Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
за рукі і адціснуў яго сваёй грудзінай убок, прэч ад небаракі Райкевіча, які, пэўна, не ўсведамляў да канца сваёй віны перад солтысам, бо цягнуў нягучна і скрушліва:
— А за што... за што... за што ты?..
Падаў голас Макар, мажны, камлюкаваты купец з барадой:
— За што, пытаеш. А хіба не ты яго арыштоўваў?
— Я... Дык на тое загад быў!
— Загад?! — усклікнуў Ляш. — А хто табе загадваў, каб не даць дакрануцца мне рукамі да хлеба? Га? Падла? Гм...
Андрэй Райкевіч маўчаў. Дайшло... Забіўшыся ў куток, ён сеў і сядзеў, ахапіўшы голаў рукамі, — пэўна, спрабаваў уцяміць, што з ім здарылася, чаму няшчасці неспадзеўкі абрынуліся на яго. Але, як ні намагаўся, не мог зразумець, за што яго арыштавалі. Адзінае, што ўсвядоміў ён, дык гэта свой пралік і віну пры арышце Ляша. Аналізуючы кожын звіў сваіх паводзін у Асаўніцы, ён выразна перажыў яшчэ раз нецярпенне, трывогу, калі чакаў з лесу Ляша, а той, як знарок, бавіўся, падточваючы тым яго міралюбны настрой і злагаду. У Райкевіча таго дня ляжала на думцы раней трохі патрапіць дадому, як што захварэў падсвінак, і гэта вымагала ад яго пэўных дзеянняў. Ён спяшаўся і таму пачаў прыспешваць Ляшадрывасека, калі той вярнуўся ў сядзібу. Але... Бачыш як чалавек устроены: яго не злаваў сам факт арышту, да арышту, можа, ён у думках ужо быў падтрыхтаваны, — злавала жорсткасць, няўвага да ўласна чалавечых патрэб у момент арышту. I
137
ці мала што ён хацеў жонцы сказаць... He сказаў. 3за яго... А ці шмат змарнавалася б часу, калі б ён, здарожаны, змораны працай у лесе, сеў за стол ды паеў перад невядомай дарогай або схадзіў за хлеў па сваёй патрэбе. He паеў, не схадзіў і нічога не ўзяў з сабою. 3за яго, шэльмы Райкевіча, якому д’ябал натарочыў часова стаць міліцыянтам. Знялюбеласць і нянавісць солтыса Ляша да сябе ён наклікаў справядліва, што асабліва выразна асэнсоўвалася цяпер, калі па нейкім дзіўным сабачым нахіле жыццё пакацілася. Яго арыштавалі ў пастарунку, калі з’явіўся на працу, а праз колькі хвілін прывезлі ў пастарунак і брата Сяргея. I гэта нягледзячы на тое, што яны ўсё сваё свядомае жыццё аддалі камуністычнай прапагандзе ды змаганню за ўласны Беларускі дом і савецкую ўладу. Арыштоўваючы, ім з братам таксама не далі магчымасці палагодзіць, паладкаваць дома справы, развітацца з блізкімі. Зрэшты, дай Божа яшчэ іх родным і блізкім застацца на волі!
Ладзя Палто з жалем назіраў за братамі Райкевічамі, за солтысам Ляшам, Баябам, Макарам і ўсімі астатнімі вязнямі, якіх сабралі ў гурт адно па нейкай жахлівай недарэчнасці. Яго востры жаль узмацніўся і зрабіўся нават гаркавабалючым, калі солтыс, трымаючы Баябу пад локаць, адышоў з ім да дзвярэй, а Палто сядзеў поблізу.
— Я не магу, я не ўберагуся і задушу гэтага гада ноччу! — у хваравітым узрушэнні шаптаў Ляш.
— Ты што, братка, беляны аб’еўся?! Астынь! — занепакоена адказаў Баяба. — Што людзі падумаюць: свой свайго пачаў душыць?.. Свет вар’яцее! Ганьбу толькі наклічаш на сябе, на свой род. Зацяты ж ты, як кныр. Атрасі рукі ад злосці!
Ляш прамармытаў штось мала зразумелае і мацярнае. Баяба выразна з хітраватай усмешкай паглядзеў на Палто, і Палто кіўнуў яму ў знак падтрымкі і згоды:
— Ну так... Але ж, але ж!
Толькі не ведаў Палто, седзячы ў вязніцы, якія думкі думаць далей, хоць яно і не цяжка было здагадацца, што яму пагражае, куды лёс зноў павядзе і дзе выкіне.
