Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
ка ў працы, бадай, не толькі ў сялянскай... Як чалавек знаходлівы і маючы добры план душы, Барыс заснаваў і апекаваў спулдзельню і краму, у якой Маню заўжды частавалі цукеркамі. I зноў жа ўліпла ў дзіцячую душу дзеяпадзея: на нейкае свята, няйначай у сёмуху, сабраліся каля гміны стражакі ў сініх мундзірах. У руках — музычныя інструменты. Начышчаныя трубы ззяюць на сонцы... I от тыя мундзіры выстраіліся пэўным парадкам, адзін за адным, а яе бацька — наперадзе; у яго ў руках доўгі і гладкі кій з кутасамі. Бацька ўзмахнуў ім — шаўкавістыя кутасы торгнуліся разпораз. У той жа момант штосьці стукнулагрукнула... Глуха і моцна. Гэта — барабан! I ўскінулася чароўная мелодыя духавога аркестра, паплыла над мястэчкам. Неўзабаве музыкі ў мундзірах, надзімаючы шчокі, зайгралі марш і лёгкім строем рушылі ўслед за Барысам Рамановічам па вуліцы, аздобленай прысадамі, кветнікамі, нібыта спрабуючы рассунуць хаты і пераўладкаваць вуліцы ў нейкі казачны горад.
Ад узрушэння Маня моцна трымалася за матчыну руку, шурпатую, цвёрдую, і Ганна, няма што дарослая, глядзела на аркестр як не з дзіцячым захапленнем. На ёй была белая вышываная блузка і белая ў кветкі спадніца, на шыі — мысюры, гэта значыць пацеркі... А Маня — у блакітнай фабрычнай сукенцы з карункавай тонкай аздобай на рукавах і каўнерыку.
63
— Ай артысты, ай артысты! — усміхалася Ганна. — Глядзі, доню, які ў цябе татка... Мастак!
Яны прайшлі, прасачыліся праз такі стракаты і квяцісты натоўп аднавяскоўцаў бліжэй да аркестра. Цяпер ім добра былі відны твары артыстаў, як іх назвала маці. Побач аказалася суседка — маладая, з гонкім станам жанчына, якую звалі Германкай.
— Ганя! — весела ўсклікнула яна і кіўком галавы паказала туды ж — на дырыжора: — Ці пазнаеш? 0, бач, колькі самалюбства і гарту — як у шляхцюка!
— He кажы!.. Цягнуў ён мяне: «Ганя, прыходзь абавязкова, паглядзіш, на што здольны тутэйшыя!» — маўляў, не ўсё палякам баль ладзіць — і мы сябе пакажам!
— To — пэўна, не абсеўкі ж мы, і не з гліны злеплены, — Германка дакранулася да акуратна прычэсанай Манінай галоўкі; рука ў яе, як і ў мацеры, была цупкая, бы з дроту: — I табе, малеча, уцехапацеха! Ото ж, глядзіш на ўсе вочы!
Але наўрад ці звяртала Маня ўвагу на яе словы. Бацька ж, яе бацька — мастак — быў блізка. Праходзячы міма з аркестрам, ён падміргнуў ёй, і яго круглявы твар асвяціўся вясёлай усмешкай. Для Мані гэта былі хвіліны ўтрапення, і быў гонар за бацьку. Пры гэтым усю яе дзіцячую істоту паланіла музыка; яна лілася і ўскідвалася ўгору каскадамі, дзівосная музыка медных труб!
Ад лагоды дзяўчынка заплюшчвала вочы. Напэўна, уяўлялася Мані, што яна лунае на мілагучных хвалях, нябачных і пругкіх, — над шатамі дрэў, над прасторай мястэчка.
Гэтую ўцеху з бацькавым аркестрам яна потым згадвала не раз, калі бегала паўз возера да яго ў спулдзельню з уражлівай навіной:
— Татка, шчупака спаймалі!
Назіраць з берагу, як рыбакі закідваюць, а потым выцягваюць з вады нерат, было яе любімым заняткам. Ад страшнай цікаўнасці да таго, што за дзіва трапіла ці трапіць у сетку з таямнічых глыбіняў, яе аж дрыжыкі прабіралі; і сама яна, не раўнуючы, як рыбіна, ставала на дыбкі і цягнулася ў брэдзень. Пры добрым улове мужыкі вясёлым і дапытлівым позіркам акідвалі дзіцячы натоўп на беразе, спыняліся найчасцей на ёй:
— Бяжы, Манька, па бацьку! Барджэй...
