін з рычагоў палітыкі, але гэта — між намі, пані Ганна. Дастаткова прыгадаць прыхаваны ад свету голад і мор на Украіне, людаедства сем гадоў назад. Гэта было патрэбна дзеля таго, каб загнаць людзей у калгасы. Прынамсі, так мяркуюць людзі, якія служылі там пад камандаваннем юды — Якіра.
    He ўсё нашым госцям было зразумелым, але пры спасылцы на ваенных Ганна прыгадала купку вайскоўцаў, што выходзілі са штаба аэрадрома і, пэўна, кіравалі ўсёй будоўляй. Магчыма, ад іх таварыш Мэндаль начуўся пра голад.
    — У той жа час, калі людзі людзей елі, дзесяткі і сотні тысяч зэкаў, галодных таксама, будавалі БеламорскаБалтыйскі канал. Касцьмі ляглі там. Потым быў канал МаскваВолга...
    Ён казаў пра жахлівыя рэчы, але голас у яго быў спакойны і вытрыманы, бялкі вачэй раўнадушна плавалі пад ягонымі вейкамі. Ганна вытлумачыла гэта тым, што Мэндаль у злашчасныя трыццатыя гады жыў далёка ад тых мясцін і тых падзей, пра якія цяпер баяў з чужых слоў.
    — Мяне ж больш за ўсё ўразіла тое, — сказала яна, — што цяпер ніякай спагады нікому. Цётка Мар’я піша, што там, недзе ў казахскіх стэпах, непадалёку ад іх, знаходзіцца таксама і Аляксандра, жонка Ладзі Палто з Моталя, якога невядома за што саслалі некуды на Салаўкі. А яе — цяжарную... За якія грахі і дзеля чаго яе выслалі ў стэпы. Га? Ці яна ў бога цялё з’ела?!
    — He кажыце... У гэтай бязмежнай краіне шмат людзей пакутуе, не сакрэт. Гэта краіна мільёнаў і мільёнаў хрысціянскіх пакутнікаў, — казаў далей таварыш Мэн
    182
    даль; ён стаяў перад імі, прыціскаючы да чэрава карычневую папку са скуры, з якой, напэўна, цяпер не разлучаўся: — А пакутнікі — усе рэпрэсіраваныя і пакрыўджаныя — сіла таксама. Таму, калі знойдзецца вораг у савецкай дзяржаве, які пойдзе вайной на СССР, — я, праўда, не маю на ўвазе Гітлера, не абавязкова яго, то гэты вораг будзе разлічваць не столькі на моц і выбуховую сілу сваёй зброі, колькі на грамадзянскі выбух, на выбух у гэтай краіне з сярэдзіны. Выбух будзе! Тады і Украіна свой нечуваны мор прыгадае... і Савецкая Беларусь разбярэцца ў хімерах і выставіць свой рахунак...
    — Каму?
    — Вампірам...
    — Мне даводзіцца шкадаваць, — зазначыла Ганна, — але я сялянка, і не ўсё з таго, пра што вы гаворыце, мне зразумела. Тым больш — папольскему... Дый цурка мая...
    — Так... To ёсць далёка ад вас. Разумею. Ёсць рэчы, для ўспрыняцця якіх патрэбна трактоўка. Натуральна. I дзіва няма! Я от кажу вам, а перад сабой уяўляю гаспадара Пятра, якому вы прыпадаеце гожай нявесткай. Оо, гаспадар Пятро нутром сваім адчувае палітыку!
    — To чаму ж вы да яго рэдка заходзіце?
    — He выпадае. Цяпер у мяне важныя справы. Перадавайце яму мой шалом.
    Яны, маці і дачка, вярталіся дадому з пачуццём выкананага абавязку і новымі ўражаннямі ад пачутага і пабачанага на лётнішчы. Маню, тую ажно распірала ад навін. Яна на ўсе вочы глядзела на Мэндаля, калі той гаварыў, і цяпер ніяк не магла пераварыць у душы яго папярэджанне пра страшэнны разбуральны выбух, які наспявае нібыта ў магутнай і слаўнай савецкай дзяржаве.
    — Мама, а хто такія вампіры?
    — Таемныя і прагныя істоты, якія поцемкі смокчуць кроў У людзей.
    Ну і свет, у які Маня прыйшла! Тут колькі ні дзівіся — не надзівішся. Адно толькі заўжды лагодай кладзецца на душу: свой дом і свой агарод, і зялёныя градкі ў зіхценні ранішняй буйной расы. Дзіўны момант летам, калі Мані хочацца зноў быць маленькай, прысесці на кукішкі пад карчом бульбы, згубіцца на градках і назіраць, як усё расце і буяе, як цвітуць і завязваюцца на вачах агурочкі, як палаюць свежым яркім агнём чырвоныя макі.
    183
    Праходзіць лета, і яна зноў ва ўтрапенні і скрусе чакае той час, спадзяецца, што ён неўзабаве паўторыцца.
    25
    На зямной кулі, аблюдзянелай, жывой, што верціццакруціцца і йдзе панад Сонцам, поры года мяняліся акуратна, па даўнымдаўна вызначаным плане.
