Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
а, — удачлівага і ганарыстага шэльмысацыяліста. Ён жа, Павел, калі шчыра, часам зайздройсціў Барысу ў жыцці і мог парадавацца з ягонага промаху.
Пятро Пісарчук адправіў унучку з Аксінняй у ложак і цяпер быў вольны. У ціхім роздуме, мнучы ў пальцах вус, амаль нягучна спытаў:
— А як жа ты, браце, вярнуўся з палону?
— У Златавусце разам з намі быў яшчэ адзін беларус — Віктар Корань. Яго вёска акурат пры мяжы, што праходзіць ля Стоўбцаў. Дамовіліся мы з ім уцячы. Звалі з сабой і ФіліновічаБалагана, але ў Івана не было грошай на білет да Менска і ён застаўся. Мы, дарэчы, атрымлівалі за працу ў лагеры па 60 рублёў у месяц, а білет на цягнік
58
каштуе 130, і яму не ставала. Адно Іван папярэдзіў: трымаць нашу змову ў сакрэце ад Пінчука, бо той стукач — данясе. Ен даносіў начальству на ўсіх, хто таіў штосьці ў душы.
Так і зрабілі. Селі ў цягнік. На нас — рабочыя камбінезоны, і гэта непакоіла. Але ж потым, як мы агледзеліся, дык амаль увесь люд, што ехаў разам, быў апрануты абы як, абы ў што. На некаторых такое рыззё, што глядзець страшна. Расея... Спазналіся людзі з жабрацтвам. У Менску мы нырнулі ў натоўп, каб згубіцца, і выскачылі ў глухую вулку, а там сустрэлі старога яўрэя і папрасілі ў яго лахманы, каб пераапрануцца.
Беларусь! Зноў Беларусь, але мы вольныя!..
— Ну і што было на Беларусі? — думаючы цяпер пра нешта сваё, пацікавіўся гаспадар.
— А нічога больш страшнага не было, калі не лічыць прыгод з братам Віктара Кораня.
I Ладзя Палто расказаў наступную гісторыю.
У Кораня ў Менску жыў і настаўнічаў брат Нупрэй. To Віктар знайшоў свайго брата, але той пры сустрэчы спалохаўся так, што аж спалатнеў, аж затросся. Справа ў тым, што ў гэтых двух братоў недзе дома, у памежжы, яшчэ былі браты. I двое з тых памежных склалі ды нейкім чынам перадалі Нупрэю ў Менск ліст, у якім выказвалі гонар за яго, сталічнага настаўніка роднай мовы, і пісалі, што неўзабаве таксама пакінуць родны кут і прыб’юцца да Менску; яны спадзяваліся на Нупрэеву дапамогу ў сталіцы пры ўладкаванні на працу.
Прачытаўшы той ліст, настаўнік Нупрэй зразумеў усю небяспеку: як толькі прыйдуць браты, яму не мінаваць ГПУ і ён загрыміць на Салаўкі або ў Сібір разам з братамі, такімі вумнякамі. Іх палічаць за польскіх агентаў. Абавязкова! I гэта было настолькі відавочным, што настаўніка ахапіў жах. Многія з ягоных знаёмых зазналі арышт і ссылку па нейкіх падазрэннях, пустапарожных даносах і, наогул, невядома, як і па чым.
Сустрэча з Віктарам, які ўцёк з лагера, была яшчэ больш небяспечнай, і таму, крыху авалодаўшы духам, ён прастагнаў:
— Братове! Я хачу жыць, а вы ляціце сюды, як матылькі на агонь! Ды святло ж зманлівае! Пасля вашых візітаў мяне ў момант абкруцяць, аблытаюць павуцінай ілжы, і ўсе мы патрапім туды, куды Макар цялят не ганяў. Нене, аднак, я не магу больш, я не магу жыць у страху і вучыць
59
дзяцей веры, якой сам не маю. Сапраўдны свяцільнік павінен несці людзям святло, а не ўцягваць нявінныя душы ў полымя!
I пасля такой тырады Нупрэй паспешліва забегаў па пакоі, збіраючы свае дробныя халасцяцкія рэчы ў пацёрты салдацкі мяшок.
— Нене, баста! He магу! — стагнаў ён як не ўсхліпваючы. — Апошняя кропля! Чуеце? Твой прыход, Віктар, — апошняя кропля! Я не віню цябе, не, і тых сваіх не віню, бо яны сляпыя. He, не кажыце, усе мы абманутыя, а жыццё аднойчы чалавеку даецца... Так, аднойчы! I таму няхай выбачае мне Мікалай Астроўскі, гэты святы, гэты баян рэвалюцыі, а я іду з вамі!
