• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    бед, які згатавала Аксіння, ягоная маці. Там, на сенажаці, разам з Ганнай грэблі і складвалі ў копы сена яго брат Паўлюк, жонка Паўлюка — Зося, суседзі і прыяцелі, a ў іх гурце, вядома ж, і Германка, жывая і дзёрзкая маладзіца, без якой мала дзе і што ў Моталі абыходзілася.
    Выпраўляючыся ў дарогу, ён пасадзіў на воз побач з сабой Маню. Узяць дачку падказала яму бацькоўская ласка. Толькі ж неўзабаве ён мог і пашкадаваць пра свой учынак, бо на лузе, куды яны прыехалі, усчаўся такі рэй, які дачцэ ніяк не можна было слухаць. Калёсы з абедам і самім паважным, самаздаволеным фурманам Барысам як бачыш абступілі жанкі і ўчынілі яму перакрыжаваны допыт, з’едлівы, езуіцкі, на розныя галасы — прынамсі, так ва ўспрыняцці Барыса.
    — А ці ты гэта, Барыс?
    — Барыс? Які гонар для нас!..
    — А ведаеш, чалавеча, здалёк мы цябе і не пазналі — нешта схуднеў, знябыўся — можа, Ганя цябе дрэнна корміць?
    — А няўжэж...
    — To ці не Хвілюсіха гэтак цябе абсмактала?
    — Жывы аб’едак!
    — Барыс а Барыс! У цябе такая спраўная жонка і дачка — ну як чарнічкасунічка лясная. To ці ёсць у цябе, таткі, сорам?
    — Бач: антыхрыст! Нават вачэй не хавае!..
    — Пабойся Бога, Барыс!
    I далей, і далей — што называецца — пагналі храпку на Івана. Напор жаночых з’едлівых і пасвойму зычлівых пачуццяў быў настолькі вялікі, што яму ажно млосна зрабілася, і ў агульным тым хоры ён ужо не спрабаваў нават усвядоміць сабе, што чаўпе на яго найболып агрэсіўная тут Германка. Барыс нешта спрабаваў тлумачыць і супакойваць жанчын:
    — Ну што вы гэтак уз’еліся на мяне?
    68
    Маня ж слухала, што ён даводзіць, і тут жа забывала бацькавы словы — яны здаваліся ёй нязначнымі. Мані было вельмі сорамна, крыўдна і балюча за бацьку. А ўвогуле яна была ў стане здранцвення, калі ад страху замірае сэрца.
    Адно толькі на фоне гэтага гармідару ёй бачылася суцяшальнаю і добраю — пастава дзядзькі Паўлюка. Ён стаяў збоку, назіраў за явішчам і ўсміхаўся, спакойна, нават весела. Ён чакаў, калі бура сунімецца, каб паабедаць.
    А Маніна маці, усхваляваная і, мусіць, шчаслівая ад такога напору гурмы на яе чалавека, які пачаў хібіць, старалася схаваць свае пачуцці за звыклымі рухамі, працай — здымала з возу і адносіла да кустоў лазняку, дзе быў цень, кошыкі і глячкі з абедам.
    Цётка Зося кінулася ёй памагаць, і неўзабаве ўвага жаночага корпуса да Барыса аслабла, пасыпаліся паблажлівыя жарты, скіраваныя на іншых асоб, і абед перацяў нарэшце тэму гаворкі.
    Дадому з лугу, дзе віравала праца і затым віравалі вольныя і палкія пачуцці местачковай зборні, Барыс ехаў маўклівы, унураны. Мані падабалася, што бацька маўчыць.
    Але ж праз дзень пасля гэтага надарэння Маня пачула ад бабы Аксінні, што ў іхнім доме збіраецца радзіна і што бацьку, яе бацьку Барыса, будуць біць. У наступны ж момант бабуля дадала пагрозліва:
    — Калі сын становіцца блудлівым катом, то яго варта прагнаць з хаты!
    Маня слаба ўяўляла сабе, якая гэта падзея блізіцца, але ў любым выпадку яна не магла яе прапусціць. Як потым яна будзе тлумачыць свае паводзіны ў малалецтве, у ейным мозгу было штосьці такое, што прымушала яе скрозь круціццавярцецца і прыслухоўвацца, прыглядацца да людзей, да іхняга хаўрусу, каб ўсёўсёсенькі ведаць. Таму пад той час, калі збіралася сям’я і ўжо прыйшла маці і браты Ганны Мікалай і Павел, малая залезла пад стол у вялікім пакоі і стаілася за краямі звісаючага абруса.