Барыс Рамановіч любіў купляць адборную рыбу і купляў найчасцей шчупакоў. Аднойчы ж прынёс вусатага сома,
64
ды такога вялікага, што дома не ведалі, які цабэрак для яго падабраць. Укінулі ў балею з вадой, і ён ажыў, баўтануўся ды ўвесь у пырсках выскачыў на падлогу, не на жарт напалохаўшы Маню, якая стаяла побач, назіраючы, як варушацца яго срэбныя плаўнікі і вусы...
Але за святамі і россыпам сямейных уцех была праца і былі буднія дні. Здарылася так, што Барыс, павялічыўшы свой капітал на вырабе чарапіцы, прыкупіў у пана Юргенсона яшчэ кавалак зямлі ў пойме Ясельды і цяпер меў заліўны луг. Яму, аднак, не ставала імпэту, каб чыніць сялянскія справы, і гаспадаркай правіла Ганна. Працавала яна шчыра, на думку Барыса, ажно праз меру шчыра, не супыняючыся ад ранняга ранку да ночы, і яму не хапала яе клёку, уласна, яе. Барыс часам папікаў Ганну ў той непамернай шчырасці і заюшанасці клопатамі па гаспадарцы і казаў ёй, што ён увогуле адзін здольны забяспечыць сям’ю і што яна магла б не рабіць. Яна адказвала:
— А што ж я — паняй буду? Ооо!..
Яна дзівілася з такой гаманы чалавека і шчыравала далей.
Барыс сумаваў без яе вечарамі і ад суму часам апранаўся і ішоў на зборню да Парычанкі, адзінокай жанчыны, у вялікай хаце якой сабіраліся маладзіцы прасці кудзелю, а з імі і Ганна. А яшчэ там нярэдка Маня круцілася, пераймаючы ад маці пракаветны вопыт; яна вучылася вышываць. Дык бацька падсаджваўся да іх на лаўку і ў самоце даводзіў:
— Ганя, ты мяне пільнуй, а не кудзелю. Кудзеля нікуды не ўцячэ!
— Хіба што... Але ж дома да ночы нешта трэба рабіць.
— Знойдзем што, Ганя... Твой гладыш, мой таўкач — будзем біць масла!
Пры гэтым ён спрабаваў узяць маладзіцу на рукі, яна вырывалася:
— Ой, які ты бессаромны, Барыска, ну проста вар’ят!
Ганна ніяк не магла зразумець, што за мудрасць усялілася ў яе чалавека дый пракудуе ім. У тым жыццёвым калаўроце годнасць жанчыны вызначалася акурат увішнасцю ды плёнам у працы. Сяброўкі, суседкі Ганны, кпілі з яе чалавека: «Жарабец!..» Або яшчэ больш з’едліва: «Ад жарабка скура і на плоце гагоча!»
Таму Барыс найчасцей пакідаў зборню ўнураны, не ведаючы, на што крыўдзіцца, — ці то на лёс, ці на жонку. У
3 Зак. 2827
65
такую хвіліну яму на вока неяк і трапіла Хвілюсіха, якую звалі яшчэ Ёўдай, Еўдакіяй... Калі на тое, маталяне — вялікія майстры на вынаходніцтва імёнаў. Дзяўчына ж мела шмат чаго прывабнага, закладзенага проста ў яе стан прыродай, але не мела долі, шчасця, бо паходзіла з беднай сям’і. Барыс, мабыць, захапіўся ў сваіх свецкіх эратычных заляцаннях альбо, што можна дапусціць таксама, пашкадаваў нябогу і памкнуўся даць ёй хоць кроплю таго, на што ў душы сам быў багаты. Ці чакаў ён, аднак, што нехта адважыцца яго дакараць за гэты вольны і пасвойму добры ўчынак, вядома, апраметны, але ж, чуеце, і далікатны.
Аднойчы, калі ён на золку вяртаўся дадому, пэўна, яшчэ адчуваючы на сэрцы Хвілюсіхіна дыханне, са свайго падворку на вуліцу выглянула Алена Германка, бліснула на яго вачыма і збянтэжана войкнула:
— Барыс, шэльма, сораму на цябе няма! Толькі дамоў валачэшся? Ганьбу Ганне нясеш!..
— Дзеўка, а табе якая справа?
— А вось убачыш, якая будзе справа, калі мы з Ганнай звяжам цябе, бугая аблуднага, ды выражам ніжэй крэсла тую забаўку! Я памагу Ганне!
Барыс прыпыніў крок і, надзімаючы пагрозліва шчокі, вырак:
— Заб’ю!
— Ох, напалохаў!
