• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    лавека. Далібог, нічога добрага іх радзіне гэта цікаўнасць не абяцала, і снежаньскім ранкам на вуліцы, калі Ганна Рамановіч ішла ў царкву, яе ціха аклікнуў знаёмы ёй Павел Раманчук:
    — He спяшайся, маладзіца, нешта скажу...
    — Шо ты маеш сказаты?
    Гэты чалавек, напэўна, належыў да былых прыяцеляў Барыса; ён працаваў у гміне, а цяпер — у пасялковым савеце за пісара.
    — Твой Барыс Даніку Плюнгеру пільна патрэбны... Дзе ён цяпер і што мае рабіць?
    151
    — А ты ведаеш, Паўлюк, показку? Добраму чалавеку праўду не кажы па каліна, а лыхому — па пяту.
    — Показкі — показкамі, а цябе, Ганна, заўтра паклічуць у пасялковы савет на допыт. To ты ўжо падумай, што там даводзіць.
    — Заўтра? Мг... Паклічуць... Мгм, — сумелася: — Чэрці!.. Адно дзякуй табе — папярэдзіў. Я ж і сапраўды нічога не ведаю пра Барыса, апроч таго, што ён жывы.
    — To і добра. Тым часам...
    Ганна, захопленая навіной знячэўку, уявіла сабе, што той допыт якраз і будзе пачаткам яе шляху ў Сібір, яе высылкі разам з дзецьмі. I ёй крыўдна і неяк даўка зрабілася ад гэтых думак і гэтай маючай быць крыжовай дарогі, ад таго, што ўжо ніколі, напэўна, не давядзецца сустрэцца з Барысам, прыгарнуцца да свайго чалавека.
    У царкве яна горача маліла Бога, каб пакінуў яе на роднай зямлі ў супакоі. Дадому ішла з Богам... Можа, усюдыісны Уладар пачуў яе малітвы і злітасцівіўся. Следчы выклікаў яе ўсяго адзін раз. Ён пазначыў у пратаколе, што муж Ганны Рамановіч яшчэ да службы і ваенных падзей меў у Моталі каханку і што пагэтаму ёй не выпадае лічыць яго за свайго мужа, тым болей, што ён не вярнуўся дадому, а яна гадуе дваіх ягоных дзяцей. Пра ліст, які прыйшоў ад Барыса з Кёнігсбергу, мала хто ведаў, і Ганна не стала даваць тлумачэнні па ім.
    Мусібыць, ад тых снежаньскіх дзён улады ўжо і забылі на Барыса і Ганну. Зрэшты, гэтаму маглі паспрыяць і такія абставіны. Даніка Плюнгера паслалі вучыцца на нейкія курсы ў Пінск, як што адукацыі ў яго было мізэр, a Іллюка Дубовіча, па той жа прычыне, — у Драгічын, дзе ён праходзіў шкалярства па сваёй, так бы мовіць, прафессіі масавіка.
    Трэба сказаць, што сонца ўдачы Дубовічу свяціла ўсюды, і лёс як бы вёў яго за руку далей. У сваёй біяграфіі Дубовіч пазначыць пазней:
    «1940 год. Январь... Меня шлют в г. Дрогнчнн на курсы агнтаторов. Это н определнло мою судьбу. Я завел там дружбу с секретарем райкома Кнштымовым. Пменно он преподавал нам полнтнку.
    1940 год. Месяц апрель. Меня зовет в Янов тот же Кнштымов, теперь секретарь Нвановского райкома партнн, он выдает мне мандат ннспектора в маслопроме».
    I — шчупака пусцілі ў раку.
    152
    Лепей ад інспектара цяпер ніхто на прадпрыемстве не ведаў палітыкі партыі, яе асноўных мэтаў, задач, і Дубовіч тлумачыў іх у захапленні ўжо ад самой магчымасці гэта рабіць. Дарэчы, ён пачуваў у сабе апантанасць з таго самага дня, як у 1933 годзе, акурат на 1 мая, яго прынялі ў КПЗБ. Адтуль ішоў адлік яго «другога жыцця».
    — Павек, да самай магілы мая клятва ў тым, — казаў ён, — што для мяне больш не будзе нічога вышэйшага за гонар быць членам ленінскай партыі. 3 таго самага дня і гадзіны ў маёй актыўнай, мэтанакіраванай і паслядоўнай пазіцыі было: у любых умовах сваім сэрцам і душой заўжды і ва ўсім падтрымліваць мудрую знешнюю і ўнутраную палітыку партыі, якая вядзе наш савецкі народ па ніколі нязменнаму курсу, пераадольвае любыя перашкоды, цвярдыні, нават такія, як лінія Манергейма.
