Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
ычай тут, каля школы, утвараўся рэй, калі не сказаць своеасаблівы кірмаш вучнёўскай весялосці. Збіраліся невялікімі рухомымі купкамі — найчасцей аднагодкі, пад’юджвалі адзін аднаго або дзяўчатак, рагаталі, корчылі вясёлыя і сумныя міны. У гэты дзень усё было амаль так, як раней. Надвор’е спрыяла, да твараў ліпла мяккае красавіцкае сонейка. Адно нешта новае ўпляталася ў шумную дзіцячую грамаду. За вуглом школы, каля старой грушы Маня пачула, як гуляюць у нейкую адмысловую маўчанку: адзін, выконваючы ролю настаўніка, гаворыць шмат ушчувальнаабразлівага і звяртаецца да іншых, а тыя ядуць яго вачыма і ні гугу. «У чым справа, нягоднікі, шэльмы?» — пытаецца той, гаваркі, а гэтыя, абступіўшы знячэўку «настаўніка», кладуць яму на голаў далоні выцягнутых рук і пад вокліч «Бай?.. Бай...» ціснуць разам зверху ўніз. Той крэкча, намагаючыся ўтрымацца на нагах, але не вытрымлівае, згінаецца; у гэтых жа — напашэўку новы радаснапераможны вокліч: «... кот! Сукін кот! Во што знача, пан, байкот!»
Маню нехта пацягнуў за рукаў. Азірнуўшыся, яна ўбачыла Яна Кульбеду, які порстка шыбануў ад яе ўбок. Цыбаты хлапчук з русявым чубком на галаве, што пры бегу скакаў упрысядку, Янка часам наведваўся да іх у сядзібу, заходзіў у хату, зазвычай з нейкай справай да дзеда, справу яму даручалі бацькі. Цяпер Янка шмыгнуў туды, дзе, збіўшыся ў гурт, старэйшыя хлопцы заўзята штось абмяркоўвалі, і па іхніх анепакоеназасяроджаных тварах Маня здагадвалася, што гутарка ў іх мае весціся пра байкот. Неўзабаве аднекуль выслізнуў, прыпыняючы крок каля іх і прыслухоўваючыся, пан Шымчак, дырэктар. Вучні карцінна схілілі перад ім галовы, ён пашыбаваў далей у бок гміны. Маня, праўду казаць, мала задумвалася, чаму іх дырэктар апошнія дні такі сцяты, непрытомны, разгублены, не раўнуючы, як той «сукін кот» у жартоўнай гульні падлеткаў.
78
I ўсё ж нейкі цень ад злавеснай хмары не мог не закрануць Маніну душу. Яна адчула непакой, калі здагадалася пра патаемны палітычны змест з’явы, названай байкотам. Ніна Лук’янаўна, урэшце, зусім выразна сказала: «Не ідзіце на рызыку...» I Раманавічанцы хапіла розуму, каб знітаваць тое, чутаеперачутае раней пра арышты дэфензівай бунтаўшчыкоў, камуністаў, з гэтым няўцямным пакуль дзіцячым байкотам.
На школьным падворку яна кіўнула сваёй лепшай сяброўцы Мані Васілевіч: «Чакай!» і подбегам пусцілася да купкі хлопцаў. Але ж і Васілевіч ад яе не адстала. Хлопцы ўбачылі іх. Янка Кульбеда і Грышка Васілевіч ступілі некалькі крокаў ім насустрач. Грыша даводзіўся раднёй Мані Васілевіч.
— Хлопцы! — нягучна, як быццам захоўваючы правілы небяспечнай гульні, сказала Маня Раманавічанка. — Як гэта ўсчалося?
— Манька, не глядзі на мяне, — папярэдзіў яе Янка, весела ўсміхаючыся: — Я нічога не ведаю. Адно спяваць развучыўся. Настаўніца: «оооо, пооле», ая: «уууу, вооля », яна мне зрабіла заўвагу, а ў мяне тады і зусім голас прапаў. От няхай Грышка скажа.
— А што казаць?.. Трэба спяваць свае людныя песні, якія падабаюцца, а не чужыя, — падаросламу адказаў той і прадэкламаваў:
He кінем зямлю, скуль наш род,
He дамо пахаваць мову, Польскі мы народ, польскі люд...
— А я хто — вярблюд? Даруйце, а дзе наш люд, род? Чаму не беларускія песні, не беларуская школа? «Не дамо пахаваць мову». Да д’ябла яна нам, польская мова! Наогул, — прымірэнча зазначыў ён, — няхай перапрашае пані настаўніца, але пад прымусам можна толькі выць, а не спяваць.
Маня Васілевіч была вельмі здзіўлена пачутаму і пажадала ўдакладніць:
— I вы ўсе там вылі?! Як ваўкі?..