    Боты дзеда Пятра, як бачылася ёй зтуль, зрабілі колькі крокаў па падлозе і спыніліся каля стала, ён, пэўна, перахрысціўся на абразы, якія віселі ў куце, і ціха прамовіў:
    — Мы ўсе ва ўладзе Усявышняга, і няхай дасць блаславенне Айцец міласэрнасці нашай і ўсялякага суцяшэння, каб мы маглі самі суцешыць тых, каго напаткала няшчасце.
    69
    Такі ўступ надаваў загадкаваму і трывожнаму моманту нейкую ўрачыстасць.
    — У нашай радзіне дагэтуль яшчэ не было распусты, — казаў далей дзед, — і мы з Аксінняй, здаецца, не давалі сваім дзецям прыкладу ў парушэнні божай запаведзі: не пралюбадзействуй!.. Тым не менш, наш сын Барыс, не саромеючыся ні людзей, ні бацькоў, не гаворачы ўжо пра жонку, пачаў любошчы з другой... Як гэта магло здарыцца? Нешта не ўцямлю...
    На дапамогу бацьку прыйшоў малодшы сын — Паўлюк:
    — А я, бацька, патлумачу: мы жывем з Богам, а Барыс — па веры сваёй — з камуністамі, а ў тых наперадзе — рай, які завецца камуніяй. У камуніі ж, кажуць, усе будуць пад адным радном — нават жонкі. Воля кожнаму: з кім хочаш спалучайся — хоць з валаамавай асліцай!..
    — Брэшаш, Паўлюк! — як уджалены падскочыў Барыс.
    — Я брашу, што ты з Хвілюсіхай злыгаўся?
    — Чаму злыгаўся? Цынік! Там жабрацкая сям’я і дзеўкі пухнуць з голаду. Я ж памкнуўся было памагчы ім, бо, па тых жа боскіх запаведзях, любі бліжнягя свайго, як самога сябе!
    — Дык для цябе Ёўда стала ўжо бліжэй за жонку? — здзіўленая, спытала Аксіння.
    — А чаго маёй жонцы не хапае? Я ж не пакінуў яе і пакідаць не збіраюся!
    — Во як! А ночы дзе ты прападаеш? — праз слёзы працадзіла Ганна — Маніна маці.
    — Я ж кажу, — пасведчыў зноў Паўлюк, — тут камуністычны ўплыў: усё агульнае і ніякай адказнасці!
    — Уох! Памаўчы, дурны!..
    — Цішэй, цішэй! — узвысіў свой голас дзед: — Ты, Барыс, на вачах раздвоіўся, і ў тым твой грэх і бяда твая. Так што няма чаго кідацца на іншых.
    — Сапраўды, — падала свой голас свацця Параскева. — Абурацца няма чаго, калі на тое. Табе мала Ганны?.. 3 жыру бесішся!
    — Прабачце, але ж гэта не так!
    — Барыс, — тым жа строгім голасам сказаў дзед Пятро, — няма твайму ўчынку прабачэння, і калі ты не пакінеш Яўдоху, мы вымушаны будзем выдзеліць табе пэў
    70
    ную долю і папрасіць пакінуць бацькоўскі дом. Ганна з Маняй застануцца ў нас. Я Маню вывучу...
    — He будзе гэтага!
    — Будзе! — запэўніў дзед. — Чалавеку, калі жэніцца, патрэбна разуменне сям’і. У Бібліі што гаворыцца на гэты конт?.. Чалавек пакіне бацьку і маці і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць двое адною плоццю. Што Бог спалучыў пры згодзе вашых сэрцаў, тое чалавек не павінен разлучаць.
    — Го! — Манін бацька пляснуў далонню аб лаўку, на якой сядзеў, і ўскочыў з яе ды манерна падышоў да жонкі:
    — Ганя, я ж даўно хацеў, каб мы былі адною плоццю! Хто і што нас разлучае? Дурніца! — узяў яе пад руку. — Пайшлі!
    Гэты жэст быў даволі артыстычным і, тым не менш, прымірыў радзіну.
    Для Мані і яе сям’і тыя гады былі б, відаць, самымі спакойнымі, калі б не татава каханіца.
    Праўда, з тагачасных моцных уражанняў ёй давялося перажыць неўзабаве яшчэ адно. Было гэта ў 1937 годзе і здарылася недзе пазней сакавіка, у якім маці нарадзіла ёй сястрычку Вольгу. Ужо адцвіла ружаватабелымі пялёсткамі вялізная яблыня каля хаты, пад абвіслымі галінамі якой Маня любіла гуляць з лялькамі. Лета...