    Гэта быў улюбёны стыль прамоў тагачасных прапагандыстаў. Зрэшты, стыль гэты і пазней не мяняўся і нечым вельмі нагадваў модлы, завучаныя духоўнымі асобамі на ўсялякі выпадак.
    Ну і пайшло жыццё ў таварыша Дубовіча! Яно разгортвалася для яго што ўлежна, што ўежна.
    Без перабольшвання наступіў час прапагандыста пры апекаванні сапраўднага сябра — сакратара райкома Кіштымава. Дубовіч купаўся ў ласцы ў Янове, як сыр у масле.
    А ў Моталі такіх заўзятых і бясконца адданых дыктатуры пралетарыяту людзей заставалася таксама нямала. Яны гатовы былі ў любы дзень і час засведчыць сваю адданасць новаму ладу і, калі можна, паўплываць на падзеі, паскорыць набліжэнне камуністычнай прышласці.
    Да іх належалі першнайперш былыя беззямельныя ды беспрацоўныя местачкоўцы, якіх улада надзяліла зямлёй. He кожын з іх ведаў, праўда, што з ёю рабіць, які імпэт і якая праца патрэбны, каб зямля радзіла. Таму і ўспомнілі пра калгас. Ва ўтварэнні калектыўнай гаспадаркі бачылі яны як не адзінае, вынайдзенае бальшавікамі рашэнне праблем. I кінуліся нявопытныя і нягеглыя гаспадары запісвацца ў кааператыў. Пятро Пісарчук бачыў, як проста на вачах у яго нараджаецца новая хмара; яна ўздымалася і пагражала іншым гаспадарам, шчырым, упарцістым, хто, як ён, уласна, умеў і любіў працаваць на зямлі і каго цяпер усяляк адціралі, падвяргалі ганенням.
    Ілля Дубовіч, наадварот, адчуў радасць, калі даведаўся пра пачын сваіх землякоў у стварэнні калгаса. Праўда, у
    153
    ягоных пачуццях была не адна радасць, было і засмучэнне. Яму здавалася, што там, у мясцовай палітыцы ў Моталі мела быць выключна ўдалая акцыя, ад якой ён застанецца ўбаку. Яму зайздросна рабілася. Але зусім нечакана для яго і, вядома ж, мотальскіх закапёршчыкаў калгаснага чыну, Іванаўскі (цяпер так зваўся раён) райкам партыі не ўхваліў пачын, ён прызнаў распачатую акцыю па ўтварэнні калгаса дачаснай, як што гаспадары да яе ніяк не падрыхтаваны. Матыў для адмовы, вядома, быў слушны. Але дзеля праўды зазначым: тут спрычынялася яшчэ і апаска, каб заўзятай калектывізацыяй не выклікаць бунт заможных сялян, бо дзенідзе па хутарах і так ужо ўтвараліся варожыя савецкай уладзе групоўкі з мясцовага люду. У афіцыйных савецкіх дакументах яны праходзілі па табелю банд. I гэты не названы ўладай палітычны матыў, бадай, быў асноўным.
    Пятро Пісарчук пастаянна сачыў за развіццём падзей і бачыў за імі сілу, якой асобнаму чалавеку або нават народу процістаяць немагчыма. Той факт, што, сустрэўшыся на старой польскай мяжы каля Брэста, арміі Гітлера і Сталіна наладзілі сумесны парад, паказваў на двухбаковую дамову, прыхаваную дыпламатамі. Пятру неаднаразова прыгадваўся сон: там, у Спораўскім лесе, крыважэрны цмок чакае з нецярпеннем сустрэчы з Гітлерам, і для яго відавочным рабілася, што ў тым сне было прадвызначана штосьці рэальнае, што яшчэ, можа, не цалкам спраўджана. Вайна з фінамі, рэха якой чулася і тут, лішні раз засведчыла пра вышэйшыя стратэгічныя разлікі асобных правіцеляў, у якіх народ нічога не цяміў. Здзек — не што іншае — чыніўся пры саветызацыі заходніх зямель Беларусі, пры прававой падгонцы былых крэсаў да рэжыму на ўсходзе, і няма табе спакою ва ўласнай хаце, як што сядзіба і хата пазбаўлены недатыкальнасці. I няма ладу на ўласнай зямлі, бо што б цябе з ёй ні лучыла, заўтра ад цябе яе адбяруць. I няма пры табе нічога такога, пра што было б засведчана рэжымам, што гэта тваё. Голым яны цябе бачаць, голым бяруць і голым на той свет справаджаюць. Для злыдняў народ — маса цел. Маса і маса. Няма асоб, і пра тое, што ты меў, што насіў у душы, нікому няма справы. У гэтым адметнасць пралетарскай дзяржавы ды сутнасць улюбёнай люмпенізацыі насельніцтва. Саветы падначалены партыі і партыйным чыноўнікам. Скрозь, па ўсёй неабсяжнай краіне, — гвалтоўніцтва і страх!
