Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
ь сябе ад маральных абавязкаў перад чалавечай супольнасцю. Ім нібы ўсё дазволена Богам. Толькі ж не Бог, а нейкая іншая сіла кіруе іхнімі памкненнямі. He выключана, што гэтая сіла ўплывала і на Пілсудскага, заснавальніка новай, незалежнай Полыпчы, калі ён марыў, уласна, пра імперыю. Што тычыцца яўрэяў, паяднаных Вайцманам, а гэта сіяністы, то ў іх свае высілкі на экспансію, на закабаленне і падпарадкаванне сабе народаў. Яны рассыпаны геаграфічна, але Талмуд у іх за правадыра. Талмуд для іх — само сумленне. I ў гэтым таямнічасць і складанасць сітуацыі з іхняй экспансіяй. У мяне тут у адной ксёнжцы ёсць выказванні пісьменніка Вільгельма Мара, дарэчы, суайчынніка Гітлера, які жыў раней. Ён у нечым, кажуць, падобны да расейскага рэвалюцыянеранародніка Бакуніна. Map, мусібыць, першым убачыў, хто стаіць каля стырна рэвалюцыйнага пралетарскага руху, хто арганізоўвае і накіроўвае яго, чые інтарэсы на самой справе адстойваюцца дагматам, дзе не павінна быць ані ўласнікаў, ані сямейных ці нацыянальных межаў... Панове, я вам зачытаю.
У гэты момант Генрык Скірмунт устаў і ціха выйшаў з пакоя. Калі дзверы за ім зачыніліся, пан Костусь пахітаў галавой:
— Перажывае... Хвалюецца небарака... Вайна моцна ўдарыла па ягоных творчых планах. У Варшаве ж наважваліся ставіць оперу па напісанай ім партытуры, і ўсё раптам абрушылася. Значыць — не лёс. — I, перавёўшы дыханне: — Паслухайце аднак, што пісаў Вільгельм Map у 1879 годзе: «Я глыбока перакананы, што прыход яўрэйскага імперыялізму — пытанне ўсяго толькі часу... Гора пераможаным!.. Для мяне сумненняў няма, што не паспеюць прайсці чатыры пакаленні, як не застанецца ніводнай пасады ў дзяржаве, уключаючы самыя высокія, якія б не былі ў руках яўрэяў».
Пры гэтых словах пан Костусь сустрэўся з зацікаўленым паглядам Пятра Рамановіча і зазначыў: — He выключана, што і Гітлер гэта чытаў. «А цяпер, — піша Map, — сярод еўрапейскіх дзяржаў адна толькі Расея — апошні бастыён Еўропы, і менавіта супраць яе яўрэі рыхтуюць свой канчатковы ўдар. Яўрэйскія змоўшчыкі выклічуць у Расеі рэвалюцыю, якой свет яшчэ не бачыў... Пасля таго, як Расея будзе пераможана, ім ужо не будзе чаго баяцца.
113
Апошні час Еўропы настане самае позняе праз сто або сто пяцьдзесят гадоў».
Пан Костусь скончыў чытаць і загарнуў старонку кнігі. Нейкі момант усе маўчалі. Пятро Рамановіч зноў прыгадаў Парыпу, і калі Парыпа прадказваў прагрэс у тэхніцы, клалася на думку, то прадказальніка Мара занесла ў абсягі палітыкі. Сваё меркаванне выказаў Раман Скірмунт:
— Хацелася б адно мець спадзеў, шо мы слухалі байкі нейкага адмысловага баечніка, да прыкладу, Мюнхаўзена. Але ж мой брат Костусь не той человек, які здольны пераказваць байкі. Га?...
— I далей пайшло як па напісанаму. Племя Майсеева ўчыніла кастрычніцкі пераварот, інспірыравала рэвалюцыю і распачало тэрор — нечуваны ў гісторыі. Я чытаў, як у Адэсе і Харкаве здзіралі з жывых скуру, а недзе абварвалі кіпенем або выраблялі Бог ведае што з палавымі органамі. I гінула ўсё святое ды самавітае... У тым браў удзел і просты люд, натраўлены, абмануты бальшавікамі. Раней, у неяўрэйскіх войнах, падобнага не назіралася.
— Яны ж разагналі і Першы Усебеларускі Кангрэс, — уздыхнуў стрыечны брат.