    У двор завітаў пан — Генрык Юргенсон. Ён звычайна быў падцягнуты, жвавы, з вусамі, што разыходзіліся ў бакі стрэламі. Нават, па Маніных назіраннях, вусы ў пана Юргенсона былі куды больш вытанчаныя, чым у дзеда. Гэты пан з нейкіх часоў вадзіў хеўру з сям’ёй Пісарчукоў і прадаў ім 16 дзесяцін лугу, а ягоная жонка нават пагадзілася хрысціць у царкве Мішу, малога, народжанага ў сям’і Паўлюка і Зосі, і цяпер даводзілася таму хроснай маці, a бацькам — Паўлюку, Зосі — кумой. Вось такая радня.
    Аднак выгляд у пана Юргенсона на гэты раз быў разгублены, рухі няпэўнымі, вусы і тыя абвіслі. Ён сказаў дзеду, што здарылася няшчасце і што ён хоча параіцца, як сябе паводзіць далей. Дзед сустрэў пана на вуліцы і пасля гэткага тлумачэння жэстам рукі запрасіў у хату. Маня маланкаю сіганула ў сталовую і заняла сваё патаемнае месца ў кутку пад сталом.
    Пан Юргенсон момант цяжка і знясілена маўчаў, потым Маня пачула:
    — Бачыць Бог, я не хацеў гэтага!
    — А што, пане, здарылася?
    71
    — А тое, што я забіў чалавека...
    — Як?! Пане Юргенсон, аберагай вас Бог! Што вы кажаце?
    — Кажу... Я не хацеў гэтага... На досвітку іду са стрэльбай і бачу на палетку паміж карчоў бульбы штосьці чорнае. Я ўглядваюся... Варушыцца. Дзік, думаю, рые, ласуецца, шэльма, бульбяной завяззю. Стрэліў. Падыходжу, ажно там — ніц ляжыць чалавек.
    — 0 Божа, пад сваю абарону прымі! Убіеннага душу ўпакой. Цяжкі грэх даруй пану... Пане Генрык, я вельмі шкадую, але ў такі змрочны і цяжкі для вас дзень, чым я магу быць вам карысны?
    — Парайце, спадар Пятро, што мне рабіць далей? Пайсці ў гміну і ва ўсім прызнацца ці прыкусіць язык ды зрабіць выгляд, што нічога не ведаю?
    — Раю, пан Юргенсон, вельмі раю не памнажаць грэх на грэх, бо ён і без таго вялікі. Найлепей, я думаю, пайсці ў гміну і расказаць, а потым, калі высветліцца, хто гэты чалавек, узяць сіроцкую сям’ю пад апеку. Бедныя ж людзі — няшчасныя людзі, памагай ім Госпадзі! Гэты, можа, ад голаду палез на чужы палетак мацаць ў карчах бульбу.
    Дзед наліў небараку келіх гарэлкі і, калі яны выпілі і вышлі, Маня вылезла зпад стала, адчуваючы рэзкія і яркія фарбы летняга дня і чалавечае гора ды стомленасць. Усё гэта праяўлялася ў лёгкім галавакружэнні. Яна ўпершыню ўявіла, дакладней, паспрабавала сабе ўявіць забітага чалавека і ўпершыню так блізка, апасродкавана, цераз перажыванні дзеда, перажыла гэты трагічны выпадак. Можна сказаць, што смерць упершыню з’явілася ў яе свядомасці і агарнула холадам сэрцайка. Разам з тым яна ўсведамляла сваю ўдачу ў выведванні тайнаў дарослых і хоць няпэўна, але адчувала цяжар ад гэтых ведаў.
    Увесь комплекс перажыванняў у гэты момант перакрываўся наплывам яе лагоды і пашаны да дзеда: ён добры, ён мудры, як што з ім паны ладзяць і ў цяжкую хвіліну анічога перад ім не ўтойваюць. От які яе дзед!.. Ёй хацелася жыць толькі з дзедам.
    9
    Аднойчы напрыканцы дня дзед Пятро завітаў з нейкай нагоды на палавіну сына Барыса. Маня ўжо залезла пад коўдру на ложку ды перабірала ў памяці малюнкі мінулага дня.
    72
    Прысеўшы на зэдлік, дзед прыгарнуў малую да сябе, пагладзіў яе па галоўцы. Мані запомніліся ягоныя словы:
    — Ты, унучка, думная — досціпам ды спрытам не ведаю ў каго і ўдалася. Давай жа сходзім з табой да настаўнікаў — няхай падвучаць. Настаўнікі ведаюць адказы багата на якія пытанні, што рупяць табе. Чаму, напрыклад, сонца заходзіць? Або дзе вятры нараджаюцца?.. Яны ведаюць і добра тлумачаць. Ты згодная? Малайчына!..
    I сапраўды, павёў дзед такую малечу ў школу. А Мані т