• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    іч далей, — але яўрэі — дальбог — тыя пчолы, якія
    4 3ак. 2827
    97
    любяць залятаць у чужыя вуллі. I там атабарвацца... I калі ўжо яны атабарыліся, — будзе зноў два варыянты...
    Маня з захапленнем глядзела ў самы рот дзеду, дзіва што — так хораша, проста і зразумела ён гаворыць пра пчол і яўрэяў, — пра самыя розныя і далікатныя рэчы. I тыя, пра каго ён баяў, слухалі яго, стаіўшы дыханне.
    — Першы варыянт. Залётныя пчолы стараюцца не выдзяляцца ад тых, што гаспадараць у вуллі і спакваля ўключаюцца ў агульны рытм і лад жыцця сям’і. Рой у такім разе нічога не страчвае, а наадварот — мацнейшым становіцца.
    Другі варыянт. Дзякуючы страчанай пільнасці роя, або па збегу нейкіх іншых абставін залётныя пчолы пралезлі, атабарыліся ў вуллі, але не схільны асімілявацца і жыць агульным жыццём, як што лічаць сябе нейкай асобнай пародай. Яны спрабуюць перахапіць шляхі зносін, дапасці да сотаў, адцяць іх пэўную частку і прымусіць рой служыць сабе.
    Вынік таксама прадказаць не цяжка. Пчаліная сям’я, калі не вытурыць іх, страчвае свой ранейшы генетычны патэнцыял, гіне. Я не ведаю выпадкаў, каб у вуллі зажылі нейкія варагуючыя з роем насякомыя, — Пісарчук углядаўся ў твары гасцей, шукаючы гожае слова, — восы... чмялі... ці што іншае. Канешне, паважаючы кожнага з вас, я прывёў гэты прыклад.
    — Дзякуй мондраму суседу! — шчэць на хударлявым твары Абко рассунулася, уступаючы месца светлай усмешцы; тут нешта наогул весяліла яго...
    Паслужлівая Пятрова ўнучка Маня, абудзіўшыся ад утрапення, прыбрала са стала колькі пустых місак, талерак і панесла на кухню. Купец Мэндаль спытаў:
    — Пане гаспадар, вы, пэўна, маеце нейкія ўласныя назіранні за паводзінамі нашай мосці ў Моталі?
    — Назіранні?.. He, не столькі яны... Уражанні мо з часоў Гедыміна складваліся ў мясцовага люду, і Саковіч, даследчыца з Моладава, дарэчы, пісала пра іх... Я не суддзя, дый палітык — не дай рады які. Адно мяркую: Усявышнім уведзены законы, якія што ў пчаліным, што ў чалавечым грамадстве павінны праяўляцца аднолькава. Таму, калі яўрэі ў Моталі чыняць з сябе эліту, адасабляюцца і выбіраюць собскага старасту, лічачы нашага за казла, прабачце, то гэта не можа не адбіцца на ўзаемаадносінах. Вайцмана ж ускарміла грудным малаком беларуска Arana, так бо — у ягонай маці Рохлі не ставала малака.
    98
    Госці пачувалі сябе край несамавіта, нават уцякач Мэндаль не выгукнуў сваё ўлюблёнае «Азохунвэй!» — кракталі і лыпалі адзін на аднаго. Абко — у меншай меры; ён і вярнуў лагоду ў хаўрус:
    — А ведаеце прытчу?.. Прыйшоў Хаім да Сары і кажа: «Сара, мне ўчора хацелі даць па мордзе!» Яна: «Адкуль ты знаеш?» Хаім: «Бо далі». Сара: «Чаму ж ты кажаш, што хацелі?» Хаім: «А то, каб не хацелі, хіба далі б?»
    Неўзабаве нашы госці падняліся зза стала. У хаце ажно тры гадзіны непрыкметна прайшлі, і быў ужо позні вечар. Развітваючыся з гаспадаром, Борух папрасіў Пятра аб ласцы — нарыхтаваць для ягонай каровы сечкі з саломы. Дзед Пятро кіўнуў у знак згоды:
    — От Павел зробіць...
    — Будзьце пэўны! — пацвердзіў Павел.
    Абко ж зацікавіўся Манінай вышыўкай:
    — Для каго, цурка, гэтакі цуд ствараеш?
    Невядома чаму, але Маня пачырванела, перш чым выціснуць з годнасцю:
    — Сакрэт...
    Ды тут якраз падаспела маці:
    — Во глядзі ты! — здзівілася адказу дачкі. — Як дарослая!..
    I яна ж падтрымала жарт:
    — У яе такі хлопец паглядны! Колем завуць...
    — To бэндзе пенькна паненка!
