• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    рні мне бацьку! Я не хачу быць багатай, калі гэта грэх, я не хачу і сіроцкі хлеб есці, бо гэта ж няшчасце, вярні мне бацьку. Маці ласкі Божай, маці беззаганная, маці найчысцейшая, маці наймілейшая, вярні мне бацьку!»
    Дзед прымусіў яе ўстаць з каленак, сам сеў на ўслончык і яна, рыдаючы, прыхінулася да яго.
    — He плач, краска, — суцяшаў ён унучку. — На вайне ўсялякае бывае. Надараецца, што забіты паляжыцьпаляжыць і атойдзе, ачомаецца. Дасць Бог, не застанешся без бацькі!
    Ад ночы, што заўсёды ахутвала ў морак усё зямное і насылала сон, Маня прачыналася рана, ёй гэта ў звычку ўвайшло. Праўда, нярэдка яе будзіла цэнтрыфуга, на якой
    122
    бабуля Аксіння адганяла вяршкі малака. У іх жыццёвым побыце з наплывам чырвоных нічога, бадай, не змянілася, подумкі ішлі і кружыліся вакол працы, таму гаспадарчыя ўдачы ў значнай меры і спатольвалі душу. Увогуле нельга было прыдумаць больш дзейсных лекаў ад нэнзы, адчаю, чым працоўны занятак.
    Паддаючыся таму ж працоўнаму рытму і сваім захапленням, Маня падхоплівалася з ложка і па першых праменьчыках сонца бегла на бераг, што самахоць скочваўся ў возера. На ім, зялёным і росным або пакрытым інеем, збірала ў прыпол гусінае пер’е. Больш ніхто, апроч яе, бадай, гэтакім глупствам не займаўся, нават дзеці з бяднейшых сем’яў не здагадваліся, чаго гэта варта. Яны не ведалі, бадай, якая росная радасць — збіраць гусіныя пярынкі, цудоўныя, бялюткія, нібы накрухмаленыя, вялікія і малыя... Скарб і скарб, рассыпаны навідавоку. Бо калі іх сабраць і дома паабдзіраць як след, то пухам можна панабіваць падушкі, на якіх добра спіцца.
    Яна кружыла па лузе, які з надыходам восені ўжо трохі збуцвеў, таму па зялёным пайшоў жаўтаватабуры колер, і на гэтакім фоне яе вочы не адразу распазналі руку... Так, з зямлі тырчала чалавечая рука... I ад жаху захаланула яе сэрцайка. Яна зрабіла крок убок і, не помнячы сябе, закрычала. Крык вярнуў цяпло яе целу і напалохаў гусей, якія купкамі выходзілі з падворкаў на луг. Гусі разам загагаталі, а Маня, чапляючыся за грудкі і рыдаючы, абліваючыся чыстымінайчыстымі слязьмі, подбегам — дадому.
    — Мама!.. Дзедусь... Ойёёй!..
    Што на тым лузе было? Мужыкі, узяўшы рыдлёўкі, раскапалі і дасталі з зямлі юнака, казалі, з ліку мотальскіх шчэльцаў. Напэўна, за шчэлецкія забавы ў палітычным процістаянні яму і памсціліся.
    Знясіленая, сцішаная, самотная ў недзіцячых сваіх разважаннях, Маня грэлася на цёплай ляжанцы, калі на дзедавай палавіне хаты загучаў чужы голас, неспакойны, напорысты. Аднойчы яна ўжо чула яго:
    — Псямаць, пане... Даруй, гаспадар Пісарчук. У жахлівы час мне спадобілася патрапіць да вас у Моталь — польскі дах абрынуўся!.. Польскі дах...
    Маня саскочыла з ляжанкі — цікаўнасць узяла верх над стомай і ўсімі яе страхалюднымі пачуццямі, прывяла яе ў трапяткі стан. Зазірнула праз дзверы да дзеда, балазе
    123
    дзверы ніяк не рыпелі. Так і ёсць, на канапе ў сталовай — ягамосць Клямка, руды, як падпалены корч; ён заўжды з дзедам лагодзіў гандлёвыя справы.
    — Дах быў моцны, ды падпоркі слабыя! — зазначыў гаспадар дома, уважаючы на словы Клямкі.
    Голас дзеда гучаў годна, а разам з тым і квола, журботна:
    — Толькі ж ці варта было панам гарод гарадзіць?..
    — Вы разумны чалавек, спадар Пісарчук. Але чаму я тут? У Пінску фарысеі рыхтуюць падпоркі для новага даху і стварылі ўжо рабочую гвардыю, чуеце. Такім чынам дарога цераз Пінск для мяне перакрыта, таму я, псямаць, на ноч гледзячы, і паехаў гэтым шляхам — на Яноў. A заадно ж выпадае і грошыкі Вам перадаць, вось яны — рэшта, што вінен. Бярыце, гаспадар Пісарчук і не памінайце ліхам!
