• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    цюк. За прозвішчам Плюнгер, як і ўвогуле за вулічнымі прозвішчамі ў маталянаў, хавалася таямніца, якую мала хто памятаў ці мог разгадаць.
    Данік... Данік... Данік... Пайшло і пайшло, у свядомасць уліпла, зраслося з вобразам таго порсткага хлопчыка ў вынашаных зрэбных штоніках, босага, схуднелага, вочы якога заўсёды шукалі, дзе і чым пажывіцца. Шкадоба, паблажлівасць да мальца акурат і гучалі ў змяншальналаскавай форме вымаўлення ягонага імя з самых розных выпадкаў: Данік не начаваў дома... Данік ездзіў вярхом на суседскіх свіннях на поплаве... Данік вытаптаў трускалкі ў агародзе аптэкара Длугіна... Данік разбіў нос хаўрусніку... Ды ці мала якіх яшчэ прыгод вадзілася за хуткім у рухах і натарчывым хлопцам. Нярэдка ён быў завадатарам сярод сваіх аднагодкаў, вадзіў іх у лес, дзе шалапуты адчайна лазілі па дрэвах — шукалі ў гнёздах дзівосныя птушыныя яйкі; узімку ладзіў разам з імі коўзалкі і калаўроты на лёдзе, на возеры, дзе была рэдкая магчымасць адчуць, уласна, лёт у прасторы, і пры гэтым рабілася так весела і ўцешна ад злякалага і адначасова шчаслівага піску дзяўчат. Чамусьці сэрца таяла ад цеплыні ды соладка заходзілася, калі ён вяртаўся з возера, a поруч з ім, лёгка мясіла нагамі скрыпучы снег на ледзь віднай сцяжыне і смяялася ўсё яшчэ ад уражанняў на калаўроце Юлька Жупанка, круглавідая і вабная, бы пышка з печы, істота. Яе бацька разам з бацькам Даніка часам хадзілі на сплаў драўніны, якую гналі зпад Радостава па ДняпроўскаБугскім канале, Мухаўцу, Заходняму Бугу ў Віслу.
    Да Багдана цягнуліся аднагодкі, аднак працяглага сяброўства ў іх з гэтакім урвісам не складвалася, як што ён мала лічыўся з імі. Да таго ж, быў зайздросным і помслівым — што дзікая кошка. У пэўных варунках жыцця гэтыя рысы характару ў яго, дарэчы атрымлівалі сваё далейшае развіццё і зрабіліся дамінуючымі. А паспрыяла таму да
    166
    лучэнне Даніка да камуністычных ідэй, калі ён стаў сябрам, а потым і кіраўніком дзеючай у Моталі падпольнай камсамольскай арганізацыі. Дэвіз: усё ўсім пароўну! — проста перавярнуў ягонае ўяўленне аб жыцці і падвёў, так бы мовіць, падмурак пад ранейшыя перажыванні з нагоды сацыяльнай няроўнасці ў свеце, калі бядняк жыў no634 з багатым. Яму здавалася, што гэты дэвіз выведзены акурат з ягонага жыцця, і цяпер ён абарочваўся для Даніка шанцам завалодаць перспектывай у барацьбе за пераўладкаванне навакольнага свету. Ва ўласным ягоным успрыняцці камуністычны дэвіз агучваўся так: «Хто багацейшы і больш удачлівы за мяне — той не раўня, не друг і не брат мне!» Адсюль бачылася шмат ворагаў.
    Але, каб паставіць жыццё на сваім — найпершая ўмова! — не адыходзіць ад прынцыпаў. А прынцыповасці яго навучылі — ого! — польскія жандары, калі разпораз бурылі саламяны дах на бацькавай хаце і паролі падушкі і коўдры ды ўсё, што ні пападзе пад руку. Прыведзены ў адчай і азвярэлы бацька Даніка Плюнгера, а ў ягонай сям’і было ўсяго пяцёра дзяцей, мусіў напісаць у паліцыю заяву, што ён адмаўляецца ад свайго сына — «чырвонага антыхрыста», маўляў, няхай ён адказвае сам за сябе.
    Ад крыўды, жуды, абражанага гонару Данік сцяўся тады як стальная спружына. Прынцыповасць і жорсткасць утварылі ў ягонай душы як бы дзве рэйкі, па якіх рухаўся паравічок помсты. Да часу, аднак, гэты паравічок ніяк не мог набраць належны разгон... I варта было пахіснуцца і падацца польскаму акупацыйнаму рэжыму пры набліжэнні Чырвонай Арміі, як Данік з хеўрай кінуўся рабіць адмысловую класавую пагоду ў Моталі і бліжэйшых вёсках, вызваляць іх ад паноў і розных непажаданых элементаў. Праўда, не ён, а Ян Мацукевіч (Самарака) кіраваў ходам камуністычнай пераніцоўкі жыцця ў воласці. Той адкрыта патрабаваў затрымання і ізаляцыі ўсіх асаднікаў, гмінных, паштовых і іншых служачых.