— Кіраўніца спеваў аж спалатнела, — дадаў Грышка і не стаў больш удакладняць, як там было.
Абедзве дзяўчынкі былі ўстрывожаны, а хлопцы глядзелі на іх з захапленнем. У Раманавічанкі быў чысты, бадай, яшчэ дзіцячы тварык і зусім не падзіцячаму ўніклівы позірк пад чорнымі шнуркамі броваў. Валасы ў
79
іх абедзвюх гладка прычасаны, от толькі ў Васілевіч — косы да самых каленяў. Увогуле круглавідая, бялявая, з гэтымі доўгімі залацістымі косамі, яна вельмі нагадвала ляльку.
— Янка, — сказала Раманавічанка, выказваючы ў голасе сардэчную скруху.
— Я маўчу!
— Грышка, — прамовіла яе сяброўка да хлопца, які ў гэты момант падцягваў штаны, з якіх вырас.
— Я глухі і нямы, як усе беларусы.
— I ўсё ж, — сказала Раманавічанка, — вы не баіцеся, што прыедуць паліцыянты да вашых бацькоў і стануць з хат дахі здзіраць?
Хлопцы маўчалі. Перапынак скончыўся, зазваніў званок. Грышка наском старога чаравіка падбіў каменьчык і рашуча пакрочыў у школу.
Янка момант яшчэ памарудзіў. Яму, напэўна, прыгадалася бацькоўская сядзіба і бацькі, якія шмат працавалі і нябедна жылі. Яны збіралі грошы, каб набыць на дах чарапіцу. Ён прамовіў як бы для самога сябе:
— А я што?.. Я нічога, словам — як усе. Толькі з паліцыянтаў таксама за гэтакі грэх, няхай святар скажа, — чэрці шкуру здзяруць! Свенты кшыж!..
Ён сплюнуў і перахрысціўся.
Хлопцам не здраджвала бадзёрасць, і Маня, гэтая ўлюблёніца дзеда Пятра, ідучы зноў на ўрок, упершыню нутром сваім адчула, што яна аказалася ў самым асяродку палітычнага клёку. Абставіны, відавочна, вымагалі і ад яе быць дарослай, чаго ёй у гэты момант меней за ўсё хацелася. На душу насоўваліся няпэўны сум і трывога.
11
Для Пятра Рамановіча, як і іншых местачкоўцаў, якія за свой асноўны занятак мелі земляробства, зямля атаясамлівалася з раллёй, сенажацямі, пашамі. У той жа час Пятро разумеў, што пад глебай, узнятай плугам, акурат і пачынаецца тое, што людзі маюць на ўвазе, гаворачы: «Прыйшлі мы з сырой зямелькі, у сыру зямельку і пойдзем».
Зямелька, такім чынам, усведамлялася дзедам Пятром, дый грамадой увогуле, аб’ёмна, бы той бохан хлеба. Аднак далей, абапіраючыся ў нейкай меры на звесткі, атрыма
80
ныя з кніг, Пятрова фантазія магла маляваць тое, што прырода хавала ў нетрах сваіх.
Мястэчка Моталь стаяла на правым беразе палескай ракі Ясельды, якая выцякала недзе з Белавежскай пушчы. Ясельда несла адтуль свае дрыгвяныя бураватага колеру воды ў Мотальскае возера, а з яго — на паўднёвы ўсход — пад Пінск, дзе ўпадала ў Прыпяць.
Местачковыя вуліцы і завулкі ляжалі на так званай Загародскай раўніне, якая выступала з балотаў ні даць ні ўзяць — пірагом і падпірала сабой Ясельду на працягу 85 кіламетраў.
Дарэчы, мотальскай парэчнай старане раўніны выпала быць хвалістай, зрэдзь пасечанай, і яна часам распадалася на асобныя грады, пагоркі. Навука даводзіла, што ўсё гэта ўтварылася недзе блізка каменнага веку, калі, насунуўшыся з поўначы, пачаў таяць ледавік.
А яшчэ трохі далей, на поўнач ад Загародскай раўніны, на балотах блізка Ясельды было багата азёраў; некаторыя з іх рака літаральна нанізвала на сваё рэчышча.
Пазагістарычныя часы пакінулі пад нагамі ў Пятра Пісарчука пяскі ды сугліністыя наносы, а ў двух кіламетрах на поўдзень — гліны, добрыя пластычныя гліны, светлашэрага колеру. Канешне ж, адтуль сяляне і ён з імі разам бралі гліну, калі рабілі цэглу і будавалі з яе новыя хароміны.