— У цябе, Раман, свае згадкі і свой боль, — спакойна зазначыў на гэта дыпламат Костусь і, узяўшы з паліцы нейкі новы фаліянт, доўжыў нітку размовы: — Надта паказальны тэрор супраць царквы, хрысціян увогуле. Можа чулі, ёсць ці быў там у іх найпершы гуманіст, ідэолаг, наркам асветы Анатоль Луначарскі, яго бацькоўскае прозвішча Мандэльштам. Дазвольце дакладна перадаць ягоныя словы. Іх вы не знойдзеце ў Маркса, іх можна знайсці яшчэ хіба ў Талмудзе. Дык вось: «Мы ненавідзім хрысціян. Нават лепшыя з іх павінны быць прызнаны нашымі ворагамі. Яны прапаведуюць любоў да бліжняга і спачуванне, тое, што супярэчыць нашым прынцыпам. Хрысціянская любоў замінае развіццю рэвалюцыі. Далоў любоў к бліжняму! Тое, што нам патрэбна, — нянавісць. Мы павінны ўмець ненавідзець; толькі тады мы можам перамагчы сусвет», — і, скончыўшы фразу, Костусь спытаў з падначкай у голасе: — Ну, як вам падабаецца?..
Гаспадар Пятро перахрысціўся:
— Юда! Гэта Юда... Ён і Троцкі — двурушнікі, д’яблы, носьбіты самага глумлівага, што ёсць на свеце.
Раман Скірмунт злосна соп, да яго ўспамінам вярталася перажытае дваццаць гадоў таму.
114
— Каб толькі гэтыя двое, — нарэшце сцішана прамовіў ён. — Костусь валодае статыстыкай, і гэта — жах! Той Map — вялікі правідца!
— А я нагадаю яшчэ пра аднаго прарока, — падаў гаспадар Пятро. — Калі вы, пане Раман, былі ў Расеі, маглі чуць пра манаха Авеля...
— Авель?.. Так, — кіўнуў Раман, — адзін час у Дзяржаўнай Думе шмат гаварылі пра чалавека, які ў даўніну даўнюю прадказаў лёс цару Паўлу I і кожнаму з ягоных пераемнікаў, у тым ліку Екацярыне II... I ўсё спраўджвалася. Даведаўшыся, аднак, пра акалічнасці сваёй смерці, Екацярына пасадзіла вешчуна Авеля, уроджанага Васіля Васільева з Тульскай губерніі, у Шлісельбургскую крэпасць...
— To Авель больш чым за стагоддзе наперад прадказаў рэвалюцыю ў Расеі! — не ўтрымаўся, каб не выгукнуць Пятро Рамановіч.
— Але ж... I гэта ашаламляльна! Уявіць немагчыма, як глыбока можа сягнуць дух чалавека, — зазначыў Раман.
Утварылася шматзначная паўза, і пераканаўшыся, што яго слухаюць, Пятро Рамановіч доўжыў:
— Да мяне ў Паволжжа, калі я жыў там, прыязджаў брат Нічыпар, дыпламаваны юрыст... He ведаю, з якіх крыніц ён дастаў, але паказваў мне паперу са словамі Авеля наконт рэвалюцыі. Я перакажу.
— Проша пане! — падахвоціў яго пан Костусь.
— Дык вось... Пачынаецца, як і ў прароцтвах Парыпы: «Вайна будзе, вялікая вайна, сусветная. Па паветры людзі, як птушкі, лятаць будуць, пад вадою, як рыбы, плаваць, смуроднаю сераю адзін аднаго нішчыць пачнуць... Рухне трон царскі, а здрада будзе расці і памнажацца... Мужык з сякераю возьме ўладу ў шаленстве, але і сам потым расплачацца. Наступіць сапраўдная кара егіпецкая. Кроў і слёзы натоляць зямлю. Брат на брата ўздымецца». I далей: агонь, меч, нашэсце чужынцаў, і ўнутранні вораг, улада бязбожная. «Будзе жыд скарпіёнам бічаваць Зямлю Рускую, рабаваць святыні яе, зачыняць Цэрквы Божыя, караць лепшых людзей рускіх». — Пятро скончыў пераказ. — Усё дакладна натарочана, як і пра цара Мікалая II...
— Фенаменальна! — ацаніў паведамленне і пан Костусь ды ўзяўся доўжыць нітку размовы: — На Захадзе з даверам паставіліся да ўспамінаў расейскага эмігранта
115
князя Мікалая Жэвахава. Што ўражвае: у зверскім, інквізітарскім, д’ябальскім здзеку нярэдка бралі ўдзел і жанчыныяўрэйкі. Таму я лічу абгрунтаванымі і правільнымі словы Жэвахава, калі ён, падсумоўваючы ўсю гэту патарачу і гнюсь, піша: «3 якіх бы мы пунктаў погляду ні разглядалі пададзеныя жахі, яны заўсёды будуць здавацца бязглуздзіцай... Іх здольна вытлумачыць толькі ідэя ахвяравання яўрэйскаму богу, выкананне патрабаванняў Яхве».