    Варожым аб’ектам нумар адзін лічыўся маёнтак Сжірмунтаў у Моладаве, дзе знайшлі сабе прытулак адступаючыя жаўнеры і паліцыянты. Хаўрус, у якім лідыраваў асабіста Данік Плюнгер, асадзіў маёнтак і з пастаўленай задачай справіўся, праўда ўзброеныя жаўнеры ўцяклі ды застаўся панскі палац. Між тым жарсці ў сутычках дасягалі мяжы і загінулі двое маладых ваяроў.
    167
    У адказ апалчэнцы выбілі прыслугу маёнтка і забілі Генрыка і Марыю Скірмунтаў. Данік у тым расстрэле, які чыніўся за сценамі маёнтка, не ўдзельнічаў. Ён вагаўся, што рабіць з маёнткам, бо меў наказ выставіць варту і наладзіць вопіс маёмасці, прыцягнуўшы да справы гміннага пісара.
    3 душой, абмерлай ад хараства, і трывогай за гэта хараство, прайшоў ён па пакоях палаца. Огого! Дык вось дзе і як паны жылі, на якіх сподачках елі! Яго ўвагу ў сталовай прыцягнуў вялікі, на 12 персон, чайны сервіз, выраблены з чырвонага золата, і ім тут жа авалодала неадольная прага завалодаць гэтым трафеем. Азірнуўся і хутчэй пачуў, чым убачыў, што ягоныя хаўруснікі шукаюць здабычу ў іншых пакоях. Пачыналася сапраўднае марадзёрства, і ён не мог яму супрацьдзейнічаць дый, шчыра, не меў на тое ахвоты. Пот выступіў ад хвалявання на высокім і гладкім юначым ілбе. Баючыся пакінуць хоць на хвіліну сталовую, Плюнгер пакорпаўся ў шуфлядах шафы, дзе стаяў посуд, і знайшоў там штось шырокае і доўгае, бы радно, яно пералівалася барвовым колерам... Выйшаў на падворак з напакаваным вандзэлкам, спыніўся каля клумбы з кветкамі, паклаў яго каля ног і прарэзліва свіснуў, заклаўшы ў рот пальцы, маўляў, пара канчаць.
    Ад сцяны часоўні аддзялілася знаёмая Даніку постаць: то быў мотальскі солтыс Клім Кузюр, свой чалавек для многіх, хто належаў да камуністаў. Солтыс быў бледны, і гэтая бледнасць не стасавалася з ягонай мажнай паставай.
    — Я не знайшоў пісара ў гэтым бедламе, які распачаўся, — сказаў ён са шкадобай. — Але, бачу, не час і вопісам у маёнтку займацца, паколькі людзі загінулі — паніхіду трэба заказваць. Мне перадалі пра падзеі тут, і я прыслаў фурманкі, каб забраць целы забітых.
    Данік маўчаў, зыркаючы то на солтыса, то на свой пакунак пры клумбе. Нарэшце, працадзіў праз зубы:
    — Я згодзен з табой, Клім, і дзякуй за фурманкі...
    А ў прагным позірку было іншае: «Ды знік бы ты з маіх вачэй, як і з’явіўся. Д’ябал!»
    Клім зразумеў папярэджанне прыяцеля і памкнуўся ўнесці ў размову разрадку:
    — А гэта, — кіўнуў на барвовы Данікаў скрутак, — пакладзі на маю фурманку і я завязу, куды скажаш. He ў службу, а ў дружбу!
    168
    Сапраўды, яго прапанова — як падарунак лёсу, бо выстаўляць на паказ свой «трафей» было край небяспечна. Данік ведаў, чым рызыкуе, і абрадаваўся, але ж самалюбства яго ўсё роўна пакутавала і ён перш з горыччу сплюнуў, а ўжо тады ціха сказаў:
    — Вязі, куды знаеш.
    У наступныя дні Данікаў хаўрус выконваў ужо другую задачу: вылоўліваў прыцемкам або ўначы даўніх сваіх ворагаў — шчэльцаў — і чыніў расправу над імі. Помста набірала тут шалёны разбег. Сам Данік дзівіўся, як можна дайсці да такой асалоды ў здзеку, калі ахвяра курчыцца без уласных сваіх канечнасцей або іншых членаў. Чым ён тлумачыў гэта? Неабходнасцю вярнуць уласную годнасць, без чаго не было і няма сапраўднага барацьбіта за новы свет.