    За адным скрыпам госці выходзілі ў змрок на вуліцу.
    14
    Сны чалавечыя; як паказвае ўласны досвед Пятру, яны азначаюць адно гульню самавітага і вольнага ўяўлення, якому ні думка, ні воля не чыняць перашкод пад час свайго адпачынку, і не сочаць за ім, і не кантралююць яго. Адмысловы стан, чуеце, — воля!
    I далей, масціў масток да ведаў назіральны і ясны розум Пятра, у снах адбываецца своеасаблівае адлюстраванне рэчаіснасці, якая выступае тут як гнутая, ломаная, мешанаяперамешаная і сяктак сабраная нанова карціна жыцця. У яе іпастасі можа з’явіцца чортведама што.
    Але ж селяніну Пятру столькі і клопату было б аб тых снах,калі б не спадчыннае яшчэ ўяўленне, што дзіўныя малюнкі і дзеі снуюцца на тым самым грунце, па якім
    99
    наўсцяж, віляючы, бяжыць кудысь таемная сцяжына лёсу. I ці доўгі той шлях? Ці шмат на ім радасцей? А колькі пакут?.. Бяжыць нябачная нікому сцяжына. От толькі малюнкі і надарэнні ў сне, нягледзечы на іх неверагоднасць, у нейкай меры адлюстроўваюць і саму пуцявіну. У гэты самы момант, і ў наступны... Яны прадвызначаюць і падказваюць, што чалавека чакае наперадзе.
    He абавязкова, канешне, каб усе малюнкі былі сімваламі і вымагалі сваёй расшыфроўкі, — не кожны сон у руку, кажуць, ды што зробіш, людзі ўважаюць на сны.
    На гэты раз Пятро Пісарчук доўга сноўдаў з сякерай па лясных кутах, забіраўся ў нетры, якія часам рассоўваліся, утвараючы галявіны, працятыя аксамітнымі промнямі сонца. Сярод гонкіх сосен, што вабілі вока сваімі бронзавымі крамянымі камлямі, ён шукаў сухастоіны, каб спусціць іх на дровы. I дзяцел стукам сваёй дзюбы аб падатлівы луб нярэдка падказваў, дзе шукаць падобныя дрэвы... Пахла смалою. 3 невялікай замшэлай западзіны цягнула пахам багны, розныя пахі зліваліся ў адзін лясны водар, таму дыхалася чалавеку ўсмак, глыбока і роўна.
    Усведамляючы, што гэты лес займае сотні вёрст — вунь сягае аж да Спораўскага возера і нават далей, што сваімі вершалінамі ён утварае зялёнае покрывамора, Пісарчук падумваў пра тыя мясціны, куды яшчэ не трапляў чалавек. Углыб іх нямала! Павага і гонар за лес як штосьці аграмаднае, адухоўленае, блізкае поўнілі ягонае сэрца.
    Заняты сваімі ўявамідумкамі, ён не заўважыў, як неба, што церушылася бляклай сінечай у баравую прастору, стала цямнець. Чалавек узяў на яго ўвагу толькі тады, калі над борам прагрукатала. Разважаючы, што ў такім разе належыць рабіць, Пятро стукнуў абухам сякеры, з якою хадзіў, па сухастоіне — знізу ўгору пайшоў сухі звон ды як бы рэхам аддаўся воддаль. Зноў угары моцна бухнулатрэснула, пакацілася куды немаведама, пасяляючы на гэты раз у грудзях Пятра — цёртага селяніна — трывогу. Ён ціха прысвіснуў і з размаху цюкнуў сякерай у ствол. Тут новы грукат страсянуў зямлю, і на момант падалося, што абрынулася неба. Сухастоіна затрашчала і імкліва пайшла на яго. He паспеўшы перахрысціцца, ён адскочыў, спатыкнуўся, упаў. Зрок выхапіў і пакінуў у памяці, як з кустоў выскачыў заяц. Напалоханы шумам і грукатам, ён паімчаў міма яго.
    100
    Ціха. Нічога больш не грукоча. Нічога аніяк не баліць, дальбог. Ён пакратаў пальцамі рук, ног і са здзіўленнем адчуў, што жывы. Нейкім краем усведамлення адзначыў, што не спіць, а дакладней — абудзіўся ад сну і трызнення, але ненадоўга. Аксіння дыхала побач. Момант, і, ладу не дабраць чаму, ён зноў там... Расплюшчыў вочы і бачыць: на паваленай сухастоіне сядзіць нешырокі ў плячах чалавек, пыхкае трубкай. На ім форменны кіцель, боты блішчаць. Па абліччы сваім ягамосць дужа знаёмы Пятру, як што ў расейскіх газетах яшчэ ў тыя гады, калі ён жыў там, неаднойчы друкавалі ягоныя карткі.