    154
    Пятро Рамановіч пераканаўся ў гэтым яшчэ раз, калі атрымаў ліст ад старэйшага брата Нічыпара, які жыў у Расеі. У свой час Нічыпар скончыў універсітэт у СанктПецярбурзе і працаваў адвакатам. Пакідаючы ў Моталі невялікую бацькоўскую хатку на брата, ён адпісаў Пятру і свой кавалак зямлі. Апошні раз браты сустрэліся ў 1920 годзе ў Саратаве. У іх поглядах на будучыню не было пэўнасці, але Нічыпар ухваліў намер Пятра разам з сям’ёй вярнуцца на радзіму, гэта значыць, у Моталь.
    Цяпер найвопытны адвакат Нічыпар Рамановіч амаль нічога не пісаў пра сябе, апроч таго хіба, што жывыздаровы, працуе ў дзяржаўнай установе... Нічыпар яшчэ насіўу сваім сэрцы нейкія радзінныя пачуцці да Пятра і, ведаючы, што чыніцца ў Заходняй Беларусі, палічыў за свой абавязак папярэдзіць, а перадусім паспачуваць яму і адначасова як бы наставіць на розум брата, які быў уласнікам.
    «Пятро, я здагадваюся, якое замяшанне пачуццяў можа быць у тваёй душы, калі ламаецца адзін парадак у свеце і ўсталёўваецца зусім іншы, няхай «самы лепшы». Я знаю, што ў такі пераходны перыяд ламаюцца лёсы людзей і нічога не варты ні грамадзянскае права, ні самое жыццё. Таму і раю табе, братка, не журыся пра матэрыяльныя рэчы — яны набытныя, дарма што з твайго мазаля... Ёсць штосьці большае. Таму і раю: не журыся пра зямлю, з якою як селянін, ты, напэўна, зросся і таму шкадуеш. Had усім гэтым узвей, уздыміся. Плюнь з горыччу ды забудзь! He журыся ні пра што. Думай, братка, пра сям’ю і сябе, тады, дасць Бог, і да жыцця зноў вернешся.
    Дзіўна, скажаш, пішу? Прабач... Sapienti sat. Для мудрага дастаткова. A то як гэта яшчэ ў нас там завецца, калі ў кроснах лішняя нітка? Аа... Лычна нытка — палатну завада. Паклон Аксінні, гэта ж я ад яе пра тую нітку чуў.
    Заставайцеся здаровы! Нічыпар».
    Ліст быў без адраса адправіцеля, і гэта, як абарваная сардэчная нітка, выклікала непакой і палохала, прынамсі, не меней, чым навіна пра тое, што кагосьці ў Моталі зноў загрэблі. Ужо калі брат не асмеліўся напісаць свой адрас, значыць ваяры камуністычнай цемры ладзяць сабе баль скрозь. Па ўсёй Расеі... Па ўсім СССР.
    Гэту думку, выказаную Пятром у сваёй хаце, ніхто не аспрэчваў. Але толькі, пры ўсім журботным настроі і суме, які выклікаў змест ліста, ён быў падзеяй у сям’і Пісарчукоў.
    155
    — Суцяшае... Але і то добра, што брат вестку падаў...
    — Бачыш, — сказала Аксіння, — калі хата гарыць, не канешне кідацца ў полымя. He проці ночы будзь сказана...
    Пятро ацаніў заўвагу жонкі:
    — Гэта так... I нікому не хочацца быць жабраком.
    — Вядома, з нас хапіла б і таго, што мы зазналі ў бежанцах. Няхай Бог крые!
    — Здаецца, што Богу цяпер не да нас. Ці ж ён пачуе кожнага?
    Маня найчасцей моўчкі слухала падобныя разважанні дарослых, а тут не вытрывала:
    — Дзедусь а дзедусь! Бог жа аднойчы пачуў нашы просьбы... Калі мы прасілі за татку! Помніш?
    — Ай сапраўды! — дзед усміхнуўся, і цеплыня ў яго шэрых вачах набыла сіняватае адценне: — Вуснамі дзіцяці прамаўляе ісціна!
    Папіўшы сырадою з белай эмаліраванай конаўкі, Маня пайшла спаць. Перад тым як залезці ў ложак пад коўдру, яна заглянула яшчэ ў кут, дзе стаялі яе чобаты і горбіўся вандзэлак з сухарамі і некаторымі рэчамі гардэробу. Пры гэтым дзяўчынка як бы прадумвала свае магчымыя р