Як жыць яму ў гэтым небяспечным і кручаным свеце? Як жыць «ёй»?.. У кожным разе яго душу ўлагоджвалі згадкі, летуценні і мроі пра Аляксандру, Алесю, сваю жонку. Яна цяпер будзе для яго ў думках і парываннях апірышчам. А што выпадзе, уласна, ёй на долю без яго, паколькі яна засталася пры доме цяжарная?..
138
20
На снежныя гурбы ўдзень падалі і пражыліся і адлівалі сінечай сонечныя промні. Гурбы, зверху адтайвалі і пакрываліся шарпаком, чэрхлі; па іх вольна бегалі дзеці.
3 дахаў хат і хлявоў спрабавалі спаўзаць ледзяшы, якія ў сукупнасці ўтваралі фантастычныя ледзяныя бароды. Да вясны, праўда, яшчэ подалек, і вераб’і, збіраючыся купкамі па дварах, абмяркоўвалі свае харчовыя пытанні. Яны скакалі каля абледзянелых кармушках, з якіх ў тым ці іншым двары сяляне кармілі жывёлу, або блыталіся, падскоквалі і перакочваліся мячыкамі ў саломе, натрэсенай ля хлявоў. Калі ж нешта ім пагражала, няўрокам кажучы, падкрадваўся драпежны кот, яны ўсе, па нейкай нячутнай нікому камандзе, лёгка і дружна ўспырхвалі ў паветра. Пакружыўшыся, купка вераб’ёў зноў пікіравала на кармушку; там у наледзі заўсёды знаходзілася штонебудзь пакляваць, а калі не — вераб’і мецілі прасачыцца дэсантам у хлеў да жывёлы.
Сінічкі, тыя ў хлеў рэдка заглядвалі, як што іх далікатнасць і гонар не дазвалялі ім гэта рабіць. Разам з тым яны лічылі прыстойным зазірнуць цераз шыбу ў дом чалавечы — нешта ім падказвала, што, калі не ў гэтай, то вунь у той будыніне чалавек расшчодрыцца і вынесе ім штоякое, каб замарыць чарвяка.
Маня ведала, на што спанатраны сінічкі, таму, каб дагадзіць ім, неаднойчы развешвала на галінках дрэва кавалачкі сала.
3 раніцы яна хадзіла ў школу, куды завезлі новыя падручнікі і дзе дзяцей ужо вучылі на рускай мове. Увогуле ж, рускамоўнае навучанне ў мотальскай школе было найхутчэй выключэннем з правілаў, бо амаль паўсюдна на ўз’яднанай заходняй частцы Беларусі адчыняліся беларускія школы, што было свядомай палітыкай камуністаў, якія стараліся паказаць свой клопат аб развіцці нацыянальнай школы і культуры ў процівагу палякам. А ў Моталі руская пачала дзейнічаць хутчэй за ўсё па збегу абставін: не хапала беларускамоўных настаўнікаў... Інакш і быць не магло, бо ўз’яднанне звалілася на грамадства, як снежны ком на галаву.
Настаўнікі Мані падабаліся. Амаль усе яны былі маладыя, казалі, што іх накіравалі сюды па камсамольскіх пуцёўках; мо таму яны мелі ладны запас лагоды, цярпення і
139
не білі вучняў лінейкамі. Але ж і мясцовыя настаўнікі працавалі таксама, бо ўсім, мусіць, уцякаць не было як, a мо і не было куды.
Класнай у Мані стала тая ж настаўніца Ніна Лук’янаўна Бойка, муж якой лічыўся палякам і працаваў у краме. Яны жылі ў доме на два паверхі, пабудаваным з чырвонай цэглы.
Туды, у чырвоны мур, да Ніны Лук’янаўны, і паймелі ахвоту хадзіць Маня Раманавічанка разам са сваёй сяброўкай Маняй Васілевіч, як што абедзве яны былі выдатніцамі ў вучобе. Пазней сяброўкі памагалі Ніне Лук’янаўне правяраць вучнёўскія сшыткі. Яна сама запрашала дзяўчынак.