    Поры года мяняліся, пэўна, каб унесці энергію руху ва ўсё навакольнае, бачнае і мыслімае, — мяжуючы холад з цяплом, чыніць, скажам, тэмпературны масаж ды прыводзіць у дзеянне адмысловыя біялагічныя цыклы, што захоўваліся ці то ў спорах расліны, ці ў семечку... Пад вясну лядоўня адпускала на волю адаспалы і паноўлены грунт, аднаго дотыку да якога хапала, каб вытыркнуўся і пайшоў набірацца моцы і сілы расток.
    Але толькі зіма, адыходзячы, ніякім чынам не магла даць волі душы чалавека, асабліва ў такога сялібнага волата, якім быў Пісарчук.
    Яму даймала тое, што сюды, у яго паселішча, якое нават у старасветчыну не мела прыгоннага права, прыйшоў прымус на працу. Цяпер кожын паўналетні жыхар мястэчка павінен быў як не тры тыдні на год адпрацаваць на дзяржаву бясплатна; і ў абыходку гэтакая баршчына звалася падаткам на чалавека.
    Савецкая ўлада пачала патрабаваць падатак на ўсё. I аддавалі за зямлю — зерне, за курыцу — яйкі, за карову — малако і мяса, за авечку — мяса і аўчыны, за свіней — мяса і шчаціну, за коней, як і за людзей, — працадні, а за жытло — грошы.
    Маталяне пачалі стагнаць, але стараліся, каб іхняга стогну ніхто не пачуў, бо прадстаўнікі НКУС, ці энкавэдысты, як звалі караючы корпус у народзе, мелі сваіх стукачоў; іх схілялі да супрацоўніцтва галоўным чынам пасля зацятых допытаў і адкрытага шантажу.
    Пятро Пісарчук працаваў амаль усю зіму ў лік працаднёў, накладзеных павіннасцю на яго і на ягоную жонку Аксінню, а таксама нявестку Ганну. Яму дапамагаў сын Паўлюк.
    На адведзеным у лесе ўчастку яны разам пілавалі і спускалі на заснежаны дол высокія звонкія дрэвы, пераважна сасну, затым на пары коней, запрэжаных у кары, тралявалі на аэрадром хлысты, меўшыя вабны буршты
    184
    навы колер. Падцягвалі іх непасрэдна да піларамы, дзе працаваў табельшчыкам і вёў улік іхняй працы Мэндаль.
    Яго чырвонабурая шапкавушанка, пашытая з ліса, была за добрую прыкмету, як што віднелася здалёк.
    — Шалом! — махнуў ён прыязна рукой, калі яны пад’язджалі, і тоўстыя ліловыя губы яго расплыліся ва ўсмешцы да самых вушэй: — Гаспадар Пятро, вы так заўзята працуеце, што я гатовы вам за кожын друк ставіць па працадню?
    — To і стаўце, калі сэрца падказвае!
    — Прабачце, пане Мэндаль, — падаў голас Паўлюк.
    — А я вам не пан...
    — Перапрашаю, птаварыш начальнік... Тож друкам вы называеце ствол карабельнай сасны?.. Ды ён жа на паўвярсты ў даўжыню.
    — Ат, як ні назаві, а з друка атрымаюцца дошкі.
    — Ха! Бачу, у вас, таварыш Мэндаль, няма аніякага захаплення перад цудам прыроды. Вось, каб гэту папку ад вас забраць і паставіць вас, прабачце, побач з вараным у аглоблі, то вы ў лесе разгледзелі б, дзе хлыст, дзеравіна, a дзе дручок, ліха бэндзе галавешка!
    — He зважайце, — выбачальна зазначыў Пятро Пісарчук, — Паўлюк жартуе.
    Яму нязвычна было называць чужога чалавека таварышам, а сама неабходнасць такога звароту бянтэжыла. Ён падбіраў іншыя словы. Гутарка ішла ўжо пасля разгрузкі бярвенняў; коні, пакрытыя папонай, стаялі на прыколе і, пыхкаючы парай, церабілі сена.
    — Вы тут, браце, пры службе, дзе варочаецца багата розных людзей і шмат афіцэраў. Будоўля, як кажуць, на сямі вятрах. Цікава, што новага ад людзей чуваць?
    Мэндаль хвіліну выпрабавальна глядзеў на Пятра. На дарозе закручвала снежныя грывы пазёмка. I вішчала цэнтрыфуга на пілараме.
    — Ці гэта скрозь цяпер працоўная павіннасць, або толькі ў нас, хто жыве каля гэтай будоўлі?..
    — Скрозь, — адказаў табельшчык Мэндаль. — У людзей нават горш. Там горш, дзе ўтварылі калгасы, а іх на Берасцейшчыне ўжо каля шасці соцень. I вось што мне даводзіцца чуць: «Савецкая ўлада не вызваліла ад былога прыгнёту, а пачала піць кроў з сялян». Або: «Мы ўступілі ў калгас у ботах, а цяпер ходзім босыя». Выказваюцца крута: «Той фашызм скінулі, другі на змену прыйшоў».
    185
    Або: «Не баюся ні плуга, ні воза, а баюся калхоза». За людзьмі, якія гэтак выказваюцца, палююць, вы гэта ведаеце. Таму наша гутарка не павінна мець выхаду на іншых, у каго вушы — талеркі.
    — Вядома! — адказаў за бацьку Паўлюк: — Раскажаш каму — ворагам зробяць. Як піць д