    — Дзякуй, пане дабрадзей. Аднак гвардзейцаў, з дазволу сказаць, і тут хапае. Таму не спяшайцеся, вам лепей ехаць пад раніцу.
    — Я меркаваў, што мой ад’езд палагодзіць ваш сын Барыс, сацыяліст... Ён дома?
    Момант гнятлівай цішыні...
    — Барыса няма... Загінуў, абараняючы ад фашыстаў Варшаву. А ўвогуле я не ведаю, кім ён паміраў — сацыялістам або не сацыялістам.
    — Матка Боска! Няхай пухам яму зямля будзе! Цяпер, уласна, на Польшчу спадзеву няма, у краіне гаспадараць чужынцы. I куды мне папхнуцца?
    — Там чужынцы, а ў нас, пад час безуладдзя, свае ліхадзеі чыняць расправы, зводзяць рахункі, — асабліва шчыруюць маладзейшыя, скажам так, падкамуністыя ацяробкі. Выразаюць і катуюць шчэльцаў... Чысты разбой! Можа, у Парэччы цішэй?
    — Што вы! — усклікнуў купец і, пэўна, хапіўся за голаў, бо злёгку зарыпела пад ім канапа. — Які жах, які жах і здзек над сумленнем! Забілі ж Рамана Скірмунта...
    — I яго?! Айяяй! Госпадзі, ушануй і дай спачын душы яго! А ў Моладаве Генрыка адправілі на той свет.
    I зноў — момант цішыні, і Маня ўявіла, як дзед хрысціцца і чыніць малітву дзеля спакою душы знаёмага, добрага, больш за тое — знакамітага чалавека, які жыў у Парэччы. Маня чула ад бацькі пра таго памешчыка. I тут жа, беручы пад увагу словы пра глум і здзек, прыгадала не
    124
    жывую руку, што тырчала з зямлі на лузе. Прыгадала таксама жахлівую пагалоску, якая хадзіла сярод дзяцей пра тое, што маладых хлопцаў са шчэлецкім накропам камуністы лавілі і вывозілі за яўрэйскі могільнік пад Асаўніцу. Там яны сякерай адсякалі ім рукі, нажамі адразалі насы, вушы, языкі і іншыя органы, выколвалі вочы ды пакідалі іх у такім стане канаць.
    У Мані болей сіл не ставала пра ўсё гэта слухаць. Прытупіўшыся, яе ўвага да гутаркі дзеда з напалоханым купцом Клямкам канчаткова згасла, і яна заснула.
    Госць тым часам апавядаў дзеду пра падзеі ў Парэччы.
    — Псямаць... Я вам скажу, шаноўны земляроб і пчаляр, шаноўны спадар Пісарчук: народ, які зводзіць пад корань такіх людзей, як Скірмунты, не заслугоўвае лепшага жыцця, чым быдлячае. Тож былі людзі, чыя культура і думкі сягалі за воблакі, але ж... Раман Скірмунт заўжды падкрэсліваў, што ён беларус, і дбаў пра сваё недалужнае племя. Даруйце, спадар Пісарчук, я не хачу абразіць вашы пачуцці... Але за Скірмунта і я абражаны. Ён меў зямлю?.. Так. Меў маёнтак?.. Вядома. Але ж той, хто ў ягоным маёнтку працаваў, адзін атрымліваў столькі, што забяспечваў усю сям’ю. Эксплуататар?.. Псямаць! — Клямка сплюнуў. — Тым не менш камуністычная ячэйка, дзе нямала выблюдкаў, каб выслужыцца перад чырвонымі, бярэ і выцягвае з маёнтка Скірмунтаў — Рамана і Баляслава, апошні даводзіўся мужам Раманавай сястры Гелене... Вязуць эксплуататараў нібыта ў Пінск, дзе іх чакаюць для перамоў... Мана, аднак. Завезлі ў каранёўскі лес і — рыдлёўкі ў рукі: «Капайце, панове, яму!..» Скірмунт ім: «Я на тое не жыў, каб сабе яму капаць».
    Расправу чынілі Іван Цудзіла і Юстын Пархамчук. Цудзіла — малады, мае зямлю, але працаваць ленаваўся. Пархамчук — беззямельны. Пралетарый, значыцца?..