На пачатку вучобы, праўда, Раманавічанка зведала і засмучэнні — не было на чым пісаць. Увогуле з крамаў пазнікалі сшыткі, мыла, соль, запалкі, цукар, бо з Польшчы ўсё гэта перасталі завозіць, а з усходняй Беларусі, мусіць, не было як завезці. Таму, калі пэўную колькасць сшыткаў прывезлі ў школу і размеркавалі паміж вучнямі, ёй не далі. Сказалі, што яна з багатай сям’і, таму для яе няхай купяць. А купіць не было дзе, і Маня разам з дзедам мусілі рэзаць на кавалкі старыя газеты і розную абгортачную паперу, каб зрабіць тыя сшыткі. Ад крыўды, а на каго — не ведала, ад прыніжэння годнасці такою школьнай палітыкай ёй хацелася плакаць, яна і плакала, адно мела ўпартасці столькі, каб тое гора агораць і авалодаць сабой.
«Нехта хоча, каб я дрэнна вучылася, каб я была горшаю з вучняў, а я ж не горшая, я не такая, я павінна даказаць, што я не такая — разважала дзяўчынка. — Я павінна добра вучыцца і быць вясёлаю, і тады з мяне ніхто не пасмее цвеліць; затое мне, уласна, маім поспехам будзе рады дзедусь».
I Маня вучылася так, што яе неўзабаве сфатаграфавалі, каб змясціць яе картачку на школьную Дошку гонару.
Яе вучнёўскія справы хутка наладзіліся і настрой адпавядаў акурат савецкім песням, бадзёрым, вольным, хвалюючым, якія ліліся з рэпрадуктараў — радыё ж увайшло амаль у кожную хату. 3 асаблівай асалодай, з заміраннем сэрца Маня слухала новую па тым часе «Кацюшу». Паводле яе адчуванняў, гэта быў як бы гімн самотнаму каханню, лагодзе, высокім грамадзянскім пачуццям. Здаецца, упершыню ў сваім сэрцы яна адкрыла нейкую дзіўную
140
продань, пустэчу, нікім і нічым не запоўненую, якую толькі і магла насяляць падобная музыка.
Расцветалн яблонн н грушн, Поплылн туманы над рекой.
Выходнннла на берег Катюшааа, Нааа высокнй берег на крутой...
I, напяваючы гэтак, Маня спрабавала ўявіць сябе там недзе на крутым беразе невядомай ракі — сябе і яшчэ некага, пакуль нябачнага ёй у далечыні, у смузе прасторы і часу.
Неўзабаве ж у культурны ўжытак, у пракаветны побыт Моталя, які зваўся цяпер гарадскім пасёлкам, што між іншым адпавядала яго занятку рамесніцтвам, увайшло і кіно; у памяшканні, дзе раней размяшчалася пажарная служба, часта паказвалі фільмы «Чапаеў», «Браняносец Пацёмкін» і іншыя. I гэта захапляла і чаравала, гэта настройвала пэўным чынам юныя душы, у тым ліку і Маніну, пашырала ўяўленне аб навакольным свеце.
Цяпер шмат чаго пацяшала і мілавала; жыццё наогул моцна ўздымала б настрой Мані, калі б яе позірк не ўлоўліваў цень неспакою і трывогі на твары дзеда або каб твар мацеры быў не настолькі схудалы і сумны, што шчэлепы пачалі правальвацца. Маці шмат працавала, бо каровы, цёлка і парсюкі патрабавалі догляду, не гаворачы ўжо пра гусей, курэй ды пра іншы занятак у полі і хаце.
Як ёй дапамагчы? Маня неаднойчы думала пра гэта і знаходзілатакі, што зрабіць, каб паменшыць абсяг мацерынай працы. Яна прызвычаілася прыбіраць у хаце, мыць падлогу... Памые і бяжыць у суседні пакой:
— Бабуля, ідзі паглядзі... Аж блішчыць! Мама вернецца з поля — рада будзе!
Раней, да прыходу чырвоных, ім памагаў пыніць гаспадарку цягавіты і нешматслоўны дзяцюк Грыша, далёкі сваяк. Быў ён малазямельны, жыў разам з сястрой нешта хат праз дзесяць ад іхняй сядзібы. Маня нярэдка насіла ім малако пасля вячэрняй дойкі, што не ўлічвалася ў заробак і за што яны ласкава дзякавалі. Але ж, калі прыйшлі саветы, разняволенаму пралетарыю Грышы падалося, што далейшая праца па найму будзе прыніжаць ягоную годнасць.
— Усё, — сказаў ён Мані. — Хопіць... Так і перадай сваім. Баста!
141
Сказаў гэтак, калі Маня прынесла яму сырадой. Тым часам хваравітабянтэжлівая ўсмешка на чыстым паголеным твары паказвала, што Грыша саромеецца і прымушае сябе гаварыць як бы запазычаныя дзесьці і апраметныя словы.
— Дзякуй за ла