Адно калі б нейкі прыдумшчык, целепень, — а па мясцоваму — галайдакаваты моталец аднойчы мог апусціцца ў нетры больш як на 80 метраў, то ён, пэўна, прыкмеціў бы пераход супяшчаных водналедавіковых парод у так званыя марскія адклады — крэйду, мергель, а таксама гліну або сцэментаваны пясок.
Граніт і іншыя цвёрдыя пароды ляжалі пад Моталем, як і пад усёй Загародскай раўнінай яшчэ ніжэй, на глыбіні прыкладна 450 метраў. Іх ніхто і нішто яшчэ не трывожыла. Ляжалі і будуць ляжаць. От каб там было золата, то мотальскія гандляры, што мелі на яго добры нюх, даўно б да яго дакапаліся.
Камень і ўвогуле цвёрдыя пароды пасвойму ўплываюць на псіхічны стан і энергію чалавека, таму ёсць пэўная заканамернасць у фарміраванні характару беларуса, яго раўнавагі, спакою, тымі абставінамі, што крышталічны фундамент зямлі аддалены ад яго на сотні метраў і пера
81
крыты асадкавай тоўшчай, фігуральна — падушкай больш позніх парод.
— Зямля ў нас, Манька, — паміраць не трэба! Спакойная, мяккая. Разам з астатнім улоннем, вадою, расліннасцю, яна дае чалавеку ўсё для жыцця.
Маня з дзедам ехалі на пасеку. Дзед трымаў у руках лейцы, а яна ж круціла перад сабою сцябліну піжмы з выспелым і таму пабурэлым суквеццем. Піжму сарвала на вуліцы, пры агарожы, проста дзеля забаўкі, але дзед нечакана даў ёй параду: пацерці піжмай рукі, каб на іх, чуеце, пчолы меней увагі звярталі. Го, ці не жарт?.. He падобна, аднак... Дзедусь сёння сур’ёзны, засяроджаны, трохі нават пануры. Панурасць, напэўна, сядзела ў ягоных вусах, якія ён час ад часу абмацваў, можа, сам дзівячыся, з патаемнай занатуранай госці.
Ён зноў загаварыў пра зямлю:
— Столькі зямлі і такая ў ёй жывародная сіла — ткні калом — вырасце дрэва, ступі раз — тут табе ягада, другі раз — тут табе грыб!..
Пазней Маня сказала б, што яе дзед — тыповы прадстаўнік гэтай зямлі, і, мусіць, ён быў блаславёны ўсюдыісным энергетычным полем на тыя справы, якімі займаўся, на тое жыццё, якім жыў.
— Пры нашай зямлі, Манька, спакой і спакой патрэбны, а яшчэ — лад адпаведны, тады ўсім усяго хопіць. Жыццё магло б быць... А пакуль: ні ладу, ні складу! Эгеге... Адна варажнеча!
Неўзабаве выехалі з Моталя. Пры гаі, што стаяў яшчэ ў зялёным уборы, дзе тамсям жаўцелі асобныя бярэзіны, — паказаўся пчаліны гарадок — усё квадратныя або, як іх звалі, рамачныя вуллі, пафарбаваныя пераважна ў сіні колер, а то і нефарбаваныя... Яны патаналі ў ранішняй смузе, аксамітнай і волкай.
Для Мані за гэтай смугой ляжала як не казачнае царства мядовых пахаў, ціхага верасовага гулу, гудзення...
На пасецы, каля адчыненага вулля, глыбокі пругкі водар прасякаў як не ўсю істоту дзяўчынкі. У ім, няйначай, было сабрана ў адзіны пук ці згустак усёўсё, што цвіло і цвіце ў наваколлі, на палетках і лясных галявінах, у садах і прысадах. А да сабранай тут духмянасці дамешваўся і моцны пах воску — рэчыва, якое нідзе больш, як у вуллі, не сустракалася. Воск рабілі пчолы, уласна, з гэтага іх рупная праца і пачыналася. 3 воску — соты, што ўяўлялі сабой калектыўнае дойлідства.
82
— Трымай, — казаў дзед, перадаючы ёй дымар, якім толькі што дзьмухаў на рамку з мёдам.
Маня ў момант перахоплівала з рук дзеда дымар — забаўную фацэтную рэч, якая — калі націскаць на яе зборку — пыхкала дымам.
Пчолы не любілі дымовай пачосткі. Ад густога гаркаватага дыму яны п’янелі і пачыналі адпаўзаць, адлятаць, пакідаючы соты ў руках пчаляра.
Маня ўважліва сачыла за кожным рухам дзеда і за паводзінамі крылатых стварэнняў. Назіраць за імі не замінала ёй нават сіцечка з тонкімтанюткага дроту, якім асланяўся твар.
Пчолы запячатвалі ў сот