    Баляслаў спрабаваў заступіцца за Скірмунта: «А вы ведаеце, каго на той свет рашылі адправіць? Ды ён жа, Раман — сын Аляксандра, а той — у ніжэйшым калене — сын Аляксандра таксама, дзеда Рамана, які заснаваў тут, на вашай зямлі, промыслы, суконную фабрыку, цукровы завод, адкрыў задарма школу, лякарню... Дзякуючы гэтаму роду ў Парэччы людзі паўтара стагоддзя гора не ведалі. I Раман быў для многіх у вёсцы за бацьку. A то не?» — «Маўчаць! — не вытрываў Іван Цудзіла. — He канешне
    125
    слухаць нам контррэвалюцыйную прапаганду!» А Баляслаў яму: «Не крычы, каб не заняло табе духу! Гэты ж чалавек усе свае думкі, сэрца і душу аддаў служэнню такім, як вы, цёмным людзям, каб вывесці іх да лепшай долі. Ды гэты пан — легенда для ўсёй Беларусі!» Яны думалі, што з людзьмі гавораць. Ажно не... Адазваўся Юстын Пархамчук: «А ў Савецкай Беларусі закон такі: усіх паноў пад корань!»
    Паднялі ружжы... Нешта ж мулка бальшавіцкім чыннікам глядзець у вочы ахвярам, таму камандуюць: «Адвярніцеся!» А Раман Скірмунт ім: «Я ад людзей не адварочваўся ніколі і тут не буду. Я ўжо стары, мне — 75. Жыццё пражыў. А вы, паскуднікі, яшчэ маладыя, і я не раіў бы вам гэта рабіць. Вялікі грэх на душу бярэце!»
    — У Цудзілы, — казаў Клямка, — рукі затрэсліся і ружжо выпала. Ён сам пра гэта вяскоўцам казаў... Псямаць. He ўсведамляючы, асталопы ў гэтых людзях забілі тое, чаго самі не мелі і не маглі мець. Гніды! 3за іх праклён ляжа на ўсю вашу нацыю, калі яна яшчэ існуе. Але ж гэта, бадай, не мой клопат, спадар Пісарчук. Праўда? Мой клопат — лахі пад пахі ды далей адгэтуль!
    I ўсё ж Пятро Рамановіч засцярог госця і выправіў яго пад раніцу, пры гэтым ён даў купцу адрас знаёмага чалавека дзесьці за Варшавай, на выпадак, калі пан Клямка па першым часе не знойдзе для сябе якога іншага прытулку.
    Туды ж, пакінуўшы свой маёнтак у Зазер’і, колькі дзён таму паехаў і пан Генрык Юргенсон; ён, праўда, пабываў у палоне ў чырвоных і быў абменены ў палякаў на чырвонаармейцаў.
    18
    Вызваленчая армія наплывала на Усходнія Крэсы спакваля, расцякаючыся па ўсіх дарогах, што вялі на захад, даючы магчымасць польскаму войску адысці, ачысціць тэрыторыю Беларусі ад сваёй ляшай прысутнасці. Палякі ў бойку амаль не ўвязваліся. Тым не менш у чырвоных байцоў былі напагатове вінтоўкі і кулямёты, шаблі і штыкі, мінамёты і гарматы.
    Амаль скрозь сустракалі іх хлебамсоллю і кветкамі.
    У Моталі былыя падпольшчыкі дзеля сустрэчы з чырвонымі наладзілі святочную браму. Пры ўездзе ў мястэч
    126
    ка, з пінскай стараны. А войска, рухаючыся адтуль, прашывала перш вёскі Парэчча і Моладава.
    Чырвонаармейцы ішлі пеша, на фурманках жа месцілася зброя і боепрыпасы.
    Гэта было невялікае падраздзяленне пераменнага асабовага складу. Інакш кажучы, байцоў тэрмінова прызвалі з запасу, адрываючы кожнага ад зямлі, станка ці варштата. Іх паставілі пад штык дзеля выканання імі найвысакароднай вызваленчай місіі. Фурманкі з коньмі былі таксама ўзяты ў сялян, аб’яднаных у калгасы, з умовай вяртання, як толькі мэта паходу будзе дасягнута.
    I вось гэты «чырвоны» раўчук наплываў на Моталь. Ля брамы зайгралі, запілікалі гармонікі, дзяўчаты мелі прыветліва махаць хусцінкамі ці проста рукамі, а хлопцы, надзьмуўшы грудзі паветрам, голасна грымнулі: «Чырвонай Арміі слава! Ура!!!»
    Сапраўднай радасцю, мо выпакутаванай у дзесяцігоддзях, свяціліся твары камуністаў, наперад выйшлі Ян Мацукевіч, Андрэй Райкевіч, Ілля Дубовіч, Данік Плюнгер — яны, а таксама іншыя, хто быў смелы, абняліся