    Невысокі пакацісты лоб, крутыя чорныя бровы, угору прычэсаны сіваватыя валасы, густыя, шчаціністыя, бы поўсць на воўку, вусы пажаўцелі ад дыму.
    Пятро ніколі ў жыцці не спатыкаўся з уладаром адтуль, але ведаў: гэта ён!
    — Устань, Пісарчук, падыды до мінэ.
    Пісарчук успрыняў саму постаць, яе голас як належнае; нават тое, што лясны госць назваў яго местачковае прозвішча, яму не рабілася дзіўным. На нагах у Пісарчука таксама былі боты, толькі ялавыя. Пэўнае падабенства з кіцелем уладара мела і Пятрова куртка свайго сукна, якая высока, пад самую шыю, зашпільвалася на гузікі. Яны былі прыкладна аднаго веку і нейкая мужчынская роднасць заўважалася ў іхніх вусах. А што да валос, то тут, бадай, нельга было правесці абсалютна ніякага падабенства, як што ў Пятра валасы больш светлыя і больш мяккія і заставалася іх на галаве ўжо вобмаль.
    Пісарчук устаў і пашукаў вачыма сякеру.
    — Ты не думай, што здэсь я одын, — мовіў госць. — Здэсь багата маіх люды. Усе збіраюць мінэ грыбы. Здэсь за кожным дрэвам — мае вочы.
    — А я тут самотны, — ці то падумаў, ці прамовіў з сумам Пятро. — To якім жа абставінам, васпане, я абавязаны гэтай сустрэчы?
    — Сустрэча прызначана, ды не з табой, пчаляром. Твая роля тут, як ось гэтых соснаў... Уцяміў? Я маю сустрэцца з буйным чорным Шэршнем, эвой! — I лясны госць усміхнуўся нейкім сваім спадзяванням ды нецярпліва паглядзеў на гадзіннік: — Як думаеш, не пабаіцца ён сюды прыляцець?
    Пісарчук, уцяміўшы, пра каго зайшла гутарка, адчуў востры непакой, трывогу і цікаўнасць да моманту:
    101
    — Аднак я хацеў бы на яго паглядзець.
    Госцьвядзьмак разгарнуў на каленях карту, на якой у розных фарбах азначаліся краіны Еўропы, і, выказваючы сваё задавальненне, тыцнуў трубкай у Польшчу:
    — Ось тут ён пакажа свае тактычныя здольнасці. Сваю сілу... А мы паглядым.
    Польшчу на карце перацінала шырокая сіняя лінія.
    — Там мой сын... Ён за капрала ў польскай арміі.
    — Твой сын камуніст?
    — He ведаю...
    — А ты беларус?
    — Так...
    — Мне неаднойчы чуць даводзілася, што беларусы — наўздзіў трывалы народ і што яны ў вадзе не тонуць і ў агні не гараць. Гэта праўда?
    — To вам, васпане, нахлусіў хтосьці! Мы заўжды гарым.
    — Няўжо?
    Пятро Пісарчук не заўважыў, як і калі карта ў руках ведзьмака загарэлася, і ён паднёс яе пад крысо ягонай курткі.
    — Ось мы і праверым...
    — Ці варта, васпане?! Нас адвеку топяць у крыві...
    Пятра працяў жах і ад жаху зрабілася горача, ён кінуўся бегчы — крок, два, але ж ногішэльмы не слухаліся — да брыдкага страху дадалося яшчэ і яшчэ; не толькі сэрца — усё нутро трымцела, і ён прахапіўся.
    — Оо, госпадзі! Ох...
    — Чаго ты стогнеш? — спыталася Аксіння, варушачыся побач.
    — Брыда апанавала, — не адразу адказаў ён. — Такі сон, адным словам...
    I, радуючыся, што насланнё адыходзіць, ён з палёгкай уздыхнуў. За вакном ужо сеялася і паціху выцінала морак з хаты святло. Заспявалі разам як не ўсе местачковыя пеўні.
    Яшчэ трохі дрымоты, і зусім абудзілася сядзіба Пятра; нявесткі Ганна і Зося рупіліся на падворку ды ў сценах хлява, пыніліся з жывой гаспадаркай, даілі кароў, гатавалі корм для свіней і авечак, ім памагаў Паўлюк. Аксіння нашкраптала бульбы ды падпаліла ў печы дровы, паставіла два гаршкі — боб і лапшу на малацэ, якую асабліва любілі дзеці, тут жа пачала пекчы дранікі на сняданак, шк