Сапраўды, Алена, ягоная суседка, была не з палахлівых, наадварот, мела шмат ваяўнічай энергіі, порсткасці ды ініцыятывы. Такім палец у рот не кладзі! Яна і на самой справе магла б споўніць сваю пагрозу. 3 такой стане... Ай і трэба ж вырадзіцца блазну ў спадніцы! А галоўнае — на якую патрэбу?
Hi для каго не было сакрэтам прозвішча — Германка... 3 вуснаў у вусны ў мястэчку перадавалася легенда нітавання лёсаў людскіх падчас сусветнай зацятай бойні. Праўда, Барыса ў той далікатнай гісторыі ўражвала найперш існаванне нейкіх няпэўных, нябачных, нягучных, непадуладных органам дотыку ведамак, інфармацыйных ніцяў, каналаў, неспазнаных стасункаў у свеце...
Тры гады стаялі ў Моталі адборныя кайзераўскія войскі, салдаты — адзін у адзін — па два метры ростам. Мундзіры, каскі — бляск! Дзяўчаты аж млелі, гледзячы на іх на зборнях, і была любоў міравая. Адзін з юрлівых кайзе
66
раўскіх ваяроў, высокі, ладны, як і ўсе, з саламяным чубам, прычасаным набок, захапіўся Германчынай маці Агапай, яшчэ калі яе, Алены Германкі, на свеце не было. Ён почасту заходзіў у хату, дзе жыла прывада. Яна жыла разам з першай дачушкай сваёй ды свякрухай і свёкрам, а іхні сын Даніла (яе муж) тым часам карміў вошай на Мазурскіх балотах па другі бок фронту.
Час быў цяжкі — мышы і тыя не мелі каліва ў загажніку. Таму ў радасць было, калі той ваяка прыносіў на спажыву сям’і кансервы, хлеб ці іншы вайсковы правіянт; натуральна, ён меў да сябе прыхільнасць згаладалых людзей, асабліва Агапы, Германчынай маці, — Алены тады яшчэ не было...
He вядома, аднак, на якіх там рубяжах, што займала расейскае войска, завітала да салдат цыганка. Аднаму за адным яна пачала тарочыць, што наспела яму і што ў яго дома. «А табе, Данілка, вось што скажу, — сказала Данілу. — Тваё шчасце, што цябе лёгка параніла. Ведай, табе была наканавана дамавіна. Толькі ж у цябе дома якраз у той момант нарадзілася дзіцё, і зза яго ты жывым застаўся».
Даніла цыганцы: «Не можа быць, ты маніш! Але няхай... Я заплачу». А цыганка яму: «Калі ты не даеш веры таму, што я сказала, грошай у цябе не вазьму. Толькі ж я, Данілка, шчырую праўду адкрыла: у тваёй жонкі нарадзілася дзіцё якраз у хвіліну твайго ранення, а табе была наканавана магіла». I расказваў далей Даніла... Цыганка звярнулася да астатніх салдат: «Хоць вы і не з адной вёскі, але, калі пасля вайны пацікавіцеся, — да канца сваіх дзён помніць будзеце — я праўду сказала: у яго нарадзілася дзіцё, і таму ён застаўся сярод вас жывым».
Скончылася вайна — Даніла прыходзіць дадому, а ў хаце калыска вісіць і немаўля голас падае: «Угауга!»
Даніла колькі разоў спрабаваў усчуваць сваю жонку, ды ў крыўду нявестку не давала ягоная маці. Так і жылі... Алена падрасла, у шэсць гадоў ужо была падпаскам. Дарэчы, да Данілы яна ставілася надта ласкава, і ўсё лепятала: «Татачка, татачка!..» Ён нанач памые, акуратна вытра сухім рушніком і памажа вазелінам яе заўжды лёгкія на тупату ногі, паабітыя, парэпаныя, — у ложак яе занясе. Шкадаваў нават болей за старэйшую дачку. Ужо калі Алена выйшла замуж за Іосіфа, ён, слабы і змарнелы, дабіраючы свае апошнія дні, адпісаў ім усё, што меў з лепшага.
67
Наўздзіў гуманная гісторыя склалася ў гэтай сям’і, і цяпер Барыс, дзівячыся Алене Германцы, не ведаў, як льга дакапацца да крыніцы ведамак, пададзеных Данілу цыганкай, і як яна магла згадаць, што будзе і пра што Даніла ў свой час ахвотна распавядаў людзям. Адно той раман бравага немца зводдалек неяк, акурат у падсвядомасці, нагадваў сыну Пісарчука Барысу ягоны юр з Хвілюсіхай.
Неяк пад час сенакосу Барыс падахвоціўся завезці на луг