    А барацьбіт — фігура каларытная, асабліва калі ўплішчыць у яго характар маталяніна: ці ў працы, ці ў помсце ён імкнецца зрабіць усё з толкам, фантазіяй, спрытам, інакш кажучы, каб не было сорамна перад уласным сумленнем. Між іншым, камуністычны ход падзей даў Плюнгеру і ўсяму ягонаму хаўрусу магчымасць адкрытых грамадзянскіх забойстваў у імя самаадчування сябе творчай асобай. Усе ворагі пралетарыяту павінны знікнуць, гэта адназначна, і няма як іх шкадаваць. Нехта лічыць забойства нядобрым знакам дый гатовы разглядаць яго як маральнае банкруцтва. А, зрэшты, чаму?.. Пра падзенне даводзяць... Дарэмна. У жыцці ўсё хістаецца, і тое «падзенне» ва ўзлёце. У прынцыпе. Калі б Данік быў філосафам, ён, пэўна, зазначыў, што глыбіня падзення суадносіцца з глыбінёй узлёту, але ж у абодвух выпадках ідзе творчы працэс. Немавед што тварылі польскія жандары, выварачваючы жытло рэбрамі да неба! I мы творым...
    Аднак пракамуністычная дзейнасць Даніка зноў жа не прайшла паза ўвагай солтыса Кузюра. Таму пры сустрэчы на вуліцы ён параіў яму:
    — Ажаніся ты, блазен, і дзіцё нарадзі. 3 жонкай разам... От тады мо цану жыцця спазнаеш!
    — Ты, Клім, пра што? — не адразу дайшло да Плюнгера.
    — Ці бачышся з Юлькай? — адказаў пытаннем на пытанне Кузюр і дадаў: — За мокрай работай табе часу не стае на дзяўчат. Дзівак! Хіба не? Самае салодкае — у іх!
    Намёк Кліма Кузюра не спадабаўся носьбіту і абаронцу камуністычных ідэалаў, і Плюнгер, не доўга думаючы,
    169
    унёс прозвішча солтыса ў лік тых 80 арыштантаў, якіх паўтары тыдні трымалі за кратамі ў Моталі, перш чым вывезці ў Пінск.
    Асаблівы здзек пераможцы чынілі з пісара гміны Мечыслава Ранахоўскага. Варта астрога, дзе месціліся тыя 80 арыштантаў, часта выводзіла яго да прыбіральні і прымушала выбіраць рукамі і выкідваць на двор свежы кал. Калі ж вязень адмаўляўся гэта рабіць, вартаўнік чапляў кал на калок і пхаў пісару ў рот. I ў тым, відаць, таксама была праява класавага падыходу да ворагаў камуністычнай прышласці. Маталяне і тут уносілі сваю творчую лепту.
    Урэшце, калону арыштантаў пагналі на Пінск. Але толькі Данік дарэмна стараўся; там не ацанілі ягоных паслуг і ўсім вязням далі волювольную. Клім Кузюр, вярнуўшыся ў Моталь, зноў патрапіў на вочы Даніку.
    Плюнгеру непамысна зрабілася: быццам бы з таго свету солтыс вярнуўся ў ягоныя ўладанні. He было сумненняў, што Клім цяпер разгадаў намер любым чынам пазбавіцца ад яго і затаіў на Даніка пякучую крыўду. У такім разе солтыс Кузюр ужо не даруе яму, а ён жа ведае пра яго таямніцы і патаемныя сховы. Цяпер для Багдана, для яго прэстыжу і спакою ў жыцці, солтыс уяўляе павышаную небяспеку.
    Данік Плюнгер захваляваўся і неяк надвячоркам зайшоў да Кліма дадому.
    А Клім, пэўна скончыўшы нейкую працу ў пуні, сядзеў на мяху збажыны і пыхкаў цыгаркай. Яму мроілася спакойнае ўмеркаванае жыццё ў сваёй сядзібе пры кавалку зямлі, і ён не чакаў госця.
    — Аа, вось дзе ты! — той паспрабаваў прыдаць свайму голасу радасць, але Кузюр улавіў у ім папрок, раздражненне, мусіць, з нагоды таго, што давялося шукаць гаспадара і валэндацца па сядзібе. — Ці жыў, ці дуж?
    — Нічога, хвала Богу. Як ты? Мо скончыў ужо сваю мокрую справу?
    — Ды не, Кузюр...
    Данік — ногі цыркулем, рукі ў бакавыя кішэні курткі — само ўвасабленне пануючай дыктатур