Падобна, што за сталом у Пісарчукоў вандроўнік па пакутах Уладзімір Палто выказаў усё, што было на душы. Таму ён адчуваў адначасова палёгку і ўтому. Яму не хацелася больш гаварыць, і калі Паўлюк з усепераможнай усмешкай яшчэ спытаў у яго пра Нупрэя — настаўніка, ці ж вярнуўся ён у вёску да сваёй радзіны, як хацеў, — той адно кіўнуў галавой.
Барыс разумеў хітры ход бацькі з запрашэннем у свой дом брата Андрэя, які ўцёк з камуніі, і нервова барабаніў пальцамі па стале: нешта не так, зусім не так у марахлетуценнях уяўлялася яму камунія. ІПкада! Цяжка даць веры... Тым часам у яго не было сумненняў, што Палто расказваў праўду. Толькі гэтая праўда ламала ўжо нешта ў падмурку ягонай душы. Распытваць уцекача адтуль, здаецца, не было больш пра што. Бадай, не было чаго і абмяркоўваць у сямейным коле. Хіба, каб лішні раз засведчыць, што бацька мае рацыю, калі ўсчувае яго за юнацкія захапленні?.. Свяцільнік міргаў і міргаў. Ці не скончылася ў ім газа?.. Свяцільнік міргаў, спакваля аддаляючыся ад яго, прынамсі, так здавалася. I рабілася сумна, ды ён пераадолеў сябе і нечакана спытаў:
— Тата, а вы ведаеце пра скандал у польскім сейме?
— Чуў, чуў ад Абко пагалоску пра Скірмунта...
— Сенсацыя! Памешчык Скірмунт прапанаваў праект закона, згодна з якім дзяржава пакідае панам, абшарнікам усяго па 50 дзесяцін зямлі, а астатнюю забірае і раздае сялянам. Што там было?! Уяўляеце, сейм проста ўзарвала і, калі Скірмунт выходзіў на вуліцу, у яго з другога паверху кідалі крэслы. Ледзь уратаваўся!
— Ух ты! — здзівіўся Павел.
— Дзівак!..
60
— Такіх людзей, як Скірмунты, на свеце вобмаль!
— А Тарашкевіча Саветы выцягнулі з турмы, — падаў яшчэ адну навіну Барыс. — Абмянялі на палонных палякаў, хаця які паляк з Аляхновіча...
— 3 агню — ды ў полымя! — уставіў Паўлюк.
I, як бы ў падмацаванне ягонай думкі, Палто паведаміў: — У Менску шмат вучоных арыштавалі, асабліва якія дбалі пра беларускую культуру і адукацыю. Вой, а што пра Янку Купалу Нупрэй казаў!.. Ведаеце, яму таксама пагражаў арышт, турэмнае зняволенне, і ў знак пратэсту Купала палічыў за лепшае развітацца з жыццём — ён распароў сабе жывот нажом. Насілу выратавалі!
Толькі падобны паварот гутаркі ў дачыненні да Тарашкевіча падаўся Барысу надта змрочным і нават абразлівым, і ён падняўся зза стала:
— Тарашкевіч — бунтар! Без яго тут магіла была б. A ў асобе Рамана Скірмунта практычна ўсе беларусы страцілі самага шчырага нацыянальнага волата, — сказаў, як звязаў напаследак.
Самавіты селянін Пісарчук быў усцешаны гутаркай за шырокім сямейным сталом. Праўда, зноў пачало смыліць на душы ад крыўды і горычы за рэпрэсіраваных людзей на тым баку, вучоных, паэтаў, за Янку Купалу. Купалу ён ведаў па вершах, якія чытаў у «Нашай ніве» за маладымі гадамі. Падшыўка газеты «Наша ніва» і цяпер захоўвалася на шафе ў ягоным пакоі. Адтуль у свой час ён багата чаго дазнаўся пра народ, да якога і сам належыў, пра народ, які меў сваю культуру і мову, пра народ, які цяпер мардавалі з аднаго боку палякі, а з другога — расейцы, бальшавікі. Трывога не пакідала яго, і напрыканцы гутаркі ён пацікавіўся ў бедака Уладзіміра Палто пра намер: што цяпер ён мае рабіць?