На момант у замружаным рухамі ценяў пакоі ўсталявалася цішыня.
Яе зноў перарваў пан Костусь:
— Прайшло дзве з паловай тысячы гадоў, як у Вавілонскім палоне іудзейскія кніжнікі стварылі «шэдэўр», і на Талмудзе пачаў фармавацца тып вечнага жыда. Яўрэі памяшаліся на сваёй выключнасці. Талмудызм папсаваў душу народа, у якога, мажліва, былі ўжо пэўныя задаткі да гэтага. Але ж... 3 фактам павінен быў лічыцца і польскі ўрад, прыняўшы абмежаванні ў правах для гэтай катэгорыі грамадзян. Толькі яўрэйская тэма ні ў якіх іншых варунках не прысутнічала ў польскай палітыцы, якую я меў гонар праводзіць, — патлумачыў братдыпламат. — Тым не менш, яна існуе і пульсуе пачашчаным пульсам у жыцці. Гітлер узняў яе да ўзроўню дактрыны. Мяркуючы па ўсім, ён заўзяты ігрок і спрабуе даць фору нават ідалу Яхве.
— Шаноўныя панове, даруйце, але мяне непакоіць іншае, — шчыра прызнаўся гаспадар Рамановіч. — У мяне з’явілася прадчуванне... Як бы вам давесці? Апошнім часам за мной сочыць нейкае чужое, варожае вока. He дзівіцеся... Пасля гаманы з Мэндалем і іншымі мотальскімі яўрэямі пра вайну — кашмары ў сне проста не даюць спакою: то дрэва валіцца на мяне, то нейкі д’ябал, падобны на Сталіна, наважваецца спаліць жывым. He тут бы мовіць пра гэта. Адсюль, аднак, пытанне бліжэйшых дзён. Польшча не ўтрымаецца, гэта ўжо зразумела. Немец прыйдзе сюды. Таму, што гэта ў Гітлера і Сталіна за дружба, калі адзін дазваляе другому падцягваць танкі да самай мяжы?
Вечаровая смуга ўжо ўбіралася ў сілу, але пан Костусь трываў і не клікаў прыслугу, каб запаліла свечкі. Аціхлы і прытоены ў суцемках белы палац зноў поўніла срэбная
116
музыка, яна жвірчэла і пералівалася на сярэдніх актавах ды снавалася ў элегічны твор.
— Як дыпламат я ведаю, што ў палітыцы логіку цяжка шукаць. Тым не менш яе пастаянна шукаюць. Таму ўвесь свет цяпер збіты з панталыку пактам Молатава — Рыбентропа, заключаным тры тыдні таму. Я ведаю і тое, што пры заключэнні падобных пактаў нярэдка агаворваюцца асобыя ўмовы бакоў. Якія яны?.. Уявіце сабе шахматную дошку, за якую селі Сталін і Гітлер. У іншых краінах сядзяць назіральнікі... Гітлер робіць на Польшчы першыя хады. Што далей будзе?..
У бібліятэчны пакой, дзе яны сядзелі за кавай, асцярожна ўвайшла танклявая, з адкрытым энергічным тварам дзяўчына.
— Пане Канстант, — звярнулася яна, — калі хочаце, я запалю вам настольную лямпу. А можа — камін?
— Дзякуй, але толькі не варта. Мы пярэйдзем у сталовую...
Гамонячы, усталі з месцаў, і Пятро Рамановіч яшчэ раз кінуў вокам па пакоі, дзе неаднойчы бываў. У кутку стаяў такі ж, як і ў калідоры, куфар, набыты ў Італіі. У ім захоўваліся розныя гістарычныя, пераважна родавыя дакументы, якія аднойчы паны Генрык і Костусь паказвалі яму. Лініі розных прадметаў і карцін, якіх шмат вісела па сценах, скрадваліся паўзмрокам. Блізка кніжнай паліцы, на століку ляжала бясцэнным скарбам «настольная кніжка» Элізы Ажэшка. Гэта быў альбом з вершамі, цытатамі з розных крыніц, афарызмамі яе ўласнымі, выслоўямі іншых асоб, якія пашанотна яна ўпісала сюды. Вокладка альбома вабіла вока зялёнай скурай з пазалотай. Пад вокладкай — яе ўласнаручны надпіс. Гэту кнігу найвыдатная польская пісьменніца завяшчала Канстанту Ск