Ладзя паціснуў плячыма і зноў пачырванеў, як бы яго спаймалі на нечым прыкрым. На самай справе ён губляўся ў здагадках, што рабіць, бо, як і да ўцёкаў у Саветы, у яго не было працы. Працы не было, і, калі ён вярнуўся ў Моталь, братава жонка, а жылі яны ў бацькавай хаце, адрэагавала на ягонае з’яўленне словамі, якія калолі яму ў самае сэрца:
— Бач, нідзе не ўдавіўся і зноў прыехаў на Андрэеў хлеб!
Дык што ж ён мае рабіць, куды кінуцца?..
Пісарчук усведамляў, у якую пастку нанова трапіў хлопец, але хацеў пачуць яго разважанні далей.
61
— Наогул, ні працы, ні веры мне ў Моталі няма. Камуністы думаюць, што я засланы адтуль, з Менску, і не ведаюць, як да мяне ставіцца. Амаль усе лічаць: там, за мяжой, на ўсходзе — рай, і калі я кажу, як у камуніі дрэнна, не вераць, бачыце, гэта я кажу дзеля таго, каб мяне не арыштавала паліцыя... А каб ведалі, што я не засланы і што вярнуўся адтуль самахоць, што я кажу праўду, пэўна, забілі б. Я нікому тут не патрэбны. Нікому!
Шкадуючы хлопца, Пісарчук паабяцаў яму схадзіць у гміну, каб даведацца пра магчымасць яго ўладкавання на працу. Ці хадзіў ён туды, невядома, але ж праз некалькі тыдняў Ладзю Палто прызвалі на службу ў польскае войска, і гэта для яго было як збавенне.
8
У сярэдзіне трыццатых Барыс Рамановіч, напэўна, меў усе падставы да гонару за свой чалавечы імпэт, бо ўсё, да чаго ён ні дакранаўся і ў што ні ўкладваў энергію рук або розуму, неўзабаве давала свой плён, і Маня часам магла дзівіцца з таго, што гаварылі пра бацьку. Аднойчы, напрыклад, у яе дзіцячую свядомасць уліпла яскравая фраза, кінутая дзядзькам Паўлам:
— Калі Барыс пасее нават на печы — збожжа прарасце і дасць ураджай!
Гэта — з ранішняй гутаркі дзеда Пятра з сынамі. Маня слухала іх сялянскую гаману праз дзверы, лежачы на сваім ложку, і яе ўражвала такая карціна: бацька сее на печы і там ідзе ў рост збажына...
Мужыкі звычайна збіраліся рана, яшчэ да ўзыходу сонца, і абмяркоўвалі надзённае — дзе і ў які тэрмін, на якім полі лепей сеяць жыта, лён, грэчку... Або садзіць бульбу. Або касіць... Або жаць... У ранішніх сямейных нарадах на прасторнай кухні час ад часу прымалі ўдзел і сябры, хаўруснікі Паўлюка — Пампулі, Малыцькі, — такія ж, як і ён, дужыя, спраўныя. Акрамя іх — яшчэ брат дзеда — Васіль Рамановіч. Яму, праўда, не шэнціла ў сваёй гаспадарцы, таму ён жыў беднавата. Калі запрашалі, Васіль ахвотна прыходзіў і дапамагаў ладкаваць справы ў сядзібе Пятра.
А што ж Маня?.. Варта зазначыць, што пры змене дня і ночы яна падпарадкоўвалася пэўнаму біялагічнаму рытму — спаць клалася рана і расплюшчвала вочы акурат
62
надасвецці, нагастрала слых... Маючы найвялікшую цікаўнасць да чынных праяў у акаляючым свеце, да размоў дарослых, яна лавіла на свае вушы як не кожнае слова ў дзедавай хаце. Вядома, дзяўчынка не магла зразумець усяго, пра што гаманілі, але інтуітыўна — хутчэй інтуітыўна, чым розумам — схоплівала асноўнае: пракаветны клопат сялян скіраваны на тое, каб дагадзіць зямлі і каб зямля ўрадзіла. Потым ужо, калі ніва выспее, — сабраць у свірны і іншыя сховы, накарміць жывёлу. Да гэтага зводзіўся сялянскі імпэт.
Маня не памятала, калі тое здарылася, але ж дзед Пятро выдзеліў са сваёй гаспадаркі Барыса і Паўла, маўляў, хлеб, самастойна здабыты, смачнейшы... Паўлу ён адшкадаваў ладны кавалак зямлі, а сам займаўся пчалярствам. Барысу перапала больш грошай. Толькі гэта не замінала ім усім рана збірацца, абмяркоўваць ды пыніць справы разам, напорыста, дружна.
Дзед Пятро, пэўна, мог пагадзіцца з Паўлам: у Барыса лёгкая ру